Студопедия — ЛЕС РАЗВІТВАЕЦЦА З ЛЕТАМ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ЛЕС РАЗВІТВАЕЦЦА З ЛЕТАМ






 

Агародамi я накiраваўся да рэчкi.

За мостам Харуць неўзабаве ўпiраецца ў лес i, не прабiўшыся праз гушчар, робiць круты павараот направа, за гароды, аддзялiўшы такiм чынам лес ад вёскi. Адразу за паваротам правы бераг усё больш i больш становiцца стромiстым, а левы, лясны, роўным дываном сцелецца — ад самай вады i, здаецца, бясконца.

Я няспешна крочыў правым берагам Харуцi. Вада ў рацэ празрыстая, халаднаватая нават у самыя гарачыя летнiя днi. Харуць быццам i неглыбокая — закасаўшы па каленi калошы штаноў, можна шмат дзе перайсцi. Гавораць, што недзе ў гарачыню абмялела цi перасохла рачулка. У нас такога не бывала. Наша рэчка заўсёды з вадой. Бяжыць сабе, шэпчацца з прыбярэжнай асакой, перакочваецца, булькае пацiху па камянiстых мелкiх парожках. I так, здаецца, бясконца будзе — няспешна i з гонарам.

Таня, абхапiўшы рукамi каленi i падцягнуўшы iх да самага падбародка, сядзела на квяцiстай даматканай посцiлцы, разасланай амаль над самым абрывам, i задуменна глядзела праз рэчку на лес. Мiж рэдкiх старых соснаў, што гуртам стаялi на самай кручы, яна падалася мне зусiм маленькай, непрыкметнай, а ў гэтай сваёй задуменнасцi — яшчэ больш бездапаможнай i адзiнокай.

Яна заўважыла мяне — па твары прабегла лёгкая, як нечаканы свежы подых ветру, усмешка i тут жа знiкла. Моўчкi кiўнула на месца побач, прыклала палец да вуснаў — цiха i амаль шэптам сказала, не гледзячы на мяне:

— Маўчы. Чуеш? Лес развiтваецца з летам.

Я глядзеў на пажаўцелую лiстоту бяроз, клёнаў, што бязмоўна i крыху панура стаялi на самым беразе рэчкi, i нiчога не чуў.

— Яны асуджаны i змiрылiся з гэтым. Бачыш, якiя сумныя. I плачуць. Чуеш, Лёш, як яны плачуць? Цiха-цiха, нячутна. Толькi паветра крышачку звiнiць.

У вачах Танi застыла сапраўдная i глыбокая журба. Дзяўчына з каменнай нерухомасцю глядзела некуды ў адну кропку. Вiдаць, сапраўды чула плач дрэў.

Так прайшло некалькi хвiлiн. Потым яна павольна павярнулася да мяне i зноў пачала гаварыць гэтак жа цiха, даверлiва, нiбы самой сабе:

— I ў прыродзе страшная несправядлiвасць. Вунь стаяць клёны. — Таня ледзь прыкметна кiўнула на другi бераг рэчкi, дзе застылi ў вечаровай цiшы маладыя дрэўцы. — Равеснiкi, мабыць, маладыя, у сiле. Жыць бы iм ды жыць, разам радавацца вясне, разам аплакваць расстанне з летам. А тут — усё па-свойму. Адны — кучаравыя, поўныя сiл, нават восень iх не бярэ, другiя — пазалацiлiся ўжо, быццам ранняя сiвiзна iх пакрыла, а вунь той, што ў самай сярэдзiне — засохлы. Нiводнага лiсточка. I летам голы стаяў. Цi ж не крыўдна? Ад адной жа мацi-зямлiцы кормiцца, а высах, памёр. Чаму так?

— У прыродзе свае законы, — сказаў я, абы не маўчаць.

— Законы? Якiя тут законы? Гэта ж, як i ў людзей… Хiба законы супраць жыцця бываюць? — Яна цi не ўпершыню паглядзела на мяне адкрыта, прама ў самыя вочы.

— Прырода — жорсткая, — упарта стаяў я на сваiм. — Слабы — гiне, моцны — жыве.

Таня адвярнулася, сумна кiнула позiрк на клёны i сказала?

— Людзям так нельга жыць. Такiя законы не для людзей.

Паводле А. Казаннiкава

 

ВОЛЯ

 

Ранiчкаю вывела бабулька, што жыве ў нашым доме, на шпацыр свайго беленькага, чысценькага, надоечы памытага ў ванне, расчасанага шчотачкай Джульбарсiка. Ашыйнiк зняла, пагуляць па надворку пусцiла. Джульбарсiк рад свежаму веснавому паветру, волi.

Адкуль нi вазьмiся, усё роўна як з-пад зямлi, выскачыў аднекуль бяздомны сабака. Брудны, перахлябiсты, па ўсiм вiдаць, галодны. Левае вуха ў яго як не на палавiну не то адарвана, не то адкусана, бакi голыя, зусiм без поўсцi — няйнакш сабака, ратуючыся ад небяспекi, працiскаўся ў занадта вузкую шчылiну i аблузаў iх.

Джульбарсiк прыбег да прыблуды — нюх-нюх, нюх-нюх. Прыблуда зняважлiва, з пагардай агледзеў Джульбарсiка i таксама — нюх-нюх, нюх-нюх.

Бабулька, пачуўшы ў гэтым неспадзяваным, выпадковым спатканнi двух сабак нядобрае, кiнулася была да iх, хацела прагнаць прыблуду, забраць свайго Джульбарсiка. Ды дзе там! Сабакi, абнюхаўшы адзiн аднаго, раптам зацахцелi, цiхенька заскулiлi i пабеглi, паiмчалi разам, нiбыта былi даўно знаёмыя, ведалi адзiн аднаго, пабеглi, паiмчалi туды, дзе за дамамi зелянела поле, была прастора, воля.

Дарэмна спяшалася, бегла ўслед, высiльвалася з апошнiх сiл бабулька, дарэмна крычала, прасiла, ледзь не плакала:

Джульбiк! Джуль-бар-сiк! Куды ты, вярнiся!

Не вярнуўся Джульбарсiк, нават не азiрнуўся. Забыўся i на цёплую ванну, у якой як не штодзень купала яго адзiнокая бабулька, i на курыныя лапкi, костачкi, якiмi ласавала яна яго, на мякенькую, утульненькую канапку, дзе была яго пасцель. На ўсё, на ўсё забыўся. Ён бег, iмчаў, баяўся адстаць, бег туды, куды бег, iмчаў, вёў за сабою бяздомны сабака.

Воля хмялiла яго, клiкала ўдалечыню…

Б. Сачанка

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 961. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия