Студопедия — На Палессі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

На Палессі






 

Сярод багнаў і бораў,

На пясочку на рыжым

Села вёска ў пакоры,

Як убогі пад крыжам.

 

Шумяць тонкія сосны,

Нуды ў шуме тым многа:

Выгляд вёскі нязносны,

Выглядае убога.

 

Людзі ў зрэбных сярмягах,

Лапці ногі ім вяжуць,

Уваччу голад, смага,

Б’е ад іх дым і сажа.

 

Тарчаць пуняў і хатаў

Ломам сцены-шкілеты,

Замест гонтаў на латах –

Лахманы з ачарэтаў.

 

Гняздо ж бусел бяспечна

На страсе пачаў класці –

Селянін верыць вечна,

Што яго ў гэтым шчасце.

 

Не пляці гэтых божбаў…

Жывуць буслы пустынна,

Калі ж слухаць варожбаў, –

Шчасна й ваша краіна.

 

О, жывём мы шчасліва!..

Трудна хлеба век меці,

Глядзіць пусткаю ніва,

Пустка ў пуні і клеці.

 

Думкі скрыты памрокай:

То прасветласць, то цьма там;

Уздыхаеш глыбока

Над сабою, над братам.

 

Нікне з сэрца надзея,

Праўдзе верыць марудзіш…

Надта ж гора дадзене –

На свет цэлы забудзеш.

 

Сцежкі росіш слязою,

Гіне труд без патолі,

Варажба варажбою,

А нядоля нядоляй.

 

Недзе ў далі палае

Наша сонца-багацце,

Бусел стуль вылятае

Бедакоў прывітаці.

 

Людзі бусла пусцілі

Чысціць свет з брыды ўсякай,

Ды ці ж птушчынай сіле

Усіх знішчыць вужакаў.

 

Зводзімся забабонам,

Як бяду напаткаем,

Няма долі даўно нам, –

Варажбой намагаем.

Чалавеку бясконца

Шчасце ў прышласці сніцца,

Покі ж выгляне сонца,

Грызе вочы расіца.

1850

 

 

Ратай да жаўранка

 

 

Я ару, а ты мне звоніш, жаўручок, з дасвецця.

І мы, людзі, і вы, птушкі, – божыя ўсе дзеці.

Чалавек у поце хлеб свой здабывае ў полі,

Птушцы ўзіску дробных зярнят быльнягу даволі.

Мне таварыш ты, зраўняцца нельга мне з табою:

Свет паднебны ты чаруеш песняю сваёю.

Ты шчаслівы і вясёлы. Што ні дзень, ты рана

Зноў ляціш спяваць з анёлам радасна: асанна!

Бог сам рады тваёй песні, цябе хваліць неба,

Што табе на белым свеце гэтак мала трэба,

Што ўслаўляеш гэтак Творцу, яго ўзгор’і, рэкі:

“Няхай будзе пахвалёны навекі, навекі!”

 

 

Я ару, а ты мне звоніш, жаўручок, таксама.

Табе лёгка – заляці, брат, да нябеснай брамы,

Раскажы там аб ратаях, долі невясёлай:

Люд вясне рад, бо ходзіць голад зноў па сёлах.

Чалавек прачнецца рана – рук крануць не ў сіле,

Песню спеў бы, толькі грудзі з голаду застылі.

Што нам кліч вясны-красуні, ранак той чароўны,

Плачуць дзеці, і бацькоў іх у бакі хістае:

Жаўруку вясна – раскоша, ды смерць – для ратая.

Раскажы ўсё Богу: можа, нам дадасць апекі –

І хай будзе пахвалёны навекі, навекі!

10 красавіка 1851 года

 

Прысвячэнне ліцвінам народных гутарак

 

Браткі мае, з-пад Вільні, з-пад Нёмна,

Калі вы рады гаворцы скромнай,

Я пагуду, а вы сядзьце ў кола,

У чаркі стукнем, каб стала вясёла,

А мо ж і выплыве праўда з донца

Ці ўкрадзем ад смутку часіну сонца.

 

Зляплю я вершык наспех часамі

І падзяліцца спяшаю з вамі,

Бо кожны шчыра так сустракае,

Гатовы слухаць мяне, пустабая.

Дык будзем рады гэтай прыгодзе,

А дзверы, пэўна, замкнуць не шкодзіць,

Каб панічок які ці падпанак

Не пасмяяўся з нашых спяванак.

Мы з вамі, праўда, майстры не надта,

Верш з-пад сякеры, яшчэ шурпаты,

Але слухач скажа ўдзячнае слова,

Сэрца адчуўшы у ім песнярова.

 

З вамі, браткі, у сярмязе і ў світцы,

Кнізе лягчэй на свет нарадзіцца;

Мужык невучоны хутчэй дазволіць

Прыйсці паслухаць, адкуль нядоля:

Ці Бог карае, ці сам вінаваты,

Ці зазірае радасць дахаты.

Твар то збялее, то ўспыхне агніста, –

У селяніна і ў персях празрыста,

Як на далоні, пачуцці адкрыты,

Лёгка схапіць, запісаць у сшытак.

І калі братняе кола збяру я,

Хто мне нязграбны верш не даруе?!

Хто ніцаваць спеў дзядоў захоча, –

З думкі да думкі, з радка ў радочак?

 

З панствам вяльможным рахуба не тая, –

Хто іх аблічча, сэрца ўгадае?

Як ім спяваць, заўжды надзіманым, –

Хочуць за грошы тавар без заганы.

Ёсць для іх кніжкі ў залочаных шатах,

Проста з Парыжа, з найлепшых варштатаў.

Дзе нам угнацца за той бягою –

Адно Парыж, а Літва другое.

Той, каго вабяць пахі з-за межаў,

Што яму водар лугоў нашых свежых?

Ён пасля опер грэбаваць стане

Жаўранка песняй у сонечным ранні!

 

Сэрца, жыццё я аддаць гатовы,

Пяю табе, мой народ шарачковы,

Толькі з табой спадзяванні злучаю,

Смутак і радасць, хвіліны адчаю.

Подых палёў тваіх лашчыць аблічча,

Песні я ў птаства твайго пазычу.

Моваю сэрца хай думы бруяцца.

Музыкай жніва, касцоваю працай.

Хай пад страхой жабрацкай хаціны

Верш прачытаюць браты-ліцвіны,

Калі адчуюць брата ў паэце,

Значыць, не марна жыў я на свеце.

1852, Залуча

 

Колас

 

Колас жытні, што з табою?

Пакідаеш поле?

Покуль жыцце знаў травою,

Рос раслінай маладою,

То была і воля.

 

Набірае колас моцы,

Падрастае гэтак

То ўсміхаецца ён сонцу,

То хінецца, абаронца,

Да красуняў кветак.

 

Дождж бадзёрыць, мые,

Вецер забаўляе,

Ну, а песні маладыя

Жаўранак спявае.

 

Ды не просіць час дазволу

Затрымацца ў маі –

Ад зярнят цяжэе колас,

Нібы з думак невясёлых

Галава сівая.

 

Засмуціўся ён на ветры,

Зжоўкнуў важкі колас:

Наступіла спеласць лета,

Думкі ціснуць непрыкметна,

Голаў хіляць долу.

 

У спякоце летняй млее,

Гнецца сумны колас

І ў вясёлай песні жнеяў

Чуе смерці голас.

 

Лепей сцяблом вясновым

Мыць сябе расіцай,

Чым стаць коласам жытнёвым

І пасля чалом васковым

Да зямлі хіліцца.

 

Лепей жарты маладыя,

Жарты і сваволя,

Чым ужо размовы тыя,

Што вядуць здаўна старыя

Пра жыццё і долю.

 

Заглушай жа, смех, сабою

Позніх думак прозу:

Лепей сэрца маладое,

Чым старэчы розум.

1852







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 548. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия