Студопедия — І крэатыўнага відаў уліку
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

І крэатыўнага відаў уліку






 

Фінансавы менеджмент ва ўмовах рынкавай нявызначанасці абумовіў неабходнасць выкарыстання такой інфармацыі, неабходнасць у якой раней адсутнічала. Гэта тычыцца інфармацыі аб рыначнай вартасці арганізацыі, патэнцыяльных магчымасцей плацежаздольнасці, Узнікла неабходнасць прагназавання фінансавага стану як на канец справаздачнага перыяду, так і на доўгатэрміновую перспектыву. Немалаважнае значэнне мае стварэнне станоўчага іміджу арганізацыі. Вырашыць гэтыя задачы з дапамогай методык традыцыйнага бухгалтарскага ўліку нельга.

Узнікае неабходнасць далейшай дыферэнцыяцыі бухгалтарскага ўліку. Галіна рахункаводства, мэтай якой з’яўляецца распрацоўка кіраўніцкай справаздачнасці, у сучаснай уліковай літаратуры атрымала назву эвалюцыйна-адаптацыйнага ўліку. Гэты накірунак сучаснага рахункаводства атрымлівае далейшую дэталізацыю як актуарны ўлік, прагнознае рахункаводства і стратэгічны экаўтынг.

Задачай актуарнага ўліку з’яўляецца вызначэнне рыначнай вартасці арганізацыі на справаздачную дату. Састаўленыя на аснове інфармацыі такога ўліку актуарныя балансы патрэбны для кіравання ўласнасцю і аналізу яе выкарыстання. Такія балансы вельмі часта з’яўляюцца больш карыснымі для менеджэраў, паколькі даюць больш праўдзівую інфармацыю аб фінансавым становішчы арганізацыі.

У цяперашні час на постсавецкай прасторы сфарміраваўся спрошчаны погляд на бухгалтарскі баланс як на табліцу, якая адлюстроўвае сальда незакрытых рахункаў на пачатак года і канец справаздачнага перыяду. Гэта першасныя балансы, якія састаўляюцца ў адпаведнасці з дзеючымі нормамі заканадаўства і прызначаны ў большасці выпадкаў для знешніх карыстальнікаў. Для ўнутраных карыстальнікаў патрэбны новыя падыходы да фарміравання фінансавай справаздачнасці ў цэлым і бухгалтарскага балансу ў прыватнасці.

Для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў патрэбна актуалізацыя паказчыкаў першасных балансаў і распрацоўка прагнозных балансаў. Таму для кіравання фінансамі арганізацыі больш важнае значэнне маюць другасныя, або, як іх яшчэ называюць, вытворныя балансы. Яны распрацоўваюцца для вырашэння пэўных задач фінансавага менеджменту арганізацыі шляхам трансфармацыі першасных балансаў на аснове выкарыстання рыначных ацэнак маёмасці і экспертных прагнозных дапушчэнняў аб будучым развіцці арганізацыі. Для іх распрацоўкі могуць выкарыстоўвацца нетрадыцыйныя для бухгалтарскага ўліку метады атрымання інфармацыі.

У адрозненне ад традыцыйнай бухгалтэрыі, метады такога ўліку прадугледжваюць выкарыстанне экспертных ацэнак, інфляцыйных карэкціровак, прывядзенне паказчыкаў за мінулы справаздачны перыяд да моманту прыняцця адпаведных кіраўніцкіх рашэнняў з наступным прагназаваннем будучага іх змянення пад уплывам прынятага кіраўніцкага рашэння і іншых прыёмаў.

Росквіт і рост уласцівы толькі тым арганізацыям, мененджмент якіх сістэматычна вызначае і выкарыстоўвае патэнцыял бізнесу. Ацаніць патэнцыял арганізацыі магчыма з дапамогай экаутынг-прагназаванне, якое забяспечвае поўную супастаўляльнасць планавай інфармацыі аб пазаабаротных і абаротных актывах, уласным капітале і крэдыторскай запазычанасці, расходах і даходах, а таксама аб іншых параметрах гаспадарчай дзейнасці. Даслоўны пераклад англійскага слова экаўтынг азначае рахункаводства, аднак у айчыннай ўліковай тэрміналогіі яму надаецца больш шырокае значэнне. Гэта сістэма збору, апрацоўкі, класіфікацыі, аналізу і афармлення інфармацыі аб фінансавым становішчы арганізацыі.

Экаутынг-прагназаванне — гэта ўпарадкаваная сістэма распрацоўкі і балансавага абагульнення паказчыкаў аб будучым змяненні фінансавага становішча арганізацыі на аснове выкарыстання методыкі бухгалтарскага ўліку. Метадычнай асновай экаўтынг-прагназавання з’яўляецца двайны запіс на рахунках прагнознага ўліку, пералік якіх вызначаецца зыходзячы з рабочага плану рахункаў бухгалтарскага ўліку і прынятай методыкі балансавага абагульнення. Зыходзячы з гарызонту прагнозаў экаутынг-прагназаванне падраздзяляецца на прагнознае рахункаводства і стратэгічны экаўтынг. Гарызонт прадбачання прагнознага рахункаводства знаходзіцца ў межах аднаго года, а стратэгічнага экаўтынгу перавышае адзін год.

Выніковымі дакументамі экаўтынг-прагназавання з’яўляюцца прагнозныя збалансаванні актываў, абавязацельстваў і капіталу, даходаў і расходаў, грашовых паступленняў і плацяжоў. Яны патрэбны для выяўлення шанцаў і рызыкі арганізацыі на рынку, а таксама моцных і слабых бакоў яе дзейнасці. Экаўтынг-прагназаванне стварае ў кіраўніцтва арганізацыі ўяўленне аб тым, якіх фінансавых справаздач трэба чакаць у будучыні пасля прыняцця і рэалізацыі тых або іншых кіраўніцкіх рашэнняў, інвестыцыйных праектаў або надыходу чаканых падзей.

Ва ўмовах рыначнай канкурэнцыі ўзнікла яшчэ адна разнавіднасць рахункаводства, якая атрымала назву крэатыўнага ўліку. Крэатыўнасць азначае творчую наватарскую дзейнасць. У адрозненне ад эвалюцыйна-адаптацыйнага ўліку, які вядзецца паралельна з вядзеннем афіцыйнага рахункаводства і прызначаны выключна для ўнутранага выкарыстання, прызначэнне крэатыўнага ўліку заключаецца ў распрацоўцы справаздачнасці для знешніх карыстальнікаў. Гэта ўлік, якому ўласцівы творчы падыход да падачы дазіраванай інфармацыі ў справаздачнасці з мэтай стварэння патрэбнага іміджу арганізацыі, атрымання фінансавання пад пэўныя інвестыцыйная праекты або для іншых мэт.

Крэатыўную справаздачнасць выкарыстоўваюць у выпадках, калі падача інфармацыі ў выглядзе традыцыйнай справаздачнасці можа нанесці шкоду арганізацыі. Таму ў некаторых выпадках, для забеспячэння адэкватнага рэальнай сітуацыі ўяўлення аб дзейнасці арганізацыі, мэтазгодна паралельна з афіцыйнай справаздачнасцю, заснаванай на усталяваных заканадаўствам методыках, распрацоўваць для пэўных сегментаў дзейнасці або ў цэлым для арганізацыі крэатыўныя балансы і іншыя справаздачныя формы на аснове методык, не прадугледжаных дзеючымі нарматыўнымі дакументамі. Характэрнай рысай крэатыўных балансаў з’яўляецца тое, што яны раскрываюць хутчэй пажаданае для кіраўніцтва арганізацыі фінансавае становішча, чым фактычнае.

Часта творчасць распрацоўшчыкаў крэатыўных балансаў накіравана на іх вуаліраванне і мяжуе з наўмысным скажэннем справаздачнасці. І тым не менш, паколькі, як міжнародныя, так і нацыянальныя ўліковыя стандарты дапускаюць варыянтнасць методык адлюстравання актываў, абавязацельстваў і капіталу, крэатыўная справаздачнасць мае права на існаванне. Аднак распрацоўка крэатыўных балансаў павінна не замяняць афіцыйную падачу інфармацыі аб фінансавым ставішчы арганізацыі, а дапаўняць яе ў выглядзе дадатковых растлумачэнняў. Падача крэатыўнай інфармацыі патрабуе ад галоўнага бухгалтара няўхільнага прытрымлівання прафесійнай этыкі, невыкананне патрабаванняў якой уводзіць у зман знешніх карыстальнікаў.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 380. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

ИГРЫ НА ТАКТИЛЬНОЕ ВЗАИМОДЕЙСТВИЕ Методические рекомендации по проведению игр на тактильное взаимодействие...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия