Студопедия — Ля помніка Янку Купалу ў Мінску
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Ля помніка Янку Купалу ў Мінску






Я лаўлю, я збіраю ўспаміны

І дзіўлюся, як спраўджаным снам:

Ды такога ж—светлага, мілага—

Я Купалу ведаю сам.

Мне ў цікаўную памяць запала

(І не помню парою якой)

Задуменая постаць Купалы

З сухаватым дарожным кійком…

Генадзь Бураўкін “Я ведаю Купалу жывога”

Купалле, Купалінка, купацца, Купала… Агонь—сімвал бога Сонца і вада—сімвал ачышчэння. Усе гэта яднае Івана Дамінікавіча Луцэвіча з продкамі-язычнікамі, з днём летняга сонцастаяння, калі прырода дасягае найвышэйшага пункту свайго росквіту. Сваім нараджэннем атрымаў ад продкаў імя, авеянае неўміручай легендай пра папараць-кветку, якая надзяляе таго, хто яе сарве, моцнай, чароўнай сілай. І сам сёння ўспрымаецца нашчадкамі волатам, чалавекам-легендай, які шмат зрабіў для развіцця нацыянальнай культуры, мовы і самой нацыі.

З традыцый, вераванняў, абрадаў чэрпаў тэмы, вобразы, натхненне. Як той магутны дуб жывіцца сокамі матулі-зямлі, так і Купала ад яе атрымліваў творчую энергію, каб найпрыгажэйшай песняй-одай праславіць тое, з чым назаўсёды зліўся душою—Радзіму, род, народ. Купала жадаў падарыць беларусу чароўную папараць-кветку як сімвал здзяйснення жаданняў, дабрабыту і здольнасці разумення ўсіх галасоў Сусвету, а значыць, стаць роўным сярод роўных.

Вуснамі паэта загаварыла сама Беларусь, багатая духоўна, таленавітая, але прыніжаная, непрызнаная як нацыя, Беларусь, якая ў рэвалюцыі, у барацьбе за права “людзьмі звацца” бачыла свой светлы заўтрашні дзень.

Купала рана зразумеў, што ўсякі ўціск над асобай — злачынства, і, нібы той казачны асілак, усё жыццё змагаўся з сіламі зла і прыгнёту, з крыўдай і несправядлівасцю, таксама з рознымі парушэннямі глыбінных законаў жыцця.

“Я мужык, беларус, — пан сахі і касы…” — так называў сябе вялікі пясняр. Ён, будучы выразнікам душы народа, адлюстроўваў у сваіх творах тое, што набалела на сэрцы беларуса, рабіў усё для таго, каб мы ўспрымалі сябе асобнай нацыяй, якая мае права на шчасце, і заклікаў да барацьбы за незалежнасць, светлую будучыню. Яго вершы ўскалыхнулі народ, што ад стомы і цяжару жыцця схіліў галаву. Горда і сцвярджальна прагучалі словы:

—А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агромністай такой грамадзе?

—Беларусы…

—А чаго ж, чаго захацелася ім,

Пагарджаным век, ім сляпым, глухім?

—Людзьмі звацца!

Купалаўскі герой адчувае адзінства свайго лёсу і прыроды, у ім жыве пачуццё “сына міру”. У разрыве з прыродай, гвалтоўных адносінах да яе, у імкненні эгаістычна прысвоіць сабе яе багацце і прыгажосць, караніцца, на думку паэта, злачынства, за якое чалавеку давядзецца адказваць. З гэтай трагедыяй маё пакаленне ўжо сутыкнулася: з адсутнасцю чыстага паветра, крыштальнай вады, з лясоў зніклі звяры і некаторыя віды птушак, ды і самі лясы ў выглядзе каштоўнай сыравіны вывозяцца за мяжу.

Таму не дзіўна, што менавіта на беразе Свіслачы, у цяністым скверы, знаходзіцца дом-музей паэта. Тут жа, сярод волатаў-дрэў, нібы закаханы, сплёўшыся з маленькай калінай галінкамі і, нахіліўшыся, зверху прыкрывае явар яе сваім магутным целам ад бед і няшчасцяў.

Калі ж прайсці па сцяжынцы ў бок цэнтральнай часткі паркавай зоны, то хутка заўважыце, як ў крыштальна чыстым люстэрку фантана адбіваюцца вечна маладыя дрэвы, якія, здаецца, збіраюцца ў раскошных зялёных сукенках на дзіўны баль. А па сцюдзёнай вадзе фантана плывуць сплеценыя з палявых кветак вянкі, празрыстыя кропелькі на якіх пераліваюцца, зіхацяць у сонечных промнях. Дзяўчаты-красуні, жадаючы даведацца аб сваім лёсе, адпраўляюць вянкі па вадзе ў незвычайнае падарожжа. Праўда, тры вянкі ўжо сплылі ў невядомым кірунку, магчыма, нейкім юнакам вельмі даспадобы аказаліся дзяўчаты. Але, захапіўшыся непаўторнай прыгажосцю вянкоў, яны забыліся паклікаць чараўніц.

Раскладайце агні — хай плывуць па рацэ,

Можа, у зыркім святле іх вы ўгледзіце

Постаць Янкі Купалы з кійком у руцэ—

Запрасіце яго прысуседзіцца!

Ніл Гілевіч

У цэнтры сквера ўзвышаецца велічная постаць славутага песняра Янкі Купалы, які, нібы пасля доўгіх вандраванняў па роднаму краі, стомлены вярнуўся дадому, туды, дзе ўсе яго чакаюць і любяць, спыніўся ў задуменні, каб паразмаўляць са сваімі даўнімі сябрамі дрэвамі, расказаць пра свае мары, надзеі, палюбавацца мілай сэрцу мясцінай, адпачыць душой і целам. Ясныя вочы з ўпэўненасцю глядзяць у будучыню Беларусі. Але што ў іх: радасць ці смутак — вядома толькі яму, славутаму сыну Бацькаўшчыны.

Каля помніка гарэзліва скача маленькая вавёрачка, якая то прысядзе на плячы паэта, каб аб нечым пашаптацца, то спрыгне да людзей за пачастункам.

Янка Купала на працягу ўсяго жыцця марыў пра шчаслівы, светлы лёс беларусаў, жадаў, каб Радзіма квітнела чароўнай папараць-кветкай. Таму і ззяе ўвекавечаная скульптарамі, хоць і ў каменным харастве, але такая дарагая для нас купальская, ці нават Купалава, дзівосная кветка. Для паэта прырода заўсёды была невычэрпнай крыніцай натхнення, жывой істотай, якая можа выць завірухай, свістаць забіякай-ветрыкам ці вабіць рознакаляровай усмешкай вясёлкі. Магчыма, таму і застыла магутная постаць Купалы, тут, дзе так лёгка дыхаецца, дзе захоўваецца цнатлівая прыгажосць прыроды, дзе дрэўцы не трапечуць лісцейкам ад страху знішчэння, а вавёркі адчуваюць сябе бесклапотнымі гаспадынькамі.

У хвіліны смутку прыходжу да помніка, каб параіцца з дзядзькам Янкам, расказаць пра клопаты, свае дасягненні ці промахі. Вось і зараз стаю перад помнікам і дзялюся тым, што хвалюе: “Паважаны пясняр зямлі беларускай, дзякую Вам за гэту меладычную, дарагую мову, за багутую спадчыну-вершы. Мне вельмі прыемна паведаміць, што вашы запаветныя мроі-сны, каб беларусы сталі “людзьмі звацца”, ўвасобіліся ў жыццё. Беларусь стала тэрытарыяльна і эканамічна незалежнай ад іншых дзяржаў, народ сам выбірае свой лёс і нават адной з нацыянальных моў лічыцца беларуская. Вельмі шкада, што толькі мы, нашчадкі, атрымалі тое, аб чым марылі Вы, бессмяротны сын Беларусі. Я ўдзячна Вам, што сама магу выбіраць свой лёс, на якой мове размаўляць і нават у якой краіне атрымліваць адукацыю. Вы не толькі для мяне, але і для кожнага сапраўднага беларуса, з’яўляецеся нацыянальным героем, настаўнікам і выхавацелем, бо ўсім сваім жыццём і творчасцю вучыце аддана любіць Радзіму, народ, бессмяротную, самую жывую сярод жывых Матулю-Зямлю. Як пісаў Генадзь Бураўкін:

Настаўнікі не паміраюць,

А аддаляюцца ад нас

І зверху строга пазіраюць,

Як мы вядзём свой рэй і час.

 

Яны не могуць нам нічога

Ні адмяніць, ні загадаць,

А толькі смутнаю трывогай

Свой ціхі голас нам падаць.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1473. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия