Студопедия — ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ ЯК НАВУКА І НАВУЧАЛЬНАЯ ДЫСЦЫПЛІНА. МЭТА І ЗАДАЧЫ, ЗМЕСТ І СТРУКТУРА КУРСА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ХАРАКТАРЫСТЫКА ВУЧЭБНАЙ ЛІТАРАТУРЫ.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ ЯК НАВУКА І НАВУЧАЛЬНАЯ ДЫСЦЫПЛІНА. МЭТА І ЗАДАЧЫ, ЗМЕСТ І СТРУКТУРА КУРСА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ХАРАКТАРЫСТЫКА ВУЧЭБНАЙ ЛІТАРАТУРЫ.






Навуковая рэканструкцыя, узнаўленне, урэшце веданне мінулага адлюстроўвае патрэбу грамадства ў самасвядомасці, патрэбна для разумення сваёй сучаснасці і прадбачання будучыні. Беларусы, як кожны народ, павінны разумець адметнасць гістарычнага шляху сваіх продкаў, сваю адметнасць сярод іншых народаў, усведамляць сваю ідэнтычнасць – прыналежнасць да пэўнага этнасу, культуры, мовы, дзяржавы і г.д., разумець, хто мы і адкуль мы. Урэшце, айчынная гісторыя сцвярджае веліч нашай мінуўшчыны, уваскрашае нацыянальную годнасць, даруе веру ў будучыню.

Нацыя не можа быць жыццястойкай без засведчанага і асэнсаванага мінулага.“Гісторыя – гэта фундамэнт, на каторым будуецца жыцьцё народу. I нам, каб адбудаваць свае жыцьцё, трэба пачаць з фундамэнту, каб будынак быў моцны. А фундамэнт у нас важкі, гісторыя наша багатая...”, – так пісаў адзін з лідэраў беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. Вацлаў Ластоўскі ў сваёй “Кароткай гісторыі Беларусі” – першай кнізе па гісторыі Беларусі, напісанай для беларусаў на іх мове.

Сёння мы з вамі пачынаем ужо універсітэцкае падарожжа ў няпросты і загадкавы свет беларускай гісторыі.Ва універсітэцкіх сценах яна будзе паўставаць перад вамі ў двух наступных абліччах: як навука і як навучальная дысцыпліна. Гісторыя Беларусі як навука вызначае і тлумачыць канкрэтны ход і заканамернасці развіцця чалавечага грамадства на нашай зямлі. Працэс разгортвання гістарычнага працэсу на нашай зямлі ў часе і прасторы даследвавалі і сёння даследуе вялікая кагорта айчынных і замежных вучоных. Іх задача – назапашванне ведаў аб мінулым. Вучоныя збіраюць, інтэрпрэтуюць (тлумачаць), сістэматызуюць гістарычныя факты і будуюць на іх аснове свае версіі, гіпотэзы, канцэпцыі. Сваё бачанне беларускай мінуўшчыны даследчыкі выкладаюць на навуковых кангрэсах, канферэнцыях, у дыскусіях, якія адбываюцца ў Беларусі і за мяжой, а таксама ў сваіх навуковых працах: артыкулах, манаграфіях, дысертацыях, падручніках; папулярызуюць іх праз навукова-папулярныя кнігі і СМІ.

Мы карыстаемася плёнам іх працы. Выпрацаваныя вучонымі фундаментальныя тэарэтычныя навуковыя веды выкарыстоўваем у навукова-пазнавальных, навучальных мэтах. Гэта адно з практычных прымяненняў гістарычнай навукі.

Гісторыкі, якія працуюць у навуковых установах, напрыклад, Інстытут гістарыі НАН Беларусі, займаюцца найперш фундаментальнымі даследаваннямі. Школьныя настаўнікі на аснове, галоўным чынам, вучэбнай літаратуры, выкладаюць гістарычныя веды, назапашаныя навукай. Спецыфіка універсітэцкіх выкладчыкаў у тым, што мы з’яўляемся навукова-педагагічнымі работнікамі. Мы займаемся і навуковымі даследаваннямі, так сказаць, рухаем наперад гістарычную навуку, і выкладаннем курса гісторыі Беларусі для студэнцкай моладзі на аснове навуковай літаратуры і сучасных дасягненняў гістарычнай навукі.

Універсітэцкі курс гісторыі Беларусі закліканы зрабіць для вас блізкімі і зразумелымі справы і думы людзей, якія жылі на нашай зямлі. Вы пазнаёміцеся глыбей з мужнымі абаронцамі нашай Айчыны, з выдатнымі царкоўнымі дзеячамі, мудрымі дзяржаўнымі мужамі, кіраўнікамі народных рухаў, асветнікамі, пісьменнікамі. Разам з імі мы будзем абараняць сваю зямлю, берагчы сваю дзяржаву, весці барацьбу за ўладу, працаваць на зямлі і ў рамеснай майстэрні, узводзіць храмы і палацы, вандраваць па замежным краінам. Разам з імі будзем любіць і ненавідзець. Курс арыентуе на вывучэнне айчыннай гісторыі у шматстайнасці чалавечых лёсаў, у сутыкненні і барацьбе ідэй, дзяржаўных прыярытэтаў, палітычных пазіцый, сацыяльных інтарэсаў, культурных і рэлігійных плыняў.

Айчынная гісторыя – арганічная частка еўрапейскай і сусветнай гісторыі. Мы будзем разглядаць Беларусь не як аб’ект гістарычнага працэсу, накіраванасць якога вызначалі, навязвалі суседнія краіны, але як паўнавартасны суб’ект гісторыі, які сам вяршыў уласны лёс з улікам свайго геапалітычнага становішча.

 

Гісторыя Беларусі – адзін з вядучых курсаў у навучальным плане гістарычных факультэтаў нашай рэспублікі. Мэта гэтага курса – атрыманне студэнтамі сістэмы ведаў аб фарміраванні і развіцці беларускага народу, яго сацыяльна-эканамічным, палітычным і духоўным жыцці ад старажытнасці да нашага часу.

 

Задачы вывучэння дысцыпліны:

· набыццё студэнтамі максімальнай інфармацыі аб асноўных вяхах, з’явах, падзеях і дзеячах беларускай гісторыі;

· разуменне ўзаемапранікненняў і ўзаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу Еўропы, якім з’яўляецца тэрыторыя Беларусі;

· фарміраванне гарманічнай творчай асобы з навукова-гуманістычным светапоглядам.

У выніку вывучэння курса гісторыі Беларусі студэнты павінны ведаць:

· асноўныя гістарычныя факты, падзеі, даты і персаналіі

· асноўныя этапы эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Беларусі

· сутнасць і праявы эканамічных адносін і важнейшых рысаў гаспадарчага развіцця на розных этапах гісторыі

· дэмаграфічныя характарыстыкі і сацыяльную стратыфікацыю грамадства

· асноўныя палітычныя падзеі і іх уплыў на дзяржаўна-прававую эвалюцыю

· гістарычныя межы развіцця і формы існавання беларускай дзяржаўнасці ў розныя перыяды

· працэс канфесійнага і этнакультурнага развіцця

· найкаштоўнейшыя здабыткі духоўнага жыцця народа

· месца і ролю Беларусі ўцывілізацыйным працэсе

· адметнасць гістарычнага шляху, пройдзенага беларускім народам

У курсе гісторыі Беларусі студэнты павінны навучыцца:

· знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей

· вызначаць фактары (эканамічныя, знешнепалітычныя, ідэалагічныя, рэлігійныя, геаграфічныя, прыродныя, цывілізацыйныя і іншыя), якія абумовілі змест, характар, тэмпы развіцця рэгіянальнага развіцця

· крытычна аналізаваць мінулае і праводзіць яго сувязь з сучаснасцю

· узнаўляць мінулае з пункту погляду канкрэтнай эпохі

· аналізаваць гістарычныя працэсы ў іх дынаміцы

· працаваць з гістарычнымі крыніцамі

· працаваць з гістарычнай картай

· арыентавацца ў альтэрнатыўных канцэпцыях гісторыі Беларусі, ацэньваць іх аб’ектыўнасць, зыходзячы з фактаў

· перадаваць і абгрунтоўваць сваю думку і весці дыялог па праблемах айчыннай гісторыі

 

Айчынная гісторыя нясе ў сабе і вялікі выхаваўчы патэнцыял. Яна з’яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўнага ўзбагачэння, фарміравання навуковага гуманістычнага светапогляду, высокіх грамадзянскіх якасцей. Яе вывучэнне закладвае аснову для абуджэння гістарычнай памяці і нацыянальнай свядомасці, пачуццяў грамадзянскай годнасці і нацыянальнаму гонару, засцерагае ад паўтарэння памылак мінулага. Курс закліканы выхоўваць чалавека-грамадзяніна, патрыёта Беларусі, добрага гаспадара на сваёй зямлі, які адчувае духоўную сувязь з пакаленнямі продкаў, а значыць, – і адказнасць за працяг іх спраў, за будучыню сваёй краіны.

 

Гэтыя задачы нам з вамі прадстаіць на працягу трох курсаў рэалізоўваць: выкладчыкам – навучыць вас усяму гэтаму, вам – гэтаму навучыцца, асвоіць.

 

Цікавасць беларусаў да сваёй гісторыі ў апошні час узмацнілася. Наша яркая і самабытная, гераічная і трагічная, далёкая і блізкая гісторыя прыцягвае сёння да сябе ўвагу не толькі вучонага свету, але і людзей з самых розных сацыяльных і прафесійных слаёў. Гэта цікавасць выражаецца ў ініцыятыве па аднаўленні былых назваў вуліц і гарадоў, у рэстаўрацыі гістарычных помнікаў, у абмеркаванні гістарычных раманаў, п’ес, фільмаў, у спрэчках вакол праблем далёкага і нядаўняга мінулага, у адзначэнні юбілейных дат і г.д. Праца ва універсітэтах нашай рэспублікі 6 гістарычных факультэтаў, падрыхтоўка імі кадраў прафесійных гісторыкаў – даследчыкаў і выкладчыкаў – гэта адказ на ўзросшую патрэбу беларускага грамадства ведаць сваю гісторыю.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1192. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

САНИТАРНО-МИКРОБИОЛОГИЧЕСКОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ВОДЫ, ВОЗДУХА И ПОЧВЫ Цель занятия.Ознакомить студентов с основными методами и показателями...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия