Студопедия — Тэма 13. Асноўныя грамадска-геаграфічныя вучэнні, тэорыі, канцэпцыі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэма 13. Асноўныя грамадска-геаграфічныя вучэнні, тэорыі, канцэпцыі






Вучэнне аб эканоміка-геаграфічным становішчы (ЭГС). ЭГС як атры-бут кожнага аб’екта садыяльна-эканамічнай геаграфіі. Вызначэнне ЭГС. Віды ЭГС. Значэнне ЭГС для развіцця эканоміка-геаграфічных аб’ектаў. Індывіду-альнасць ЭГС. Дынаміка ЭГС і яе прычыны. Агульныя рысы ЭГС шэрагу аднародных аб’ектаў і магчымасці тыпалогіі ЭГС. Асаблівасці ацэнкі ЭГС асобных эканоміка-геаграфічных аб’ектаў. Узроўні ацэнкі ЭГС. Распрацоўка вучэння аб ЭГС у працах М.Баранскага, І.Маергойза і інш. Сувязі вучэння аб ЭГС з іншымі вучэннямі, тэорыямі, канцэпцыямі сацыяльна-эканамічнай геаграфіі.

Вучэнне аб геаграфічным (тэрытарыяльным) падзеле працы (ГПП). Вызначэнне сутнасці ГПП. Рухаючыя фактары і ўмовы існавання ГПП, яго вынікі. Узроўні (віды) ГПП. ГПП унутры краіны як аб’ектыўная аснова тэры-тарыяльнай дыферэнцыяцыі і спецыялізацыі гаспадаркі, фарміравання эканамічных раёнаў. Развіццё ГПП ва ўмовах НТР. Тэрытарыяльная інтэграцыя пра­цы. Формы і тыпы інтэграцыі. Геапрасторавыя формы сацыяльна-эканамічнай інтэграцыі: пасяленне, эканамічны вузел,раён, гаспадарка краіны, сусветная гаспадарка. Тэорыя сусветнай гаспадаркі: гісторыя станаўлення тэорыі, сучаснае ўяўленне аб сусветнай гаспадарцы. Кірункі геаграфічнага вывучэння сусветнай гаспадаркі. Уяўленне аб канцэпцыі “доўгіх хваль” М.Кандраццева. Сувязь канцэпцыі з тэорыяй сусветнай гаспадаркі.

Вучэнні і тэорыі аб размяшчэнні, тэрытарыяльнай структуры і тэ-рытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі. Этапы развіцця вучэнняў і тэорый. Суадносіны паняццяў “размяшчэнне”, “тэрытарыяльная структура” і “тэрыта­рыяльная арганізацыя”. Вузкая і шырокая трактовка паняцця “размяшчэнне”.

Тэорыі размяшчэння прадукцыйных сіл. Сутнасць тэорый і гісторыя іх развіцця.

Штандортныя тэорыі: тэорыя сельскагаспадарчага штандорта І.Цюнена і тэорыя штандорта прамысловасці І.Вебера.

Распрацоўка савецкімі эканоміка-географамі пытанняў аб сутнасці, іерархіі ікласіфікацыі тэрытарыяльна-вытворчых комплексаў (ТВК). Працы М.Баранскага, М.Каласоўскага, М.Паламарчука, Ю.Саушкіна, А.Хрушчова і інш. Стаўленне да вучэння аб ТВК на сучасным этапе развіцця сацыялъна-эканамічнай геаграфіі.

Тэорыя эканамічнага раяніравання. Суадносіны паняццяў “раёнаўтварэнне” і “раяніраванне”, Аб’ектыўнасць, няспыннасць, дынамізм працэсаў раёнаўтварэння. Эканамічнае раяніраванне як працэс івынік выяўлення і адлюстравання эканаміных раёнаў. Сутнасць паняцця “эканамічны раён” (ЭР). Прыкметы ЭР: спецыялізацыя, комплекснасцъ, кіруемасць, цэласнасць. Тыпалогія ЭР. Эканоміка-геаграфічнае раяніраванне на розных узроўнях. Галіновае і інтэгральнае эканоміка-геаграфічнае раяніраванне. Сувязь тэорыі эканамічнага раяніравання з практыкай гаспадарчага развіцця. Трансфармацыя тэорыі эканамічнага раяніравання на сучасным этапе. Уяўленне аб сацыяльна-эканамічным, палітыка-геаграфічным, гісторыка-геаграфічным, эколага-рэсурсным, прыродна-сельскагаспадарчым і іншых відах раяніравання.

Паступовая трансфармацыя тэорый размяшчэння прадукцыйных сіл у тэрыю тэрытарыяльнай структуры гаспадаркі (ТСГ). Вызначэнне ТСГ упрацах І.Маергойза, П.Алампіева, Г.Лапо і інш. Формы ТСГ. Каркасная і ачаговая ТСГ. Уяўленне аб тэрытарыяльнай структуры сусветнай гаспадаркі. Канцэпцыя апорнага каркаса тэрыторыі і яе сувязь з тэорыяй ТСГ. Тыпы апорных каркасаў. Канцэпцыя “полюсаў росту”. Паняцці “полюс росту” і “цэнтр развіцця”. Прыкладны характар канцэпцыі (планы рэгіянальнага раз-віцця і праграмы рэгіянальнай палітыкі).

Вучэніі аб тэрытарыяльнай арганізацьп вытворчасці і гаспадаркі. Сутнасць працэсаў тэрытарыяльнай арганізацыі. Паняцце фактараў тэрытарыяльнай арганізацыі. Роля НТП і яго прыярытэтных кірункаў у тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі. Узаемадзеянне фактараў. Элементы тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі.

Вучэнне аб тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства (ТАГ). ТАГ як працэс развіцця іфункцыяніравання грамадства ў часе і прасторы. Формы ТАГ. Геапрасторавыя сістэмы вытворчасці і рассялення, іх узаемасувязь. Канцэпцыі адзінай сістэмы рассялення і глабальных (сусветных) гарадоў. Уяўленне аб тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэмах (ТСЭС) як сукупнасці ўзаемазвязаных эканоміка-геаграфічных і сацыялъна-геаграфічных аб’ектаў пэўнай тэрыторыі. Атрыбуты ТСЭС: тэрытарыяльнасць, структурнасць, функцыянальнасць, дынамічнасць. Кампаненты (падсістэмы) ТСЭС: прыродныя рэсурсы, насельніцтва, вытворчая і невытворчая сферы, інфраструктура. ТСЭС рознага маштабу і рангу. Перарастанне ўялення аб ТСЭС ва уяўленне аб тэрытарыяльных грамадскіх і прыродна-грамадскіх сістэмах.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 754. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия