Студопедия — Тэма як катэгорыя літаратуразнаўтва
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэма як катэгорыя літаратуразнаўтва






Слова “тэма” (“тэматыка”), якое шырока бытуе ў новаеўрапейскіх мовах, узыходзіць да старажытнагрэчаскага thema – тое, што пакладзена ў аснову. У мастацтвазнаўстве і літаратуразнаўстве ў вучэбнай, даведачнай і навуковай літаратуры яно выкарытоўваецца ў розных значэннях. У. Жырмунскі разумеў тэматыку як сферу семантыкі мастацкага маўлення: “Кожнае слова, якое мае рэчыўнае значэнне, з’яўляецца для мастака паэтычнай тэмай, своеасаблівым прыёмам мастацкага ўздзеяння... У лірыцы нярэдка цэлы паэтычны напрамак вызначаецца сваімі слоўнымі тэмамі; напрыклад, для паэтаў-сентыменталістаў характэрны такія словы, як “сумны”, “самотны”, “могілкі” і да т. п.” Другое значэнне тэрміна “тэма” ўзыходзіць да тэарэтычных вопытаў ХІХ стагоддзя і звязана не з элементамі структуры, а з сутнасцю твора як цэлага. Тэма як фундамент мастацкага стварэння – гэта ўсё тое, што стала прадметам аўтарскай цікавасці, асэнсавання і ацэнкі. Дадзены феномен Б. Тамашэўскі называў галоўнай тэмай твора. Гаворачы пра тэматыку ў гэтым яе сэнсе (ужо не ў структурым, а субстанцыяльным), ён называў тэмы кахання, смерці, рэвалюцыі. Тэма, сцвярджаў вучоны, – гэта “адзінства значэнняў асобных элементаў твора. Яна аб’ядноўвае кампаненты мастацкай канструкцыі, валодае актуальнасцю і выклікае цікавасць чытачоў”. Гэту ж думку падтрымлівае большасць сучасных вучоных.

У разуменні паняцця “тэма” ёсці і іншыя інтэрпрэтацыі. Так, расійскі даследчык А. Казлоў разглядае тэму як “асноўную праблему і асноўнае кола жыццёвых падзей, адлюстраваных пісьменнікам. Тэма твора непарыўна звязана з яго ідэяй. Адбор жыццёвага матэрыялу, пастаноўка праблем, ці выбар тэмы, дыктуецца тымі ідэямі, якія хацеў бы выразіць аўтар”. Як справядліва лічыць А. Есін, у паняцці тэмы ў гэтым выпадку аб’ядноўваюцца два розных значэнні. Калі-нікалі тэма атаясамліваеца з ідэяй твора, прычым пачатак падобнай тэрміналагічнай неадназначнасці паклаў Максім Горкі: “Тэма – гэта ідэя, якая зарадзілася ў вопыце аўтара, падказваецца яму жыццём, але гняздзіцца ў змесціве яго ўражанняў яшчэ неаформлена”. Зразумела, што Максім Горкі як пісьменнік адчуваў перш за ўсё непадзельную цэласнасць усіх элементаў зместу, але для мэт аналізу такі падыход не будзе карысным. Неабходна дакладна размяжоўваць і самі тэрміны “тэма”, “праблема”, “ідэя”, і – галоўнае – тыя структурныя ўзроўні зместу, якія знаходзяцца за імі. Дадзенае размежаванне ў свой час было зроблена савецкім вучоным Г. Паспелавым і падтрымліваецца многімі даследчыкамі. У адпаведнасці з дадзенай традыцыяй і следам за паслядоўнікамі Г. Паспелава пад тэмай мы будзем мець на ўвазе аб’ект мастацкага ўзнаўлення, тыя жыццёвыя характары і сітуацыі (узаемаадносіны характараў, а таксама ўзаемадзеянні чалавека з грамадствам ў цэлым, з прыродай, бытам і да т. п.), якія быццам бы пераходзяць з рэчаіснасці ў мастацкі твор і ўтвараюць аб’ектыўны бок яго зместу. Тэматыка ў такім разуменні выступае пераходным звяном паміж першаснай рэчаіснасцю і рэчаіснасцю мастацкай, яна быццам бы належыць абодвум светам – рэальнаму і мастацкаму. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што характары і абставіны не капіруюцца пісьменнікам “адзін да аднаго”, а ўжо на гэтым этапе творча праламляюцца: пісьменнік выбірае з рэчаіснасці найбольш, з яго пункту гледжання, характэрнае, узмацняе яго і адначасова ўвасабляе ў адзінкавым мастацкім персанажы. Так ствараецца літаратурны персанаж – вымышленая пісьменнікам асоба са сваім характарам, сукупнасцю індывідуальных устойлівых рыс асобы – сацыяльных і псіхалагічных.

Спынімся на некаторых момантах аналізу тэматыкі твора.

1. Разгляд аўтарскага асэнсавання ўзноўленай рэчаіснасці.

Часам разгляду тэматыкі і далейшаму аналізу вобразаў (ці характараў літаратурных персанажаў) надаецца неапраўдана шмат увагі, быццам галоўнае ў творы – гэта тая рэчаіснасць, якая атрымала ў ім ўзнаўленне. Цэнтр важкасці змястоўнага аналізу павінны ляжаць у іншай плоскасці: неабходна разглядаць не тое, што аўтар узнавіў, а як асэнсаваў ўзноўленае. Вялікая ўвага да тэматыкі можа звесці размову пра літаратуру ў размову пра ўзноўленую рэальнасць. Калі разглядаць, напрыклад, “На ростанях” Якуба Коласа толькі як ілюстрацыю да жыцця беларускай інтэлігенцыі пачатку ХХ ст., то твор можа пераўтварыцца ў матэрыял да падручніка па гісторыі. Гэтым ігнарыруецца эстэтычная спецыфіка мастацкага твора, своесаблівасць аўтарскага погляду на рэчаіснасць, асаблівыя змястоўныя задачы літаратуры.

Калі некалькі спрасціць, можна сказаць, што тэма твора вызначаецца адказам на пытанне: “Пра што твор?” Аднак з таго, што твор, напрыклад, напісаны на тэму Вялікай Айчыннай вайны, мы не даведаемся пра яго індывідуальную непаўторнасць: пра Вялікую Айчынную вайну напісана шмат твораў, нам жа важна зразумець, якімі асаблівасцямі дадзены твор адрозніваецца ад іншых.

2. Адрозненне аб’екта ўзнаўлення (уласна тэмы) і аб’екта мадэлявання (канкрэтнай адлюстраванай сітуацыі). Як указвае А. Есін, рабіць гэта трэба, каб пазбегнуць змяшэння зместу і формы і для дакладнасці аналізу: трэба ў кожны момант ведаць, што менавіта аналізуецца. Для ілюстрацыі ён прыводзіць тыповую памылку падобнага роду ў аналізе тэмы: тэму камедыі “Гора ад розуму” А. Грыбаедава часам звыкла вызначаюць як “канфлікт Чацкага з фамусаўскім асяроддзем”, тады як гэта не тэма, а толькі аб’ект мадэлявання. І Чацкі, і фамусаўскае асяроддзе вымышлены Грыбаедавым ад пачатку і да канца, а тэму поўнасцю выдумаць нельга: яна, як мы памятаем, “прыходзіць” у мастацкую рэальнасць з рэальнасці жыццёвай. Адпаведна ў дадзеным выпадку мы вызначылі не тэму, а толькі адну з асаблівасцей формы твора, а менавіта – сістэмы персанажаў. Дзеля таго каб “выйсці” на тэму, трэба раскрыць характары, увасобленыя ў персанажах. Тады вызначэнне тэмы будзе гучаць некалькі іначай: канфлікт паміж прагрэсіўным, адукаваным і прыгонным, неадукаваным дваранствам у Расіі ў 10–20 гг. ХІХ с. Ці, напрыклад, “Новая зямля” Якуба Коласа: нельга вызначыць тэму дадзенага твора як жыццё сям’і лесніка Міхала, таму што і сям’я, і Міхал – мастацкае абагульненне аўтарам уласнага жыццёвага вопыту. Адпаведна фармуліроўкай тэмы можа стаць наступная: жыццё беларускага арандатарскага сялянства на пачатку ХХ ст.

3. Пры аналізе тэматыкі неабходна адрозніваць тэмы канкрэтна-гістарычныя і вечныя. Першыя – гэта характары і абставіны, народжаныя і абумоўленыя пэўнай сітуацыяй у той ці іншай краіне; яны не паўтараюцца за межамі дадзенага часу, так ці інакш лакалізаваныя. Напрыклад, канкрэтна-гістарычнымі з’яўляюцца тэмы Вялікай Айчыннай вайны, рэвалюцыі 1917 г., калектывізацыі, тэма “лішняга” чалавека ў рускай літаратуры ХІХ ст. і інш. Вечныя тэмы фіксуюць паўтаральныя моманты ў гісторыі розных нацый і пакаленняў, якія ў розных мадыфікацыях паўтараюцца ў розныя эпохі. Гэта тэмы кахання і сяброўства, узаемаадносінаў пакаленняў, тэма чалавека працы і інш. Пры аналізе тэматыкі трэба звярнуць увагу на тое, які аспект – вечны ці канкрэтна-гістарычны – дамінуе ў творы, на чым трымаецца аснова твора. Так, у “Векапомных днях” М. Лынькова, “Падарожжа з Пецярбургу ў Маскву” А. Радзішчава, “Маладых гадах караля Генрыха IV” Т. Мана найбольш важнымі і вызначальнымі ўяўляюцца канкрэтна-гістарычныя аспекты, а ў пушкінскім “Я вас кахаў…”, паэме “Яна і я” Янкі Купалы або ў “Гамлеце” У. Шэкспіра – вечныя. Аднак нярэдкія і сітуацыі, калі адзіная тэма арганічна аб’ядноўвае ў сабе як канкрэтна-гсітарычныя, так і вечныя аспекты, аднолькава важныя для разумення твора. Так адбываецца, напрыклад, у “Чырвоным і чорным” Стэндаля, “Вайне і міры” Л. Талстога, “Трэцім пакаленні” Кузьмы Чорнага і інш. У такіх выпадках, лічаць даследчыкі, важна не ўпусціць з увагі вечныя аспекты тэматыкі, што важна ў метадалагічным і метадычным сэнсе, таму што дазваляе змяніць вугал бачання на прадмет, дапоўніць традыцыйны падыход разуменнем універсальнага, агульначалавечага зместу класічных твораў. Цяпер, калі ва ўсіх абласцях грамадскай свядомасці актуалізуюцца агульначалавечыя, агульнагуманістычныя, вечныя каштоўнасці, гэта задача становіцца вельмі важнай. Размова ідзе аб тым, каб не абмяжоўвацца ў аналізе тэматыкі твора яго лакальна-гістарычным сэнсам, не зводзіць яго змест да ілюстрацыі сацыяльна-гістарычных працэсаў, а выяўляць у шэдэўрах класікі іх пазачасавы сэнс, які рэальна хвалюе людзей розных эпох, розных пакаленняў і народаў.

У практыцы аналізу часта прыходзіцца сутыкацца з творамі, у якіх не адна, а некалькі тэм. Сукупнасць усіх тэм твора звычайна называецца тэматыкай. У гэтых выпадках мэтазгодна вылучыць адну-дзве галоўныя тэмы, а астатнія разглядаць як другасныя. Другасныя тэматычныя лініі, як правіла, “працуюць” на галоўныя, узбагачаюць іх гучанне, дапамагаюць лепш у іх разабрацца. Пры гэтым магчымыя два шляхі вылучэння галоўнай тэмы:

1. Галоўная тэма, як правіла, звязана з вобразам галоўнага героя, з яго сацыяльнай і псіхалагічнай вызначанасцю. Так, тэма незвычайнай асобы ў асяроддзі рускага дваранства 30-х гг. ХІХ ст., звязаная з вобразам Пячорына, – галоўная ў рамане М. Лермантава “Герой нашага часу”, яна праходзіць праз усе пяць аповесцей. Такія ж тэмы рамана, як тэмы кахання, жыцця свецкага дваранскага асяроддзя з’яўляюцца другаснымі і дапамагаюць раскрыць характар галоўнага героя (ці галоўную тэму) у розных жыццёвых сітуацыях.

2. Адзіная тэма праходзіць праз лёсы шэрагу персанажаў. Так, тэма асобы і гістарычнай памяці, індывідуальнасці і звычаёвасці арганізуюць сюжэтныя і тэматычныя лініі рамана І. Шамякіна “Вазьму твой боль”.

Для практычнага аналізу карысна вырашыць, на чым спыніцца падрабязна – на ўласна характарах ці на ўзаемаадносінах паміж імі. Справа ў тым, што аўтара мажа цікавіць ці нейкі жыццёвы характар сам па сабе, і тады абставіны, у якіх ён дзейнічае, слугуюць толькі мэтам раскрыцця гэтага характару (“Гамлет” У. Шэкспіра), або тая ці іншая жыццёвая сітуацыя, і тады ўжо характары акрэсліваюцца дастакова схематычна і слугуюць дапаможнымі сродкамі раскрыцця тэмы (“Рамэо і Джульета”). Зразумела, магчымы і выпадкі, калі аўтара цікавіць непадзельнае адзінства характараў і абставінаў (“Макбет”).

Так ці інакш, але затрымлівацца на тэматычным аналізе ў практыцы выкладання не трэба: далей у творы чакае значна больш цікавага.

 

Пытанні для самаправеркі

1. Якія тэрміналагічныя складанасці звязаны з паняццем тэма?

2. Што маецца на ўвазе, калі размова ідзе пра тэму як пра аб’ектыўны бок мастацкага зместу?

3. Як суадносяцца паміж сабой паняяці “тэма”, “персанаж”, “характар”?

4. Ці могуць спалучацца ў адным творы тэмы канкрэтна-гістарычныя і вечныя? Праілюструйце гэта на прыкладах.

5. Як вы можаце ахарактарызаваць методыку аналізу тэматыкі?

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 852. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия