Студопедия — І метадычнымі прыёмамі рахункаводства
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

І метадычнымі прыёмамі рахункаводства






 

Разгледзім спосабы навуковага пазнання прадмету рахунказнаўства ва ўзаемасувязі з сучаснымі метадычнымі прыёмамі рахункаводства. Зыходным спосабам пазнання рахунказнаўства з’яўляецца першасная рэгістрацыя стану маёмасці і фактаў гаспадарчага жыцця. Тэхнічным сродкам першаснай рэгістрацыі з'яўляюцца спецыяльныя носьбіты інфармацыі, якія засведчваюць ажыццяўленне факта гаспадарчага жыцця. Сучаснае рахункаводства для гэтай мэты выкарыстоўвае інвентарызацыю і дакументацыю. Аднак трэба заўважыць што першасная дакументацыя ўзнікла не адначасова з узнікненнем рахункаводства. Раней першаснае назіранне ажыццяўлялася ў ходзе рэгістрацыі фактаў гаспадарчага жыцця ў памятныя кнігі, якія паступова былі заменены на папяровыя першасныя дакументы. Зараз тэхнічныя сродкі даюць магчымасць выкарыстоўваць новыя спосабы першаснай рэгістрацыі фактаў гаспадарчага жыцця. У якасці прыкладу можна прывесці электронныя дакументы, якія аднак ужо не з'яўляюцца дакументамі ў літаральным сэнсе гэтага слова.

Задача рахунказнаўства заключаецца ў даследаванні новых тэхнічных магчымасцей для выкання функцый пацвярджэння верагоднасці і доказнасці зафіксаваных і падлеглых перадачы першасных даных. Такім чынам, папяровая дакументацыя ў сённяшнім яе разуменні не павінна адносіцца да элементаў метаду рахунказнаўства як навукі, паколькі існуе на пэўным этапе развіцця цывілізацыі, які ў цяперашні час набліжаецца да заканчэння. Гэта элемент метаду рахункаводства перыяду з Х па ХХІ стагоддзе. Зараз ён паступова замяняецца на электронныя носьбіты інфармацыі, якія ў другой палове ХХІ стагоддзя выцясняць папяровыя дакументы. Значыць, у рахункаводстве адбудзецца карэкціроўка сутнасці дакументацыі як элементу яго метаду пры нязменнасці такога элемента метаду рахунказнаўства як першасная рэгістрацыя стану маёмасці, гаспадарчых аперацый і па-дзей на спецыяльных носьбітах інфармацыі, якія засведчваюць ажыццяўленне факта гаспадарчага жыцця.

Другім спосабам рахунказнаўства з'яўляецца квантыфікацыя фактаў гаспадарчага жыцця і маёмасці суб'екта гаспадарання. Тэрмін квантыфікацыя паходзіць ад двух лацінскіх слоў: quantum — сколько + facio — цаніць, мець значэнне. Толькі факты, якія паддаюцца колькаснаму вымярэнню, могуць з'яўляцца аб’ектамі як рахункаводства, так і рахунказнаўства. Сучаснае рахункаводства асноўваецца на манетарнай квантыфікацыі, аднак так было не заўсёды, паколькі гаспадарчы ўлік старэйшы чым грошы. У эпоху інвентарна-натуральнага ўліку манетарная квантыфікацыя ўліковых аб'ектаў адсутнічала. Спробы квантыфікацыі фактаў гаспадарчага жыцця і маёмасці на аснове выкарыстання працоўнага вымерніка і іншых прынцыпова новых вымернікаў у нашай краіне мелі месца на пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Той факт, што яны былі няўдалымі зусім не азначае выключнасць і немагчымасць замены грашовага вымерніка. Грошы ўзніклі на пэўным этапе развіцця чалавецтва і ў вельмі аддаленай будучыні будуць замены іншым эквівалентам вымярэння вартасці.

У сучасным рахункаводстве квантыфікацыя аб'ектаў уліку ажыццяўляецца шляхам іх пераводу ў вартасны вымернік. Для дасягнення гэтай мэты выкарыстоўваюцца такія метадычныя прыёмы рахункаводства як ацэнка і калькуляцыя. Яны не з'яўляюцца беззаганнымі, паколькі ў залежнасці ад таго, які канкрэтны метад ацэнкі таго або іншага факта гаспадарчага жыцця выбраны, можа фарміравацца розны фінансавы вынік, паказвацца тая або іншая карціна фінансавага стану арганізацыі. Акрамя таго, некаторыя, часта вельмі значныя для бізнесу фактары наогул не могуць быць ацэнены ў грашовым вымерніку і таму не адносяцца да аб'ектаў рахункаводства. Немагчыма, напрыклад, выразіць у грашах кваліфікацыю персаналу, выгаднасць месцазнаходжання арганізацыі і яе гаспадарчыя сувязі. І тым не менш, манетарная квантыфікацыя фактаў гаспадарчага жыцця, эканамічнага патэнцыялу і фінансавых вынікаў стала абавязковым спосабам навуковага пазнання сучаснага рахунказнаўства, а без ацэнкі і калькуляцыі не могуць функцыянаваць іншыя метадычныя прыёмы рахункаводства.

Наступным спосабам навуковага пазнання прадмету рахунказнаўства з'яўляецца выкарыстанне ўліковых каардынатаў для групоўкі інфармацыі. Для гэтай мэты выдзяляюцца класіфікацыйныя адзнакі, якія прызначаны для фарміравання за пасрэдніцтвам спецыяльных працэдур колькасна вымеранай інфармацыйнай сукупнасці аб дзейнасці суб'екта гаспадарання. У сучасным рахункаводстве для гэтай мэты выкарыстоўваюцца рахункі, як лагічна зададзеныя часткі гэтай інфармацыйнай сістэмы, прызначаныя для адлюстравання колькасных змяненняў аб'ектаў уліку.

Мэта рахунказнаўства заключаецца ў тэарэтычным і практычным абгрунтаванні сістэмы рахункаў, неабходнасці выдзялення новых і ліквідацыі зжыўшых сябе рахункаў. Выдзеліць рахунак — гэта значыць акрэсліць тую класіфікацыйную адзнаку, якая дазваляе атрымаць раней недаступную інфармацыю, аднак патрэбную менеджэрам для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. Задачай рахункаводства з'яўляецца прыкладны аспект, накіраваны на распрацоўку методыкі практычнага выкарыстання таго або іншага рахунку для сістэматы-зацыі адпаведных фактаў гаспадарчага жыцця.

Канцэптуальная рэканструкцыя фактаў гаспадарчага жыцця ў сістэме ўліковых каардынатаў уяўляе сабой спосаб навуковага пазнаня прадмету рахунказнаўства, які ажыццяўляецца за пасрэдніцтвам спецыяльных тэрмінаў і сімвалаў. Да такіх тэрмінаў адносяцца дэбет, крэдыт, праводка, старніровачны запіс і іншыя. Сімваламі з'яўляюцца лічбавыя коды рахункаў. Выконваецца канцэптуальная рэканструкцыя ў адпаведнасці з загадзя прынятымі пастулатамі.

У сучасным рахункаводстве для гэтай мэты выкарыстоўваюцца дыграфічны запіс у сістэме рахункаў, якія і ўяўляюць сабой уліковыя каардынаты, а таксама калацыя. Паколькі рахункі з'яўляюцца ўліковымі каардынатамі, то праводка ўяўляе сабой сукупнасць як мінімум двух уліковых каардынатаў з двума вектарамі, якімі называюцца дэбет і крэдыт. Факту гаспадарчага жыцця прадпісваюцца два рахункі: адзін па дэбеце, другі па крэдыце. Менавіта гэтыя каардынаты, існуючы абсалютна незалежна ад фактаў гаспадарчага жыцця, даюць магчымасць іх рэканструяваць, павялічыўшы каштоўнасць той інфармацыі, якую яны змяшчаюць. Выконваецца канцэптуальная рэканструкцыя ў адпаведнасці з загадзя прынятымі пастулатамі.

Назіранне за дынамікай актываў, абавязацельстваў і капіталу шляхам ажыццяўлення дыграфічнага запісу ў сістэме рахункаў з’яўляецца квінтэсенцыяй сучаснага рахункаводства. Большасць спецыялістаў па рахунказнаўству схільная лічыць, што альтэрнатывы дыграфічнаму запісу ў сістэме рахункаў для канцэптуальнай рэканструкцыі фактаў гаспадарчага жыцця няма. У папярэдніх раздзелах разгледжаны менавая, юрыдычная і балансавая канцэпцыі двайнога запісу на рахунках, якія толькі растлумачваюць сутнасць дыграфізму зыходзячы той або іншай метадалагічнай базы. Задача заключаецца ў тым, каб выясніць, якая сістэма запісу больш адпавядае прыродзе гаспадарчай дзейнасці арганізацый.

Еўрапейцы атрымалі двайны запіс у сістэме рахункаў з Венецыі ў гатовым выглядзе як падарунак. За больш чым 500 гадоў, якія прайшлі пасля апублікавання кнігі Лукі Пачолі “Трактат аб рахунках і запісах” (1494 г.) рахунказнаўства не зведала глабальных сутнасных змяненняў. На фоне імклівага развіцця іншых навук рахунказнаўства рухалася вельмі марудна, аддаючы прыярытэт не эканамічнаму зместу, а тэхнічным формам.

Гэта інертнасць развіцця рахунказнаўства назіраецца нават зараз, ва ўмовах камп'ютарызацыі ўліку, якая, трэба прызнаць, не схільная да дыграфізму, каторы не з'яўляецца прыродным законам, абавязковым для ўсеагульнага выкарыстання. Дыграфізм не можа быць інварыянтам рахункаводства, паколькі яго можна весці і без выкарыстання двайнога запісу ў сістэме рахункаў. У якасці прыкладу можна прывесці ўніграфічнае рахункаводства, выкарыстанне забалансавых рахункаў. Бухгалтарскія праводкі гэта ўсяго толькі інструмент сучаснага рахункаводства, з дапамогай якога выражаныя ў грашовым вымерніку эканамічныя патокі прыводзяцца ў сістэму, а калацыя дазваляе ажыццяўляць кантроль за праўдзівасцю інфармацыі, якая праходзіць праз уліковую сістэму, для чаго выкарыстоўваецца сустрэч-ная праверка дакументаў і даных, якія адносяцца да аднолькавых аперацый або працэсаў.

Не трэба забываць, што ўжо ў пачатку ХІХ стагоддзя прадстаўнік італьянскай рахунковай школы Мікола дэ Анастасіа лічыў неабходным кожны факт гаспадарчага жыцця адлюстроўваць не адной праводкай, а дзвюма, з абавязковым правядзеннем яго праз рахунак капіталу (гл. параграф. 5.3). Хутчэй за ўсё дыграфізм толькі дастаткова працяглы эпізод у працэсе безупыннага развіцця метадычных прыёмаў рахункаводства, якія не закранаюць сутнасці канцэптуальнай рэканструкцыі фактаў гаспадарчага жыцця ў сістэме ўліковых каардынатаў. Па меры развіцця тэхналогій апрацоўкі інфармацыі аб дзейнасці суб'ектаў гаспадарання яна можа быць заменена больш эфектыўным інструментам, аднак неабходнасць канцэптуальнай рэканструкцыі фактаў гаспадарчага жыцця ў сістэме ўліковых каардынатаў будзе існаваць заўсёды.

Апошнім спосабам навуковага пазнання рахунказнаўства з'яўляецца мадэліраванне выходнай уліковай інфармацыі. Для гэтай мэты ажыццяўляецца кансалідацыя накопленай за вызначаны перыяд уліковай інфармацыі ў адзіную сістэму паказчыкаў аб маёмасным і фінансавым стане арганізацыі, а таксама выніках яе гаспадарчай дзейнасці. З дапамогай такой кансалідацыі атрымліваюцца абстрактныя мадэлі, якія упарадкоўваюць, зыходзячы з інтарэсаў карыстальнікаў уліковай інфармацыі, сукупнасці аб'ектаў рахункаводства, каторыя часта знаходзяцца ў хаатычным стане.

З тэарэтычнага пункту погляду ў рахунказнаўстве мадэліраванне выходнай уліковай інфармацыі павінна адлюстроўваць істотныя ўласцівасці гаспадарчай дзейнасці арганізацыі за вызначаны перыяд і адносіны, якія ўзнікаюць паміж уласнікамі, кіраўніцтвам, контрагентамі і працаўнікамі арганізацыі. У рахункаводстве практычную рэалізацыю такія абстрактныя мадэлі знаходзяць у выглядзе справаздачнасці. Гэта цэласная інфармацыйная мадэль арганізацыі, якая ўяўляе сабой адзіную сістэму даных аб маёмасным і фінансавым становішчы арганізацыі, а таксама аб выніках яе гаспадарчай дзейнасці.

Найбольш значнай мадэллю выходнай уліковай інфармацыі з'яўля-ецца баланс рахункаў, які можна назваць сімвалам рахунказнаўства і рахункаводства. Пэўны час у СССР існавала нават навуковая дысцыпліна, якая называлася балансазнаўствам. Рахунковы баланс уяўляе сабой статычную мадэль суб'екта гаспадарання, яго стоп-кадр на пэўную дату. Сукупнасць іншай справаздачнасці імкнецца раскрыць карыстальнікам вынік функцыянавання арганізацыі ў выглядзе дынамічнай мадэлі вытворча-гаспадарчай і фінансавай дзейнасці за справаздачны перыяд.

Мадэліраванне выходнай уліковай інфармацыі адносіцца да параўнальна незалежнага ад развіцця тэхналогіі рахункаводства элемента навуковага пазнання прадмета рахунказнаўства. Што тычыцца рахунковага балансу і справаздачнасці як метадычных прыёмаў рахункаводства, то іх змест пастаянна змяняецца і залежыць ад тых задач, якія ставяць перад рахункаводствам карыстальнікі інфармацыі. У раздзеле 7 «Статычны баланс і капітальная балансавая тэорыя» былі паказаны два падыходы да складання балансу рахункаў, якія даюць магчымасць разлажыць па двух класіфікацыйных адзнаках або актывы суб'екта гаспадарання, або яго капітал. У прынцыпе магчыма як трайное, так і шматмернае балансаванне паказчыкаў як статыкі, так і дынамікі развіцця арганізацыі.

Узаемасувязь паміж спосабамі навуковага пазнання прадмета рахунказнаўства, метадычнымі прыёмамі і працэдурай рахункаводства паказана на малюнку 14.4. Як вынікае з гэтага малюнку, кожны спосаб навуковага пазнання рахунказнаўства мае ўласцівыя дадзенаму этапу развіцця навукі і тэхнічнага прагрэсу метадычныя прыёмы рахунказнаўства.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 507. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Шов первичный, первично отсроченный, вторичный (показания) В зависимости от времени и условий наложения выделяют швы: 1) первичные...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия