Студопедия — ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ






 

Бывае, што раптам нейкім мулкім стане твой любімы горад, куды звычайна з радасцю і нецярпеннем спяшаешся з усіх дарог, і ты ходзіш па ачышчаных ад снегу вуліцах, нібы той мядзведзь-шатун, і не ведаеш, дзе дзець сябе, такога злога, незадаволенага, вуглаватага. I хай сабе на дварэ гаспадарыць маленькі, элегічна настроены ветрык — незразумела, куды ляцяць маленькія снежкі-сняжынкі: ці то ўніз, ці то, як мячыкі, стукнуўшыся аб зямлю, зноў узлятаюць да хмар; хай сабе вецер аж гудзе ў голых дрэвах, а сыяжынкі, як тыя ўзлаваныя авадні, бзы-каюць ужо каля цябе і ўпіваюцца ў шапку-вушанку, — хай сабе! Ты ўсё роўна бачыш толькі малюнак ціхага аснежанага лесу, дзе кожная яліна заклапочана шушукае калыханку і над мядзведзем, які храпе ў бярлозе, і над глушцом, што даў нырца ў гурбу снегу, і над перамёрзлым зайкам, што чуйна, стоена задрамаў на хвілінку ў кусце...

Тады кожнаму становіцца вядома: гэта заныла тваё карэнне, якое да самае мяжы моцна трымае цябе, нібы дрэва, на зямлі, поіць сілаю і мудрасцю жыцця.

Не могуць дрэвы жыць без карэння. Не могуць і людзі. Можа, таму і памірае ад настальгіі — самай чорнай і самай светлай хваробы — чалавек, які пры жывой радзіме топча чужыя травы, лашчыць чужыя кветкі, чуе чужую мову сваіх дзяцей. Таму кожнаму народу, мусіць, будзе зразумела тая вялікая і шчырая радасць, прыемная разгубленасць бурата, які, пасучы авечак, зрабіў раптам нечаканае для сябе, такое шчымлівае і такое простае адкрыццё: сонца, маўляў, заўсёды пастаянна жыве ў яго краіне, а да іншых яно толькі ў госці ходзіць...

Я. Сіпакоў

 

ПРЫРОДА

 

Мы ўсе прывыклі, што прырода,— чыстая, цнатлівая, шчодрая. I ўжо толькі адзін напамін пра яе заўсёды выклікае ў нас нейкае вельмі ж ужо цёплае, замілаванае, як ласка, пачуццё. Халоднай снежнай зімою, калі ад завірух не відно, дзе канчаецца зямля і пачынаецца неба, цёпла думалася пра зялёнае лета; мокрай, прастуджанай восенню, выхаджанай і вытаптанай наскрозь дажджлівымі вятрамі, хораша марылася пра сонечную вясну... I неяк не хацелася верыць, што можа быць яшчэ і іншая думка пра святыню твайго пакланення — раззлаваная, суровая, злосная.

Маўляў, прырода — бязлітасны вораг чалавека. Яна часта, вельмі часта прымушае «цара прыроды» плакаць ад сваёй бездапаможнасці падчас пажараў, ураганаў, мяцеліц, буранаў, тайфунаў, землетрасенняў, вывяржэнняў, падчас нашэсця шкоднікаў, падчас чумы і голаду.

Маўляў, прырода нарадзіла чалавека недасканалым стварэннем. Ён прыйшоў у свет голы і безабаронны, у яго не было нават тых інстынктаў, што ў звяроў, не было іхніх сродкаў абароны і нападзення — рагоў, капытоў, ваўчыных зубоў. Таму і не дзіўна, што чалавек тысячагоддзямі пакланяўся жывёлам, якія былі надзелены ўсім гэтым і таму здаваліся больш любімымі дзецьмі прыроды.

Маўляў, наваколле прывячае варожыя нам сілы: зямля перапоўнена злосцю, неба цёмнае ад лютасці, і таму чалавек прыйшоў да будаўніцтва вялікага горада — адзінага пэўнага месца, якое ўратуе яго ад бесчалавечнасці, ад бессардэчнасці прыроды...

Гэтыя разважанні аб прыродзе належаць амерыканскаму сацыёлагу Эрыку Хоферу. Каго не ўразяць гэтыя словы, хто прачытае такую характарыстыку прыродзе! Але між іншым кожны, мусіць, адчуе, што тут ёсць добрая доля праўды, якую нам чамусьці ўжо дужа не хочацца ведаць.

Можа, таму, што гэта ўсё вельмі нечаканае, а можа, таму, што мала каму з чалавецтва даводзілася ўведаць тое акропнае пачуццё страху, калі чалавек астаецца сам-насам з джунглямі ці з ціхім белым бязмежжам ледавітай маўклівасці. I таму я спяшаюся ўпэўніць сябе, што прырода, абкачаная, як той камень, стагоддзямі і інстынктыўна перададзеная мне маімі продкамі, не можа быць бязлітаснай і варожай. Тым больш цяпер, калі з’явіўся новы від кентаўра — Чалавек-машына, які ўсё больш і больш засяляе зямлю і амаль кіруе чалавекам. Тым больш цяпер, калі мы, марачы купіць пад Новы год сапраўдную елку, купляем сінтэтычную, забыўшыся, што сапраўдная елка мае яшчэ пах і расце не на фабрыцы.

Прырода мне не можа быць ворагам. Яна ўсё ж чыстая, цнатлівая, шчодрая...

Я. Сіпакоў

 

Словы

 

Ноч. Перад вачыма — на бялюткіх аркушах словы. Непаслухмянымі і непадобнымі, як авалодаць імі?

Як да зімовай пустэчы паперы данесці — іх лясны і палёвы водар і смак?

Як захаваць у іх подых зямлі і шолах лісця?

Углядаюся ў іх прыгажосць, разгадваю іх таямніцу.

Часам вецер штосьці ласкава шапоча ў двары — ці не тыя ж сугуччы роднае мовы?

Можа, варта прыслухацца, як вымаўляе іх вольны бадзяга?

— Што ў іх углядацца? Што да іх прыслухоўвацца? Чым яны розняцца, гэтыя словы? — чуваць абыякавы голас. А камусьці яны пададуцца бляклымі і невыразнымі:

— Якія ж яны прыгожыя? Які вы ў іх знойдзеце смак? Няма ў іх ніякага смаку, ні водару, ні аздобы — адно мармытанне, ды ўсё...

— Словы — знакі, а мова — сродак,— скажа разважлівы кніжнік.

Роспач агорне душу — і мільгане раптам думка, а ці ж не лепей было б кінуць усё яшчэ адвячоркам і не сядзець да гэтае цемры?..

А што, калі марна праседзеў ты за сталом і гэтыя вечар і ноч і ўвогуле страціў гады — бо вызнаваў недарэчнае штосьці?..

Колькі ты хат не паставіў, калодзежаў выкапаць колькі не змог, колькі дрэў не паспеў пасадзіць, прыгажэйшых за ўсе твае словы,— і ўжо не паспееш, мусіць, ніколі...

Колькі людзей не прыкмеціў, у горы іх не суцешыў і радасці не падзяліў — прызнанні дабра і любові ў радках друкаваных хаваў.

I каго зацікавіць цяпер, ці крычаў ты тады, як пісаў, ці шаптаў — цябе ж ніхто не пачуў, нікога ты не сагрэў, ні з кім ты не быў ласкавы...

А што, калі ты застаўся ў дзяцінстве з гэтымі гульнямі ў словы?.. Уяўляеш, наіўны, складаючы кубікі, быццам будуеш дамы...

Нашто і завошта жывеш ты тады ў гэтым свеце? Што ты зрабіў і колькі ты вінен — за тое, што ходзіш па гэтай зямлі?

Але ж не, яшчэ не знявечана вера, мусіць мацнець надзея.

Зноў і зноў углядаюся ў словы, узважваю іх на слых і на зрок, мераю іх глыбіню, дыхаю іх чысцінёю, імкнуся дайсці да іх спрадвечнага сэнсу...

Адкуль іх загадкавы водар, патаемны іх смак і подых глыбокі, гарачы?

Адкуль — іх заўсёдная сіла?

Цяжка спасцігнуць іх таямніцу...

А. Асташонак

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1830. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия