Студопедия — ЯК ПАЙШЛО МАЁ СЭРЦА
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ЯК ПАЙШЛО МАЁ СЭРЦА






Даўней не куплялі ў краме, а самі ткалі ўсё: і адзенне, і посцілкі, і абру­сы, і ручнікі. Ткалі найчасцей з лёну. Для гэтага лён мялі, трапалі, часалі, пра­лі. Затым пражу рыхтавалі для ткання: бялілі або фарбавалі, снавалі. І тады ўжо прыносілі ў хату кросны.

Рыпелі ў вясковых хатах панажы, стукала бёрда з набіліцамі, хадзілі ўверх-уніз ніты. І ткалася палатно, белае ці расквечанае яркімі ўзорамі. Тут дарэчы і народную загадку прыгадаць: “Жоўты парсючок між загародак бегае”.

Парсючок – гэта чаўнок. А загародкі? Гэта ніты – два паралельныя пру­ты з ніцянымі петлямі. Праз іх працягнута аснова – падрыхтаваная для ткацтва пража. Панажы разводзяць ніты, паміж якімі снуе туды-сюды чаўнок з навітым на цэўку утком. Папярочныя і падоўжаныя ніці пры гэтым пера­пля­таюцца. І плыве, накручваецца на валік палатняная дарожка.

На кроснах ткалася ўсё: ад грубага зрэб’я да тонкага кужалю. І сёння яшчэ ў вясковай хаце можна ўбачыць куфар з вытканым на кроснах скарбам. Вочы разбягаюцца ад стракатай прыгажосці кашуль і фартушкоў, посцілак і абрусаў, ручнікоў і розных намітак.

 

З часопіса “Вясёлка”

 


[1] Телия,В.Н. Русская фразеология.– М.,1996

*паходжанне гэтага фразеалагізма звязана з існаваўшым раней пакараннем манахауў у некаторых манастырах, якія правінаваціліся; на Палессі “нячэсную” нявесту ў час вяселля абводзілі вакол ступы і прымушалі таўчы ў ёй ваду.

С.Панізнік

 

СЦЯГ РЭСПУБЛІКІ

 

Ёсць у кожнага з нас

Свая Маці-Радзіма,

Родны кут, край, з якім

Ты свой лёс паяднаў, --

Неразлучна пражыў з ім

І леты і зімы,

Усё сэрца яму

І душу ты аддаў.

Вунь спляліся ў абдымках

Бярозы і клёны,

Што цяпла і святла

Шмат ад сонца ўзялі.

Сцяг Рэспублікі нашай

Чырвона-зялёны

Увабраў аж тры колеры

З неба й зямлі.

Паглядзіш на чырвоны –

Адразу адчуеш

На палях даўніх бітваў

Пралітую кроў,

І дарогу, якая

Праз даль палявую

Нас вяртала з вайны

З Перамогай дамоў.

Паглядзіш на зялёны –

Убачыш нязгасны,

Вечны колер бароў

І сцяжын баравых.

І як падае лісце

У дзень восеньскі, ясны,

Як іскрацца вытокі

Крынічак жывых.

Ну а колер яскравы

Арнаменту белы

Яркай стужкай прамой

Абрамляе наш сцяг.

Гэта подзвіг герояў,

Адважны і смелы,

Гэта нашай гісторыі

Пройдзены шлях.

Голас свой Беларусь

Падае ўсяму свету.

І не песнямі толькі

Адных “Песняроў”, --

Яна сёння,

Мільёнаў

здзяйсняючы мэту,

Сцяг нясе свой высока

Між братніх краёў.

П.Прыходзька

 

БЕЛЫ ЛЁН

 

Славяншчына.

Вякоў зямны паклон

Тканіне.

Што жыццё ўвабрала ў колер.

Сувойны шлях раскруціцца на полі –

І ад святой расы святлее лён.

 

Бруіцца белай радасцю абрус.

Ён хлеб спавіў! І поўніць святам хату

Вясельны колер, сціплы і багаты.

І цешыцца надзеяй беларус.

 

Бялюткі лён!

У дзень любы і год

Чыё ты бласлаўляў каханне ўпотай?

Ды ў будзень даўка-горкі прысмак поту

Табе адзінай быў з узнагарод.

 

Незамяняльны ў шчасці і ў бядзе,

Ззяў чысцінёй, спрадвечнай, як сумленне.

Бялела першароднасцю адзенне,

Як надыходзіў самы чорны дзень.

 

З’яўленне, праца, аднаўленне, скон –

Кірунак чалавечы, вечны вектар.

Яднае белы промень фарбы спектру.

Нясе ўсе фарбы свету белы лён.

Г.Булыка

 

НАС СОРАК ПЕРШЫ ГОД ХРЫСЦІЎ

 

Нас сорак першы год хрысціў,

Калі шляхі люцелі...

Пайшлі бацькі на ўсход ад ніў,

А маці ўслед глядзелі.

 

Нас сорак трэці год хрысціў,

А маразы дранцвелі...

Пайшлі бацькі ў бары ад ніў,

А маці ўслед глядзелі.

 

Нас сорак восьмы год хрысціў,

А працадні галелі...

Пайшлі ў навуку мы ад ніў,

А маці ўслед глядзелі...

 

Ужо даўно вачэй іх квет

Перахапіў Шлях Млечны,

Ды ўсё глядзяць нам маці ўсле

І будуць глядзець вечна.

А.Лойка

 

СТАРАЯ

 

Прабяжыць па твары змрочны цень,

Вусны перакосяцца плаксіва.

А яна ж не тыдзень і не дзень –

Сотні іх была калісь шчаслівай.

 

Ды яны прабеглі, як адзін.

Закружыла злая адзінота.

У траву схаваўся крохкі тын

І дзядоўнік мераецца з плотам.

 

А каму ўсё гэта абкасіць,

Як яна сама яшчэ трывае?..

Муж памёр даўно, адзіны сын

Лёг на Кандагарскім перавале.

 

З той пары жыве вось так яна,

Як зямля, такая ўжо старая…

І чыя, скажыце, ў тым віна,

Што вайна і праз гады страляе?

А.Салтук

 

 

ЯК ПАЙШЛО МАЁ СЭРЦА

 

Як пайшло маё сэрца па беламу свету

Пакланiцца зялёнаму светламу лету,

Пакланiцца палям, i лугам, i барам,

I ўсiм людзям — маiм непаўторным сябрам.

 

Як там сталi даваць майму сэрцу дарункi:

Дзень — праменнi аддаў, ночка — з зораў карункi,

Бор — сасновы свой звон, поле — ясную даль,

Луг — свой водар, а людзi — i радасць i жаль.

 

Як прыйшло маё сэрца ў мяне запытацца:

Што рабiць, каб з багаццем такiм не расстацца?

Я задумаўся сам: што рабiць, што рабiць,

Каб няпраўдаю сэрца сваё не разбiць?

 

Як задумаўся я, як паслаў свае мары

У блакiты нябёс, у зямшыя абшары,

Ва ўвесь свет — дзе мужнее людская сям’я, —

Стала ясна мне бачна, дзе праўда мая.

 

— Як ты пойдзеш далей, — я сказаў свайму сэрцу, —

Нясi песню жыццю i не знайся са смерцю,

Нясi сонца туды, дзе мяцелiць зiма,

Нясi радасць таму, ў каго сёння няма.

 

Як пайшло маё сэрца — нi многа нi мала,

Можа, год, можа, болей па свету блукала.

А калi мы сустрэлiся ў ранне адно —

Яшчэ болей багацця прынесла яно.

 

Як мы стрэлiся, сэрца не стала пытацца,

Што рабiць, каб з багаццем такiм не расстацца,

Знала: трэба няспынна iсцi i iсцi —

Несцi скарбы ў жыццё, каб iх мець у жыццi.

К.Кiрэенка

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 2639. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия