Студопедия — Сістэма ведаў пра літаратуру
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сістэма ведаў пра літаратуру






 

1.1.1. Навука пра мастацкую літаратуру

Здаўна, калі толькі чалавек пачаў адчуваць сябе істотай свядомай, мыслячай, homo sapiens, ён пачаў збіраць і накапліваць разнастайныя звесткі пра самога сябе, калектыў, у якім ён жыў, пра навакольную прыроду. Паступова сабралася мноства такіх звестак, якія, асабліва пасля ўзнікнення магчымасці фіксаваць іх з дапамогай пісьма (на гліняных дошчачках, папірусе, пергаменце, паперы), склалі грунтоўную сістэму ведаў пра прыроду і чалавека. Узнікла навука. Ад уласна ведаў, якія з’яўляліся звычайным зборам разнастайных звестак, сапраўдных і ілжывых, больш ці менш важных, яна пачала адрознівацца тым, што стала ўяўляць сабой лагічна пабудаваную сістэму сапраўдных ведаў пра аднародныя з’явы, іх сутнасць, узаемасувязь, узнікненне і развіццё.

Паводле аб’екта свайго даследавання навукі падзяліліся на прыродазнаўчыя (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія і інш.) і гуманітарныя (ад лац. homo – чалавек). Калісьці ўсе гуманітарныя навукі (і часткова прыродазнаўчыя) уваходзілі ў філасофію. Пазней з яе вылучыліся гісторыя, этнаграфія, эстэтыка, псіхалогія, сацыялогія і інш. У тым ліку – і філалогія (ад грэч. philo – люблю і logos – слова), навука, якая паклала ў аснову сваіх даследаванняў слова, пісанае і моўленае, зафіксаванае ў розных помніках пісьменства, у вялікай ступені – у творах вусна-паэтычнай народнай творчасці, у творах мастацкай літаратуры. З часам сама філалогія раздзялілася на дзве цесна звязаныя, але розныя навукі – мовазнаўства (навука пра мову і маўленне) і літаратуразнаўства. Літаратуразнаўства стала навукай пра сутнасць, своеасаблівасць, заканамернасці ўзнікнення і развіцця, сацыякультурную ролю і прынцыпы даследавання літаратуры як асобага віду мастацтва - мастацтва слова. Вылучылася ж літаратуразнаўства з філасофіі, стала самастойнай навукай адносна нядаўна – у канцы ХУІІІ ст., хоць звесткі, развагі пра мастацкую літаратуру, і падчас надзвычай глыбокія, арыгінальныя, сталі ўзнікаць, пачынаючы з глыбокай даўніны, у працах вучоных старажытных Кітая, Індыі, Грэцыі, Рымскай імперыі і іншых краін.

Каб пэўная сума ведаў стала навукай, неабходна, каб яна адпавядала тром патрабаванням: мела свой уласны аб’ект даследавання, сваю тэрміналогію і сваю методыку даследавання. Аб’ектам даследавання літаратуразнаўства з’яўляецца літаратурны факт, літаратурная з’ява. Гэта – твор пісьменніка (верш, апавяданне, раман і г. д.), нейкі перыяд яго творчасці або ўся творчасць (паэзія А. Пушкіна перыяду “болдзінскай восені”, апавяданні Янкі Брыля, Кандрат Крапіва – байкапісец і г. д.), літаратурны жанр, від, род (балада, санет, драма, эпапея і г. д.), літаратурны метад, напрамак, стылёвая плынь (рэалізм, імажынізм, т. зв. вясковая проза і г. д.) і інш. Зразумела, пэўны літаратурны твор ці нейкая літаратурная з’ява нярэдка могуць зацікавіць гісторыкаў, філосафаў, мовазнаўцаў, прадстаўнікоў іншых гуманітарных (і нават прыродазнаўчых) навук. Так, у свой час (1960-я гг.) выдатны рускі матэматык А. Калмагораў стаў вывучаць айчынную паэзію, стварыў т. зв. матэматычную школу ў даследаванні рускага верша, якая многае дала і самой матэматыцы, і паўплывала на ўсё вершазнаўства. Тое, што можа даць мастацкая літаратура прадстаўнікам іншых навук, наглядна сведчыць шматгранная творчасць класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Не толькі артыкулы – цэлыя кнігі напісаны, дысертацыйныя працы абаронены па гісторыі, этнаграфіі, філасофіі, мовазнаўстве, фалькларыстыцы, педагогіцы і іншых навуках, заснаваныя на творах аўтара “Новай зямлі”. Напрыклад: “Ідэйна-эстэтычныя погляды Якуба Коласа” А. Майхровіча, “Светапогляд Якуба Коласа” Л. Чабатарова, “Этнаграфічная спадчына Якуба Коласа” Э. Сабаленка, “Якуб Колас – педагог” В. Радзіёнава, “Дакастрычніцкая творчасць Якуба Коласа і фальклор” А. Ненадаўца, “З крыніц народнай мовы” А. Каўруса і інш. Аднак кожны вучоны, апрача літаратуразнаўца, вылучае з твора або ўсёй творчасці пісьменніка і даследуе тое, што менавіта яго цікавіць (апісанне народнага побыту, нейкія моўныя з’явы ў тэксце тых ці іншых твораў, разуменне пісьменнікам асобных эстэтычных, этычных ці педагагічных прынцыпаў і г. д.), пакідаючы па-за ўвагай усё астатняе. І толькі літаратуразнавец разглядае твор (творчасць) пісьменніка ў яго цэласнасці, адзінстве кампанентаў зместу і формы, у сувязі з асобай самога пісьменніка, з рэчаіснасцю, якая яго акаляе і якую ён малюе фарбамі слова.

У літаратуразнаўства як навукі маецца і свая спецыфічная тэрміналогія, што фіксуе той круг паняццяў, якімі аперыруе навука пра літаратуру. Гэта – дзесяткі слоў-тэрмінаў, што абазначаюць літаратурныя роды (эпас, лірыка, драма), віды (раман, аповесць, верш, паэма, камедыя), жанры (гумарэска, фельетон, дэтэктыў, гістарычны раман, ода, балада), кампаненты паэтыкі твора (кампазіцыя, сюжэт, фабула, страфа, алітэрацыя), з’явы вершазнаўства (сілабічнае вершаванне, дактыль, харэй, цэзура) і інш. У розных краінах выдаюцца спецыяльныя тэрміналагічныя літаратуразнаўчыя слоўнікі: “Словарь литературоведческих терминов” (Масква, 1974), “Литературная энциклопедия терминов и понятий” (Масква, 2001), “Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў” М. Лазарука і А. Ленсу (Мінск, 1996), “Тэорыя літаратуры ў тэрмінах” (Мінск, 2001) і “Паэтычны слоўнік” (Мінск, 2004) В. Рагойшы, “Восточно-славянский фольклор: Словарь научной и народной терминологии” (Мінск, 1993), “Літературознавчий словник-довідник” (Кіеў, 1997), двухтомная “Літературознавча енциклопедія” Ю. Каваліва (Кіеў, 2007), “Słownik terminów literackich” (Вроцлаў; Варшава; Кракаў; Гданьск, 1976), “Речник на литературните термини” (Сафія, 1980), “A Dictionary of Cultural and Critical Theory” (Окфард, 1998) і інш. Асобныя тэарэтыка-літаратурныя паняцці раскрываюцца і ў літаратурных, а таксама агульных энцыклапедыях і энцыклапедычных даведніках, такіх як “Краткая литературная энциклопедия” ў 9-і тамах (Масква, 1962—1978), “Литературный энциклопедический словарь” (Масква, 1987), пяцітомная “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі” (Мінск, 1985—1987), “Беларуская энцыклапедыя” ў 18-і тамах (Мінск, 1996—2004), “Современное зарубежное литературоведение: Энциклопедический справочник” (Масква, 1999) і г. д. Тым не менш, часам можна пачуць: чаму літаратуразнаўцы лічаць сваімі такія тэрміны, як, скажам, “раман”, “трагедыя”, “раманс”, “верш”, “рыфма” і пад., калі яны выкарыстоўваюцца прадстаўнікамі іншых прафесій і навук, увогуле шырока ўжываюцца ў гутарцы? Што адказаць на гэта? Па-першае, мы маем справу з шматзначнасцю асобных слоў, што фіксуюць нарматыўныя слоўнікі пэўнай мовы (напрыклад, “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” ў 5-і тамах, 6-і кнігах; Мінск, 1977—1984; “Словарь русского языка” ў 4-х тамах; Масква, 1981—1984 і інш.). Так, для слова “раман” слоўнік падае два значэнні: 1. Літаратурна-мастацкі апавядальны твор, звычайна ў прозе, са складаным і развітым сюжэтам; 2. Любоўныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай. Гэтулькі ж значэнняў мае і слова “трагедыя”: 1. Драматычны твор, у аснове якога ляжыць непрымірымы жыццёвы канфлікт, сутыкненне характараў і пад., што часцей за ўсё канчаецца смерцю героя; 2. Жудасная, страшная падзея, няшчасце. У навуцы пра літаратуру, як мы бачым, словы гэтыя выкарыстоўваюцца толькі ў іх першых значэннях і выконваюць тэрміналагічную функцыю. У слоўніку прыводзяцца ажно тры значэнні “раманса”, прычым усе яны маюць тэрміналагічнае напаўненне: 1. Невялікі вакальны твор для голасу з інструментальным суправаджэннем; 2. У сярэдневяковай заходнееўрапейскай літаратуры – лірычны любоўны верш песеннага народнага складу; 3. Невялікі лірычны верш, часта пакладзены на музыку. У такім выпадку літаратуразнаўства спакойна аддае першае значэнне тэрміна музыказнаўству, пакідаючы сабе два апошнія. Што да чыста літаратуразнаўчых тэрмінаў “верш”, “рыфма”, то іх таксама могуць ужыць не толькі лірыкі, але і фізікі, гэтак як гуманітарыі ўжываюць асобныя тэрміны прыродазнаўчых навук: “сінусоіда”, “алгарытм”, “рэактыў”, “інтэрнэт”, “файл” і інш. Узровень развіцця нашай цывілізацыі часта дазваляе разумець тэрміналогію нават вузкіх спецыяльнасцей і карыстацца ёю.

Літаратуразнаўства мае і сваю методыку даследавання, якая ўключае ў сабе асноўныя прынцыпы і метады даследавання літаратурнага твора (творчасці пісьменніка), выпрацаваныя асобнымі навуковымі напрамкамі і школамі. У прыватнасці, сярод галоўных прынцыпаў літаратуразнаўчага аналізу вылучаюцца эстэтычны, гістарызму, цэласнасці, сістэмнасці, паяднання аналізу з сінтэзам. У гісторыі сусветнай літаратуразнаўчай думкі ХІХ—ХХ ст. праявілі сябе міфалагічная, культурна-гістарычная, псіхалагічная, фенаменалагічная школы, біяграфічны, параўнальна-гістарычны, фармальны, сацыялагічны і іншыя метады. У курсе ўводзін у літаратуразнаўства прадугледжана знаёмства з імі (гл. 1. 3). Глыбокае вывучэнне іх адбудзецца пазней, на чацвёртых курсах філалагічных факультэтаў, пры праходжанні прадмета “Тэорыя літаратуры”.

Такім чынам, літаратуразнаўства адпавядае ўсім тром вымогам, якія прад’яўляюцца да любой навукі, што дазваляе яму заняць паўнапраўнае месца сярод гуманітарных навук. Прычым, заняць, асабліва не аддаляючыся ад іх, а, наадварот, цесна і актыўна ўзаемадзейнічаючы з імі. Гэтаксама, як прадстаўнікі іншых гуманітарных навук многае знаходзяць для сябе ў мастацкай літаратуры (што было паказана вышэй), літаратуразнаўцам не абысціся без належных ведаў па гісторыі, філасофіі, мовазнаўству, эстэтыцы, культуралогіі, псіхалогіі, мастацтвазнаўству і інш. Сапраўды, нельга, у прыватнасці, выявіць тыповасць для свайго часу, для пэўнага сацыяльнага і нацыянальнага асяроддзя тых ці іншых падзей і персанажаў рамана, калі не будзеш ведаць гістарычных, сацыякультурных і іншых абставін, у якіх разгортваліся падзеі і дзейнічалі персанажы твора. А хіба можна ацаніць багацце (беднасць) мовы пісьменніка, здольнасць (няздольнасць) яго карыстацца такім прыёмам стварэння вобраза-персанажа, як маўленне дзейнай асобы твора, калі не быць дасведчаным у асобных галінах мовазнаўства (арфаэпія, дыялекталогія, гістарычная лексікалогія, фразеалогія і інш.)? Перадавы светапогляд, шырыня ведаў у галіне гуманітарных (і не толькі) навук найперш і прадвызначылі творчыя поспехі многіх выдатных рускіх (Міхаіл Бахцін, Дзмітрый Ліхачоў, Міхаіл Гаспараў), беларускіх (Вацлаў Ластоўскі, Максім Гарэцкі, Алесь Адамовіч, Віктар Каваленка), украінскіх (Міхаіл Грушэўскі, Аляксандр Бялецкі, Леанід Навічэнка) і іншых літаратуразнаўцаў.

Пытанні для самаправеркі:







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 751. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Субъективные признаки контрабанды огнестрельного оружия или его основных частей   Переходя к рассмотрению субъективной стороны контрабанды, остановимся на теоретическом понятии субъективной стороны состава преступления...

ЛЕЧЕБНО-ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ НАСЕЛЕНИЮ В УСЛОВИЯХ ОМС 001. Основными путями развития поликлинической помощи взрослому населению в новых экономических условиях являются все...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия