Студопедия — Р ыфміка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Р ыфміка






У сістэму гукавых паўтораў, што ўплываюць на рытм верша, уваходзіць і рыфма. Рыфма — паўтаральная сугучнасць асобных слоў ці іх частак на пэўных, адных і тых жа месцах у вершаваных радках. Усталяванасцю сваёй пазіцыі рыфма адрозніваецца ад іншых відаў гукавых паўтораў, што сустракаюцца ў вершы. Рыфма – з’ява гукавая, а не графічная. Таму, зусім зразумела, рыфмай лучацца гукаспалучэнні тыпу круг – завірух, сад – мат і г.д. У старажытнай беларускай паэзіі (як, дарэчы, і ў іншых даўняславянскіх) рыфму нярэдка ўтварала супадзенне апошніх складоў, незалежна ад месца націску ў іх (ягó – блíжняго, праклятая – святáя, рукá – лýка). Пазней галоўнай прыкметай рыфмы становіцца супадзенне націскных галосных і гукаў, што ідуць управа ад іх. У канцы XIX і асабліва на пачатку ХХ ст. уся ўсходнеславянская рыфма значна “палявела”: для яе важным стала супадзенне не паслянаціскных, а пераднаціскных гукаў. Пачалі ўжывацца шырока недакладныя рыфмы, у якіх супадалі толькі асобныя гукі. “Левізна” рыфмы – адна з асноўных прыкмет сучаснай усходнеславянскай, у тым ліку беларускай, хоць яе можна сустрэць яшчэ ў першай палове XIX ст. (напрыклад, у Пушкіна). Аслабленне сугучнасці паслянаціскных складоў прывяло да ўзмацнення гукавой сузалежнасці не толькі складоў пераднаціскных, але і асобных слоў, што стаяць у вершаваных радках злева ад слоў-рыфмаў (распыленая рыфма). У цэлым жа сучасны рыфмарый, або слоўнік рыфмаў, уключае самыя розныя віды рыфмы, што выпрацавала паэзія амаль за тысачу гадоў свайго рыфменнага развіцця.

Рыфма як адзін з важнейшых элементаў паэтыкі верша вызначаецца некалькімі момантамі: характарам і ступенню сугучнасці, размяшчэннем у вершаваных радках і, нарэшце, сваімі функцыямі. Характар і ступень сугучнасці у словах-рыфмах залежыць ад націску, колькасці і якасці гукавых супадзенняў, дакладнасці гэтых супадзенняў, суадносін сугуччаў з сэнсава значнымі словамі. У зарыфмаваных словах абавязкова павінны супадаць націскныя галосныя. Гэтаму не супярэчыць адносна невялікая колькасць рознанаціскных рыфмаў (сваім – маладзюсенькім, скончыўся – памыўся). Па месцы націску рыфмы могуць быць з націскам на апошнім складзе (ураган – курган) – мужчынскія, на перадапошнім – жаночыя (печы – плечы), на трэцім ад канца – дактылічныя (долатам – волатам), на чацвёртым (і далей) ад канца – гіпердактылічныя (выпешчана – Віцебшчына). У залежнасці ад колькасці і якасці гукавых супадзенняў адрозніваюць рыфмы багатыя (супадаюць многія гукі: хмарамі – ударамі), глыбокія (супадаюць не толькі націскныя і паслянаціскныя, але, прынамсі, і два пераднаціскныя гукі: асаку – пасяку) і бедныя (мужчынскія адкрытыя рыфмы, у якіх супадаюць толькі націскныя галосныя: сям’ю – п’ю). Што датычыць дакладнасці сугаччаў, то вылучаюць рыфмы дакладныя, або поўныя (супадаюць націскныя галосныя і ўсе наступныя гукі: нівы – шумлівы), а таксама цэлы шэраг недакладных (няпоўных, прыблізных). Сярод недакладных бываюць: асанансныя (супадаюць толькі галосныя гукі: вішні — мыслі), кансанансныя (супадаюць толькі зычныя гукі: згадаю — хадою), апорныя, або каранёвыя (супадаюць гукі ў націскных – апорных – складах, пры несупадзенні гукаў паслянаціскных: надзея – сядзела), усечаныя (у канцы нейкага са слоў-рыфмаў недастае для поўнага сугучча аднаго гука: раса – сад), няроўнаскладовыя (словы, якія рыфмуюцца, пасля аднолькавых націскных складоў маюць розную колькасць галосных: няпроста – выроствалі), анаграмныя (у сугучных словах асобныя гукі і нават склады ідуць не ў аднолькавым парадку: слава – звала). Рыфмы, як правіла, спалучаюць сугуччамі два самастойныя словы. Часамі ж сугуччы ахопліваюць і больш слоў, утвараючы састаўныя рыфмы (панічы – па начы). Як супрацьлегласць гэтаму сустракаецца (праўда, вельмі рэдка, ды і то ў выглядзе эксперыменту) т.зв. ламаная рыфма, якая “разломвае”, дзеліць словы на часткі.

Функцыі рыфмы у вершаваным творы розныя і вельмі важныя. Як паўтор сгуччаў, яна ўваходзіць у сістэму гукавой арганізацыі вершаванай мовы і мае, такім чынам, гукапіснае значэнне. Інструментоўка верша ў многім залежыць ад колькасці аднолькавых рыфмаў, багацця гукавых супадзенняў у іх, частаты іх размяшчэння ў вершарадах. Рыфма адыгрывае ў вершаваным творы і значную інтанацыйную ролю.У прыватнасці, яна садзейнічае (асабліва пры сінтаксічным пераносе) узнікненню лагічнага націску на слове, што стаіць у канцы радка і рыфмуецца з іншым словам верша. Дзякуючы рыфме часам ствараецца эффект акцэнтна-інтанацыйнай незвычайнасці (рыфмы ламаныя, рознанаціскныя, састаўныя, няроўнаскладовыя). Велізарная роля належыць рыфме ў кампазіцыйнай арганізацыі верша. Яна з’яўляецца своеасаблівым сігналам аб заканчэнні вершаванага радка – гэтай рытмічнай адзінкі верша, указвае на месца міжрадковай паўзы. Асабліва гэта важна для вольнага верша, паколькі ў ім рыфма з’яўляецца адзіным фіксатарам канца вершаванага радка. Рыфма ўплывае на канкрэтны рытм верша, бо яна – не проста сугучнасць асобных слоў, а сугучнасць, звязаная з моўным націскам. Менавіта таму рыфмы мужчынскія і жаночыя, дактылічныя і гіпердактылічныя, рознанаціскныя, няроўнаскладовыя і састаўныя, ужытыя ў розных камбінацыях, надаюць творам, апрача ўсяго іншага, і своеасаблівы рытмічны малюнак. Рыфма выконвае таксама і архітэктанічную функцыю. Яна не толькі разлучае вершаваныя радкі, але і спалучае іх у страфічныя комплексы, затым гэтыя комплексы аддзяляе адзін ад аднаго, уплываючы тым самым на архітэктоніку ўсяго твора. Хоць унутраная рыфма, у адрозненне ад канцавой, звязвае не радкі, а паўрадкоўі, аднак адыгрывае тую ж рытмічную і кампазіцыйную ролю. Дарэчы, гэтым яна адрозніваецца ад многіх іншых унутраных сугуччаў (рыфмоідаў), у якіх няма строга вызначанага месца ў вершаваных радках. Дзякуючы свайму месцу ў вершарадзе (канец радка, перад міжрадковай паўзай) рыфма падкрэслівае, інтанацыйна вылучае пэўныя словы-паняцці. Апрача таго, яна асацыятыўна звязвае асобныя разуменні, падкрэсліваючы іх семантычную блізкасць або, наадварот, аддаленасць (сэнсавыяўленчая функцыя). На гэтай уласцівасці засноўваюцца, у прыватнасці, т. зв. тэматычныя рыфмы, якія дапамагаюць падкрэсліць найбольш важныя для ўсяго твора паняцці. З другога боку, злоўжыванне банальнымі рыфмамі, навізна якіх сцёрлася ад частага ўжывання, рыфмамі выпадковымі, аднароднымі (рыфмуюцца словы адной граматычнай формы) зніжаюць агульную эстэтычную моц усяго твора, робяць уражанне беднасці творчых магчымасцяў паэта. Гэтаксама залішняе захапленне рыфмамі рэдкімі ( вышуканымі, экзатычнымі) ідзе толькі на шкоду твору. Акрамя ўжо названых функцый, рыфма выконвае яшчэ адну. Яна мае мнеманічнае значэнне – дапамагае хутчэйшаму, лепшаму запамінанню рыфмаваных твораў. Пра гэта сведчыць наступны факт: белы верш вывучыць на памяць значна цяжэй, чым верш рыфмаваны. Усе свае магчымасці рыфма раскрывае ў творы толькі ў цесным узаемадзеянні з іншымі кампанентамі мастацкай формы, служачы, разам з імі, выяўленню думак і пачуццяў вершатворцы.

У рыфміку ўваходзіць і паняцце рыфмоўкі — размяшчэння рыфмаў у радках верша. Характар рыфмоўкі залежыць ад месца рыфмаў у вершаваных радках, іх колькасці, спосабу іх сувязі вершаваных радкоў. Часцей за ўсё рыфмы бываюць у канцы вершарадоў. Аднак паэзія, апрача рыфмаў канцавых, ведае пачатковыя, калі сугучныя словы стаяць на пачатку суседніх вершаваных радкоў, і ўнутраныя, калі сугучнасць яднае словы, з якіх адно знаходзіцца ў сярэдзіне, а другое – ў канцы аднаго і таго ж радка. Разам з тым бываюць выпадкі, калі ўсе словы або частка слоў аднаго вершаванага радка рыфмуюцца з усімі словамі або часткай слоў другога (сумежнага) радка (пантарыфма).У залежнасці ад колькасці рыфмаў у страфе (дзве, тры, чатыры ці больш) рыфмоўка бывае парнай, трайной, чацвярной, мнагакратнай. Рыфма, пры якой сугуччы, утвараючы строфы, рэгулярна паўтараюцца на адных і тых жа месцах у вершаваных радках, назывецца рэгулярнай. Па спосабу рыфменнай сувязі чатырохрадкоўяў – найбольш распаўсюджаных у паэзіі строфаў — рыфмоўка можа быць сумежнай (аабб), перакрыжаванай (абаб), апаясной, або кальцавой (абба)[3]. Часам нейкая рыфма праходзіць праз увесь твор (скразная рыфмоўка). У некаторых відах вершаў, пераважна класічных (напрыклад, у тэрцынах), асобныя радкі папярэдніх строфаў рыфмуюцца з радкамі строфаў наступных, утвараючы своеасаблівы рыфменны ланцуг (ланцужковая рыфмоўка). Падчас адна рыфма аб’ядноўвае ўсе радкі твора (манарыфма). У астрафічным(нестрафічным) вершы бывае нерэгулярная рыфмоўка, пры якой з’яўленне рыфмаў у пэўных месцах твора нічым не рэгламентавана. Асобныя незарыфмаваныя радкі ў рыфмаваным вершы называюцца халастымі. Часам рыфмы ў вершы зусім адсутнічаюць, як, у прыватнасці, у “Люцыяне Таполі” Максіма Танка. Такі верш называецца белым.

Як мы ўжо казалі, рыфма ўваходзіць у агульную сістэму гукавых паўтораў верша. Рыфма звычайна самым цесным чынам лучыцца з ёй, павялічвае гукапісныя мажлівасці верша. Яна не існуе сама па сабе, адасоблена ад іншых гукавых кампанентаў твора, а пераплятаецца з імі, “прарастае” ў іх. Гэта добра відаць, у прыватнасці, з паэзіі Максіма Танка.

Даследчыкі паэзіі Максіма Танка вызначаюць характэрную для паэта рыфму як прыблізную. Вось прыклады такіх рыфмаў, што сустракаліся яшчэ ў давераснёўскім зборніку “Пад мачтай” (1938): кашу лю – чу лі, так ог а – дар ог і (“Выраі”), в еч ар – сустр эч ы, дал он і – зв он ам (“Межы, дзе глянеш…”), р ана – тум ана ў, с ін ім – язм ін ам, л іп ы – ас ып аў (“Над курганамі”), г ор ыпамід ор аў, в осе нь – кал оссе (“Павязлі цягнікі”)… Ва ўсіх гэтых рыфмах супадаюць націскныя галосныя і па аднаму паслянаціскному зычнаму. Пераднаціскны зычны звычайна не супадае (за выключэннем мужчынскіх адкрытых рыфмаў: імг ла – цяп ла, га ды – мала ды, д ні – павяр ні і г. д.). Такія прыблізныя рыфмы характэрныя і для пазнейшай творчасці паэта. Вось пары рыфмаў, узятыя з верша “Дзяўчыне з Коста-Рыкі”: Коста-Р ыкі – вял ікі х, зн аю – так ая, паж ар ам – гі та ры, прам енні – землятрас енні, над в амі – час амі, хадз ілі б – спал ілі. З другой паловы ХХ ст. адчулася значная цяга ўсходнеславянскіх паэтаў да каранёвай рыфмы. Гэта закранула і паэзію Максіма Танка. Не бачыць такіх “сучасных” рыфмаў, накшталт поўн і – поўн ач, вер ас – вер ш, поўдз ень – пойдз ем, пальц ыпяльц ах і інш., было б недаравальна. Тым не менш Максім Танк усё ж астаўся верны прыблізнай і асананснай рыфме. Гэтым самым нібы яшчэ раз была падкрэслена арганічная сувязь яго паэзіі з паэтыкай беларускай народнай песні, у якой такія рыфмы займаюць пануючае становішча.

Але чаму ж у такім разе, нягледзячы на пэўную “беднасць” прыблізнай і асананснай рыфмы, мы амаль ніколі не адчуваем у творах Максіма Танка эўфанічнай блякласці, невыразнасці? Гэта – дзякуючы так званай гукавой кампенсацыі. Нешматлікасць гукавых супадзенняў у рыфме кампенсуецца багаццем гукавых паўтораў радка ў цэлым. Прычым часта паўтараецца менавіта пераднаціскны гук рыфмаванага слова, што нібыта “ўдакладняе” рыфму, робіць яе багатай на сугуччы. Так, у вершы “Дзяўчыне з Коста-Рыкі” “беднасць” асанансных рыфмаў кампенсуецца багатай агульнай інструментоўкай твора. Разам з тым асобныя рыфмаваныя пары, нібы не давяраючы гэтай інструментоўцы, самі наладжваюць узаемазвязаную сістэму гукавых паўтораў (вам і – ва чэй час амі; Коста-Р ыківа шых во ч вя л ікі х і г. д.).

Калі мы глянем і на іншыя вершы паэта (“Матыль”, “Вадаспад Адама Міцкевіча” і інш.), то ўбачым прыблізна тое самае. Перад намі вырысоўваецца адна з галоўных своеасаблівасцяў рыфмоўкі Максіма Танка, дзе за вонкавай беднасцю гукавых супадзенняў хаваецца надзвычайная эўфанічная знітаванасць слоў у вершаваным радку. У гэтым сэнсе рыфма беларускага паэта некалькі нагадвае рыфму А. Пушкіна. Менавіта пра яго В. Брусаў пісаў: “У тых выпадках, калі Пушкін звонку задавальняўся “бедным” сугуччам, не шукаў адпаведнасці пераднаціскных гукаў, гэта было абумоўлена тым, што пераднаціскныя гукі слоў, якія рыфмаваліся, падначальваліся гукавому ладу таго верша, у які яны ўваходзілі”.

Аднойчы С. Маршак заўважыў, што ў выдатных паэтычных творах гукавыя паўторы – гэта музычнае пацвярджэнне сапраўднага пачуцця. У гэтых словах – не толькі патрабаванне ўмелага і мэтазгоднага карыстання гукамі ў практыцы вершавання, але і вытлумачэнне сутнасці, галоўнага закону паэтычнай эўфаніі.

 

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Дайце азначэнне рыфмы. Чым яна адрозніваецца ад іншых відаў гукавых паўтораў?

3. Якія функцыі выконвае рыфма ў вершаваных творах?

4. Якія віды рыфмаў існуюць па а) характары і ступені сугучнасці, б) месцы націску ў зарыфмаваных словах, в) іх навізне, г) колькасці і якасці гукавых супадзенняў?

5. Што такое рыфмоўка? Якія вы ведаеце віды рыфмоўкі ў залежнасці ад а) месца рыфмаў у вершаваных радках, б) іх колькасці, в) спосабу сувязі імі вершаваных радкоў?

7. Што азначаюць паняцці “халасты радок”, “белы верш”?

8. Як вы разумееце гукавую кампенсацыю “беднасці” канцавых рыфмаў?

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1914. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Понятие массовых мероприятий, их виды Под массовыми мероприятиями следует понимать совокупность действий или явлений социальной жизни с участием большого количества граждан...

Тактика действий нарядов полиции по предупреждению и пресечению правонарушений при проведении массовых мероприятий К особенностям проведения массовых мероприятий и факторам, влияющим на охрану общественного порядка и обеспечение общественной безопасности, можно отнести значительное количество субъектов, принимающих участие в их подготовке и проведении...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия