Студопедия — Да трактоўкі патрэбнасці ў двайным запісе на рахунках
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Да трактоўкі патрэбнасці ў двайным запісе на рахунках






 

Як бачна на малюнку 2.2, дзве парадыгмы абгрунтавання двайнога запісу асноўваюцца на трансцэндэнтным падыходзе і дзве на пазітывісцкім. Лацінскае слова transcendens (transcendentis) азначае “той, які выходзіць за межы”. Трансцэндэнталісты пры тэарэтычным абгрунтаванні двайнога запісу зыходзяць не з метадалагічных канцэпцый рахунказнаўства, а з тэарэтычных асноў іншых навук. Трансцэндэнтны падыход да абгрунтавання двайнога запісу абумовіў узнікненне юрыдычнай і эканамічнай (менавой) парадыгмаў.

Калі выводзіць двайны запіс з аб'ектыўнай роўнасці правоў і патрабаванняў асоб, якія ўдзельнічаюць у гаспадарчых працэсах, узнікае юрыдычная парадыгма, якая аказала істотны ўплыў на развіццё рахунказнаўства ў Італіі і Францыі. Эканамічная парадыгма двайнога запісу асноўваецца на законе вартасці, згодна якому вытворчасць і аб-

мен тавараў ажыццяўляюцца на аснове іх вартасці, велічыня якой вымяраецца грамадска-неабходнымі затратамі працы, узроўнем попыту і прапановы. Гэта парадыгма абгрунтавання двайнога запісу займала пануючае становішча ў былым Савецкім Саюзе да 1930 года, затым была прызнана буржуазнай, аднак асцярожна выкладалася і пасля Вялікай Айчыннай вайны, а ў 1971 г. Ігар Уладзіміравіч Малышаў (1908—1979) трансфармаваў яе ў дваістае адлюстраванне кругаабароту сродкаў сацыялістычных прадпрыемстваў.

Пазітывізм у навуцы зыходзіць з таго, што сапраўдныя веды могуць быць атрыманы толькі як вынік асобных спецыяльных навук або іх сукупнасці. У рахунказнаўстве пазітывізм выразіўся ў жаданні распрацаваць выключна практычныя прыёмы вядзення ўліку. З дапамогай двайнога запісу, па меркаванні пазітывістаў, ажыццяўляецца назіранне і апісанне фактаў гаспадарчага жыцця. Гэта сродак іх класіфікацыі і ўпарадкавання па зададзеных правілах. Таму рахунказнаўцы-пазітывісты ідуць не ад прадмета рахунказнаўства, а ад яго метаду, трактуючы двайны запіс як інструмент рахункаводства. На аснове пазітывісцкага падыходу да двайнога запісу ўзніклі матэматычная і лагічная парадыгмы.

Заснавальнікам лагічнай парадыгмы з'яўляецца выдатны прадстаўнік расійскага рахунказнаўства Леў Іванавіч Гомберг (1866-1935). У аснове лагічнай парадыгмы ляжыць абгрунтаванне двайнога запісу ў святле філасофскіх катэгорый прычыны і наступства. Крэдыт рахунку азначае выхад каштоўнасцей, пачатак руху і яго прычыну, а дэбет — уваход каштоўнасцей, канец руху і яго наступства. Паколькі даследаванне гаспадарчых з'яў патрабуе вызначэння прычыннай залежнасці адной з'явы ад другой, то запісы на рахунках неабходна весці наступным чынам: калі падлеглая ўліку з'ява разглядваецца як прычына, яна запісваецца па крэдыце адпаведнага рахунку, а калі як наступства — па дэбеце адпаведнага рахунку. Такім чынам, закон дваістасці згодна лагічнай парадыгмы асноўваецца на адзінстве прычыны і наступства гаспадарчых з'яў, якія адлюстроўваюцца ў рахункаводстве.

Матэматычная парадыгма, або, як яе яшчэ называюць, тэорыя двух радаў рахункаў, атрымала шырокую папулярнасць ў Германіі і аказала істотны ўплыў на рускіх тэарэтыкаў рахунказнаўства. Гэта парадыгма абгрунтоўвае двайны запіс зыходзячы з характару рахункаў. Усе рахункі падраздзяляюцца на два рады, дзе першы рад адлюстроўвае змяненне якаснага складу маёмасці (актывы і абавязацельствы), а другі — змяненне капіталу і фінансавага выніку. Пры гэтым алгебраічныя сумы абаіх радоў рахункаў заўсёды раўняюцца адзін другому.

Два рады рахункаў улічваюць адзін і той жа капітал, аднак у матэматычным разуменні яны супрацьлеглыя. Паколькі згодна асноўнаму ўраўненню капітальнай балансавай тэорыі актыў за мінусам пасіву раўняецца капіталу, то ўсялякае павелічэнне актыву або памяншэнне пасіву, безумоўна, з'яўляюцца станоўчай з'явай, а памяншэнне актыву або павелічэнне пасіву — адмоўнай. Зыходзячы з гэтага: а) дадатныя змяненні ў маёмасці запісваюцца на дэбет, а адмоўныя на крэдыт маёмасных рахункаў; б) дадатныя змяненні капіталу заносяцца на крэдыт, а адмоўныя — на дэбет капітальных рахункаў. Аналіз асноўнага ўраўнення капітальнай балансавай тэорыі паказвае, што не існуе такіх фактаў гаспадарчага жыцця, якія не ўкладваліся б у матэматычную парадыгму двайнога запісу. Паколькі ў аснове гэтай парадыгмы ляжаць алгебраічныя ўраўненні, яна называецца матэматычнай, а наяўнасць указаных двух радоў рахункаў абумоўлівае другую назву — тэорыя двух радоў рахункаў.

Асабняком ад трансцэндэнтнага і пазітывісцкага падыходаў пазіцыянуюць іманентная і канвенцыйная парадыгмы. Лацінскае слова immanes (immanentis) у перакладзе азначае ўнутрана ўласцівы якім-небудзь прадмету, з’яве або працэсу. Іманентная парадыгма двайнога запісу зыходзіць з таго, што сам факт гаспадарчага жыцця абумоўлівае дыграфізм у рахункаводстве. З прадстаўнікоў рускай школы рахунказнаўства найбольш паслядоўна іманентную парадыгму двайнога запісу абараняў Аляксандр Міхайлавіч Галаган (1879-1938). Ён лічыў што кожны факт гаспадарчага жыцця нясе ў сябе як бы два зарады — дадатны і адмоўны і гэтай, у сябе самым зададзенай акалічнасцю, вядзе да неабходнасці яго дваістага адлюстравання.

Латынь ляжыць і ў аснове тэрміна “канвенцыйная парадыгма”. Conventionalis у перакладзе азначае ўмоўна прыняты, які адпавядае таму або іншаму пагадненню. Зыходзячы з гэтага любы запіс у сістэме рахункаў прадвызначаны пагадненнем паміж бухгалтарам і адміністрацыяй. Можна памяняць месцамі дэбет і крэдыт у інфармацыйных палях рахунку, запісваць толькі па дэбеце або толькі па крэдыце рахунку са знакамі плюс і мінус, выкарыстоўваць іншыя метадычныя прыёмы, што, аднак не парушыць уліковую сістэму.

Канвенцыйная парадыгма знаходзіцца ў цяперашні час у стадыі станаўлення. У сучасным расійскім рахунказнаўстве прадстаўніком канвенцыйнай парадыгмы двайнога запісу можна лічыць Яраслава Вячаслававіча Сакалова, які прыйшоў да высновы, што двайны запіс не носіць аб'ектыўны характар, аднак з'яўляецца лагічным наступствам прынятых бухгалтарамі прынцыпаў, перад усім цэласнасці інфармацыі. Да канвенцыяналістаў можна аднесці і другога прадстаўніка сучаснага расійскага рахунказнаўства Міхаіла Юр'евіча Мядзведзева, які лічыць што камп'ютарызацыя ўліку не схільная да дыграфізму, тым больш што дыграфізм не з'яўляецца прыродным законам, абавязковым для ўсеагульнага выкарыстання.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 396. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия