Студопедия — Жменя пшаніцы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Жменя пшаніцы






Гутарка

І

Дзед Сцяпан быў войт спрадвеку,

Войт адзіны ў той старонцы,

І такім быў чалавекам,

Што не знойдзеце пад сонцам.

Кемны быў да кожнай справы

І да люду меў спагаду.

У цяжкіх прыгодах нават

Як найлепей мог даць рады.

І што ў свеце нечувана,

Хоць у войта з вёскай згода, –

Пан не даў яму заганы,

А драпежнага быў роду.

І няма ніякай звады,

Лічаць войта бацькам вёскі,

Але старасць-то не радасць:

Падыходзіць век дзядоўскі.

Ён без кія ўжо ні кроку,

Вока бляскам больш не грае,

За плячыма горб шырокі,

Барада зусім сівая.

На людзях бяды не тоіць:

– На спачын пара, суседзі.

Памяркуйце між сабою:

Войта трэба нам нагледзець!

Галава да трох не злічыць,

Я здароўя ўжо не маю…

Грамада крычыць там крычма,

Моцна долю праклінае.

– Што ты, вашаць, пане-браце?..

Выракаешся худобы,

Збрыдла нас апекаваці,

Наша згуба даспадобы?

Аж пакуль на белым свеце

Ходзіш, войце, з ласкі неба,

Як раней, твае мы дзеці,

Іншы войт нам без патрэбы.

 

Просяць, грозяць, ходзяць следам,

Вёска стогне, вёска ў скрусе…

Давялі нарэшце дзеду,

Што застацца войтам мусіць,

Але ж старасць вельмі валіць

Тых дзядоў, як з дрэў апады,

І Сцяпан дае параду,

Каб настаўніка абралі.

Потым спрэчак многа будзе,

Калатэча, злосць, нязгода,

Пакалечаць душы людзі

Нават лепшага заводу.

– Добра! – крыкнулі навокал. –

Праўду, кажаш ты, Сцяпане,

Ды нашто шукаць далёка,

Мы сыноў тваіх не ганім!

Трое хлопцаў…

Адным словам,

Кожны варт быць на пасадзе,

Не чужы ім люд вясковы, –

Хай адзін з іх войтам сядзе.

 

Вось і спрэчкі. А каторы ж?

Зноў у вёсцы тлумна стала:

Той хінецца да Рыгора,

Тым Васіль здаецца ўдалы,

А ўсе іншыя Сымона

Хочуць ставіць на законы.

Бацька чуе: запалае

Звада зараз у народзе,

Валасы згарнуў з чала ён

І сваё людзям даводзіць:

 

– Лепшых ёсць між вас нямала,

Але выбраць як – вось гора…

Калі вам на думку ўспала,

Што прыдасца сын каторы,

Ваша ласка, не пярэчу,

Ды людзям служыць – не жарты!

Перш чым ношка ўгнула плечы,

Хай пакажа, што ён варты.

Можам мы дазнацца скора,

Хто з іх здатны больш да чыну,

Пан вясной пашле Рыгора

У Кралевец на віціны.

А Васіль у Кракаў рыне,

Не абы-як, пане-браце.

Ну, Сымонка будзе ў хаце.

Вось яго паслаць вам раю

Соль купляць на Украіне,

Плацім дорага ў мястэчку.

Кожны ўправіцца павінен –

Не аб гэтым будзе спрэчка.

Але хто з чужога краю

Больш карысці прынясе нам,

Таго войтам выбіраем,

Бацькам вёскі, мне на змену,

Год мінецца ў спорнай працы,

Спраўдзім нашыя намеры,

І калі ўсіх трох праверым,

Будзем знаць, на кім спыняцца.

Словы дзедавы, як рочаць,

І ў душы надзеяй свецяць.

Ды не знаюць войта дзеці,

Як за імі вёска сочыць!

 

ІІ

 

Год мінуў ад той гаворкі,

Вось Кралевец шле барліны,

І старэйшы сын Рыгорка

Прыплывае ўжо з віціны.

Доўгіх год яму жадаюць,

Льюць у кубкі мёд ды піва,

І Рыгор апавядае

Пра ўсе цуды, пра ўсе дзівы.

– Надта ж мілы ў немцаў побыт,

Пыхі многа нечуванай,

Ды найболей даспадобы

Капялюшык і каптаны.

Што казаць аб світцы нашай! –

Крой дзівацкі, неўжываны,

І відно, што гарапашны.

Кройма світкі на каптаны!

Саламяны капялюшык –

Ад прыгону ўбор для хлопа!

Вось у немцаў, кажуць слушна,

Сапраўды значна Еўропа!

 

Бацька слухае ціхмана,

Жар варушыць на камінку,

Але ў думках у Сцяпана:

“Ой, не будзеш войтам, сынку!”

 

ІІІ

 

І Васіль сыскаўся хутка:

Размаўляе тонам зуха.

Хата войтава паўнютка,

Люду ўсё цікава слухаць:

– Што за мова ў палякаў,

Што за песні, проша пана!

Напяваюць кракавяка,

А мы так пяём пагана.

Мы спяваем так шчымліва,

Словы песні – боль, гаркота,

Смутак льецца з кожнай ноты,

Ажно рэха плача ў нівах.

Дам параду я, браты, вам –

Кіньма спеў стары, жабрачы,

Кракавяка лепш заскачам,

Павяду я рэй імкліва!

Бацька слухае ціхмана,

Жар варушыць на камінку,

Але ў думках у Сцяпана:

“Ой, не будзеш войтам, сынку!”

 

IV

 

І Сымона сустракаюць,

Што вярнуўся з Украіны:

Ён не строіць кплівай міны,

На свой край не наракае.

– Добра, – кажа, – ў старане той,

І сляпцу відаць далёка:

Стэп пакуль сягае вока,

Стэп, здаецца, на паўсвета.

А зірне ў сваю старонку –

І затужыць падарожнік

Па рацэ, па хвойцы гонкай,

Па узгорках каля пожні.

Хоць бы нават Украіна

Горы скарбаў абяцала,

А туга б дамоў пагнала,

У бацькоўскую хаціну.

Вось адно хіба – пшанічка!

Рэч зайздросная ў тым краі!

Кожны колас, быццам бічык,

Ніва з небам размаўляе!

Трохі плёнаў тых дзівосных

Я сабраў у торбу ўпотай.

Прычакаем – прыйдзе восень –

Украінскіх умалотаў.

Я па жменьцы ўсім адразу

Дам для добрага пачатку…

 

Бацька выслухаў нашчадка

І ўздыхнуў замест адказу.

Гэты ўздых яго без слова

Гордай думкі быў высновай.

Гонар бацькі знаць па твары:

Дбайны хлопец, спраўдзіць мары.

 

V

 

Войт гаворыць з хваляваннем:

– Ў дурня дрэнныя навіны!

Хто нямецкае убранне

Прапануе славяніну,

Той, каму чужое міла,

Хто аб шапцы з лямцу марыць,

Каму вочы засляпіла,

Лічыць брыль свой не да твару,

Хай страі чужыя носіць,

Хай здароў заплюшчыць вочы:

Летам пот яго заросіць,

А пад восень дождж прамочыць!

Тройчы дурань той зухвалец,

Хто хапае спеў няродны

З ніў чужых і потым хваліць

Дух тутэйшы ў песні зброднай.

Хто ганьбуе грунт бацькоўскі,

За чужой сягае зоркай,

Той ні дасць ані для вёскі,

Як Васіль і як Рыгорка.

Хто ж прывёз з другога краю

Зерне плённае радзіме

І зямлю абсемяняе,

Падзяліўшы між сваімі,

Хто аб свеце кажа скромна,

Бо свае мілей улонні,

Будзе вам служыць нястомна,

Войтам быць табе, Сымоне!

 

Грамада яго вітае

І заўзята б’е ў далоні,

Плён з пшаніцы прадчувае:

Войтам быць табе, Сымоне!

1856, Варшава







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 562. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.048 сек.) русская версия | украинская версия