Студопедия — КАЗКА ПРА ПОШУК
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

КАЗКА ПРА ПОШУК






 

I хадзiў Iван па зямлi,

I шукаў Iван птушку сiнюю,

Птушку сiнюю, крылле белае.

I насiў з сабой каля сэрца

Зерне спелае, зерне добрае.

Мацi дома жыла пасiвелая,

Маладая яшчэ, але хворая.

Зарастала ля хаты лебядою

Поле чорнае, урадлiвае.

I жыла ў сяле дзеўка бедная,

Дзеўка бедная, ды працавiтая,

Што кахала Iвана, чакала.

А Iван хадзiў па зямлi

I шукаў Iван птушку сiнюю,

Птушку сiнюю, крылле белае.

I памерла матуля сiвенькая,

I хацiна ўся развалiлася,

Поле ўсё зарасло лебядою,

Выйшла замуж дзеўка бедная,

Дзеўка бедная, ды працавiтая,

Што кахала Iвана чакаючы.

I згубiў Iван на чужой зямлi

Зерне добрае, зерне спелае…

А шукаў Iван птушку сiнюю,

Птушку сiнюю, крылле белае.

В. Шнiп

 

ЛЕСАМ ПЕСНЯ ІШЛА…

 

Сосен зябкiя плечы

Цiшыня спавiла.

Мне насустрач здалечы

Лесам песня iшла.

Вечаровай часiнай

Зазвiнела ў глушы

Нерастрачанай сiлай

Чыстай юнай душы.

I было зразумела:

Тут не сорамна ёй

Нечаканай, нясмелай

Першай тайны сваёй.

Тут баяцца не трэба,

Што пачуюць цябе.

Тут ёй кожнае дрэва

Спачувае цяпер.

Я стаю за ядлоўцам —

Хай спакойна мiне…

I вянок на галоўцы,

I каса на спiне.

А ў руках — басаножкi:

Назнарок iх зняла,

Каб адчуць, як патрошкi

Сцежка стыць пачала.

Крочыць просекай-сценкай,

Як тунелем, адна.

Маладой-маладзенькай

Мне здалася яна.

I — на подступах ночы —

Добра бачна было,

Што спяшацца не хоча

Гэта песня ў сяло.

Н. Гiлевiч

 

ЗАЗІРНІ Ў СЯБЕ…

 

За гарамi, за марамi

Ёсць такi куток,

Дзе чарней начы асенняй

Змрочны мкне паток.

Ён зглынае ўсё жывое

На шляху сваiм,

Найхаробрая iстота —

Як сянiнка ў iм.

Гiнуць зоркi, гiне сонца

У глухой тужбе…

— Дзе ён, той куток злавесны?

— Зазiрнi ў сябе.

 

За гарамi, за марамi

Ёсць такая шыр,

Дзе пануе неасяжны

Шчаcлiвейшы мiр.

Выпадковае, не мае

Там прытулку зло:

Толькi радасць, толькi воля

I святло, святло:

Над усiм, ва ўсiм, што чэзла

У глухой тужбе!..

— Дзе ён, край той блаславёны?

— Зазiрнi ў сябе.

Н. Мацяш

 

СМЕРЦЬ САЛАЎЯ

 

Вось так i памёр:

раптоўна,

на самай высокай ноце,

Памёр ад разрыву сэрца спявак…

Маленькая салаўiха

засталася ў адзiноце,

Не хоча паверыць у смерць анiяк.

Навошта ён браў на сябе больш,

чым бяруць

другiя,

Хапiла б не дванаццаць —

восем кален…

Чаму толькi цяпер

яму заспявалi гiмны,

Толькi цяпер,

калi ўжо скалеў?

Сядзiць салаўiха на галiнцы

ў самоце,

Не хоча паверыць у смерць анiяк…

Вось мне б так памерцi —

на самай высокай ноце!

I быў бы шчаслiвы я.

С.Блатун

 

ШУКАЮ ЛЕКІ

 

Шукаю лекi ад небяспекi

забыць

словы матчынай калыханкi;

адрасы далёкiх сяброў;

забыць, як стогнуць

у навальнiцу дзялянкi

i падлескi вячыстых бароў.

Шукаю лекi ад небяспекi

страцiць

свежасцi адчуванне;

змен прадчуванне;

страцiць зрок свой

i слых.

Шукаю лекi ад небяспекi

чужым зрабiцца

для ўсiх.

А. Грачанiкаў

 

ПРАЗАІЧНЫЯ ТЭКСТЫ

 

ПАЛЕСКАЯ РАПСОДЫЯ

 

Палессе... Велізарны, велічна-дзівосны і таямнічы край у самым цэнтры Еўропы. На сотні кіламетраў распасцерліся тут глухія лясы, багністыя балоты. Гэты край заўсёды быў загадкай, уяўляўся закінутым, неадкрытым, неспасцігнутым светам, які ўжо ў часы сярэднявечча вабіў да сябе чужаземцаў. Амаль на тысячу кіламетраў цягнецца тут Прыпяць – галоўная рака Палесся. Багністыя ўлонні, незлічонае мноства рэк, рэчак і ручаёў утвараюць унікальнае прыроднае асяроддзе, роўнага якому, бадай, няма. Гамоняць векавыя пушчы, у пышнай зеляніне-квецені лугі, пералескі, і ясярод іх – старажытныя паселішчы...

Палессе – сапраўдная скарбніца старажытнай сялянскай культуры і прыроды, дзе на працягу вякоў амаль не мяняўся ўклад жыцця “лясных людзей” – палешукоў. Палессе – чыстая крыніца славянства, напіцца з якой – значыць спасцігнуць святое святых, што пакінулі нам у спадчыну далёкія продкі.

Вобраз сённяшняй Беларусі пачаў фарміравацца прыкладна дзвесце пяцьдзесят тысяч гадоў назад, пасля самага вялікага абледзянення, трэцяга па ліку. Наступныя два леднікі накрывалі поўнач рэспублікі. Таму гісторыя беларускай прыроды і беларускага народа на поўдні краіны, на Палессі, больш старажытная, чым на поўначы. Менавіта тут, на палескіх прасторах, нашы карані, першыя парасткі нашай духоўнасці і культуры.

П. Сабіна

 

З ПРАДМОВЫ Ф. СКАРЫНЫ







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1951. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Тема: Составление цепи питания Цель: расширить знания о биотических факторах среды. Оборудование:гербарные растения...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия