Студопедия — Для ўліку выпуску гатовай прадукцыі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Для ўліку выпуску гатовай прадукцыі






 

Як вынікае з прыведзенай схемы, па дэбеце рахунку 20 «Асноўная вытворчасць» адлюстроўваюцца фактычныя

 

выдаткі, звязаныя з выпускам прадукцыі. Крэдытуюцца пры гэтым рахункі 10 “Матэрыялы”, 60 “Разлікі з пастаўшчыкамі і падрадчыкамі”, 70 “Разлікі з персаналам па аплаце працы” і іншыя. Як вынікае з прыведзеных запісаў, абарот па дэбеце рахунку 20 “Асноўная вытворчасць” складае 727 213 тыс. руб.

Гэта агульная сума выдаткаў арганізацыі на выпуск прадукцыі, якая адносіцца як да гатовай прадукцыі, так і да незавершанай вытворчасці. Калі, дапусцім, вартасць незавершанай вытворчасці на пачатак справаздачнага месяца складала 54 315 тыс. руб., а на яго канец вызначылася ў памеры 69 212 тыс. руб., фактычны сабекошт гатовай прадукцыі, выпушчанай з вытворчасці ў справаздачным перыядзе складзе

 

54315 + 727213 - 69212 = 712316 тыс. руб.

 

Агульная сума выдаткаў, якая адносіцца да выпушчанай з вытворчасці гатовай прадукцыі, пералічваецца запісам

дэбет субрахунку 43-1 «Выпуск прадукцыі, работ, паслуг»

крэдыт рахунку 20 «Асноўная вытворчасць».

Гэта другая паралельная складовая інфармацыйнай сістэмы ўліку выпуску прадукцыі. Субрахунак 43-1 “Выпуск прадукцыі (работ, паслуг)” прызначаны для абагульнення інфармацыі аб выпушчанай прадукцыі, здадзеных работах і аказаных паслугах за справаздачны перыяд. На гэтым рахунку выяўляюцца таксама адхіленні фактычнага вытворчага сабекошту ад планавага (нарматыўнага) сабекошту.

Сума адхіленняў выяўляецца наступным чынам. Планавы (нарматыўны) сабекошт прадукцыі адлюстроўваецца запісам

дэбет субрахунку 43-2 « Уліковая вартасць выпушчанай прадукцыі »

крэдыт субрахунку 43-1 «Выпуск прадукцыі, работ, паслуг».

У выніку параўнання абаротаў па дэбеце і крэдыце субрахунку 43-1 «Выпуск прадукцыі, работ, паслуг» вызначаецца адхіленне фактычнага сабекошту прадукцыі, работ або паслуг ад планавага (нарматыўнага) сабекошту, якое можа паказваць эканомію або перавыдатак. У прыведзеным прыкладзе мае месца перавыдатак на суму

 

712 316 - 696 120 = 16 196 тыс. руб.,

 

які спісваецца запісам

дэбет субрахунку 90-4 “ Сабекошт рэалізаванай прадук-цыі, тавараў, работ, паслуг

крэдыт субрахунку 43-1 “Выпуск прадукцыі, работ, паслуг”.

Паколькі па дэбеце рахунку 90 “Даходы і расходы па бягучай дзейнасці” паказваюцца расходы, якія адносяцца да прададзенай прадукцыі, а па крэдыце ¾ яе вартасць па дагаворных цэнах, то аднясенне на дэбет гэтага рахунку перавышэння фактычнага сабекошту прадукцыі над планавым або нарматыўным сабекоштам паменшыць прыбытак ад рэалізацыі. Пры наяўнасці эканоміі, калі фактычны сабекошт акажацца меншым за планавы або нарматыўны, сума адхілення адлюстроўваецца такім жа запісам, аднак са знакам мінус. У выніку на суму эканоміі па дэбеце рахунку 90 “Даходы і расходы па бягучай дзейнасці ” будуць паменшаны расходы, якія адносяцца да прададзенай прадукцыі, прынятых работах і аказаных паслугах. У выніку такой карэкціроўкі павялічыцца прыбытак арганізацыі ад рэалізацыі прадукцыі, выкананых работ і аказаных паслуг.

Выкарыстанне для аднаго аб'екта ўліку некалькіх сінтэтычных рахункаў або субрахункаў, злучаных паслядоўнай карэспандэнцыяй і шматступеньчатай іерархіяй аналітычных рахункаў абумоўлівае пэўныя асаблівасці выяўлення адэкватнасці адлюстраванай на іх інфармацыі. Наяўнасць прамежкавых рахункаў дае магчымасць выкарыстаць некалькі аналітычных разрэзаў для дэталізацыі, паміж якімі неабходна забяспечыць тоеснасць інфармацыі. Паколькі на сінтэтычных рахунках, прызначаных для ўліку таго або іншага гаспадарчага працэсу, могуць адлюстроўвацца і ўліковыя аб'екты, якія яму спадарожнічаюць, калацыя рахункаў будзе забяспечвацца толькі ў дачыненні асобных сегментаў абаротаў па гэтых рахунках.

Асаблівасці калацыі рахункаў ва ўмовах гарызантальна-верты-кальных сувязей паміж сінтэтычнымі і аналітычнымі рахункамі разгледзім на прыкладзе інфармацыі ўліковай сістэмы выпуску прадукцыі. Гарызантальную сувязь паміж рахункамі 20 “Асноўныя вытворчасць”, 43-1 “Выпуск прадукцыі (работ, паслуг)” і 43-2 “ Уліковая вартасць выпушчанай прадукцыі” забяспечвае двайны запіс. Аднак паколькі па крэдыце рахунку 20 “Асноўныя вытворчасць” акрамя фактычнага сабекошту вырабленай прадукцыі адлюстроўваюцца выяўленыя ў працэсе інвентарызацыі недастачы незавершанай вытворчасці, яе псаванне і брак, абарот па крэдыце ўказанага рахунку не будзе тоесны абароту па дэбеце рахунку 43-1 “Выпуск прадукцыі (работ, паслуг)”.

Аналітычны ўлік па рахунку 20 “Асноўная вытворчасць” вядзецца па відах прадукцыі, работ або паслуг, а ўнутры іх па калькуляцыйных артыкулах. Калацыя рахункаў трохузроўневай інфармацыйнай сістэмы асноўнай вытворчасці паказана ў табліцы 3.1.

Склад і змест аналітычных рахункаў, якія неабходна адкрыць у развіццё сінтэтычнага рахунку 43-1 “Выпуск прадукцыі (работ, паслуг)” вызначаюцца кіраўніцтвам арганізацыі. Калі, напрыклад, будзе прынятае рашэнне ажыццяўляць аналітычны ўлік па гэтым рахунку ў разрэзе эканамічных элемента выдаткаў, то ў абагульненым фармаце гэту інфармацыйную сістэму можна паказаць у выглядзе малюнку 3.3.

Вертыкальная структура інфармацыйнай сістэмы рахунку 43-1 “Выпуск прадукцыі (работ, паслуг)” дазваляе адхіленне фактычнага сабекошту вырабленай у справаздачным перыядзе прадукцыі разлажыць на састаўныя элементы. Як вынікае з малюнку 3.3, асноўную ўвагу кіраўніцтву арганізацыі неабходна засяродзіць на выяўленні

прычын перавыдатку сыравіны і матэрыялаў, які абумовіў памяншэнне прыбытку на 22 518 тыс. руб.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 415. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Понятие массовых мероприятий, их виды Под массовыми мероприятиями следует понимать совокупность действий или явлений социальной жизни с участием большого количества граждан...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия