Студопедия — Канцэптуальныя падыходы да паходжання беларускай дзяржаўнасці
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Канцэптуальныя падыходы да паходжання беларускай дзяржаўнасці






 

Бадай, найбольш цяжкім і спрэчным пытаннем у гістарыяграфіі курсу гісторыі Беларусі наогул і гісторыі дзяржавы і права ў прыватнасці з’яўляецца пытанне вызначэння часу ўзнікнення дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Існуе некалькі канцэпцый яе паходжання. Калі вядомы савецкі гісторык права С. В. Юшкоў першыя прыкметы дзяржаўнасці ў славян адзначае пасля VII ст. н. э., а акадэмік Расійскай акадэміі навук (РАН) Б. Д. Грэкаў “значна раней IX ст.”, то акадэмік РАН Б. А. Рыбакоў – намнога раней, недзе на памежжы старой і новай эры (гл.: Юшков С. В. Общественно-политический строй и право Киевского государства. М., 1949. с. 39, 44; Греков Б. Д. Киевская Русь. М., 1953. с. 451; Рыбаков Б. А. Киевская Русь и русские княжества XII – XIII вв. М., 1982. с. 30; Толочко П. П. Древняя Русь. Киев, 1987; Фроянов И. Я. Киевская Русь. Очерки социально-политической истории. Л., 1980; Фроянов И. Я. Киевская Русь. Очерки отечественной историографии. Л., 1990). Больш таго, яшчэ ў дасавецкай рускай гісторыка-прававой навуцы існавала думка аб наяўнасці славянскіх дзяржаў у перыяд да нашай эры (Татищев В. Н. История Российская. М., Л., 1962. т. 1. С. 108; Забелин И. История русской жизни с древнейших времен. Изд. 2-е. М., 1968. ч. 1. Доисторическое время Руси. с. 459, 363; Дьяконов М. Очерки общественного и государственного строя Древней Руси. Изд. 3-е. СПб., 1910. с. 68–70).

На думку нашага сучасніка і суайчынніка гісторыка-правазнаўца Я. А. Юхо, на тэрыторыі Беларусі дзяржава ўзнікла задоўга да нашай эры. На яе рубяжы ішло станаўленне рабаўладальніцкага і адміранне абшчынна-патрыархальнага ладу. Абодва гэтыя лады працяглы час суіснавалі, дапаўняючы адзін аднаго. Пры гэтым рабаўладальніцкі лад, як і ва ўсёй Усходняй Еўропе, не быў даведзены да яго вышэйшага развіцця (як гэта было ў іншых народаў) і ў Х ст. пад нарастаючым уплывам фарміравання феадальных адносін пачаў занепадаць (Юхо Я. А. Узнікненне дзяржавы і яе сутнасць // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 3. с. 45; Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. ч. 1. Мн., 2000. с. 73). Аб існаванні рабаўладальніцкай фармацыі (праўда, у параўнанні са старажытнымі цывілізацыямі – нядоўга) на тэрыторыі сучасных усходніх славян, якая закончылася сцвярджэннем феадальнай у ХII – XIII стст., сведчаць таксама даследаванні А. І. П’янкова і В. І. Гарамыкінай (гл.: Горемыкина В. И. Возникновение и развитие первой антагонистической формации в средневековой Европе. Мн., 1982. с. 147, 162 – 163, 167 – 168).

Аб наяўнасці дзяржаў ва ўсходнееўрапейскіх народаў, у тым ліку і тых, што пражывалі на сучаснай тэрыторыі Беларусі яшчэ да нашай эры, сведчаць паведамленні старажытных аўтараў, у прыватнасці грэчаскага гісторыка Герадота. Апошні сведчыў, што ў VI ст. да н. э. у будзінаў (гудзінаў) і неўраў (нарцаў) былі свае цары, якія разам са скіфамі абмяркоўвалі планы вайны з персамі. Акрамя таго, Герадот адзначаў: у “неўраў звычаі скіфскія”, а гэта значыць, што ў неўраў былі такі самы дзяржаўны лад, ваенная арганізацыя, як і ў скіфаў.

Беларускі даследчык Г. В. Штыхаў лічыць, што ў VI – VIII стст. у славян (у тым ліку іх этнічных супольнасцей або княжанняў) на тэрыторыі Беларусі: крывічоў (у вярхоўях Дзвіны і Дняпра), дрыгавічоў (паміж Прыпяццю і Дзвіной); радзімічаў (на Сажы) існавала патрыярхальнае рабства. Да гэтага на сучаснай беларускай тэрыторыі родаплемянное грамадства знаходзілася на стадыі ваеннай дэмакратыі (агульны сход воінаў, савет старэйшын, племянныя правадыры), для якой усё больш тыповым станавіўся пераход да манархічнай формы праўлення.

Апошнім часам беларускія вучоныя, здаецца, пагадзіліся з тым, што пачатак пераходу ўсходніх славян да класавага грамадства на тэрыторыі Беларусі адносіцца да другой паловы 1-га тысячагоддзя нашай эры. На працягу гэтага часу тут устанаўліваюцца шматукладныя сацыяльна-эканамічныя адносіны, развіваецца маёмасная няроўнасць, зараджаецца раннефеадальны ўклад жыцця, які прыкладна ў IX – X стст. становіцца вызначальным. Прычым у пераходны перыяд адначасова існавалі тры грамадскія ўклады: першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі і феадальны. Першы быў аджываючым, другі не атрымаў шырокага распаўсюджання, а трэці ўтварыў базіс для развіцця новай фармацыі (у Расіі і Беларусі – з IX ст. і да аграрнай рэформы 1861 г.) Станаўленне феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі адбывалася ў IX – XIII стст. Дарэчы, у Заходняй Еўропе феадальны лад праіснаваў з часоў падзення Заходняй Рымскай імперыі (V ст.) да буржуазных рэвалюцый у Англіі (XVII ст.) і Францыі (XVIII ст.).

Як лічыць большасць даследчыкаў апошняга часу, пераходнаму перыяду адпавядае палітычная арганізацыя не ў выглядзе дафеадальнай дзяржавы (“пераддзяржавы” – С. В. Юшкоў), а ў форме палітычных аб’яднанняў – племянных саюзаў, што існавалі і на беларускай зямлі да ІХ ст. Яны ўяўлялі сабой не проста плямёны, як у раннім жалезным веку, а развітыя протанароднасці і адначасова дзяржаўныя ўтварэнні – княствы – або прота-дзяржавы (гл.: Рыбакоў Б. А. Радзімічы // Працы секцыі археалогіі Беларускай акадэміі навук. т. 3. Мн., 1932; Ранние этапы формирования смоленско-полоцких кривичей. М., 1990; Лысенко П. Ф. Дреговичи. Мн., 1991; Штыхаў Г. В. Крывічы: па матэрыялах раскопак курганоў у паўночнай Беларусі. Мн., 1992). Паводзіны насельніцтва ў гэты перыяд рэгуляваліся звычаёвым правам і правіламі, прадвызначанымі язычніцкай рэлігіяй.

Спосабы і час утварэння ва ўсходніх славян першых княстваў – папярэднікаў усходнеславянскай дзяржавы – Кіеўскай Русі (вядомай і як Старажытнаруская дзяржава), якая існавала з канца IX да пачатку XII ст. уключна, дакладна не вядомы. Разам з тым Кіеўская Русь не магла ўзнікнуць на пустым месцы. Ёсць падставы лічыць: на землях Усходняй Еўропы ўтварэнне раннефеадальных дзяржаў адбывалася ў VIII – X стст. Утварэнне Кіеўскай Русі – завяршальны этап аб’яднання ўжо існуючых княстваў ці дзяржаўна-племянных саюзаў пэўнай тэрытарыяльнай велічыні ў адну дзяржаву. Пісьмовыя крыніцы адлюстроўваюць адносіны гэтых утварэнняў з Ноўгарадам і Кіевам Х ст. Крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад – першыя аб’яднальныя цэнтры ўсходнеславянскіх племянных саюзаў. У недатаванай частцы “Аповесці мінулых гадоў” (датаваная пачынаецца з 852 г.) паведамляецца: паляне, драўляне, славене, дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя “княжанні ” – правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. Артыкулы другой паловы IX – X ст. згаданага помніка называюць іх племяннымі цэнтрамі – гарадамі. Сярод іх – Полацк, Тураў, якія ўваходзілі (нярэдка не па волі і інтарэсах іх жыхароў) у склад Кіеўскай Русі – федэратыўнай дзяржавы ўсходняга славянства ранняга сярэднявечча. Полацк успамінаецца ў летапісе пад 862 г. Гэта быў цэнтр самастойнай дзяржавы-княства. Пад 980 г. у летапісах называюцца два княствы, што існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Полацкае і Тураўскае. З другой паловы Х ст. маюцца звесткі аб розных баках жыцця беларускіх зямель – княстваў. У палітыка-прававых адносінах у іх дзейнасці адзначаюцца моманты як залежнасці, так і незалежнасці ад улады Кіева ці Ноўгарада, якія сапернічалі паміж сабой за аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель, як самастойнасці, так і агульнасці з імі. На працягу другой паловы XI – пачатку XII ст. усё Пабужжа і Панямонне таксама стала састаўной часткай Кіеўскай Русі. Для беларускіх зямель гэта быў час далейшага развіцця прадукцыйных сіл, умацавання раннефеадальных княстваў, пашырэння гандлю, развіцця культуры і гарадоў.

Такім чынам, раннефеадальная дзяржаўнасць на Беларусі стваралася ў кантэксце працэсаў, характэрных для ўсёй Еўропы. Хаця ў 30 – 80-ых гг. XX ст. айчынныя грамадазнаўцы адлічвалі гісторыю дзяржавы і права Беларусі з 1919 г. Разнастайныя крыніцы сведчаць: асновы беларускай дзяржаўнасці былі закладзены нашымі продкамі (пераважна ўсходнімі славянамі – крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі і балтамі – літвой, ятвягамі, дайноўцамі) яшчэ да ўтварэння Кіеўскай Русі.

Узнікненне інстытута дзяржавы – вынік распаду першабытнага ладу, пераходу ад радавой да суседскай (сельскай) абшчыны, паступовага выдзялення з агульнай масы творцаў прадстаўнікоў адміністрацыйна-класавай сістэмы, спецыялізацыі і канцэнтрацыі вытворчасці, узнікнення гарадоў, неабходнасці абароны зямель ад знешняга ворага. Пры ўзрастанні ролі ўзброенай часткі насельніцтва з найбольш знатных воінаў фарміравалася прывілеяваная частка грамадства. Сельская абшчына – “мір”, “вервь” засноўвалася на тэрытарыяльных сувязях, складвалася з асобных “сялянскіх” гаспадарак. Для яе было характэрным спалучэнне калектыўнага уладання зямлёй, раллёй, лясамі і вадаёмамі з індывідуальным (прыватным, сямейным) землекарыстаннем, прыватнай уласнасцю на прадметы працы і на вынікі працы сям’і. Тым самым ствараліся ўмовы для ўзбагачэння асобных сем’яў, старэйшын, военачальнікаў, жрацоў і, нарэшце, для ўзнікнення і развіцця класавага грамадства. Славяне спавядалі язычніцкую рэлігію. Яны верылі ў пантэон яе багоў: бога сонца – Ярылу, “скотьего бога” – Велеса (Волоса), які ахоўваў і спрыяў жывёлагадоўлі, Перуна і інш. Верылі ў жыццё пасля смерці. Вёскі размяшчаліся на ўзвышшы, агароджваліся драўлянымі сценамі.

На тэрыторыі Беларусі IX – першай паловы XIII ст. самымі значнымі сталі Полацкае і Тураўскае (Турава-Пінскае) княствы – папярэднікі арэалу будучага беларускага народа (этнасу). Летапісы згадваюць княствы з меншай тэрыторыяй: Віцебскае, Аршанскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Мсціслаўскае, Мазырскае, Мінскае, Гарадзенскае, Навагародскае і інш. (больш за 20). Утварэнне іх – часта вынік аслаблення і падзелу больш буйных тэрытарыяльна-палітычных адзінак, імкнення мясцовай феадальнай знаці да палітычнай адасобленнасці сваіх княстваў.







Дата добавления: 2015-10-12; просмотров: 1175. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

ЛЕЧЕБНО-ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ НАСЕЛЕНИЮ В УСЛОВИЯХ ОМС 001. Основными путями развития поликлинической помощи взрослому населению в новых экономических условиях являются все...

МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия