Студопедия — Якія навуковыя і практычныя мэты тэксталогіі і якім чынам яны дасягаюцца?
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Якія навуковыя і практычныя мэты тэксталогіі і якім чынам яны дасягаюцца?






1.1.4. Напрамкі сучаснага літаратуразнаўства

У залежнасці ад аб’екту вывучэння тых ці іншых фактаў і з’яў літаратурнага працэсу ў літаратуразнаўстве з часам вылучыліся асобныя галіны ведаў, якія патэнцыяльна могуць дарасці або ўжо дараслі да самастойных навук. Так, працяглы час вывучэнне твораў вусна-паэтычнай народнай творчасці як з’явы эстэтычнай было прэрагатывай літаратуразнаўства. І сёння некаторыя гісторыі нацыянальных літаратур (напрыклад, сярэднеазіяцкіх) пачынаюцца з разгляду своеасаблівасці, розных відаў і жанраў нацыянальнага фальклору. Аднак у сістэме сучасных еўрапейскіх навук фалькларыстыка, якая паяднала асобныя прынцыпы не толькі літаратуразнаўства, але этнаграфіі, мовазнаўства, музыказнаўства і інш., успрымаецца як зусім самастойная галіна ведаў. Не дзіўна таму, што ў складзе некаторых нацыянальных акадэмій навук існуюць самастойныя інстытуты фалькларыстыкі (напрыклад, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі, Інстытут фалькларыстыкі імя Максіма Рыльскага НАН Украіны і інш.). Разам з тым можна назваць некалькі ўнутрыгаліновых і міжгаліновых напрамкаў літаратуразнаўства, якія заявілі пра сябе ў ХХ стагоддзі і маюць таксама выразную тэндэнцыю да самастойнага існавання. З іх найперш трэба назваць вершазнаўства, перакладазнаўства, кампаратывістыку і герменеўтыку.

Вершазнаўства — раздзел паэтыкі, што вывучае верш як пэўную эстэтычную сістэму, яго гісторыю і тэорыю. Раздзеламі вершазнаўства як навукі пра верш з'яўляюцца метрыка, рытміка, строфіка, а таксама рыфміка, фоніка, вершаваны сінтаксіс. Першым беларускім вершазнаўцам быў Лаўрэнцій Зізаній, які ў сваёй «Граматыцы славянскай» (Вільня, 1596) падаў кароткі курс тэорыі антычнага верша, даў тлумачэнне некаторых вершазнаўчых паняццяў (стапа, метр, памер, рыфма). Асобныя палажэнні Л.Зізанія развіў Мялецій Сматрыцкі ў сваёй «Граматыкі славянскай правільная сінтагма» (Еўе, 1618). Ён зрабіў спробу ўвесці ў старабеларускую і ўсю ўсходнеславянскую паэзію антычную сістэму вершавання, у прыватнасці адзін з яе асноўных памераў — гекзаметр. Выдатным вершазнаўцам сярэдневяковай Беларусі з'яўляўся Мацей Сарбеўскі, які ў 1617—1620 гг. чытаў у Полацкай езуіцкай калегіі курс паэтыкі. Развіццё вершазнаўства ў той час адбывалася пераважна ў сценах брацкіх школ і езуіцкіх калегій, вучні якіх не толькі атрымлівалі звесткі па тэорыі верша, але і абавязкова навучаліся пісанню вершаў. Асобныя вершазнаўчыя назіранні знаходзім у працах Сімяона Полацкага, Я. Чачота, І. Насовіча, Я. Карскага. Значны ўклад у беларускае вершазнаўства ўнёс М. Багдановіч сваім нарысам пра санет, даследаваннем рытмікі і фонікі верша Т. Шаўчэнкі, развагамі пра суадносіны рытму і метра і інш. Беларускае савецкае вершазнаўства распачалося працамі А. Вазнясенскага («Паэтыка М. Багдановіча», 1926), Я. Барычэўскага («Тэорыя санету», «Паэтыка літаратурных жанраў», 1927), У. Дубоўкі («Рыфма ў беларускай народнай творчасці», 1927). Найбольш інтэнсіўна гісторыя і тэорыя беларускага верша распрацоўвалася ў пасляваенны час. Вучоныя даследавалі рытміку і метрыку як літаратурнага верша (І. Ралько. Беларускі верш: Старонкі гісторыі і тэорыі, 1969; ён жа. Вершаскладанне: Даследаванні і матэрыялы, 1977; М. Грынчык. Шляхі беларускага вершаскладання,1973; В. Рагойша. Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша, 1968; ён жа. Гутаркі пра верш: Метрыка. Рытміка. Фоніка, 1979; ён жа. Паэтычны слоўнік. 3-е выд., 2004; А. Кабаковіч. Беларускі свабодны верш, 1985; А. Дуброўскі. Паэтыка Рыгора Барадуліна: Рытмічная арганізацыя верша, 2006), так і фальклорнага (М. Янкоўскі. Паэтыка беларускіх прыказак, 1971; Н. Гілевіч. Паэтыка беларускай народнай лірыкі, 1975; ён жа. Паэтыка беларускіх загадак, 1976). Кароткая гісторыя беларускага вершазнаўства змешчана ў кнізе І. Ралько «Верш і мова» (1986). Асаблівае развіццё вершазнаўства як галіна літаратуразнаўства набыло ў ХХ ст. у Расіі. Сярод рускіх вершазнаўцаў найперш трэба назваць Б. Ганчарова, М. Гаспарава, В. Жырмунскага, С. Кармілава, А.Фядотава, В. Халшэўнікава, Л.Цімафеева, Я. Эткінда і інш. Цікавыя працы па вершазнаўстве з’явіліся ва Украіне (Н. Кастэнка, І. Качуроўскі, Г. Сідарэнка, М. Суліма і інш.), у Польшчы (М. Длуска, М. Маенава, Л. Пшчалоўска, Ф. Сядлецкі і інш.), у іншых краінах.

Перакладазнаўства — філалагічная навука пра сутнасць, своеасаблівасць, гістарычныя заканамернасці ўзнікнення і развіцця, сацыяльна-гістарычную ролю і прынцыпы аналізу перакладу. Вылучылася з лінгвістыкі ў самастойную галіну ведаў у сярэдзіне XX ст. ў сувязі з ростам ролі мастацкага перакладу. Цесна звязана з кантрастыўнай граматыкай, параўнальнай стылістыкай, эстэтыкай, параўнальным літаратуразнаўствам, семіётыкай, кібернетыкай, сацыялінгвістыкай, псіхалогіяй творчага працэсу і інш. навукамі. Перакладазнаўства складаецца з трох галоўных галін — гісторыі, тэорыі і крытыкі перакладу — і некалькіх дапаможных: перакладазнаўчай бібліяграфіі, тэксталогіі, гістарыяграфіі, храналогіі. Найбольшае развіццё атрымалі гісторыя, тэорыя і крытыка перакладу мастацкага. Сярод іншых відаў перакладу ён самы пашыраны і самы складаны. Пры разглядзе перакладаў мастацкай літаратуры выкарыстоўваецца агульнафілалагічны шлях аналізу, які арганічна паядноўвае лінгвістычны і літаратуразнаўчы падыходы і завяршаецца вывадамі агульнаэстэтычнага характару. У распрацоўцы тэорыі мастацкага перакладу найбольшая заслуга вучоных і перакладчыкаў К.Чукоўскага, А.Фёдарава, І.Кашкіна, П.Топера (Расія), М.Рыльскага, В.Капцілава, А.Кундзіча, М.Новікавай (Украіна), Г.Гачачыладзе (Грузія), І.Левага (Чэхія), А.Попавіча (Славакія), А.Курэлы (Германія), Э.Кары (Францыя), Т.Савары (Англія) і інш. На Беларусі перакладазнаўства пачало зараджацца ў пачатку XX ст. (М.Багдановіч, С.Палуян), але як навука склалася ў канцы 1950-х — пачатку 1970-х гт. На яго станаўленне зрабілі ўплыў перакладчыцкая дзейнасць М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа, А.Куляшова, М. Танка, У.Дубоўкі і інш., выказванні пра пераклад і творчая практыка Ю.Гаўрука, Я.Семяжона, М.Лужаніна, Н.Гілевіча, А.Зарыцкага, В.Сёмухі, Р.Барадуліна і інш. Беларускія перакладазнаўцы даследуюць творчасць асобных майстроў мастацкага перакладу — М.Багдановіча (А.Лойка, Н.Лапідус), Я.Купалы (С.Александровіч, Дз.Палітыка), Я.Коласа (М.Базарэвіч, В.Рагойша), А.Куляшова (М.Арочка, М.Кенька), М.Танка (В.Гапава, А.Верабей), аналізуюць рускія і ўкраінскія пераклады беларускай літаратуры (А.Яскевіч, Т.Кабржыцкая, Ц.Ліякумовіч, А.Верабей, В.Рагойша) і пераклады яе на замежныя мовы (Д.Фактаровіч, М.Навіцкі, В.Нікіфаровіч), разглядаюць беларускія пераўвасабленні замежнай прозы і паэзіі. Асаблівых поспехаў беларускае перакладазнаўства дасягнула ў вывучэнні гісторыка-сацыялагічных пытанняў мастацкага перакладу (П.Копанеў) і тэарэтычных праблем перакладу з блізкароднасных моў (Э.Мартынава, В.Рагойша, А.Яскевіч). Развіваецца крытыка перакладу (Р.Бярозкін, Л.Казыра, А.Клышка, В.Небышынец, І.Чарота, К.Шэрман і інш.), перакладазнаўчая бібліяграфія (Л.Бабкова, І.Фалькоўская, М.Васілеўская).

Кампаратывістыка (ад лац. comparativus – параўнальны), альбо параўнальнае літаратуразнаўства, таксама імкнецца вылучыцца ў самастойную галіну літаратуразнаўчых ведаў. Гэтаму, у прыватнасці, садзейнічае ўключэнне ў яе даследавання мастацкага перакладу як аднаго з важнейшых пасрэднікаў творчых кантактаў. Апрача гэтага, сфера зацікаўлення кампаратывістыкі – усе формы і віды іншых унутрылітаратурных і міжлітаратурных узаемасувязей, а таксама літаратурныя ўплывы. Ды, бадай, галоўная і найбольш складаная задача яе – даследаванне тыпалагічнага падабенства/адрознення творчасці асобных пісьменнікаў і нацыянальных літаратур. Пры супастаўленні творчых здабыткаў асобных літаратараў і нацыянальных літаратур у цэлым асабліва добра відаць як агульнае, так і рознае ў іх, універсальнае і спецыфічнае, агульнае і прыватнае. Адшуканне агульнага ў розным і рознага ў агульным – галоўная мэта гэтай галіны літаратуразнаўства. Кампаратывістыка зарадзілася ў сярэдзіне ХІХ ст. у працах нямецкага філолага Т. Бянфея, рускіх вучоных Ф. Буслаева і А. Весялоўскага і інш., але канчаткова сцвердзіла сябе ў ХХ ст. У 1955 г. у Парыжы ўзнікла Міжнародная асацыяцыя літаратурнай кампаратывістыкі, у асобных ВНУ адкрыліся кафедры кампаратывістыкі і г. д. Ва Украіне, дзе прынцыпы кампаратывістыкі яшчэ ў ХІХ ст. застасоўвалі ў сваіх працах М. Драгаманаў, М. Дашкевіч, І. Франко і інш., аддзел сусветнай літаратуры і кампаратывістыкі існуе ў Інстытуце літаратуры імя Т. Шаўчэнкі НАН Украіны, кафедра тэорыі літаратура і кампаратывістыкі – у Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Т. Шаўчэнкі. Украінскія літаратуразнаўцы (пад рэдакцыяй Г. Вервеса) выдалі пяцітомнае даследаванне “Украінская літаратура ў агульнаславянскім і сусветным літаратурным кантэксце” (1987—1990). У Беларусі, як і ўвогуле ў СССР, доўгі час кампаратывістыка лічылася “буржуазнай навукай”, хаця даследаванню літаратурнага ўзаемадзеяння, параўнальна-тыпалагічнаму вывучэнню літаратурнага працэсу ў савецкім літаратуразнаўстве надавалася значная ўвага (працы М. Конрада, В. Жырмунскага, М. Аляксеева, Н. Над’ярных, І Неупакоевай, Г. Вервеса, Д. Налівайкі, Г. Ламідзе, Л. Мкртчана, і інш.). Даволі грунтоўна вывучаны літаратурныя сувязі беларуска-рускія (С. Букчын, В. Гапава, Я. Клімуць, Ц. Ліякумовіч, М. Тычына), беларуска-ўкраінскія (П. Ахрыменка, Т. Кабржыцкая, В. Рагойша, Ж. Шаладонава), беларуска-польскія (У. Казбярук, А. Мальдзіс, У. Мархель, С. Мусіенка), беларуска-літоўскія (А. Мальдзіс), беларуска-нямецкія (У. Сакалоўскі) і некаторыя іншыя. З самых значных здабыткаў беларускай кампаратывістыкі варта называць “Нарысы беларуска-рускіх літаратурных сувязей” у 4-х кнігах (1993—1995), “Нарысы беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей” (2002), такія выданні, як “Тарас Шаўчэнка і Беларусь” (1964), “Леў Талстой і Беларусь” (1981), “Адам Міцкевіч і Беларусь” (1997), “А. С. Пушкін і Беларусь” (1999) і інш.

Герменеўтыка (грэч. hermēneutike – мастацтва тлумачэння) — вучэнне аб спосабах і прынцыпах вытлумачэння, інтэрпрэтацыі якога-небудзь тэксту, выяўленне яго глыбіннага, часам прыхаванага, сэнсу. Узнікла і развівалася з неабходнасці вытлумачыць некаторыя тэксты (філасофскія, юрыдычныя, тэалагічныя і інш.) антычных аўтараў і т. зв. цёмныя месцы Святога пісання (экзэгетыка). Сваё абгрунтаванне знайшла ў нямецкага філосафа і філолага Ф.Шлейермахера (1768—1834), затым распрацоўвалася і ўдакладнялася ў працах іншых філосафаў і філолагаў (В. Дыльтэй, Х.Гадамер, М. Хайдэгер, Э. Хірш і інш.). Сучаснае “мастацтва тлумачэння” кіруецца ўсімі асноўнымі прынцыпамі аналізу літаратурнага твора (эстэтычным, цэласнасці, сістэмнасці, гістарызму, паяднання аналізу з сінтэзам), улічвае духоўны і душэўны свет аўтара і яго творчыя намеры, магчымасці і патрэбы ўспрымальніка твора. Галоўнае для даследчыка літаратуры – выявіць сапраўдны сэнс твора, які пры напісанні закладваў у яго аўтар. Чым глыбей раскрые літаратуразнавец сутнасць аўтарскай задумы, тым больш аб’ектыўным і каштоўным будзе інтэрпрэтацыя твора. Зразумела, майстэрства і талент інтэрпрэтатара, сам час, калі праводзіцца вытлумачэнне твора, таксама ўплываюць на глыбіню і якасць інтэрпрэтацыі. У сённяшнім літаратуразнаўстве герменеўтыка цесна супрацоўнічае з тэксталогіяйі часта мае прыкладное значэнне: для поўных і акадэмічных выданняў збораў твораўпісьменнікаў тэкстолагі рыхтуюць кананічныя тэксты, а герменеўтыкі іх каменціруюць, вытлумачваюць. Разгорнутыя каментарыі звычайна змяшчаюцца ў канцы асобных тамоў збору твораў. Часам яны выходзяць і асобнымі выданнямі (Лотман Ю. М. Роман А. С. Пушкина «Евгений Онегин»: Комментарий. М., 1983).

 

Пытанні для самаправеркі:







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 910. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Основные разделы работы участкового врача-педиатра Ведущей фигурой в организации внебольничной помощи детям является участковый врач-педиатр детской городской поликлиники...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.027 сек.) русская версия | украинская версия