Студопедия — Мова мастацкага твора
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Мова мастацкага твора






Літаратуразнаўства – навука інтэрдысцыплінарная. Яна цесна звязана з філасофіяй, эстэтыкай, але, бадай што найбольш, з мовазнаўствам. І гэта зусім зразумела, бо мова – перашаэлемент літаратуры, слова – яе інструмент, яна складае асноўны матэрыял кожнага літаратурнага твора. Мовазнаўства вывучае законы функцыянавання мовы, яе прыроду, слоўнікавы склад, граматычны лад, законы спалучэння фраз і слоў у сказе. Літаратуразнаўства ж цікавіць не мова сама па сабе, а яе ўжыванне пісьменнікамі ў мастацкім творы, тое, што дапамагае ўвасобіць ідэйную задуму. З мовазнаўства ўзяты многія тэрміны, якія скарыстоўваюццца і ў літаратуразнаўстве падчас вывучэння мовы мастацкага твора..

Кожная нацыянальная мова выступае ў двух формах – вуснай і пісьмовай. Паняцце “нацыянальная мова” вызначае асноўную, наддыялектную форму існавання мовы, якая характарызуецца апрацаванасцю, поліфункцыянальнасцю, тэндэнцыяй да рэгламентацыі. Літаратурная мова рэгламентавана пэўнымі правіламі, яе нормы фіксуюцца ў граматыках і слоўніках. Яна неаднародная па складу, уключае шэраг стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы (канцылярскі), публіцыстычны, прамоўніцкі. Існуюць таксама стылістычныя зрэзы мовы: узвышаны, нейтральны і зніжаны стылі, у якіх ужываецца адпаведная лексіка.

Літаратурная мова і мова мастацкай літаратуры – не тоесныя паняцці. Літатурная мова з’яўляецца асновай мастацкай, але пісьменнік мае права выкарыстоўваць усе багацці нацыянальнай мовы, уключаючы дыялекты і лексіку абмежаванага ўжытку. Мова мастацкага твора вызначаецца большай вобразнасцю, эмацыянальнасцю, лаканізмам. Існуе таксама паняцце “паэтычная мова”. Іншы раз яе ўжываюць як сінонім да выразаў “вершаваная мова” і “мова мастацкай літаратуры”.

У літаратурных творах выкарыстоўваецца мова аўтара і мова персанажаў. Аўтарскай мовай пісьменнік карыстаецца для апісання падзей, карцін прыроды, учынкаў сваіх персанажаў, роздумаў над з’явамі жыцця, лірычных адступленняў. Мова пісьменніка вызначаецца сваім стылем, які мае індывідуальныя лексіка-сінтаксічныя і інтанацыйна-вобразныя асаблівасці. Мова аўтара абмежавана пэўнымі рамкамі, у ёй непажаданыя адхіленні ад нормаў літаратурнай мовы. Але часам пісьменнік свядома парушае іх: “Из пламя і света рождённое слово» (М. Лермантаў),”Идут белые снеги” (Я. Еўтушэнка”, “У снягах драмае вясна” (У. Караткевіч). Пісьменнікі часам нават звяртаюцца да словатворчасці, аўтарскіх неалагізмаў. А ў мове паэзіі таксама ёсць свае ўмоўнасці, якія адступаюць ад унармаванай літаратурнай мовы: інверсія, усечаныя словы, няправільы націск і г. д.

Мова персанажаў – гэта адлюстраванне асаблівасцей мовы герояў мастацкага твора ва ўсёй яе непаўторнасці. У ёй могуць скарыстоўвацца любыя формы вуснай і пісьмовай мовы, у залежнасці ад таго, наколькі яны адпавядаюць характару персанажа. Мова дзейнай асобы твора звычайна пэўным чынам індывідуалізуецца, яе можна распазнаць у дыялогах, яна служыць адным з важнейшых сродкаў стварэння вобраза-персанажа.

Спосабы перадачы інфармацыі, якія ўжывае пісьменнік, могуць быць таксама досыць рознымі. Аповед – расказ аўтара аб падзеях – можа весціся як самім аўтарам, так і адной або некалькімі асобамі (“Два капитана” В. Каверына, “Вароты Расёмон” Акутагавы). Дыялог часцей за ўсё ўжываецца ў драматычных творах, але ён прысутнічае ў эпасе і нават у лірыцы. Палілог – разнавіднасць дыялогу, перапляценне рэплік персанажаў, часта без указанння на тое, каму яны належаць. Выкарыстоўваецца пры апісанні масавых сцэн – сходаў, мітынгаў і г. д. Маналог – гутарка адной з дзейных асоб, у п’есе ён можа быць звернутай да гледачоў, у прозе ўжываецца так званы ўнутраны маналог, аповед пра сябе. Ён носіць умоўную форму, дапамагае раскрыццю ўнутранага свету персанажа, знаёміць з тымі абставінамі, якія не могуць быць пададзены ў іншай форме.

Літаратуразнаўчую дысцыпліну, якая вывучае мову мастацкага твора, называюць стылістыкай. Дадзены тэрмін перашпачаткова замацаваўся ў лінгвістыцы, якая нязменна звяртаецца да разгляду стыляў мовы і маўлення. Разам з тым стылістыка – гэта і распрацаваная галина навукі пра літуратуру, якая мае дакладную тэрміналогію. Першымі ў абгрунтаванні тэорыі мастацкай мовы сталі прадстаўнікі рускай фармальнай школы (В. Б. Шклоўскі, Б. М. Эйхенбаум, В. М. Жырмунскі, В. В. Вінаградаў). Паняцці і тэрміны стылістыкі сталі прадметам шэрагу дапаможнікаў, сярод якіх варта паставіць на першае месца кнігі Б. Тамашэўскага. Па Б. Тамашэўскаму, пытанне аб выбары асобных слоў, якія ўваходзяць у склад мастацкай мовы, разглядае паэтычная лексіка. Яна вывучае слоўнік твора і карыстанне гэтым слоўнікам – адценнямі значэнняў, якія ўкладае аўтар у выкарыстоўваемыя ім словы, і камбінаванне гэтых значэнняў. Сюды ўваходзяць:

1) адбор пісьменнікамі слоў рознага моўнага асяроддзя (варварызмаў, дыялектызмаў, архаізмаў, неалагізмаў, празаізмаў);

2) выкарыстанне слоў з пераносным значэннем (паэтычная семантыка, або тропы: простыя (эпітэт, параўнанне) і складаныя (метафара і яе віды – увасабленне, персаніфікацыя; матанімія, сінекдаха, перыфраза, гіпербала, літота, алегорыя, гратэск, сімвал, аксюмаран і інш.).

Паэтычны сінтаксіс разглядае спосаб спалучэння асобных слоў у сказы, г. зн. так званыя звароты мовы; пры гэтым улічваецца вобразнае значэнне гэтых зваротаў. Сінтаксічная выразнасць яскрава праяўляецца не толькі ў паэзіі, але і ў прозе, што тлумачыцца сувязямі сінтаксісу з інтанацыяй. Адпаведна сінтаксіс і інтанацыя з’яўляюцца важнейшымі маўленчымі сродкамі мастацкай літаратуры.

Часам выразнасць мовы вызначаецца шляхам гукавога падбору слоўнага матэрыялу. З роўнамагчымых выразаў выбіраюцца тыя, гучанні якіх незалежна ад значэння слова з’яўляюцца адчувальнымі і значнымі ўласцівасцямі мовы. Частка стылістыкі, якая вывучае прынцыпы гукавой арганізацыі мовы, называецца эўфоніяй (або гукапісам, фонікай).

А. Б. Есін звяртае ўвагу на недакладнасць словавыкарыстання «мастацкая мова» або «паэтычная мова», таму што мастацкая літаратура не стварае сваёй мовы, а выкарыстоўвае адну з існуючых нацыянальных моў. Ён падкрэслівае, што ў тэрміне «паэтычная мова» ігнарыруецца адрозненне паміж мовай і маўленнем, заўважанае яшчэ Ф. дэ Сасюрам. Такім чынам, мастацкая літаратура выкарыстоўвае агульнанацыянальную мову, усе яе магчымасці і багацці. Адпаведна варта ўжываць словазлучэнне “мова мастацкай літаратуры” ў дачыненні да стылістыкі і “мастацкае маўленне” – у дачыненні да персанажаў.

Лексіка і стылістыка, тропы, сінтаксіс і інтанацыя – асноўныя спосабы маўленчай выяўленчасці і выразнасці. Акрамя гэтага, у творы мы сутыкаемся з рознымі маўленчымі стыхіямі. У значнай меры гэта залежыць ад роду літаратуры. Прасцей за ўсё справы ў лірыцы: тут у кожным асобным творы дамінуе адна маўленчая стыхія – маўленне лірычнага героя. У драме прысутнічае маўленне розных персанажаў, якое адрозніваецца паміж сабой па сваёй маўленчай манеры. У эпасе мы назіраем найбольш складаную карціну: да маўлення персанажаў далучаецца маўленне апаведача.

Пра асаблівасці маўлення лірычнага героя размова ішла вышэй, калі мы разглядалі лірычны род літаратуры. Цяпер нам важна адзначыць, што лірычны твор з пункту гледжання мастацкага маўлення маналагічнае, г. зн. у ім рэалізуецца ў пераважнай большасці выпадкаў адна маўленчая манера на працягу ўсяго твора. У эпічных і драматычных творах справа ўскладняецца. Так, у эпічным родзе літаратуры разам з маўленнем герояў прысутнічае маўленне апаведача. У драме адсутнічае аповеднае маўленне, што пазбаўляе яе многіх мастацкіх магчымасцей, уласцівых эпасу. Часткова гэта кампенсуецца тым, што драма ў асноўным прызначана для пастаноўкі на сцэне і, уступаючы ў сінтэз з мастацктвам актора і рэжысёра, набывае новыя выразныя і выяўленчыя магчымасці. Ва ўласна літаратурным тэксце драмы акцэнт змяшчаецца на дзеянні герояў і іх маўленне. Адпаведна драма прыцягваецца да такіх стылявых дамінантаў, як сюжэтнасць і рознагалоссе.

Літаратуразнаўцы вылучаюць найбольш агульныя характарыстыкі, якія ўласцівы мове мастацкага твора. Да іх ліку адносяць:

1) вершаваную ці празаічную форму (больш падрабязна пра адрозненні паміж вершаванай і празаічнай мовай вы пазнаёміцеся ў параграфе 3.8);

2) яе можа адрозніваць маналагізм ці рознагалоссе. Маналагізм мае на ўвазе адзіную маўленчую манеру для ўсіх герояў твора, якая супадае з маўленчай манерай апаведача. Рознагалоссе – засваенне рознаякасных маўленчых манер, тут маўленчы свет становіцца аб’ектам узнаўлення. У дадзеным выпадку літаратуразнаўцы вылучаюць дзве разнавіднасці: 1) адна звязана з ўзнаўленнем маўленчых манер розных персанажаў як узаемна ізаляваных («Кому на Руси жить хорошо?» М. Някрасава, «Шляхціц Завальня» Я. Баршчэўскага) і 2) выпадак, калі маўленчыя манеры розных герояў узаемадзейнічаюць (раманы пісьменнікаў-псіхолагаў – Мапасана, Стэндаля, Тургенева, Талстога, Чорнага, Быкава і інш.;

3) маўленчая манера твора можа характарызавацца намінатыўнасцю ці рытарычнасцю. Першая мае на ўвазе акцэнт на дакладнасці мастацкага слова пры выкарыстанні нейтральнай лексікі, простых сінтаксічных канструкцый, практычнай адсутнасці тропаў. Другая выкарыстоўвае сродкі рознага моўнага асяроддзя, тропы і сінтаксічныя фігуры. У намінатыўнасці акцэнтуецца аб’ект узнаўлення, у рытарычнасці – узнаўляючае аб’ект слова. Намінатыўная стылістыка твораў А. Пушкіна, І. Тургенева, І. Шамякіна, В. Быкава. Рытарычнасць назіраецца ў лірыцы Ю. Лермантава, апавяданнях М. Ляскова, у паэзіі Н. Арсенневай і М. Багдановіча, у мініяцюрах Я. Брыля.

Разгледжаныя ўласцівасці з’яўляюцца маўленчымі дамінантамі твора.

 

С т ы л і с т ы ч н ы я з р э з ы т в о р а

Лексіка мастацкага твора можа быць як нейтральнай, намінатыўнай, так і эмацыянальна афарбаванай. Пісьменнік можа стварыць апісанне, якое выкліча ў чытача пэўную эмацыянальную рэакцыю, нават не ўжываючы для гэтага ніякіх іншых слоў, апрача нейтральных. Сістэма прамых значэнняў слоў выкарыстоўваецца пісьменнікамі з пэўнымі мастацкімі мэтамі: для характарыстыкі вобразаў-персанажаў, часу і месца дзеяння, больш дакладнай перадачы думак, выяўлення пэўных эмоцый і г. д. Але найчасцей, каб паказаць свае адносіны да апісваемага, выклікаць пэўны водгалас, пісьменнік выкарыстоўвае словы, якія валодаюць пэўнай лексіка-марфалагічнай выразнасцю. Да лексічных сродкаў узбагачэння мовы мастацкага твора адносяцца:

1) агульнаўжывальная лексіка, сістэма прамых значэнняў слоў (сінонімы, антонімы, амонімы, паронімы).

2) лексіка абмежаванага ўжытку, словы з рознага моўнага асяроддзя (гістарызмы, архаізмы, неалагізмы, аказіяналізмы, прафесіяналізмы, варварызмы, жарганізмы, дыялектызмы і інш.).

3) сістэма пераносных значэнняў слоў − тропы (эпітэт,метафара, сінекдаха і інш).

Падразумяваецца, што агульнаўжывальная лексіка твора павінна быць цалкам зразумелай чытачу, выклікаць у яго пэўныя ўяўленні. Эмацыянальна афарбаваныя словы часцей за ўсё адносяць да сінонімаў, якія могуць узвышаць або, наадварот, зніжаць характарыстыку персанажаў, тон апісання. У мовазнаўстве яны адносяцца да нейтральнага, высокага (кніжнага), і зніжанага (прастамоўнага) стыляў. Выкарыстанне слоў апошніх двух груп надае твору прыземлена-бытавое ці патэтычнае гучанне. Праўда, пры дапамозе ўзвышанай лексікі ў творы можа дасягацца і спецыяльна разлічаны камічны эфект, калі ўзвышаныя словы выкарыстаны іранічна або калі яны не адпавядаюць сітуацыі і кантэксту (успомнім, напрыклад, пяцістопныя ямбы Васісуалія Лаханкіна з “Золотого теленка” Ільфа і Пятрова). Ці, наадварот, зніжаная або прастанародная лексіка выкарыстоўваецца ў творах з “высокай” тэматыкай, што зноў-такі стварае патрэбны іранічны эфект (паэмы “Тарас на Парнасе” К. Вераніцына, “Энеіда навыварат” І. Катлярэўскага). Калі ўзвышаная або зніжаная лексіка выкарыстоўваюцца ў маўленні персанажа, яна становіцца сродкам яго маўленчай характарыстыкі (дастаткова успомніць мову Гарлахвацкага і Тулягі з камедыі “Хто смяецца апошнім” Кандрата Крапівы).

Сінонімы – гэта словы, розныя па гучанні, але аднолькавыя ці блізкія па значэнні. Сінанімічныя словы розняцца адценнем значэння ці стылістычнай афарбоўкай або тым ці іншым адначасова. Дзякуючы сінонімам пісьменнік пазбягае лексічных паўтораў, моўнай аднастайнасці, перадае неабходнае сэнсавае адценне, інтанацыю. Так, В. Дунін-Марцінкевіч у вершаванай аповесці “Быліцы, расказы Навума” (песня 2) ужывае такія сінонімы да слова плакаць: ліць слёзы, заліцца слязамі, раўці ўголас, рыдаць крывавай слязою, галасіць, даць волю слязам, церці вочы. Стылістычныя сінонімы, якія заключаюць у сабе ацэнку і эмацыянальную афарбоўку пэўнай з’явы, дарэчы выкарыстоўваюцца ў вершы М. Лужаніна “Рух таварных цягнікоў”:

 

Поруч ў бегам святла

і, гарачы, як чутка,

ўдарыць вочы

кур’ерскі

і знікне, як зніч.

Бліскавіцаю шкла

праімчыць

заклапочаны хуткі,

прастукоча паштовы,

прасыпле

вясёлы транзіт.

 

Рэдкі прыклад сінанімічнага нагнятання добра праілюстраваны ў вершы Н. Гілевіа “Сінанімічны рад 1996 года”:

 

Хрыстапрадаўцы, адшчапенцы, юды,

Пярэваратні, выпаўзні, прыблуды,

Фальшыўцы, прайдзісветы, ашуканцы,

Рабаўнікі, зладзюгі, махляры,

Манкурты, прыхвасні, прыстасаванцы,

Урвіцелі, хапугі, ліхвяры.

 

P.S. Чытач! Калі мой рад няпоўны –

Прышлі дадатак да яго, шаноўны.

Калі ж ты ў гэтай справе спец і дока

І ўгледзеў хібы ў досведзе маім –

Тады прашу прыслаць лагічны доказ,

Што тут не вяжацца адно з другім.

 

У мове ёсць цэлыя разрады (сінанімічныя рады) слоў, якія вызначаюцца пэўнымі адценнямі.

Сінонімы ўжываюцца ў мастацкай літаратуры для стварэння большай выразнасці і дакладнасці апісанняў, больш поўнага выяўлення думкі. Сінонімы могуць мець таксама разнастайныя сэнсавыя, эмацыянальныя адценні. Выкарыстоўваюцца яны таксама для таго, каб пазбегнуць паўтораў, уразнастаіць выказванне. У рускай мове ёсць нямала сінонімаў высокага стылю стараславянскага і старарускага паходжання, у беларускай мове іх колькасць нязначная. Славянізмы ў рускай літаратуры пісьменнікі часам ужываюць для надання выказванню гумарыстычнага, камічнага адцення.

Антонімы – словы, якія ў пáры выяўляюць супрацьлеглыя значэнні. У паэтычным кантэксце іх выкарыстанне заснавана на неабходнасці падкрэслівання антытэзы, кантрасту вобразаў. Найбольшы эфект гэта набывае пры супарацьпастаўленні нечаканых вобразных характарыстык, як, напрыклад, у вершы Ю. Лермантава “Смерць паэта”: “И вы не смоете всей вашей черной кровью // Поэта праведную кровь!” А вось верш украінскага паэта В. Магілюка “Де вони у нас поділись?..”, які проста перанасычанымі і кантэкстуальныя антонімамі:

 

Де вони у нас поділись?

Де ж

гени козаків

І оратаїв,

тільки бритоглаво

з-під одеж

“калаші” зухвалі

випирають.

 

Де ж баскучі

коні бойові? –

іномарки

доокола тільки,

лайкомовні

горе – кошові

Перначі

зміняли на мобілки.

 

Хай – диявол,

хай – гнилий божок,

чи не все одно,

кому молиться?..

То й не ПОРОХ –

білий порошок

маємо за те

в порохівницях…

[Курсіў аб’ядноўвае адну групу антонімаў, падкрэсліванне – другую. Вылучана намі. – Т. М. ].

Дзякуючы выкарыстанню антонімаў-дзеясловаў “ поділись ” напачатку верша, “ зміняли ” ў сярэдзіне і “ маємо ” напрыканцы ствараецца поўная карціна жыцця, падкрэсліваецца бездань паміж мінулым і сучаным. Кантэкстуальнымі, аўтарскімі антонімамі ў гэтым вершы можна лічыць словы “гени козаків і оратаїв” – “калаші”, “коні” – “іномарки”, “перначі” – “мобілки”, якія, змешчаныя разам, паказваюць, як усё змянілася ў краіне, у паводзінах маладога пакалення.

Амонімы – словы, аднолькавыя або блізкія па напісанні і гучанні, але розныя па значэнні. Асабліва эфектна ў творы выглядае выкарыстанне відаў амонімаў – амографаў і амафонаў – словаў, аднолькавых па вымаўленні, але розных па напісанні: “На мыліцах юнак-настаўнік // Расказвае, нібыта казку, // Што неўзабаве дзень настане // І кожны бацька возьме каску ” (А. Вялюгін). Сфера іх ужывання не вельмі пашыраная – з мэтай стварэння кмічнага эфекту ў анекдотах, жартах, каламбурах.

Як у роднасных, так і ў няроднасных мовах сустракаюцца міжмоўныя амонімы. Яны часам складаюць асаблівыя цяжкасці пры перакладзе, таму так і называюцца – “уяўныя сябры перакладчыка”. Бывае так, што перакладчык сустракае падобнае слова, думае, што яно вядома яму, перакладу не патрабуе, і перакладае няправільна.Вось некаторыя міжмоўныя амонімы ў беларускай мове ў адносінах да рускай: дыван − не диван, а ковёр; твар – не тварь, а лицо; вяселле – не веселье, а свадьба; вітаць – не витать, а приветствовать; плот – не плот, а забор; нядзеля − не неделя, а воскресенье. Англійска-беларускія (рускія) міжмоўныя амонімы: ammunition — баявыя прыпасы; brilliant — бліскучы; cabinet — шафа; conductor — дырыжор, гід, праваднік; gallant — храбры; genial — добры; tort – грамадзянскае правапарушэнне. Балгарска-беларускія: булка — нявеста; дума — слова; закуска − абед; майка − мама. Чэшска-беларускія: čerstvý — свежы; ovoce − фрукты; chytrý − разумны; hrad — за́мак. Іспанска-беларускія: débil — слабы; parada —прыпынак аўтобуса або трамвая; pena — боль, пакута; tumba — магіла. Прыклады можна было б доўжыць.

Паронімы – гэта словы, блізкія па напісанні і гучанні, але розныя па значэнні. Яны могуць узнікаць і ў выніку частковага гукавога супадзення шматлікіх слоў, што стала асабліва заўважным у паэтычнай мове ХХ ст. Сучасныя паэты свядома выкарыстоўваюць паронімы для супрацьпастаўлення ці супастаўлення асобных слоў ці частак твора. Такая з’ява атрымала назву паранамасія (ад грэч. paronomasia, para – каля, onomazo – называю). Напрыклад, у вершы А. Блока, у якім размова ідзе пра цяжкую працу, што сушыць душу чалавека і калечыць яго фізічна, тры важнейшыя словы – “работа”, “уродство”, “горб” – аб’ядноўваюцца і па сэнсу і фанетычна:

 

Работай, работай, работай:

Ты будешь урод ским горбом

За долгой и честной работой,

За долгим и честным трудом.

Да формаў агульнаўжывальнай лексікі, якімі карыстаюцца мастакі слова, належаць таксама памяншальна−ласкальныя словы, так званая “дзіцячая мова”, адмысловае напісанне ўласных імёнаў з вялікай літары (Праца, Розум, Шчасце), ужыванне іх у множным ліку, а таксама розныя няправільнасці ў вуснай гаворцы: шапялявасць, заіканне, акцэнт, картавасць. Яны часам служаць індывідуалізацыі мовы персанажа.

Аўтар мастацкага твора можа звяртацца да апісання падзей у часовых ці пастаянных калектывах, сферах дзейнасці, пэўнага асяроддзя, прафесій, жыцця прадстаўнікоў асобных сацыяльных груп, аб якіх у масавага чытача можа не быць звестак, адсутнічае і адпаведная, што ўжываецца толькі гэтымі людзьмі, лексіка. Пісьменнік не можа абысціся без такой вузкаўжывальнай лексікі, але павінен даваць тлумачэнні: у зносках, у самім тэксце, у паслятэкставых каментарыях ці спецыяльна дзеля гэтых мэт складзеных слоўнічках. Празмерна частае ўжыванне падобных слоў можа і пашкодзіць: гэта раздражняе чытача, вымушанага раз-пораз звяртацца да тлумачэнняў, часам зацямняе змест, можа прывесці і да засмечвання мовы твора. Кожны з разрадаў лексікі абмежаванага ўжытку служыць канкрэтным мэтам.

Дыялектызмы – словы і выразы з мясцовых гаворак, якія ўведзены ў аўтарскі тэкст або ў мову персанажаў. Дарэчнае і нешматлікае ўжыванне іх дазваляе аўтару стварыць эфект “мясцовага каларыту”, індывідуалізаваць мову персанажа або проста назваць той ці іншы прадмет, рэч, якія ёсць толькі ў гэтай мясцовасці ці менавіта так там называюцца. Досыць часта дыялектныя словы бываюць зразумелымі з кантэксту, але часам патрабуюць тлумачэнняў. Найбольш тыповыя выпадкі ўжывання дыялетызмаў сустракаюцца ў “Палескай хроніцы” І. Мележа, “Тихом Доне” М. Шолахава, у апавяданнях і аповесцях В. Шукшына, В. Адамчыка, А. Карпюка. Пісьменнікі, якія працавалі ў пару станаўлення нацыянальнай мовы, часам ужывалі дыялектызмы несвядома, лічачы іх агульнаўжывальнымі словамі. Сустракаюцца яны ў мове М. Гарэцкага, М. Лынькова і шэрагу іншых пісьменнікаў, якія тварылі ў часы станаўлення беларускай літаратурнай мовы. Літаратурная мова можа і ўзбагачацца за кошт дыялектных слоў, калі ў ёй няма яшчэ адпаведнікаў. Падчас дыялектызмы абазначаюць рэаліі, назвы якіх адсутнічаюць у літаратурнай мове. Праз творы мастацкай літаратуры дыялектызмы трапляюць у літаратурную мову, у шырокі народны ўжытак. Так, дзякуючы Р. Барадуліну шырока ўжывальнымі сталі такія словы, як неруш, нагбом і інш. З другога боку, ужыванне дыялектызмаў без пэўных вобразна-выяўленчых мэт шкодзіць творам мастацкай літаратуры, робіць яе менш даступнай для чытача.

Жарганізмы – словы і выразы, якія ўжываюцца пераважна ў вуснай гаворцы людзей з адной сацыяльнай групы, з агульнымі інтарэсамі, з асаблівым становішчам у грамадстве. Вылучаюцца пераважна турэмны, блатны жаргон, прафесійны жаргон і слэнг – маладзёжны жаргон. У вызначэнні таго, што трэба адносіць да жаргону, няма пэўнасці як у мовазнаўстве, так і ў тэорыі літаратуры. Так, у мове людзей пэўных прафесій могуць быць як прафесійныя тэрміны, так і словы, якія яны ўжываюць у гутарцы, каб паказаць прыналежнасць да свайго роду заняткаў. Прыклад з мовы вадзіцеляў аўтатранспарту: руль − прафесійны тэрмін, баранка – прафесійны жаргон. Арго – так часам называюць лексіку дэкласіраваных элементаў.

Жарганізмы сустракаюцца пераважна ў мове дзейных асоб, служаць для распазнавання прыналежнасці іх да пэўнай групы людзей, прафесіі і г.д. Ужытыя неўпапад, недарэчы, яны могуць ствараць камічны эфект.

Неалагізмы – словы і выразы, якія прыходзяць у мову падчас узнікненя новых з’яў у сучасным жыцці, а таксама ў працэсе кантактаў паміж народамі. Звычайна яны вельмі хутка засвойваюцца і робяцца агульнаўжывальнымі, як зусім нядаўна прыйшлі ў рускую і беларускую мову словы, звязаныя з камп’ютэрызацыяй, сферамі гандлю, эстрады, спорту, эканомікі. Сустракаюцца ў творах аб сучаснасці. Аўтарскія неалагізмы – словы, прыдуманыя самімі пісьменнікамі. Яны звычайна так і застаюцца ў кнігах гэтых аўтараў. Праўда, часам яны ствараюцца з прычыны адсутнасці ў мове адпаведага слова. Так, К. Чапэк прыдумаў слова робат, І. Тургенеў – нігіліст, М. Ламаносаў – градуснік. Аўтарскія неалагізмы найбольш частыя ў паэзіі, сустракаюцца яшчэ і ў фантастыцы для абазначэння паняццяў “з будучага”.

Архаізмы і гістарызмы. Першыя з іх абазначаюць словы, якія яшчэ жывуць у мове, але адчуваюцца як састарэлыя, другія – словы якія адышлі ў мінулае разам са з’явай ці прадметам, якія яны абазначалі. Гістарызмы ўжываюцца пры апісаннях даўніх часоў. Яны амаль заўсёды патрабуюць тлумачэнняў. Сярод архаізмаў у рускай мове захоўваецца досыць многа слоў царкоўнаславянскага паходжання, яны ўжываюцца для стварэння ўрачыста-прыўзнятага тону, часам для стварэння камічнага эфекту. Захаваліся яны таксама ў тэкстах і выразах з Бібліі, якія часам згадваюцца ў творах.

Крылатыя словы і выразы – устойлівыя, афарыстычныя, зазвычай вобразныя выказванні, якія ўвайшлі ў ужытак з фальклору, мастацкіх твораў, выказванняў вядомых асоб. Ужываюцца для ўзмацнення выразнасці, эмацыянальнасці выказвання, у загалоўках, эпіграфах. Іх часам адносяць да фразеалогіі, бо некаторыя з іх бываюць разгорнутымі, складаюць адну або некалькі фраз.

Празаізмы – словы і выразы, узятыя з навуковай, афіцыйна-дзелавой або размоўна-бытавой лексікі і ўжытыя ў нязвыклым для іх кантэксце. У якасці празаізмаў часта выступаюць канцылярызмы – папулярныя штампы з афіцыйна-дзелавой лексікі. Яны надаюць выказванню іранічнае гучанне, або адценне душэўнасці, цеплыні.

Варварызмы – гэта словы чужой мовы, якія выкарыстоўваюцца ў маўленні персанажа. Сярод іх вылучаюцца запазычаныя словы (запазычанні) – элементы іншай мовы, перанесеныя ў родную ў выніку моўных кантактаў. Спачатку яны ўспрымаюцца як іншаземныя, экзатычныя, але потым прыжываюцца, засвойваюцца. У мове кожнага народа ёсць нямала запазычаных слоў. Варварызмы выкарыстоўваюцца найчасцей для моўнай характарыстыкі іншаземца, для стварэння эфекту мясцовага каларыту. Калі ж нехта ўжывае іх недарэчна, не разумеючы значэння слова, то ствараецца камічны эфект.

Найбольш просты спосаб – увядзенне замежнага слова ў нязменнай форме. Вось некалькі прыкладаў з “Евгения Онеина” А. Пушкіна:

 

Вот мой Онегин на свободе;

Острижен по последней моде;

Как dendy лондонский одет;

И наконец увидел свет…

 

Она казалась верный снимок

Du comme il faut (Шишков, прости:

Не знаю, как перевести)…

 

Гэтыя варварызмы выкарыстаны Пушкіным, з аднаго боку, з-за немагчымасці перакласці іх, г. зн. з-за адсутнасци адпаведнага слова ў рускай мове, з другога – іх значэнне дапаўняецца ўяўленнем пра быт і норавы таго народа, у якога яны запазычаны.

Калі мова твора насычана варварызмамі, то твор называецца “ макаранічным ”. Макаранічная мова разлічана на чытача, які ведае значэнне ўведзеных замежных слоў і можа ў поўнай меры спасцігнуць эфект ад іх перайначвання, ад суседства з іншамоўнай лексікай. Такая мова накіравана на стварэнне камічнага эфекту. Так, у Расіі ХVІІІ – ХІХ стст., у перыяд франкаманіі, асобныя паэты (напрыклад, І. Мятляеў) высмейвалі ў макаранічных вершах сумесь “французскага з ніжагародскім” у мове пануючых класаў. У паэме І. Катлярэўскага “Энеіда” сатырычнае гучанне набыло ўвядзенне лацінскай лексікі ва ўкраінскі твор.

Вульгарызмы – грубыя, лаянкавыя словы. Найчасцей яны сустракаюцца ў мове персанажаў, але і аўтар можа з іх дапамогай выказаць гнеў, абурэнне, агіду.

Табуізаваная (абсцэнная) лексіка – словы і выразы, якія выходзяць за межы нормаў культуры. Часам абазначаюцца на пісьме шматкроп’ем. Некаторыя аўтары ўсё ж ужываюць іх у сваіх творах.

З двума лексічнымі зрэзамі – словамі рознага моўнага асяроддзя і тропамі звязана такая асаблівасць, як паднаўленне, узбагачэнне лексікі. Звычайны спосаб стварэння мастацкай мовы – гэта выкарыстанне слова ў такім кантэксце, калі яно выклікае незвычайныя, новыя асацыяцыі. Мастацкая мова звяртае на сябе ўвагу навізной успрымання, з’яўляецца своеасаблівым новастварэнннем. Слова быццам бы атрымоўвае новае значэнне (уступае ў новыя адносіны). На думку Б. Тамашэўскага, у аснове паэтычнай лексікі ляжыць “паднаўленне славесных асацыяцый”. Гэта “паднаўленне” можа дасягацца шляхам перамяшчэння слова ў незвычайнае лексічнае асяроддзе ці шляхам надання слову незвычайнага значэння.

Лёс слоў бывае зменлівым. Некаторыя з неалагізмаў пераходзяць спачатку ў агульнаўжывальныя, а потым у гістарызмы. Некаторыя гістарызмы могуць зноў аджыць у сучаснай мове. Робяцца агульнаўжывальнымі некаторыя словы з іншых разрадаў лексікі спецыфічнага ўжытку. Так, цяпер некаторыя жарганізмы паступова засвойваюцца, пераходзяць у разрад агульнаўжывальных.

Для тых, хто адчувае недахоп сваёй моўнай культуры, каму бывае цяжка падшукаць патрэбнае слова падчас навуковай ці творчай працы, існуюць адмысловыя спецыялізаваныя слоўнікі сінонімаў, антонімаў, іншаземных слоў, прафесійнай лексікі.

Т р о п ы

Асобнае месца ў літаратуры займаюць словы з пераносным значэннемтропы, якія ствараюць так званую іншасказальную вобразнасць, калі вобраз узнікае пры дапамозе збліжэння аднаго прадмета ці з’явы з другім. У гэтым і заключаецца найбольш агульная функцыя ўсіх тропаў – мадэляваць у структуры вобраза здольнасць чалавека мысліць па аналогіі, падкрэсліваючы такім чынам адзінства і цэласнасць навакольнага свету. Пры гэтым мастацкі эфект тропа тым больш моцны, чым больш далёка адзін ад другога знаходзяцца з’явы, якія супастаўляюцца: такое, напрыклад, параўнанне дзяўчат з «залатым дажджом», а матуль – з «добрым сонцам ўгары» ў вершы У. Караткевіча «Беларуская песня»:

 

… Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,

Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,

А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,

Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары…

 

На прыкладзе гэтага тропа можна прасачыць і другую функцыю іншасказальнай вобразнасці: выяўляць сутнасць той або іншай з’явы, звычайна прыхаваную, патэнцыяльны паэтычны сэнс, заключаны ў ім. Так, у нашым выпадку Караткевіч пры дапамозе нязвычнага параўнання прымушае чытача ўважліва ўглядзецца ў сутнасць нашых беларускіх жанчын – дзяўчат і матуль, убачыць іх з незвычайнага боку, адчуць веліч іх ролі ў жыцці народа, краіны.

Вучэнне аб тропах склалася ў антычнай паэтыцы і рыторыцы. Яшчэ Арыстоцель адрозніваў словы агульнавыкарыстальныя і рэдкія, у тым ліку «пераносныя». Апошнія ён называў метафарамі: «гэта няўласнае імя, перанесенае з рода на від, ці з віда на род, ці з віда на від, ці па аналогіі». Аднак і ў антычнай стылістыцы, і ў сучасным літаратуразнаўстве падкрэсліваецца ўстойлівая ўласцівасць тропаў прыглушаць, а часам і разбураць асноўнае значэнне слова. Як падкрэсліваў Б. В. Тамашэўскі, «звычайна за кошт гэтага разбурэння прамога значэння ва ўспрыманні выступаюць яго другасныя прыкметы».

Для літаратуразнаўчага аналізу, у адрозненне ад аналізу лінгвістычнага, асабліва важна адрозніваць тропы агульнамоўныя і індывідуальна аўтарскія. Першыя ўжо ўвайшлі ў сістэму мовы і выкарыстоўваюцца ўсімі яе носьбітамі, другія выкарыстоўваюцца пісьменнікам аднакратна дзеля стварэння пэўнага мастацкага эфекту. Толькі творы другой групы здольныя ствараць паэтычную вобразнасць. Першую групу тропаў у творы можна не аналізаваць: па прычыне іх частага выкарыстання іх вобразнасць «сціраецца», вобразная выяўленчасць губляецца і ўспрымаецца як штамп, што набліжае іх да лексікі без пераноснага значэння. Праўда, даследчыкі заўважаюць, што часам агульнамоўны троп можа быць пераасэнсаваны шляхам увядзення дадатковых значэнняў. Вось як агульнамоўная метафара «дождж – слёзы» пераасэнсоўваецца У. Маякоўскім: «Слёзы из глаз, из опущенных глаз водосточных труб». Пры дапамозе ўвядзення новых паэтычных значэнняў (да чалавека прыпадабняюцца будынкі, і трубы для адводу вады асацыіруюцца з вачамі) вобраз набывае новую выяўленчасць і выразную моц.

Сярод тэарэтыкаў літаратуры (Б. Тамашэўскі, В. Жырмунскі, В. Грыгор’еў, Г. Паспелаў) няма адзінадушша ў тым, што адносіць да тропаў. Усе прызнаюць у якасці тропаў метафару і метанімію. Другія разнавіднасці тропаў, нават такія традыцыйныя, як эпітэт, параўнанне, сінекдаха, перыфраз, ставяцца пад сумненне. Існуюць разыходжанні ў дачыненні да ўключэння ў сістэму тропаў увасаблення, сімвала, алегорыі, аксюмарона. Многія літаратуразнаўцы да тропаў таксама адносяць іронію, але тут размова ўжо ідзе аб стылістычны прыёме, а не аб эстэтычнай катэгорыі. Зыходзячы з традыцыі айчыннага літаратуразнаўства і следам за прафесарам В. П. Рагойшам, мы прадстаўляем наступную класіфікацыю тропаў. Адрозніваюць тропы простыя: эпітэт, параўнанне і складаныя: метафара з яе відамі (увасабленне, персаніфікацыя), метанімія, сінекдаха, перыфраза, гіпербала, літота алегорыя, гратэск, сімвал, аксюмарон і інш. Тропы можна падзяліць на два тыпы: канкрэтна-пачуццёвыя і ўмоўна-асацыятыўныя. Тропы першага тыпу ўлічваюць канкрэтнасць і рэальнасць адзнак з’яў ці прадметаў, што ўспрымаюцца з дапамогай асацыятыўных магчымасцей органаў пачуццяў – зроку, слыху, смаку, абаняння і асязання (серп месяца, зялёнае полымя дрэў, эпохі бас густы). Другі тып тропаў вызначаецца вялікай доляй умоўнасці, апелюе да здольнасцей лагічнага мыслення чалавека, ведаў, жыццёвай даследчанасці (парог, вычасаны з успамінаў; карціны, намаляваныя сціснутымі кулакамі; страха тваіх шорсткіх далоняў). Часам другі тып тропаў звязваюць толькі з сучаснай паэзіяй. Аднак умоўна-асацыятыўныя вобразы, у аснове якіх найчасцей ляжаць матанімічныя суадносіны паміж з’явамі і прадметамі рэчаіснасці, у значнай ступені былі характэрны яшчэ для самых даўніх фальклорных твораў. Вось прыклад з беларускай народнай песні:

 

Паарала дзяўчыначка мысленькамі поле,

Чорнымі вачыма дый завалачыла,

Дробнымі слязамі ўсё поле зрасіла.

– Ой мой мілы, глуміўся ты мной:

Сеяў палын на маім сэрцы,

Ды клаў агонь на маіх плячах,

Рабіў скрыпкі ды з маіх ручак,

Увязваў каня да маіх косак,

Пушчаў рэчкі з маіх вочак.

 

Наяўнаць тропаў у паэзіі залежыць ад характару таленту паэта, стылявога кірунку творчасці, канкрэтнай ідэйна-мастацкай задумы, зместу твора. Багацце тропаў прадвызначае метафарычны стыль паэзіі, поўная або частковая адсутнасць іх – аўталагічны («бязвобразны»). У творчасці нават аднаго паэта могуць быць поруч і метафарычныя, і аўталагічныя вершы. Такім чынам, тропіка ўплывае на ўяўленне аб непаўторным аўтарскім стылі.

Простыя тропы

Эпітэт (ад грэч. epítheton – прыдатак) – мастацкае акрэсленне істотнай прыметы якога-небудзь прадмета або з’явы. Спосаб выражэння – прыметнік (шчымлівы голас), назоўнік (мароз- мастак), прыслоўе (чаёк піў упрыглядку), дзеепрыметнік або дзеепрыслоўе (здзічэлы голас, жыў прыпяваючы). Эпітэт адрозніваеца ад звычайнага граматычнага азначэння сваёй пераноснай, вобразнай сутнасцю. У мастацкіх творах азначэнне і эпітэт выкарыстоўаюцца побач, ствараючы агульны яскравы малюнак: «Ціха па мяккай траве сінявокая ноч прахадзіла» (М. Багдановіч). Тут ціха і мякка – азначэнні, а сінявокая – эпітэт.

Адрозніваюць эпітэты метафарычныя (цьмяная рака, эмалированное небо), гіпербалічныя (чалавек- гара), характарызучыя (пелюстки печальні, берізка гола, свет ночной), складаныя (светлавокая радасць, жовтокоса осінь), іранічныя (дыпламаваны баран, лайкомовні кошові). У фальклоры распаўсюджаны пастаянныя эпітэты (конь вараненькі, гады маладыя, брови черные, удалой боец) і таўталагічныя (солнце красное, белы свет, маладая дзяўчынонька). Арыгінальнасць мастакоў слова, у першую чаргу паэтаў, у многім вызначаецца самабытнасцю, непаўторнасцю выкарыстання эпітэтаў. Іх функцыя – лаканічна і вобразна ахарактарызаваць з’яву, даць ёй ацэнку, канкрэтызаваць, вылучыць патрэбную рысу або адзнаку. Напрыклад:

 

У акенца тваё

Я пастукаў зязюльчыным ранкам

Пасля салаўінага вечара

І перапёлчынай ночы.

(П. Панчанка)

 

Вот оно, глупое счастье,

С белыми окнами в сад!

По пруду лебедем красным

Плавает тихий закат.

(С. Ясенін)

 

Параўнанне (ад лац. comparare – параўноўваць) – гэта такое супастаўленне двух прадметаў, з’яў або паняццяў, у выніку якога сутнасць аднаго з іх вытлумачваецца праз сутнасць другога. Часцей за ўсё графічна параўнанне афармляецца з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў «як», «быццам», «нібы», «няйначай». Сустракаюцца параўнанні, выражаныя творным склонам назоўніка («Там хлопцы ўзрастаюць дубамі» –У. Караткевіч, «Беларуская песня») ці апісальным зваротам («І была ў яго турбота: // Вабіў хлопа мілы тварык, // Белы-белы, быццам лотас, // І каса чарней ад хмары» – М. Лужанін. «Усходняе паданне»). Часам злучнік можа быць заменены працяжнікам («Моя любовь – палящий полдень Явы, // Как сон разлит смертельный аромат, // Там ящеры, зрачки прикрыв, лежат, // Здесь по стволам свиваются удавы» – В. Брусаў, «Предчувствие»). Такія параўнанні называюць прыхаванымі. Як бачым, у апошнім невялікім фрагменце твора суіснуюць поўнае і прыхаванае параўнанні. Асобным відам параўнання з’яўляецца адмоўнае параўнанне, у якім пры знешнім супастаўленні двух з’яў ці паняццяў назіраецца іх глыбокае ўнутранае супастаўленне: «Ой, не хмара градавая // Ў полі ніўку







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 5694. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

В эволюции растений и животных. Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений. Оборудование: гербарные растения, чучела хордовых (рыб, земноводных, птиц, пресмыкающихся, млекопитающих), коллекции насекомых, влажные препараты паразитических червей, мох, хвощ, папоротник...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия