Студопедия — Стылявыя заканамернасці і дамінанты
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Стылявыя заканамернасці і дамінанты






Як ужо пазначалася, стыль з’яўляецца выражэннем эстэтычнай цэласнасці твора. Гэта мае на ўвазе падпарадкаванне ўсіх элементаў формы твора адзінай мастацкай заканамернасці, наяўнасць арганізуючага прынцыпа стылю, які быццам бы пранізвае ўсю структуру формы твора, вызначаючы характар і функцыі любога яе элемента. Так, у паэме Янкі Купалы «Курган» галоўным стылявым прынцыпам, заканамернасцю стылю становіцца кантраст, які кампазіцыйна праяўляецца ў парнасці вобразаў (Князь і Гусляр), у супрацьпастаўленні двух класаў (панства і беднаты), духоўнасці і бездухоўнасці.

Стыль з’яўляецца не элементам, а ўласцівасцю мастацкай формы. Ён не лакалізаваны, як, напрыклад, элементы сюжэта ці мастацкая дэталь, а быццам бы разліты ва ўсёй структуры формы. Таму арганізуючы прынцып стылю можна знайсці амаль у кожным фрагменце тэксту, кожная тэкставая «кропка» нясе на сабе адбітак цэлага. Адсюль узнікае магчымасць рэканструяваць цэлае па асобных фрагментах, якія захаваліся. Так, мы можам меркаваць пра мастацкую своеасаблівасць нават тых твораў, якія дайшлі да нас ва ўрыўках («Залаты асёл» Апулея або «Сатырыкон» Пятронія).

Прааналізуем асаблівасці праяўлення галоўнага стылявога прынцыпу – кантрасту – у рамане Л. Талстога «Война и мир»:

1) у вобласці кампазіцыі супрацьпастаўляюцца вайна і мір (што бачна яшчэ з назвы), рускія і французы, Наташа і Элен, Кутузаў і Напалеон, П’ер і Андрэй, Масква і Пецярбург, натуральнае і ненатуральнае;

2) у вобласці псіхалагізму – унутраная барацьба, кантраснае аб’яднанне ў свядомасці герояў процілеглых жыццёвых уражанняў;

3) у вобласці ўзноўленага свету – яскравыя партрэты з вылучэннем вядучай рысы, неадпаведнасці знешняга выгляду і душэўных рухаў, кантрасныя пейзажы (дуб);

4) у вобласці маўлення – ці аб’яднанне розных стылістычных пластоў (для П’ера, Наташы, часткова князя Андрэя характэрна аб’яднанне ўзвышанай і гутарковай лексікі), ці розныя маўленчыя манеры супрацьстаяць адна другой (руская і французская мовы, гутаркі ў салоне мадам Шэрар і простая, натуральная мова П’ера).

У той жа час у тэксце твора заўсёды ёсць кропкі, якія відаць вонкава. Такія кропкі з’яўляюцца своеасаблівым стылявым «камертонам», які здольны накіраваць настрой чытача на пэўную эстэтычную хвалю. Гэта стылявыя дамінанты – якасныя характарыстыкі стылю, праз якія найбольш яскрава праяўляецца мастацкая своеасаблівасць. Стылявымі дамінантамі могуць станавіцца найбольш агульныя ўласцівасці розных бакоў мастацкай формы, да якіх адносяцца наступныя:

1. Узнаўленне дынамікі і статыкі, знешняга і ўнутранага.

Калі пісьменнік звяртае ўвагу на статысчныя моманты быцця, то гэтая ўласцівасць стылю назваюць апісальнасцю. Ёй характэрна падрабязнае ўзнаўленне рэчыўнага свету – знешнасці герояў, пейзажаў, відаў горада, інтэр’ераў, прадметаў і інш. Узноўлены свет пры апісальнасці падрабязна дэталізаваны, а тыя або іншыя дзеянні ў першую чаргу падкрэсліваюць устойлівы лад жыцця – тое, што адбываецца пастаянна. Апісальнасць уласціва такім творам, як «Габсек» А. дэ Бальзака, «Кому на Руси жить хорошо» М. Някрасава, «Новая зямля» Якуба Коласа.

Канцэнтрацыю аўтара на ўзнаўленні знешняй (а часам і ўнутранай) дынамікі называюць сюжэтнасцю, якая праяўляецца звычайна ў вялікай колькасці перыпетый, у напружанасці дзеяння, у яго перавазе над статычнамі момантамі, а таксама ў тым, што характары герояў і аўтарская пазіцыя праяўляецца звычайна праз сюжэт. Гэта ўласцівасць з’яўляецца вядучай у авантурных і дэтэктыўных раманах, характэрна для п’ес А. Астроўскага, Кандрата Крапівы, раманаў Г. Сенкевіча, Б. Пруса і інш.

Нарэшце, пісьменнік можа канцэнтраваць увагу на ўнутраным свеце персанажа або лірычнага героя – яго пачуццях, думках, перажываннях, жаданнях – на тым, што прынята ў літаратуры называць псіхалагізмам. Гэтую стылявую дамінанту мы назіраем у «Амерыканскай трагедыі» Т. Драйзера, «Чырвоным і чорным» Стэндаля, «Герое нашего времени» М. Лермантава, аповесцях В. Быкава, раманах Кузьмы Чорнага і інш.

2. Тып мастацкай умоўнасці.

У гэтым выпадку выдзяляюць дзве супрацьлеглыя стылявыя дамінанты – жыццепадабенства і фантастыку. Жыццепадабенства як тып мастацкай умоўнасці мае на ўвазе следаванне вядомым нам заканамернасцям: псіхалагічным, фізічным, прычынна-выніковым і інш. Гэтая стылявая рыса ўласціва творам рэалістычнага метаду. Адпаведна фантастыка парушае гэтыя заканамернасці, мадэлюе свет падкрэслена ўмоўна. Існуе шэраг мастацкіх сродкаў, з дапамогай якіх у мастацкіх творах можа знаходзіць выражэнне фанстастычная вобразнасць: гіпербала («Гарганцюа і Пантагруэль» Ф. Рабле), літота («Дзюймовачка» Г. Х. Андэрсена), гратэск (казкі М. Салтыкова-Шчадрына), алегорыя (байкі), алагізм («Нос» М. Гогаля).

Межы паміж фантастыкай і жыццепадабенствам рухомыя, што абумоўлена як гістарычнымі фактарамі (антычныя творы суцэльна былі заснаваны на вырашэнні канфліктаў з дапамогай багоў, што было абсалютна натуральна для той эпохі, а «чароўныя» або любоўныя напоі сярэднявечных казанняў у свой час не ўспрымаліся як такія), так і ўласна мастацкімі (аб’яднанне рэальнага і містычнага ў межах аднаго твора, як гэта адбываецца, напрыклад, у «Пиковой даме» А. Пушкіна). Аднак у цэлым гэтыя тыпы вобразнасці размяжоўваюцца дастаткова яскрава і становяцца прыкметнымі рысамі стылю.

3. Вобласць мастацкага маўлення прадстаўлена такімім відамі стылявых дамінатант, як верш і проза, намінатыўнасць і рытарычнасць, маналагізм і рознагалоссе. Гэтыя пары мы ўжо разглядалі ў раздзеле 3.7.2. «Мова мастацкага твора» як агульныя ўласцівасці мастацкай мовы, таму паўторнае знаёмства з імі прапануем зрабіць самастойна. Тое ж можна сказаць і пра

4. характар мастацкай кампазіцыі, у залежнасці ад якога выдзяляюць просты і складаны тып. Абодва названыя тыпы мы разглядалі ў параграфе 3.7.3. «Кампазіцыя мастацкага твора» і таму прапануем ажыццявіць самастойны паўтор дадзенага матэрыялу.

5. Аб’ём твора.

Пры ўсёй, здавалася б, фармальнасці гэтага боку мастацкай формы аб’ём твора з’яўляецца істотнай уласцівасцю стылю. Як справядліва ўказваў Ю. Тынянаў, «разлік на вялікую форму не той, што на малую; кожная дэталь, кожны стылістычны прыём у залежнасці ад велічыні канструкцыі мае розную функцыю, валодае рознай сілай, на яго кладзецца розная нагрузка».

У мастацкім творы звычайна вылучаецца ад адной да трох стылявых дамінант, якія і складаюць эстэтычную своеасаблівасць твора. Падпарадкаванне дамінанце ўсіх элементаў і прыёмаў у вобласці мастацкай формы і складае прынцып стылявой арганізацыі твора. Так, у паэме Якуба Коласа «Новая зямля» стылявой дамінантай з’яўляецца яскрава выражаная апісальнасць. Задачы ўсебакова ўзнавіць лад жыцця беларускага вольнанаёмнага сялянства (у дадзеным выпадку – ляснічага) у яго бытавым і культурным планах падпарадкавана ўся агранізацыя мастацкай формы. Сярод мастацкіх дэталей пераважаюць пейзажныя і рэчыўныя апісанні, прычым гэта дэталі-падрабязнасці. Унутраныя дэталі практычна адсутнічаюць. Характар вобразнасці жыццепадобны. У кампазіцыйным плане рэзка паслаблена сюжэтнасць, хаця дадзеная рыса для паэмы як віда літаратуры не з’яўляецца вызначальнай, аднак менавіта ў сувязі з гэтым рэзка павышаецца роля пазасюжэтных элементаў, найперш аўтарскіх адступленняў лірычнага характару і апісанняў. Практычна асноўны сюжэт тут прысутнічае дзеля таго, каб пастаянна ад яго адхіляцца. Сярод кампазіцыйных прыёмаў пераважае ўзмацненне – нагнятанне аднародных вобразаў і дэталяў, што таксама спрыяе апісальнасці. У вобласці мастацкай мовы, па-першае, пераважае намінатыўнасць, нягледзячы на тое, што выяўленчыя сродкі прысутнічаюць (метафара, параўнанне, метанімія, адухаўленне), аднак яны пастаянныя менавіта ў лірычных аўтарскіх адступленнях, калі размова ідзе пра прыроду. Па-другое, важнае значэнне тут набывае плаўны, няспешлівы тэмпарытм, які ўзмацняе ўражанне абстаяльнасці мадэлявання-апісання.

Чаму ў мастацкім творы ўзнікае тая, а не іншая стылявая заканамернасць, стылявая дамінанта? Таму што менавіта іх патрабуюць канкрэтныя змястоўныя задачы. Так, прынцып кантракту, які мы назіралі ў стылі рамана Л. Талстога «Война и мир», абумоўлены перш за ўсё змястоўнасцю рамана-эпапеі, імкненнем аўтара яскрава супрацьпаставіць правільныя і няправільныя этычныя прынцыпы, праўду і няпраўду, натуральнае і ненатуральнае, дабро і зло. Гэта стрыжань праблематыкі Талстога, сутнасць ідэйнай накіраванасці яго твора, выражэнне этычнай бескампраміснасці аўтара. З’яўленне апісальнасці як дамінаты стылю «Новай зямлі» тлумачыцца тым, што Якуб Колас імкнуўся намаляваць карціну культурна-бытавога ладу Беларусі, вобраз жыцця, вобраз свету, нацыі, этнасу. Адпаведна сацыякультурная праблематыка стала тут змястоўнай дамінантай паэмы.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1020. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия