Студопедия — Раздзел II. ГІСТОРЫЯ ГЕАГРАФП
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Раздзел II. ГІСТОРЫЯ ГЕАГРАФП






Зараджэнне геаграфічных ідэй і асноўныя этапы станаўлення і развіцця геаграфіі як навукі і вучэбнай дысцыпліны. Розныя падыходы да перыядызацыі гісторыі развіцця геаграфічных ведаў.

Тэма 5. Класічны перыяд развіцця геаграфічных ведаў (1 тыс. г. да н.э. — другая палавіна ХІХ ст. н.э.)

Асноўныя геаграфічныя ідэі ў працах Гекатэя, Эратасфена, Герадота, Пталемея, Піфея і іншых еўрапейскіх, арабскіх, кітайскіх навукоўцаў старажытнасці. Апісальны і матэматычны напрамкі развіцця геаграфічных ведаў. Сярэдзіна XVII ст. як адзін з ключавых момантаў у гісторыі геаграфіі. Зараджэнне адзінай геаграфіі як факталагічнай апісальнай навукі на тэарэтычнай аснове метафізічнага матэрыялізму і геаграфічнага дэтэрмінізму. Краіназнаўчая работа Л.Гвічардзіні “Апісанне Нідэрландаў” (1567). Абгрунтаванне тэарэтычнай канцэпцыі геаграфіі ў працы Б.Варэна “Геаграфія гене­ральная” (1650). Значэнне “прыватнай” геаграфіі Б.Варэна і яго працы “Апісанне японскага і сіамскага каралеўстваў” (1649) для развіцця ідэй грамадскай геаграфіі. Уплыў на геаграфію XVII — XVIII ст. апісальнага дзяржавазнаўства. Фарміраванне апісальнага статыстыка-геаграфічнага краіназнаўства (А.Бюшынг). Геаграфічны дэтэрмінзм як тэарэтычная аснова краіназнаўчых работ (Ш.Мантэск’ё). А.Гумбальдт і К.Рыттар як прадстаўнікі класічнага перыяду геаграфічнай навукі. Праца А Гумбальдта “Палітычны нарыс каралеўства Но­вая Іспанія” (1811) — адна з першых у свеце кніг па рэгіянальнай эканамічнай геаграфіі.

Дыферэнцыяцыя геаграфічнай навукі ў 60-я гг. XIX ст. Рэзкае адасабленне фізічнай і эканамічнай геаграфіі. Камерцыйная статыстыка як аснова для ўзнікнення і развіцця эканамічнай геаграфіі ў розных краінах свету. Эканамічная геаграфія як плынь у межах апісальнага дзяржавазнаўства. Паскоранае развіццё ў апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. геаграфічнага краіназнаўства (Э.Рэклю і яго паслядоўнікі).

Тэма 6. Пачатак новага перыяду ў развіцці геаграфічнай навукі (канец ХІХ ст.)

Фарміраванне адасобленых падсістэм фізічнай і эканамічнай геаграфіі, інтэнсіўная дыферэнцыяцыя геаграфічных даследаванняў, ідэалагізацыя геаграфіі як адлюстраванне супярэчнасцей сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства. Станаўленне геаграфіі як самастойнай вучэбнай дысцыпліны ў вядучых ВНУ розных краін свету. Утварэнне першых кафедраў геаграфіі. Фарміраванне асноўных навуковых нацыянальных геаграфічных школ: нямецкай, брытанскай, французскай, расійскай, паўночна-амерыканскай.

Асаблівасці станаўлення і развіцця нацыянальных геаграфічных школ: асноўныя кірункі даследаванняў у фізічнай і грамадскай геаграфіі, ключавыя навуковыя канцэпціі, тэорыіі і вучэнні.

Нямецкая геаграфічная школа. Тэорыя ландшафту (Ф.Рыхтгофен і З.Пасаргэ) і яе трансфармацыя ў тэорыю культурнага ландшафту (О.Шлютэр). Распрацоўка нямецкімі геогра­фамі харалагічных канцэпцый. Праца А.Гетнера “Геаграфія: яе гісторыя, сутнасць і метады” (1927). Працы Ф.Ратцэля “Антрапагеаграфія” (1882) і “Палітычная геаграфія” (1897). Геапалітычная канцэпцыя “жыццёвай прасторы”. Фарміраванне эканамічнай геаграфіі (В.Готц). Штандортныя тэорыі як аснова нямецкай эканамічнай геаграфіі: працы І.Цюнена “Ізаляваная дзяржава” (1826) і А.Вебера “Тэорыя размяшчэння прамысловасці” (1909).

Французская школа “геаграфіі чалавека”. Праца П.Відаль дэ ла Бланша “Геаграфія чалавецтва” (1921). Прынцып зямнога адзінства і канцэпцыя геаграфічнага пасібілізму. Асаблівасці стаўлення французскіх географаў да падзелу геаграфічнай навукі на фізічную і сацыяльную часткі. Рэгіянальныя даследаваніі французскіх географаў.

Брытанская школа геаграфіі. Кірункі ў рэгіянальных даследаваннях брытанскіх географаў (Дж.Флеры, Д.Хогарт і інш.). Прыкладная (практычная) брытанская геаграфія (Д.Стамп).Палітыка-геаграфічны і гісторыка-геаграфічны кірункі. Праца Х.Маккіндэра “Геаграфічная аснова гісторыі” (1904) і яго геапалітычная канцэпцыя “Хартленда”. Геаграфія гандлю (Дж.Чызхолм “Даведнік па геаграфіі гандлю” (1889)).

Паўночна-амерыканская школа геаграфіі. Фарміраванне амерыканскай геаграфіі пад уплывам ідэй брытанскіх, нямецкіх, французскіх географаў. Рэгіянальная геаграфія, прыкладны характар даследаванняў. Развіццё эканамічнай (Э.Джонсан) ісацыяльнай (Г.Грэгары) геаграфіі. Геаграфія гандлю (Дж.Сміт).

Расійскія навуковыя геаграфічныя школы. Комплексны падыход да даследавання ўзаемасувязяў прыроды, насельніцтва і гаспадаркі як галоўная асаблівасць расійскай геаграфіі ў XVIII — пачатку XIX ст. (М.Ламаносаў, С.Крашэніннікаў, П.Рычкоў).

Станаўленне расійскага краіназнаўства (С.Крашэніннікаў “Апісанне зямлі Камчаткі” (1755)). Развіццё расійскай камеральнай статыстыкі і эканамічнай геаграфіі. Праца І.Кірылава “Квітнеючы стан Усерасійскай дзяржавы” (1727—1731). Анкетнае геаграфічнае абследаванне краіны. Пастаноўка пытанняў аб тэрытарыяльным падзеле працы і спецыялізацыі розных мясцовасцей (В.Тацішчаў, М.Ламаносаў).

Навуковая школа Рускага геаграфічнага таварыства. Уклад у развіццё геаграфічных даслеваванняў М.Міклуха-Маклая, П.Сяменава-Цян-Шанскага, М.Пржэвальскага, А.Ваейкава і інш. Асноўныя навуковыя геаграфічныя экспедыцыі ў ХІХ ст. і іх вынікі. Навуковая школа Д.Анучына ў Маскоўскім універсітэце. Погляды Д.Анучына на сутнасць геграфічнай навукі. Уклад у развіццё геаграфічнай навукі іншых прадстаўнікоў маскоўскай школы: Л.Берга, А.Крубера, А.Барзова. Геаграфія ў Пецярбургскім універсітэце. Роля В.Дакучаева ў распрацоўцы вучэнняў аб глебе і прыроднай занальнасці. Распрацоўка У.Вернадскім асноў геахіміі і вучэння аб біясферы. Уклад А.Ваейкава ў развіццё кліматалогіі.

Перадумовы развіцця расійскай эканамічнай геаграфіі ў першай палавіне XIX ст. Знаходжанне эканамічнай геаграфіі ў межах апісальнага дзяржавазнаўства. Эканамічнае раяніраванне як метадалагічная аснова расійскай эканамічнай геаграфіі (працы К.Арсеньева, М.Агарова). Рэгіянальныя эканоміка-геаграфічныя даследаванні (працы Д.Жураўскага, Д.Мілюціна).

Геаграфічныя, статыстычныя і этнаграфічныя даследаваніі насельніцтва (працы П.Кёппена “Этнаграфічны атлас Еурапейскай Расіі”, К.Арсеньева “Гідраграфічна-статыстычнае апісанне гарадоў Расійскай Імперыі”, М.Мілюціна “Гарадскія пасяленні Расійскай Імперыі”).

Галінова-статыстычны кірунак расійскай геаграфіі ўканцы XIX — пачатку XX ст. Працы В.Дэна, А.Фартунатава, А.Скварцова. Фарміраванне раённага кірунку эканамічнай геаграфіі. Працы П.Сямёнава-Цян-Шанскага “Геаграфічна-статыстычны слоўнік Расійскай Імперыі” і“Статыстыка пазямельнай уласнасці і населеных месцаў Еўрапейскай Расіі”. Уклад Дз. Мендзялеева ў тэорыю эканамічнага раяніравання.

Расійская антрапагеаграфія. Працы Д.Анучына, А.Ваейкава, В.Сямёнава-Цян-Шанскага. Расійская камерцыйная геаграфія (В.Чэслаўскі, В.Сямёнаў-Цян-Шанскі).

Тэма 7. Асноўныя кірункі развіцця геаграфіі на Захадзе ў ХХ ст. (новы і сучасны перыяды)

Апісальна-харалагічны кірунак. Дамінуючае становшча харалагічных канцэпцый у геаграфічнай думцы Захаду ў першай палавіне XX ст. Працы Р.Хартшорна “Сутнасць геаграфіі” (1939) і“Сутнасць геаграфіі будучага” (1959). Адмаўленне аб’ектыўнай асновы раяніравання. Канцэпцыя ўнікальнасці як праяўленне харалагізму.

Сацыяльна-палітычны кірунак. Геапалітыка і геапалітычныя канцэпцыі. Праца Р.Чэллена “Дзяржава як форма жыцця” (1916). Погляд на геаграфію як сацыяльна-палітычную навуку (праца Г.Боўмана “Геаграфія ў адносінах да сацыяльных навук” (1934)). Далейшае развіццё канцэпцыі геаграфічнага дэтэрмінізму (Э.Сімпл “Амерыканская гісторыя і яе геаграфічныя ўмовы” (1933)). Кліматычны дэтэрмінізм як кірунак геаграфічнага дэтэрмінізму ў амерыканскай геаграфіі 20—30-х гг. (Э.Генцінгтон “Цывілізацыі і клімат” (1915)).

Гісторыка-геаграфічны кірунак (амерыканская і брытанская школы). Погляд на геаграфію як усеагульную экалогію. Экалогія чалавека (К.Зауэр “Марфалогія ландшафта” (1925)). Увядзенне ў навуковы зварот паняцця “інавацыя” і распрацоўка канцэпцыі дыфузіі інавацый. Праца Т.Хагерстранд “Дыфузія новаўвядзенняў як прасторавы працэс” (1953). Даследаванні брытанскімі географамі гісторыі фарміравання культурных ландшафтаў і трансфармацыі зямельных угоддзяў.

Матэматыка-авангардысцкі кірунак. Вызначэнне ў якасці асноўнай задачы геаграфіі даследавання прасторавых заканамернасцяў і прасторавай арганізацыі. Працы В.Крысталлера “Цэнтральныя месцы ў Паудневай Германіі” (1933) і А.Лёша “Прасторавая арганізацыя гаспадаркі” (1940). “Сацыяльная фізіка” і “Прасторавы біхевіярызм” (Г.Зіпор. Т.Хагерстранд). Развщцё матэматычнай геаграфіі ў 50—60-я гг. ХХ ст. Абгрунтаванне асноўных прынцыпаў матэматызаванай тэарэтычнай геаграфіі ў працы В.Бунге “Тэарэтычная геаграфія” (1962). Распрацоўка тэорыі прасторавай арганізацыі грамадства ў працах П.Хаггет “Прастаравы аналіз у эканамічнай геаграфіі” (1965) і Р.Морыл “Прасторавая арганізацыя грамадства” (1970).

Развщцё рэгіянальнай навукі як міждысцыплінарнага кірунку, які вывучае прасторы, рэпёны, лакацыі і іх сістэмы. Працы У.Ізард “Размяшчэнне і прасторавая эканоміка” (1956), “Метады рэгіянальнага аналізу: уводзіны ў навуку аб рэгіёнах” (1960), “Эколага-эканамічны аналіз для рэгіянальнага развіцця” (1972). Праца В.Лявонцьева “Даследаванне структуры амерыканскай эканомікі”.

Фарміраванне радыкальнай геаграфіі пад уплывам узмацнення сацыяльнай тэматыкі ў эканамічнай геаграфіі (даследаванні праблем гарадоў, беспрацоўя, сацыяльнага недабрабыту, геаграфічных асаблівасцяў ладу жыцця, экалагічнай тэматыкі). Гуманістычная геаграфія. Канцэпцыі пазітывізму і негатывізму. Геаграфія і псіхалогія.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 520. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия