Студопедия — На канец справаздачнага перыяду, млн р.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

На канец справаздачнага перыяду, млн р.






 

Артыкулы Актывы Артыкулы Абавязацельствы і капітал
Гіста-рычная ацэнка Вартасць па цэнах магчымай рэалізацыі Гіста-рычная ацэнка Вартасць па цэнах магчымай рэалізацыі
Пазаабарот-ныя актывы     Доўгатэрміновыя абавязацельствы    
Абаротныя актывы     Кароткатэрміновыя абавязацельствы    
Уласны капітал    
Баланс     Баланс    

 

Як вынікае з табліцы 1.2, пры ацэнцы актываў па цэнах магчымай рэалізацыі іх вартасць паменшылася на

 

3384 - 4473 = -1089 млн руб.,

 

што абумовіла памяншэнне на такую суму і рэальнага капіталу арганізацыі, які складае толькі

 

2951 - 1089 = 1862 млн руб.

 

Аднак ў выпадку рэалізацыі актываў па цэнах магчымай рэалізацыі выручанай сумы дастаткова для таго, каб поўнасцю разлічыцца з крэдыторамі, запазычанасць якім складае толькі

 

509 + 1013 = 1522 млн руб.,

 

што сведчыць аб ліквіднасці суб'екта гаспадарання.

Статычная інтэрпрэтацыя балансу актываў, абавязацельстваў і капіталу гістарычна з’явілася першай. Яна ўзнікла ў выніку трансфармацыі інвентарнага вопісу маёмасці суб'екта гаспадарання ў балансавую мадэль падачы карыстальнікам інфармацыі аб яго фінанса-вым стане, дзе збалансаванне актываў і абавязацельстваў ажыццяўляецца з дапамогай разліковай велічыні, якой з'яўляецца ўласны капітал. Заканадаўчае афармленне статычная канцэпцыя балансу атрымала ўпершыню ў Францыі ў 1673 г., калі Людовік ХІV выдаў Ардананс (Ordonnance pour le commerce), або, калі гаварыць сучаснай мовай, камерцыйны кодэкс.

Галоўным распрацоўшчыкам Ардананса быў знакаміты французскі юрыст і бухгалтар Жак Савары (1622-1690), які разглядаў інвентарызацыйны вопіс як аснову балансу. Выхад гэтага нарматыўнага дакумента быў абумоўлены інтэнсіўным развіццём прадпрыемніцтва, нездавальняючым станам крэдытавання і ўчашчэннем выпадкаў банкруцтва, што патрабавала ад дзяржавы прыняцця шэрагу захадаў па абароне інтарэсаў крэдытораў. У Арданансе былі прапісаны такія функцыі рахункаводства як самаінфармаванне прадпрымальнікаў аб справах, абавязковае дакументаванне іх гаспадарчых фактаў і наданне дакументам юрыдычнай сілы пры судовым разборы, а таксама інвентарызацыя маёмасці.

Непасрэдныя прадпісанні па складанні балансу змяшчае не Ардананс, а выдадзеныя Жака Савары ў 1675 г. каментарыі да яго. Каментарыі былі выдадзены як самастойная кніга пад назвай “Дасканалы купец”. У гэтай кнізе баланс трактуецца як завяршальны этап інвентарызацыі, у працэсе якога інвентарызацыйны вопіс трансфармуецца ў рахунак пад назвай “Падача інвентарызацыйнага вопісу ў выглядзе балансу”.

Выкладзеная Жака Савары статычная канцэпцыя балансу актываў, абавязацельстваў і капіталу аказала істотны ўплыў на развіццё рахунказнаўства. На яе аснове сфарміраваўся адметны навуковы напрамак, які атрымаў назву статычнага рахункаводства, асноўнай задачай якога з'яўляецца выяўленне прыросту маёмасці ўласнікаў праз змяненне велічыні чыстых актываў і яе дастатковасці для пакрыцця даўгавых абавязацельстваў.

Асноўныя палажэнні статычнага рахункаводства заключаюцца ў наступным. Для ацэнкі фінансавага стану арганізацыі патрэбна інфармацыя аб рэальнай вартасці маёмасці, у сувязі з чым у балансе яе неабходна адлюстроўваць па бягучай рыначнай цане. У якасці актываў прызнаюцца толькі такія сродкі, якія могуць быць прададзены або выкарыстаны ў якасці сродку плацяжу. Павінна выконвацца правіла аднолькавай ацэнкі аднолькавых аб'ектаў. Натуральна-вартасны ўлік запасаў і інвентарызацыя з’яўляюцца асноватворнымі метадычнымі прыёмамі такога рахункаводства.

Канцэпцыя статычнага рахункаводства момантам рэалізацыі каштоўнасцей і паслуг лічыць факт іх адгрузкі або аказання, паколькі яны пераходзяць ва ўласнасць пакупніка, а маёмасць прадаўца трансфармуецца ў дэбіторскую завінавачанасць. Аднак адлюстроўвацца ў балансе павінна толькі рэальная дэбіторская завінавачанасць. Тая дэбіторская завінавачанасць, якую немагчыма спагнаць, павінна спісвацца як страты арганізацыі.

Даходам у статычным рахунказнаўстве прызнаецца любое павелічэнне сродкаў або памяншэнне крэдыторскай запазычанасці арганізацыі, а расходам ¾ любое памяншэнне актываў або павелічэнне крэдыторскай запазычанасці. Па гэтай прычыне ў статычным рахунказнаўстве субсідыі і іншыя віды атрыманай дарам дапамогі трактуюцца як прыбытак, паколькі яны павялічваюць актывы не змяняючы пры гэтым абавязацельствы. Такі падыход робіць рахунак прыбыткаў і страт неістотным, паколькі ён з’яўляецца дадаткам да рахунку “Неразмеркаваны прыбытак (непакрытыя страты)”.

Аб'ектам уліку для статычнага рахункаводства з’яўляюцца абавязацельствы, якія абумоўлены дагаворамі і невыкананне якіх цягне за сабой выплату штрафных санкцый. Калі, напрыклад, арганізацыя павінна атрымаць ад пастаўшчыка матэрыялы або тавары, у выпадку не пастаўкі якіх дагаворам прадугледжана выплата пастаўшчыком штрафных санкцый, то такія каштоўнасці неабходна адлюстраваць у актыве балансу па артыкулах таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, падлеглых атрыманню, а ў пасіве ¾ па артыкуле “Грошы, падлеглыя выплаце па абавязацельствах, якія будуць выкананы пастаўшчыкамі ў будучыні”. У балансе пастаўшчыка абумоўленыя дагаворамі абавязацельствы будуць адлюстраваны ў актыве па артыкуле “Грошы, падлеглыя атрыманню па абавязацельствах, якія будуць выкананы пакупнікамі ў будучыні”, а ў пасіве па артыкулах таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, падлеглых пастаўцы. Безумоўна, магчымы і іншыя метадычныя рашэнні па адлюстраванні ў балансе дагаворных абавязацельстваў, аднак нельга не пагадзіцца з тым, што такое дапаўненне балансу істотна павышае яго кіраўніцкае значэнне.

Статычнае рахункаводства адрознівае амартызацыю асноўных сродкаў і амартызацыйны фонд. Амартызацыяй ў статычным рахункаводстве прызнаецца вынік зносу асноўных сродкаў у часе, таму нормы амартызацыі ўвязваюцца з фактычным тэрмінам эксплуатацыі, а пры іх разліку прымаецца пад увагу чаканая ліквідацыйная вартасць аб'екта, якая ўяўляе сабой выручку ад рэалізацыі будаўнічых матэрыялаў, асобных вузлоў і дэталей або металалому і іншых каштоўнасцей, што засталіся пасля ліквідацыі аб'ектаў асноўных сродкаў.

Амартызацыйны фонд трактуецца як рэзерв рэсурсаў для ўзнаўлення асноўных сродкаў. У выпадку калі, пасля поўнага налічэння амартызацыі, аб'ект асноўных сродкаў працягвае знаходзіцца ў эксплуатацыі, налічэнне амартызацыі не спыняецца. Гэта дае магчымасць назапашваць рэсурсы для ўзнаўлення асноўных сродкаў ва ўмовах інфляцыі і больш правільна вызначаць сабекошт прадукцыі.

Элементы статычнага рахунказнаўства выкарыстоўваюцца ў рахункаводстве ўсіх краін. У Рэспубліцы Беларусь, напрыклад, перыядычна пераацэньваюцца асноўныя сродкі. Рэалізацыяй прадукцыі, тавараў, работ або паслуг у большасці выпадкаў прызнаецца факт іх адгрузкі, выканання або аказання. Выкарыстоўваюцца таксама і іншыя канцэптуальныя палажэнні статычнага рахунказнаўства, аднак у чыстым выглядзе яно не мела практычнага прымянення як у мінулым, так не знаходзіць яго і ў цяперашні час. Заканадаўства прадпісвае парадак складання балансу на аснове выкарыстання некалькіх тэарэтычных канцэпцый з мэтай задавальнення ў адным дакуменце патрэбнасцей органаў дзяржаўнай улады, крэдытораў і ўласнікаў.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 332. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Травматическая окклюзия и ее клинические признаки При пародонтите и парадонтозе резистентность тканей пародонта падает...

Подкожное введение сывороток по методу Безредки. С целью предупреждения развития анафилактического шока и других аллергических реак­ций при введении иммунных сывороток используют метод Безредки для определения реакции больного на введение сыворотки...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Тема: Составление цепи питания Цель: расширить знания о биотических факторах среды. Оборудование:гербарные растения...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия