Інфармацыйная сістэма фінансавага ўліку
Інфармацыйная ўліковая сістэма ¾ гэта камунікацыйная сістэма па зборы, перапрацоўцы і перадачы інфармацыі аб дзейнасці суб'екта гаспадарання, ў якой адбываюцца складаныя працэсы пераўтварэння інфармацыі першаснага ўліку ў сінтэтычныя паказчыкі, патрэбныя для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. Гэта інфармацыйна-кіраўніцкая сістэма, якая забяспечвае кіраўніцкі апарат неабходнай яму інфармацыяй з улікам адрозненняў паміж узроўнямі кіравання, сферамі дзейнасці, а таксама іншых знешніх і ўнутраных акалічнасцей. Рацыянальна арганізаваная інфармацыйная ўліковая сістэма павінна даваць кожнаму кіраўніку інфармацыю толькі такога тыпу і такой якасці, якія яму патрэбныя. У сучасных умовах гаспадарання значна пашыраецца кола карыстальнікаў уліковай інфармацыі. Неабходнасць задавальнення інтарэсаў розных карыстальнікаў уліковай інфармацыі абумовіла ўзнікненне некалькіх уліковых сістэм. На мікраўзроўні такімі сістэмамі з'яўляюцца фінансавы, падатковы і кіраўніцкі віды ўліку. Фінансавы ўлік узнік у другой палове ХІХ стагоддзя як інфармацыйна-метадалагічная сістэма, прызначаная для фарміравання даных, якія выкарыстоўваюцца пры састаўленні публічнай справаздачнасці. Станаўленне фінансавага ўліку заняло больш чым палавіну стагоддзя і завяршылася ў 30-тыя гады ХХ стагоддзя. Перадумовамі ўзнікнення аўтаномнай галіны рахункаводства ў выглядзе фінансавага ўліку стала неабходнасць: ¨ абмежавання доступу знешніх карыстальнікаў да той часткі ўліковай інфармацыі, якая ўяўляе сабой камерцыйную тайну; ¨ састаўлення публічнай справаздачнасці па адзіных правілах, заснаваных на заканадаўчых нормах, у адрозненне ад справаздачнасці для ўнутраных карыстальнікаў, якая не можа рэгулявацца заканадаўчымі актамі; ¨ давядзення абмежаваных справаздачных даных аб дзейнасці кампаніі да шырокага кола рэальных і патэнцыяльных інвестараў з мэтай прыцягнення іх капіталаў. Фінансавы ўлік ¾ гэта працэс генерацыі ўліковай інфармацыі ў фінансавую справаздачнасць для карыстальнікаў, якія непасрэдна не адносяцца да дадзенай арганізацыі, на аснове выкарыстання агульнапрынятых уліковых прынцыпаў. Галоўным аб'ектам фінансавага ўліку з'яўляецца дзейнасць арганізацыі ў цэлым. Паколькі выніковая інфармацыя фінансавага ўліку прызначана для банкаў, пастаўшчыкоў, пакупнікоў, акцыянераў, фінансавых органаў і іншых знешніх карыстальнікаў, яна даводзіцца да іх шляхам публікацыі той часткі, якая не ўяўляе камерцыйнай тайны. Фінансавы ўлік асноўваецца на адзіным для ўсіх арганізацый краіны плане рахункаў, стандартах, палажэннях і іншых нарматыўных дакументах. Па шляху абавязковага выкарыстанні ўсімі арганізацыямі адзіных нацыянальных планаў рахункаў пайшлі пасля другой сусветнай вайны Савецкі Саюз, Германія, Францыя і іншыя дзяржавы. На іх аснове ўзнікла сістэма нацыянальных рахункаў для ўліку валавога ўнутранага прадукту і іншых макраэканамічных паказчыкаў. Пасля другой сусветнай вайны пачаўся працэс гарманізацыі методык фінансавага ўліку розных дзяржаў. Гарманізацыя фінансавага ўліку азначае прывядзенне нацыянальных методык у адпаведнасць з падыходамі, распрацаванымі міжнароднымі прафесійнымі арганізацыямі. Работа ў гэтым накірунку была пачата ў 1961 г. даследчай групай па праблемах рахункаводства дзяржаў Еўрапейскага супольніцтва. Вынікам гэтай работы стала прыняцце ў канцы 70-х і на пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя дырэктыў, што вызначаюць нормы, якія адносяцца да формаў і зместу фінансавай справаздачнасці, яе аўдыту і публікацыі. Сутнасць гарманізацыі фінансавага ўліку заключаецца ў тым, што ў кожнай краіне можа існаваць свая мадэль генерацыі ўліковай інфармацыі ў паказчыкі фінансавай справаздачнасці, якая, аднак, не павінна супярэчыць аналагічным стандартам іншых дзяржаў ¾ членаў супольнасці. У цяперашні час міжнародная ўніфікацыя фінансавага ўліку рэалізуецца Саветам па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці. Указаны Савет прыняў звыш 40 стандартаў фінансавай справаздачнасці, з якіх у цяперашні час дзейнічае больш 30.
3.4. Валентнасць і лагісмаграфічнасць рахункаў:
|