Студопедия — Культура Беларусі др.пал XVI–XVIIIст Адраджэнне. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Уніяцтва. Асветніцтва.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Культура Беларусі др.пал XVI–XVIIIст Адраджэнне. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Уніяцтва. Асветніцтва.






дакумент-1: Узята: Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 12 т. Т.1.– Мінск, 1969 – 624 с. (кароткая характарыстыка тэрміна “эпоха Адраджэння” у агульнасусветным кантэксцее –В.П.):

с.124.: Адраджэнне, або Рэнесанс (фр), назва эпохі ранняга буржуазнага грамадства ў краінах Зах і Цэнтр Еўропы 14–16 ст., якая характэрызуецца высокім уздымам навукі, літаратуры і мастацтва. Назва ўмоўная, звязаная з уяўленнем пра застой грамадства ў перыяд сярэдневякоўя і адраджэння потым антычнай культурнай спадчыны. На самой справе ў эпоху Адраджэння пачалося стварэнне новай буржуазнай культуры, якая адрознівалася ад старажытнай і ад феадальнай культуры.

Найбольш важнымі рысамі эпохі Адраджэння былі: ў эканоміцы – зараджэнне капіталістычных вытворчых адносін; у палітычнай сферы – фарміраванне і станаўленне класа буржуазіі; у навуцы – укараненне эксперыментальных метадаў даследавання і тэхнічнага выкарыстання дасягненняў прыродазнаўства; у філасофіі – развіццё на базе вывучэння з’яў прыроды традыцый метафізічна-матэрыялістычнага светапогляду, распаўсюджванне гуманізму і звязаных з ім новых этычных, эстэтычных, педагагічных і іншых поглядаў і плыняў; у мастацтве – сцвярджэнне рэалістычнага вобраза чалавека, прыгажосці і годнасці, дзейнай, валявой, чалавечай асобы і г. д. (канец тэкста)

дакумент-2: (Узята з): Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік /Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мінск: БелЭн, 2001. – 368 с. С.285 – 286. і інш.

РЭФАРМАЦЫЯ (ад лац. reformatio пераўтварэнне) — шырокі сацыяльна-палітычны і ідэалагічны рух у Еўропе, накіраваны супраць рымска-каталіцкай царквы і яе ролі ў палітычнай сістэме грамадства; прывёў да ўзнікнення розных форм пратзстантызму.

Ідэйнымі крыніцамі Р. былі гуманізм эпохі Адраджэння і сярэдневяковыя ерасі. Гал. месца ў ідэалогіі Р. займала вучэнне пра тое, што для выратавання душы верніка не патрабуецца пасрэдніцтва царквы, таму адмаўлялася неабходнасць яе існавання і усёй іерархіяй на чале з папам рымскім. Адзінай крыніцай веры было абвешчана Свяшчэннае пісанне — Біблія.

Пачаткам Р. лічыцца выступление 31.10.1517 прафесара тэалогіі Вітэнбергскага ун-та ў Германіі М.Лютэра, у якім ён асудзіў гандаль папскімі індульгенцыямі. У ліку вядучых тэарэтыкаў Р. былі тэолагі са Швейцарыі У.Цвінглі і Ж.Кальвін (бюргерска-буржуазны кірунак) і германскі святар Т.Мюнцэр (сялянска-плебейскі кірунак).

На фарміраванне Р. на Беларусі паўплывалі заходне-еўрап. гуманізм, гусіцкая ідэалогія, вучэнні правадыроў еўрап. Р. (асабліва кальвінізм), ідэі рус. вальнадумства. Прагрэсіўная грамадская думка Расіі, рацыяналістычныя ерасі Ф.Касога, Ігнація, якія жылі на Беларусі, садзейнічалі фарміраванню радыкальнага кірунку бел. Р.

Першыя пратэстанцкія абшчыны тут узніклі да сярэдзіны 16 ст. У 1535 слуцкі кн. Юрый Алелькавіч выдзеліў зямельны ўчастак для лютэранскай царквы ў Слуцку. Аднак лютэранства тут не атрымала такога вялікага пашырэння, як кальвінізм, які больш адпавядаў традыц. каштоўнасцям вольнасці магнатаў і шляхты. У 1550-я г. ў духу кальвінізму рэфармаваны цэрквы ў Нясвіжы, Брэсце, Клецку, Ляхавічах, Койданаве, Навагрудку, пазней у Віцебску, Мінску, Полацку, Глыбокім, Івянцы, Оршы, Смаргоні і інш.

Р. падтрымалі буйныя феадалы: Радзівілы (гал. пратэктарам кальвінізму ў ВКЛ быў М.Радзівіл Чорны), Кішкі, Сапегі, Хадкевічы, Тышксвічы і інш. У 1557 у Вільні адбыўся ўстаноўчы сінод пратэстанцкіх абшчын ВКЛ. Пры пратэстанцкіх абшчынах адкрываліся школы, шпіталі, друкарні і інш.

У 1560-я г. адбыўся раскол кальвінісцкага лагера. 3 яго вылучыўся радыкальна-рэфармацыйны кірунак — антытрынітарыі (прыхільнікі арыянства), якія крытыкавалі асновы феадалізму, падтрымлівалі патрабаванні нізоў. Пераемнікамі антытрынітарыяў былі сацыніяне. Своеасаблівасцю Беларусі было тое, што ў рэфармацыйным руху ўдзельнічалі і выхадцы з правасл. царквы (напр., дыякан з Віцебска К.Каладзінскі). Пасля Люблінскай уніі 1569 на Беларусі пачалося наступление Контррэфармацыі.

Р. актыўна ўздзейнічала на духоўныя працэсы на Беларусь 3 ёю звязана фарміраванне бел. народнасці і станаўленне нац. самасвядомасці, пашырэнне кнігадрукавання, развіццё літаратуры, мастацтва, асветніцкай дзейнасці.

ПРАТЭСТАНТЫЗМ (ад лац. protestans абвяшчаю) — адзін з асн. кірункаў (разам з каталіцызмам і праваслаўем) у хрысціянстве. Узнік у выніку Рэфармацыі каталіцкай царквы. Першапачаткова звязваўся з вучэннем М.Лютэра, пазней Ж.Кальвіна, Цвіглі і інш. рэфармацыйных плыней. Да сярэдзіны 16 ст. распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе, у 17 ст. пашырыўся і па-за яе межамі. У выніку ўзніклі і арганізацыйна аформіліся пратэстанцкія цэрквы: лютэранская, кальвінісцкая, англіканская, ад якіх утварыўся шэраг рэліг. груповак і аб'яднанняў.

Для пратэстантызму. характэрна адсутнасць супрацьпастаўлення духавенства недухоўным людзям, адмова ад складанай царк. іерархіі, спрошчаны культ, адсутнасць манаства і бясшлюбнасці духавенства. У П. няма культу Багародзіцы, святых, анёлаў, абразоў, таінствы зведзены да хрышчэння і прычашчэння. Пратэстанты адмаўляюць аўтарытэт папскіх дэкрэтаў і пасланняў, рашэнні сабораў, прызнаюць толькі Біблію, для разумения якой непатрэбны пасрэднікі і традыцыі, а патрэбна толькі вера ва ўсё тое, што ў ёй напісана.

Адказнасць чалавека за сваё выратаванне залежыць ад яго асабістай веры, ніякая пасрэдніцкая apг-цыя для гэтага непатрэбна, у т.л. і царква як сац. інстытут. Існуюць разнавіднасці арганізац. форм П.: (fanmmcmei, метадшеты, адвентысты, пяцгдзесятнгкі, сведкі Іеговы (больш за 400 млн. у свеце).

У Беларусі пратэстанцкія погляды пачалі распаўсюджвацца з сярэдзіны 16 ст., што спрыяла эвалюцыі грамадскага ладу, фарміраванню шляхецкай дэмакратыі, развіццю рэнесансава-гуманіст. і рацыяналістычных тэндэнцый у духоўным жыцці, станаўленню новых форм культуры, пашырэнню міжнар. культ. сувязей. Рэфармацыю падтрымлівалі Радзівілы, Тышкевічы, Сапегі, Кішкі, адукаваная частка грамадства і інш. П. пашырыўся ў выглядзе кальвінізму, лютэранства, арыянства і інш., у 19 — 20 ст. з'явіліся баптысты, евангельскія хрысціяне, пяцідзесятнікі, сведкі Іеговы і інш.

КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ — рэлігійна-палітычны рух у Еўропе ў 2-й палавіне 16 — 17 ст., узначалены папствам і накіраваны супраць Рэфармацыі з мэтай узнаўлення страчаных каталіцызмам пазіцый. Гал. сродкамі К. былі інквізіцыя, манаскія ордэны, рымская курыя. Самы актыўны ўдзел у К. прыняў ордэн езуіта ў (створаны ў 1534 — 40).

У 1559 апублікаваны Індэкс забароненых кніг. Праграмай К. сталі рашэнні Трыдэнцкага сабора 1545 — 63 (вяршэнства папы над саборам, увядзенне строгай царк. цэнзуры, богаслужэнне толькі на лац. мове і інш.). Былі створаны спец. органы кіравання — кангрэгацыі, шэраг навуч. устаноў (калегіумаў) для падрыхтоўкі каталікага духавенства.

К. ўключала барацьбу cynpaць свецкай навукі і навук. светапогляду, праследаванне перадавых мысліцеляў (Дж.Бруна, Дж.Ваніні і інш.), знішчэнне пратэстантаў (Варфаламееўская ноч у Парыжы 24.8.1572), арганізоўвала т.зв. pэліг. войны, праследавала ерасі.

У Беларусі К. актыўна праявілася пасля Люблінскай уніі 1569. Праваднікамі яе былі езуіты. Гал. ідэолагам К. ў ВКЛ быў П.Скарга. У 16 — 18 ст. тут асталяваліся яшчэ 24 каталіцкія манаскія ордэны (францысканцы, дамініканцы, кармеліты, бенедыкцінцы, піяры і інш.). Зачыняліся пратэстанцкія і правасл. школы і друкарні, учыняліся пагромы. К. была накіравана не толькі супраць пратэстантызму, але і праваслаўя.

На хвалі К. нарадзілася Брэсцкая yнія 1596 і створана уніяцкая царква. Супраціўленне каталіцкай экспансіі вылівалася ў народныя паўстанні (Віцебскае паўстанне 1623; антыкаталіцкую накіраванасць мела антыфеадальная вайна 1648 — 51. Найб. жорсткія ганенні з боку каталіцкай царквы і дзяржавы пачаліся супраць антытрынітарыі.

У канцы 16 ст. рэфармацыйны рух на Беларусі пачаў паступова згасаць, большасць кальвінісцкай шляхты стала пераходзіць у каталіцтва, а ў пач. 17 — большая частка дробнай правасл. шляхты прыняла унію. Паводле сеймавых пастаноў 1764 адступніцтва каралася выгнаннем з краіны або смерцю. У 1733 правасл. шляхта і духавенства былі пазбаўлены права займаць пасады ў сенаце, сейме, судах і інш. дзярж. установах.

У 2-й палавіне 17 — 1-й трэці 18 ст. адбывалася амаль поўная клерыкалізацыя культуры і падпарадкаванне яе рэлігіі. Навук. веды абвяшчаліся грахоўнымі, панізіўся ўзровень адукацыі. У аснову навучання былі пакладзены тэалогія, схаластычная філасофія і лац. мова.

3 1696 бел. мова стала выцясняцца з афіц. справаводства. Уздзеянне К. не было такім адмоўным у мастацтве. Пануючым стылем тут стала барока. Масавая паланізацыя пануючага класа Беларусі праз акаталічванне ў 17 ст. ўскладніла працэс кансалідацыі бел. народнасці, запаволіла фарміраванне яе свядомасці. У 1730 — 40-я г. на змену К. прыйшла эпоха Асветніцтва. (канец тэкста)

БРЭСЦКАЯ царкоўная УНІЯ 1596 г. — акт пра арганізацыйнае аб'яднанне правасл. царквы з каталіцкай на тэр. Рэчы Паспалітай. Абвешчаны 9.10.1596 на царкоўным саборы ў Брэсце (праходзіў 6 — 10.10.1596). Зацверджана каралём Жыгімонтам III Вазай.

Паводле Б.у. правасл. царква прызнавала вяршэнства папы рымскага і каталіцкі догмат аб зыходжанні Святога Духа не толькі ад Бога-айца, але і ад Бога-сына (з часам прынята і інш. каталіцкая дагматыка) і ператваралася ў грэка-каталіцкую (уніяцкую) царкву.

Аднак уніяцкая царква захоўвала ўласную арганізац. структуру і іерархію, многія правасл. абрады, царкоўна-слав. і бел. мовы (на Украіне — укр.) у богаслужэнні, рэліг. літаратуры, казаннях. Прыняцце Б.у. праводзілася на аснове Фларэнтвійскай уніі 1439 (пагадненне пра аб'яднанне каталіцкай і правасл. цэркваў, заключанае ў г. Фларэнцыя; фактычна засталося невыкананым), якую спрабаваў увесці ў ВКЛ у сярэдзіне 15 ст. мітрапаліт Грыгорый Балгарын.

Гал. прычынай заключэння уніі было імкненне да кансалідацыі царк. і свецкіх феадалаў ВКЛ і Польшчы пасля Люблінскай уніі 1569, паводле якой Вялікае княства Літоўскае і Польскае каралеўства аб'ядналіся ў федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую.

Правасл. іерархі ВКЛ не жадалі падпарадкоўвацца маскоўскаму патрыярху, які прыняў гэты тытул у 1589 і меў намер пашырыць сваю царк. ўладу на ўсю тэр. былой Кіеўскай Русі. Адначасова яны разлічвалі атрымаць усе прывілеі каталіцкіх біскупаў, абаперціся на падтрымку каталіцкай царквы ў нарастаючым канфлікце з брацтвамі і ў барацьбе з рэфармацыйным рухам.

Папства праз Б.у. імкнулася пашырыць свой уплыў на Усход. Гал. тэарэтыкам уніі быў езуіт П.Скарга, які абгрунтаваў сваю задуму ў кнізе «Пра еднасць касцёла Божага» (1577). Непасрэднымі ініцыятарамі падпісання Б.у. сталі епіскапы уладзімірскі і берасцейскі І.Пацей і луцкі і астрожскі К.Цярлецкі, якія ў 1595 — 96 наведалі Рым і падрыхтавалі з папам Кліментам VIII тэкст уніі.

Унію падтрымала большасць іерархаў, у тым ліку мітрапаліт кіеўскі М.Рагоза, які захаваў свой тытул. Аднак частка духавенства і свецкіх феадалаў на чале з кн. К.Астрожскім не прыняла Б.у. і правяла ў Брэсце свой сабор адначасова з уніяцкім. Правасл. царква ў Рэчы Паспалітай фактычна захавала самастойнасць побач з грэка-каталіцкай, але ў канцы 16 — 1-й трэці 17 ст. знаходзілася па-за законам.

Частка насельніцтва (асабліва мяшчане) змагалася супраць уніі, але ў канцы 18 ст. уніятамі былі ўжо 75% жыхароў Беларусі. Б.у. скасавана ў Рас. імперыі Полацкім царкоўным саборам 1839 (за выключэннем Люблінскай, Сувалкаўскай і Сядлецкай губ., дзе уніяцтва існавала да 1875), у 1946 унія скасавана і ў зах. абласцях Украіны (б. Галіцыя, што знаходзілася ў складзе Аўстра-Венгрыі, потым Польшчы, з 1939 — у СССР). Пра гісторыю уніяцтва глядзі ў артыкулах Уніяцкая царква, Уніяцтва.

дакумент-3: (Узята з): Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.1. А – Беліца / Беларуская Энцыклапедыя/ Рэдкал.: М.В. Біч і інш. – Мінск: БелЭн, 1993. – 494 с

АСВЕТНІЦТВА, антыфеадальная, бур­жуазная паводле сваей сацыяльна-палітычнай сутнасці ідэалогія перыяду станаўлення капіталізму. Прапаведавала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Усталяванню А. спрыялі навук. адкрыцці ў прыродазнаўстве і дасягненні гума-нітарных ведаў: у руках буржуазіі яны сталі ідэйнай зброяй у барацьбе супраць феад.-царкоўнага светапогляду, схала-стыкі, цемрашальства, абсалютызму і фе-адальнага ладу. Як плынь культуры, гра-мадска-паліт. думкі А. адлюстроўвала нарастание супярэчнасцей феадальнай сац. эканам. фармацыі ў эпоху бурж. рэвалюцый.

У кожнай краіне, у кожнага народа А. мела свае асаблівасці і храналогію, адпаведныя ўзроўню развіцця грамад­ства і сац.-эканам. адносін. Найраней яно выявілася ў Галандыі, дзе ў 16 ст. перамагла першая ў свеце бурж рэвалю-цыя;

У Беларусі ідэі А. распаўсюдзіліс 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. і былі звяз; з франц., рус, польск., укр. і літоўс А. Яны знайшлі адлюстраванне ў ласофіі, сацыялогіі, гіст. навуцы, л-р мастацтве; вызначаліся паказам быту і этнічных умоў жыцця класаў і с груп, праблем аўтаномнасці і адносів Рэчы Паспалітай і Расіі, успрын» духоўнай спадчыны мінулага, суіснаг ня розных пластоў у нац. культуры У асветніцтве вылучаліся розныя класава-групаг арыентацыі: ад магнатаў (I. Л. Храпто гл. ў арт. Храптовічы) і сярэдняй шм ты да незаможнай і дэкласаванай ш ты (I. Яленскі). Ідэйныя вытокі А. Беларусі ідуць ад творчасці і дзейк прагрэсіўных мысліцеляў канца 1* пач. 18 ст. К. Лышчынскага, Сімя Полацкага, I. Капіевіча.

Значны ўк. зрабілі выхаванцы Кіева-Магілянскай духоўнай семінарыі сярэдзіны 18 сг. Барановіч, Г. Каніскі,... і інш.). Прадстаўнікі ранняга перы А. на Беларусі Б. Дабшэвіч, М. Пачобут-Адляніцкі звязвалі навуковыя задачы з гуманістычнымі, лі свабоду думкі абавязковай умовай развіцця навукі. Пачынальнікамі асв ніцкіх тэндэнцый у творах на гіст. тэ былі Капіевіч, Ф. Папроцкі, але канц туальна яны заставаліся ў межах асветніцкіх поглядаў на гісторыю. Пе ход да асветніцкіх канцэпцый у сіс ме гіст. ведаў назіраецца ў тзо| А. Нарушэвіча, які галоўную ролю ў г працэсе адводзіў розуму, прадметам г даследаванняў лічыў жыццё народа сукупнасць палітыкі, эканомікі і ку туры; значную ўвагу звяртаў на асвятл не нац. гісторыі. Т. Гусаржэўскі таксг лічыў, што гісторыя не зводзіцца вывучэння спраў каралёў і міністраў, а павінна даследаваць звычаі, права, по-быт, рэлігію, палітыку і культуру. Гі-старычныя погляды развіваліся ў рэчы-шчы асветніцкай тэорыі «натуральнага права», якая была выкладзена ў працы Т. Млоцкага «Сведчанне з вытокаў нату­ральнага права» (1779). Млоцкі не зга-джаўся з тэзісам Гобса аб рашаючай ролі сілы ў гіст. працэсе, а збліжаўся з тэорыяй «грамадскага дагавора» Русо. Зыходзячы з канцэпцыі «натуральнага права»,...

Абапіраючыся на эва-люцыянізм дадарвінаўскага тыпу, А. Маркевіч стварыў антрапалагічную канцэпцыю, паводле якой узнікненне і раз-віццё чалавецтва — гэта вынік паступо-вага развіцця прыроды, а ўзнікненне і дынаміка розных рас і этнасаў абумоў-лена аб'ектыўнымі законамі прыроды. У кнізе Ю. Ясінскага, прысвечанай пытанням антрапалогіі, скарыстаны не-каторыя сутнасныя прынцыпы А., хоць адначасова дапушчаны адыход у бок правідэнцыялізму. Прадаўжальнікам ас-ветніцкіх традыцый на Беларусі і ў Літ-ве з'яўляўся М. Ачапоўскі. 3 ідэалогіяй А. былі звязаны філаматы і філарэты.

(канец тэуста)

 







Дата добавления: 2015-10-12; просмотров: 1329. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Огоньки» в основной период В основной период смены могут проводиться три вида «огоньков»: «огонек-анализ», тематический «огонек» и «конфликтный» огонек...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия