Студопедия — АСФАЛЬТ НА СЭРЦЫ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

АСФАЛЬТ НА СЭРЦЫ






Ёсць людзі, якія з вялікім жалем і пякучым болем развітваюцца з мінулым. Такім людзям надзвычай цяжка жыць: кожны дзень – успаміны, успаміны, успаміны. Душа – несціхаючыя перажыванні, сэрца –незажываючая рана. Людзі з такімі абвостранымі пачуццямі больш знаходзяцца ў мінулым, чым у сучасным, хоць многа, заклапочана і ўсхвалявана дбаюць пра дзень наступны...

Ёсць і другі склад людзей, якія жывуць СЁННЯ – дзень да вечара. Клопаты аднаго дня не патрабуюць вялікіх намаганняў – ні фізічных, ні тым больш душэўных, маральных. Прачнецца такі чалавек раніцай і спакойна думае: вечар блізка – чаго хвалявацца, а заўтра будзе бачна, што далей... Мінулае такія людзі ўспамінаюць рэдка і неахвотна – якая карысць з таго, што ўжо было і ніколі не вернецца? Толькі галаву заб'еш пустым і непатрэбным...

Добра жыць гэтым людзям – яны быццам падарожнікі, што ідуць улегцы – аніякай ношы, ні ў руках, ні за плячыма. Выбрыквай нагамі па дарозе, выстуквай сабе абцасамі па каменьчыках ды размахвай рукамі – мух адганяй...

На шчасце ці на пакуты – я належу да першых.

С. Давідовіч

НА ВОЗЕРЫ

...На возеры. Некалькі вялікаўзроставых балбесаў забаўляюцца: набяруць поўныя прыгаршчы галькі, якую нядаўна завезлі на пляж, і кідаюць у ваду. Шум каменьчыкаў цешыць іх, і яны гучна, не па-людску рагочуць.

...Кампанія маладых хлопцаў. На разасланым пакрывале – японскі магнітафон, які аж заходзіцца ад крыку, пачатая пляшка віна. А самі хлопцы ў адных плаўках, загарэлыя да чарнаты, рэжуцца ў карты. Паводзяць сябе надзвычай вольна – п’юць, гучна рагочуць, лаюцца.

...На падыходзе да пляжа – ручай з балоцістымі берагамі. Каб не пэцкаць ногі ў гразь, нехта добры ды гаспадарлівы паклаў цераз яго некалькі дошак. Раніцай яны яшчэ ляжалі, а надвячоркам, калі мы вярталіся дамоў, дошак не было.

Крыху ўбаку, ля кустоў, гарлапаніла кампанія даўгагрывых вісусаў. Пад гучнае дрэньканне гітары і хрыплы спеў весела гарэў касцёр. У ім дагаралі знаёмыя дошкі...

Скажаце – выпадковыя эпізоды, якія нічога не гавораць? Гавораць! Хоць бы аб тым, што чалавечая душа не церпіць пустаты, і калі яна не засяваецца разумным, добрым, высокім – там пачынае буяць пустазелле.

З. Прыгодзіч

 

БЯССОННІЦА ДУШЫ І СОН СУМЛЕННЯ

Жывуць на нашай зямлі бяссонніца душы і сон сумлення. Нясцерпна балюча жыць бяссонніцы душы. Лёгка і лагодна адчувае сябе сон сумлення.

Усе намаганні бяссонніцы душы разбудзіць сон сумлення, расштурхаць, разагнаць яго натыкаюцца на сцяну раўнадушша, абыякавасці, непаразумення.

Аднойчы заснуўшы, сумленне рэдка прачынаецца і не заўважае ці робіць выгляд, што не заўважае, здратаваных падзеямі душаў, а прачнуўшыся, зноў заплюшчвае вочы, бо ў такім стане больш спакойна і прывычна існаваць.

Але ж гэта — існаванне. Няхай сабе спакойнае, млявае, бесклапотнае, але існаванне, а не жыццё.

Не падпускае да сябе сон сумлення бяссонніцу душы. Не падпускае таму, што знаходзяцца яны ў розных людзях. Ці ж маглі б яны існаваць у адным чалавеку? Не! Адно выключае другое.

Вось чаму бяссонніца нечай душы імкнецца да сну нечага сумлення, каб ажывіць яго, але нічога пакуль не атрымліваецца...

Кажуць, што некалі заганарыліся берагі тым, што яны вышэй ракі, што ўтрымліваюць яе, і не пусцілі на сябе дрэвы, не далі магчымасці ім расці блізка ля вады, глядзецца ў яе. Ціхая плынь, хоць яна і ніжэй берагоў, пачала непрыкметна падточваць іх, падмываць, і сон голых берагоў пачаў ператварацца ў іх гібель.

Сон сумлення — страшней плыні, якая разбурае берагі.

Сон сумлення паглынае жыццё чалавека, робіцца небяспечным і час ад часу ўцягвае чалавецтва ў катастрофы і трагедыі сусветнага маштабу.

Прачніцеся, хто спіць!

С. Давідовіч

 

ДЫСПУТ

 

Усё хаджу i думаю пра тое, пра што спрачалiся на факультэцкiм дыспуце. Размова iшла пра чалавека будучынi.

Напачатку, праўда, нiякiх спрэчак не было. Гучалi завучаныя, банальныя фразы.

Але потым падняўся Бандарэнка, старшыня студсавета ў нашым iнтэрнаце i сказаў:

— Сядзiш вось тут, слухаеш — i здаецца, што нам i рабiць ужо няма чаго. Такiя мы ўсе харошыя ды цудоўныя. Я хачу сказаць, што гэта не так… Заходжу я нядаўна ў адзiн пакой да трэцякурснiкаў. Ляжаць усе на ложках i ногi ўгору пазадзiралi. “Што за прывал такi? — пытаюся. — Чаму не ўключыце святло?” — “А ў нас лямпачка перагарэла”. — “Дык схадзiце ўнiз i вазьмiце новую”. Хоць бы хто паварушыўся. Пайшоў я сам да каменданта, узяў лямпачку, уключыў iм святло. Думаеце, лайдакоў праняў сорам, папрасiлi прабачэння? Нават дзякуй не сказалi. I гэта — людзi, якiя заўтра прыйдуць працаваць i выхоўваць iншых! Адкуль жа такая лянота, абыякавасць? На што яны спадзяюцца? Як вы думаеце?

— Гэта дробязь! — ускочыла адразу дзяўчына ў першым радзе. — Калi трэба будзе, чалавек аддасць усе свае сiлы. Вось у нашай групе ёсць Янiна Кашкурэўская. Усе гаварылi пра яе, што яна вялiкая гультайка, беларучка. А дзяўчына паехала разам з усiмi на цалiну i як працавала! Глядзiш на яе — тоненькая, худзенькая, а тарабанiць на насiлках тры пуды цэглы пад саракаградусным сонцам — i нiчога. Не валiцца з ног. Ды яшчэ ўсмешка на твары.

Бандарэнка, аднак не згадзiўся:

— Гэты факт яшчэ нi аб чым не гаворыць. Сапраўдны чалавек павiнен заставацца чалавекам заўсёды — i ў вялiкiм, i ў малым. Калi хочаце, дык якраз у малым, у дробязях чалавек праяўляецца больш чым дзе. Бо куды лягчэй папрацаваць месяц на цалiне, чым, скажам, кожны дзень акуратна прыбiраць ложак, падмятаць у пакоi падлогу, хадзiць у кубавую па чай для таварышаў. I я прынцыпова не згодзен з тымi, хто спрабуе абялiць, апраўдаць розную пошасць. Маўляў, гэта нiчога, што некаторыя п’юць, што лаюцца, што лянуюцца вучыцца. Вось калi спатрэбiцца — яны, маўляў, не пашкадуюць сiл. А калi пашкадуюць? Ды i чаму, хачу я ў вас запытацца, мы абавязкова павiнны чакаць крытычнага моманту, каб нейкi абiбок раскрыў нарэшце свае сiлы, выканаў свой прамы чалавечы абавязак? А хто ж за яго будзе працаваць цяпер, штодзённа?

Дыспут працягваўся яшчэ доўга, i думак розных было нямала. А я каторы ўжо дзень над словамi Бандарэнкi думаю. Магчыма, у палемiчным запале ён у нечым i згусцiў фарбы, але ўвогуле думка яго, мне здаецца, правiльная. Хто подленькi ў дробязях, той не праявiць высакародства i ў вялiкiм! Не веру я ў дабрату таго, хто, распусцiўшы свае даўно не мытыя пэтлахi, залiўшы гарэлкаю вочы, можа брыдка i агiдна лаяцца ў грамадскiм месцы, нават пры жанчынах.

Паводле З. Прыгодзiча

 

ПЕСНЯ

 

I зноў успамiнаецца май. Маладая зелянiна вакол.Усё такое жаўтавата-зялёнае. Вы, пэўна, заўважылi, калi распускаецца лес, здалёк ён выдае жаўтавата-зялёным. А калi яшчэ зацвiтуць цёплыя ласкавыя конiкi на лазовых кустах, калi выпырсне скрозь яркая лотаць i ўстане шчырае веснавое сонца, то ўсё i праўду выглядае залацiста-зялёным, па-маладому вясёлым i светлым.

А ў неглыбокiм лужку вада праграецца да самага дна, стане цёплая, што луг. Баба Валiнка такою парою першы раз выпусцiць з хлява каровы. Дастане з-за абраза сухi вярбовы дубчык i будзе лёгенька так пасцёбваць iм па худых баках, нешта сабе нашэптваць, прыгаворваць, выганяць змарнелую за зiму жывёлу на волю. Каровы разыдуцца па лужку, будуць скубцi мяккую лугавую травiцу, а баба Валiнка адхiлiцца ад iх, пойдзе па выспе, i зноў тады народзiцца песня. Светлая i трапяткая, як гэты высокi вясновы дзень, як гэта зялёная маладая зямля.

Праз гады я чую яе, тую песню, i мне кожны раз здаецца, што гэта спявае сама зямля, праз гады бачу, як нястомна нагiнаецца да гэтай зямлi мая старая суседка.

Помню, я неяк не вытрывала, сустрэўшыся з бабуляю, наiўна спытала: “Што гэта вы ўсё нешта як шукаеце, усё схiляецеся, усё выглядаеце нешта?..” Яна не здзiвiлася, узняла галаву, блiзка-блiзка зазiрнула мне ў вочы, як бы хацела ўпэўнiцца, цi сур’ёзна я гэта пытаю, а як упэўнiлася, то тут жа загаварыла: “А гэта, дзеткi, як хто. Адзiн чалавек усё жыццё праходзiць па зямлi, галаву ўгору задраўшы, пад ногi сабе нiколi не гляне. Спытай у такога, ён табе нiколi не скажа, па якiх сцежках ходзiць, якую траву топча. Цяпер жа чалавек на зямлю мала глядзiць, яго гэты космас цягне. А мяне ўсё зямля не адпускае. З маладосцi гэтак. Мне ўсё здаецца, што кожная травiнка просiць ёй пакланiцца, прыгледзецца. Здаецца, чую, як шэпча: ”Глянь на мяне, разгледзь як след, а можа, прыдамся я табе на якую патрэбу”.

Помнiцца мне летнi адвячорак. Цiхi i светлы. Вялiкi круг поплаву, атулены нiзкiм алешнiкам, пляскатыя цёплыя валуны, параскiданыя скрозь па поплаве, i раскоша размаiтых траў кругом. У самай сiле яны, у самай квеценi. Праз колькi дзён — купалле. Цiшыня i ўрачыстасць. Гармонiя ў свеце. I як гiмн гэтай гармонii — песня. Я заўсёды знаходзiла бабу Валiнку па гэтай песнi. Iшла здалёк на яе чысты i моцны голас.

Помнiцца мне той адвячорак. Каровы, адчуўшы нарэшце халадок, павылазiлi з алешнiку i цяпер стараюцца, скубуць, скубуць травiцу. А баба Валiнка ходзiць у прыбалатку, схiляецца над зямлёю, выбiрае сярод гэтага разнатраўя патрэбныя зёлкi, раз-пораз раскрывае сваю палатняную торбачку.

Цяпер яна раскрыла яе перада мною i зноў блiзка-блiзка зазiрнула ў вочы. “А во там, на ўзлеску, — кiвае на высокi груд, — чабору набрала, а тут во на балоцi — бабку. Ад пярэпалаху надта добра. А то во — сардэчнiк. Бачыш, ружовы — то нам, кабетам, пiць, а гэты во, фiялетавы — мужчынам”. — Вымае i зноў кладзе ў торбачку далiкатныя фiялетавыя i ружовыя гроначкi.

“I дзевяцяранкi ўзяла, — дастае пучок яркiх жоўтых кветачак, нанiзаных на зялёныя галiнастыя лапкi. — Гнёздамi ўсё, гнёздамi расце. I святаяннiк вунь каля камянёў, бачыш? Але яго пакуль не трэба чапаць. Ён толькi што зацвiтае, хай развiнецца, пакрасуе ўволю, моцы набярэ, i, як толькi адцвiтаць стане, тады ўжо збiраць яго можна. У пучкi вязаць i пад страху, у цянёк, каб даходзiў”.

Помню белы палiваны збаночак, што заўсёды стаяў на палiцы ў хаце бабы Валiнкi. Уся сям’я пiла з гэтага збанка гаркавы цёмна-зялёны ўзвар, якi яна штодня гатавала…

Знаю, што расказваю не бог ведае што. Знаю, што, прачытаўшы гэту маю невялiчкую навелу, амаль кожны зможа згадаць такую сваю бабулю. Яны вечныя на гэтай зямлi, як вечны наш народ, як вечныя яго душа i слова.

Х. Лялько

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 2469. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия