Студопедия — І прынцыпаў рахунказнаўства
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

І прынцыпаў рахунказнаўства






 

Прынцыпы рахунказнаўства, якія вынікаюць з дапушчэння маёмаснай адасобленасці арганізацыі. Дапушчэнню маёмаснай адасобленасці арганізацыі адпавядаюць такія міжнародныя прынцыпы рахункаводства як прынцып адзінкі ўліку і прынцып канфідэнцыяль-насці. Прынцып адзінкі ўліку азначае, што арганізацыя, дзе вядзецца рахункаводства, павінна быць самастойнай юрыдычнай асобай, г. зн. выступаць у грамадзянскім абароце ў якасці адасобленага носьбіта грамадзянскіх правоў і абавязкаў.

Кожная юрыдычная асоба ажыццяўляе прадугледжаныя закана-даўствам і адміністрацыйнымі актамі, а таксама сваім статутам віды гаспадарчай дзейнасці, можа набываць правы на маёмасць, прымаць на сябе абавязацельствы і адказваць за іх у судзе. Абавязковым атрыбутам юрыдычнай асобы з'яўляецца вядзенне рахункаводства і складанне асобнага балансу. Выкарыстанне прынцыпу канфідэнцыяль-насці патрабуе каб інфармацыя, якая адлюстравана ў справаздачнасці, не наносіла урон яе інтарэсам.

Прынцыпы рахунказнаўства, якія вынікаюць з дапушчэння безупыннай дзейнасці арганізацыі. Дапушчэнню аб безупыннай дзейнасці арганізацыі адпавядаюць такія міжнародныя прынцыпы рахункаводства як прынцып уліковага перыяду, прынцып адпаведнасці даходаў і расходаў справаздачнаму перыяду, прынцып разважнасці.

Прынцып уліковага перыяду накіраваны на перыядычную канстатацыю фінансавага стану арганізацыі і дае магчымасць выяўлення фінансавага выніку. Гэты міжнародны прынцып рахункаводства патрабуе яго вызначэння не з моманту ўтварэння арганізацыі, а за пэўны перыяд яе дзейнасці: месяц, квартал, год. Месячны і квартальны фінансавыя вынікі адносяцца да прамежкавых і разлічваюцца нарас-таючым падрахункам з пачатку года. У сувязі з гэтым каляндарны год лычыцца поўным справаздачным перыядам, які ў Рэспубліцы Беларусь вызначаецца з 1 студзеня па 31 снежня. На Захадзе пачаткам справаздачнага перыяду могуць быць любыя даты і месяц, калі яны з’яўляюцца пастаяннымі.

Прынцып адпаведнасці даходаў і расходаў справаздачнаму перыяду, які разгледжаны ў параграфе 12.4, азначае неабходнасць іх размеркавання паміж справаздачнымі перыядамі. Ён можа яшчэ называцца прынцыпам накаплення або нарошчвання. Пры вызначэнні фінансавых вынікаў гэты прынцып дазваляе абстрагавацца ад фактычнага руху грашовых сродкаў. У выпадку выплаты арэнднай платы за другі квартал у сакавіку месяцы ні адток грашовых сродкаў у арандатара нельга лічыць яго расходамі, ні іх прыток у арэндадаўцы нельга лічыць яго даходам. Гэтую суму неабходна раздзяліць на тры часткі і штомесячна на працягу другога квартала супастаўляць у арандатара з адпаведнымі даходамі ад выкарыстання арандаваных асноўных сродкаў, а ў арэндадаўцы — з адпаведнымі расходамі, абумоўленымі здадзенымі ў арэнду аб'ектамі.

Разважнасць, як міжнародны прынцып рахункаводства, азначае немэтазгоднасць размеркавання сярод акцыянераў у выглядзе дывідэндаў нерэалізаванага прыбытку. Паколькі арганізацыя будзе працягваць сваю дзейнасць у агляднай будучыні, то пасля завяршэння працэсу рэалізацыі акцыянеры змогуць атрымаць сваю частку чыстага прыбытку ў выглядзе дывідэндаў.

Гэты прынцып знаходзіцца ў пэўнай супярэчнасці з прынцыпам налічэнняў, паколькі велічыня паказанага ў фінансавай справаздачнасці чыстага прыбытку не супадае з той велічынёй, якая прымаецца за аснову пры яго размеркаванні. Аднак заўсёды трэба памятаць, што рэальны прыбытак гэта такі прыбытак, які падмацаваны фактычным паступленнем грашовай наяўнасці.

Прынцыпы рахунказнаўства, якія вынікаюць з дапушчэння стабільнасці валюты, якая выкарыстоўваецца для манетарнай квантыфікацыі фактаў гаспадарчага жыцця. Манетарнай квантыфікацыі фактаў гаспадарчага жыцця адпавядаюць наступныя міжнародныя прынцыпы рахунказнаўства: ацэнкі па сабекошце, найменшай велічыні з першапачатковай і бягучай рыначнай вартасцей, вартасці.

Прынцып ацэнкі па сабекошце патрабуе адлюстравання актываў па фактычным сабекошце набыцця за вылікам, калі гэта патрэбна, назапашанага зносу. Гэты прынцып заснаваны на меркаванні, што сабекошт раўняецца справядлівай рыначнай цане на момант набыцця актыву і наступныя яе змяненні не аказваюць уплыў на ацэнку актываў.

Альтэрнатывай прынцыпу ацэнкі па сабекошце з'яўляецца прынцып найменшай велічыні з першапачатковай вартасці і бягучай рыначнай вартасцей. Гэты міжнародны прынцып рахункаводства можа выкарыстоўваецца для ацэнкі рэшткавай вартасці вытворчых запасаў і ліквідных каштоўных папер. Сутнасць гэтага прынцыпу заключаецца ў тым, што ўказаныя актывы ацэньваюцца па першапачатковай вартасці толькі ў тым выпадку, калі не адбылося ў справаздачным перыядзе падзення іх рынкавай вартасці.

Прымяненне прынцыпу вартасці азначае, што вартасць актываў, адлюстраваная ў рахункаводстве на момант іх набыцця, захоўваецца на такім узроўні да іх продажу. Практычна гэта азначае, што прынцып вартасці не дапускае пераацэнкі актываў у перыяд знаходжання іх у эксплуатацыі або ў складзе запасаў, хаця прададзены яны будуць па рыначных цэнах на момант рэалізацыі. З прынцыпу вартасці вынікае і правіла рахункаводства, згодна якому камерцыйныя аперацыі адлюстроўваюцца ў адпаведнасці з іх вартасцю на момант першапачатковай здзелкі, а не па іх па бягучай або справядлівай ацэнцы.

Прынцыпы рахунказнаўства, якія вынікаюць з дапушчэння часавай ідэнтыфікацыі фактаў гаспадарчага жыцця. Дапушчэнню часавай ідэнтыфікацыі фактаў гаспадарчага жыцця адпавядаюць такія міжнародныя прынцыпы рахункаводства як прынцып рэгістрацыі даходаў, прынцып налічэнняў, прынцып рэалізацыі, прынцып асцярожнасці (абачлівасці).

Вызначальнай асновай для прызнання прыбытку або страт з'яў-ляецца прынцып рэгістрацыі даходаў. Методыка вызначэння фінансавага выніку можа базіравацца або на прынцыпе налічэнняў, або на прынцыпе рэалізацыі. Прынцыпы рэгістрацыі даходаў і налічэнняў, якія разгледжаны ў параграфе 12.3, даюць магчымасць увязаць даходы з расходамі на аснове меркавання аб адлюстраванні расходаў у тым справаздачным перыядзе, у якім узніклі даходы, каторыя сталі магчымымі дзякуючы гэтым расходам.

Альтэрнатывай прынцыпу налічэнняў з'яўляецца прынцып рэалізацыі. Згодна гэтаму міжнароднаму прынцыпу рахункаводства даходы або прыбытак прызнаюцца толькі тады, калі яны фактычна атрыманы шляхам рэалізацыі. Таму даход можа быць меншы чым вартасць адгружанай прадукцыі па цэнах продажу, выкананых работ і аказаных паслуг па дагаворных тарыфах у выпадку, калі пэўная частка прад'яўленых рахункаў будзе аплачана са скідкай або акажацца неаплачанай наогул.

Гэты прынцып звязаны з кансерватызмам у рахункаводстве, які зыходзіць да рымскага права, аднак у цяперашні час атрымлівае шырокае распаўсюджванне. Адпаведна рымскаму праву ўласнік меў права размяркоўваць і спажываць прыбытак толькі пасля ліквідацыі прадпрыемства і пагашэння ўсіх даўгоў. У адпаведнасці з уліковым кансерватызмам рахункаводства павінна прадугадваць страты, а не прыбытак. Таму калі бухгалтар сутыкаецца нявызначанасцю пры выкарыстанні ўліковых працэдур. ён павінен праявіць кансерватызм у сваіх ацэнках і выбраць працэдуру, якая ў найменшай меры пераацэньвае актывы або прыбытак. Дасягаецца гэта з дапамогай разгле-джанага ў параграфе 12.3 прынцыпу абачлівасці або асцярожнасці.

Прынцыпы рахунказнаўства, якія вынікаюць з дапушчэння патрэбнасці і карыснасці уліковай інфармацыі для любых патэнцыяльных карыстальнікаў. Дапушчэнню патрэбнасці і карыснасці уліковай інфармацыі адпавядаюць наступныя міжнародныя прынцыпы рахункаводства: прынцып сумяшчальнасці, прынцып пастаянства, прынцып якасці ўліковай інфармацыі, прынцып прыярытэту зместу над формай.

Прынцып сумяшчальнасці з'яўляецца зыходным момантам у пабудове ўліковай сістэмы. Ён падкрэслівае неабходнасць сумяшчэння сістэмы рахункаводства з арганізацыйнымі і чалавечымі фактарамі бізнесу. Прынцып пастаянства азначае нязменнасць методыкі ўліку і складання справаздачнасці за шэраг паслядоўных справаздачных перыядаў, што дае магчымасць супастаўляць вынікі гаспадарчай дзейнасці за некалькі справаздачных перыядаў.

На аснове прынцыпу якасціда ўліковай інфармацыі прад’яўляюцца такія патрабаванні да рахункаводства як істотнасць, зразумеласць, слушнасць і надзейнасць (праўдзівасць). Істотнасць уліковай інфармацыі азначае яе значымасць для кіраўніцкіх дзеянняў. Ва ўліковых дакументах павінны адлюстроўвацца толькі істотныя акалічнасці, па якіх былі прынятыя пэўныя рашэнні. Патрабаванне зразумеласці заключаецца ў тым, што яна павінна быць зразумелай для карыстальнікаў, якія валодаюць пэўным узроўнем ведаў. Уліковая інфармацыя лічыцца слушнай тады, калі яна адносіцца да справы, дапамагае асэнсаваць мінулыя, цяперашнія і будучыя падзеі, пацвердзіць, а пры неабходнасці прыняць патрэбныя кіраўніцкія рашэнні для выпраўлення мінулых ацэнак. Уліковая інфармацыя лічыцца надзейнай, калі яна не ўтрымлівае істотных памылак або прадузятых ацэнак і праўдзіва адлюстроўвае гаспадарчую дзейнасць.

Прынцып прыярытэту зместу над формай азначае што здзелкі павінны адлюстроўвацца ў сістэме рахункаводства зыходзячы з іх сутнасцю безадносна да яе формы. Ён арыентуе бухгалтараў на адлюстраванне фактаў гаспадарчага жыцця зыходзячы не столькі з іх прававой формы, колькі з эканамічнага іх зместу і ўмоў гаспадарання канкрэтнай арганізацыі. Практычная рэалізацыя гэтага прынцыпу ўскладняецца па прычыне жорсткай рэгламентацыі айчыннага ўліку заканадаўствам і іншымі нарматыўнымі дакументамі. Аднак яго дэклараванне мае вялікае значэнне для развіцця айчыннага рахункаводства, паколькі азначае прызнанне такога крытэрыю кваліфікацыі фактаў гаспадарчага жыцця як прафесійнае меркаванне бухгалтара.

 








Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 438. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Различия в философии античности, средневековья и Возрождения ♦Венцом античной философии было: Единое Благо, Мировой Ум, Мировая Душа, Космос...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия