Студопедия — Рыжскі мірны дагавор і сутнасць сапраўднага статуса Заходняй Беларусі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Рыжскі мірны дагавор і сутнасць сапраўднага статуса Заходняй Беларусі






 

Падзеі першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. дазволілі польскаму народу аднавіць сваю дзяржаву. 29 жніўня 1918 г. СНК РСФСР выдаў дэкрэт, якім прызнаваліся страціўшымі сілу ўсе трактаты аб падзелу Польшчы паміж Расіяй, Прусіяй, Аўстрыяй, падпісаныя ў ХVІІІ ст.

Пры падтрымцы заходніх дзяржаў у Польшчы былі створаны вайсковыя легіёны пад камандаваннем Ю. Пілсудскага, якія ў канцы 1918 – пачатку 1919 г. пачалі акупацыю беларускіх зямель. Спекулюючы на пачуццях нацыянальнага дзяржаўнага адраджэння, захопнікі разгарнулі вайну супраць Савецкай краіны з мэтай стварыць Вялікую Польшчу “ад мора да мора”.

У кастрычніку 1920 г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай было падпісана перамір’е, а 18 сакавіка 1921 г. у Рызе – мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Савецкай Украінай, з аднаго боку, і Польшчай – з другога. Згодна з гэтым дагаворам заходнія вобласці Беларусі разам з заходняй часткай Украіны адышлі да Польскай дзяржавы, а Расія і Украіна адмаўляліся ад “всяких прав и притязаний на земли, расположенные к западу от границы, описанной в статье II настоящего договора” (Мирный договор между Россией и Украиной, с одной стороны, и Польшей – с другой // Спадчына. 1993. № 4. С. 15). Паводле артыкула VІІ гэтага дагавора, Польшча павінна была прадаставіць рускім, украінцам і беларусам, якія апынуліся пад яе юрысдыкцыяй, усе правы па забеспячэнні свабоднага развіцця культуры, адукацыі, мовы і выканання рэлігійных абрадаў. Згодна з польскай Канстытуцыяй 1921г., правы грамадзян беларускай нацыянальнасці прызнаваліся цалкам і без сумненняў. Але, як паказаў час, польскі ўрад не забяспечваў свабоднае развіццё нацыянальных меншасцяў. Улада абмяжоўвала нацыянальна-культурнае будаўніцтва, праводзіла паланізацыю беларускага народа. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі не было ні адной беларускай школы (супраць прыкладна 350 да акупацыі), польскія школы не забяспечвалі навучання ўсіх дзяцей. У дзяржаўных установах было забаронена выкарыстанне беларускай мовы, беларусы не дапускаліся на дзяржаўную службу: у мясцовыя органы ўлады і кіравання прызначаліся толькі палякі, і, як правіла, ураджэнцы самой Польшчы, выхадцы з багатых слаёў насельніцтва. Каб не дапусціць простых людзей на працу ў дзяржаўным апараце ў 1933 г. быў прыняты закон, згодна з якім нават на пасады ў гміннае праўленне маглі “выбірацца” толькі асобы, якія мелі сярэднюю адукацыю і павінны былі вытрымаць экзамены ў спецыяльнай павятовай каміссіі. Была распаўсюджана рэлігійная нецярпімасць да праваслаўных.

Згодна з сакавіцкай Канстытуцыяй 1921г., Польшча лічылася буржуазна-дэмакратычнай, парламенцкай рэспублікай. Але абвешчаныя свабоды слова, друку, сходаў, арганізацый пастаянна парушаліся, асабліва на “крэсах”. Тут дэмакратызм быў толькі на словах, а на практыцы паліцыя і органы бяспекі (дэфензівы) здзекаваліся над народам як маглі. Правячыя колы Польшчы разглядалі Заходнюю Беларусь як сваю ўнутраную калонію, сыравінны прыдатак да прамыслова развітых раёнаў этнічнай Польшчы і рынак збыту польскіх прамысловых тавараў. У выніку такой палітыкі прамысловасць у Заходняй Беларусі не развівалася, а знаходзілася ў заняпадзе. Пастаянным спадарожнікам прамысловага развіцця ў Заходняй Беларусі было беспрацоўе. Яно няўхільна павялічвалася.

У цяжкім становішчы знаходзілася і сельская гаспадарка, якая займала ў пачатку 1930-ых гг. каля 80 % насельніцтва. На заходнебеларускай тэрыторыі пашыралася гаспадаранне на былых дзяржаўных землях ваенных і цывільных каланістаў (асаднікаў) з цэнтральных раёнаў краіны, якім урадам даваліся надзелы да 45 га фактычна з мэтай забеспячэння ваеннай і палітычнай апоры рэжыму.

На заходнебеларускай тэрыторыі быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел: ваяводствы, паветы, гміны (воласці), грамады. Яе землі ўвайшлі ў чатыры ваяводствы: Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае. За азначанымі тэрыторыямі замацавалася неафіцыйная назва “Заходняя Беларусь”. У польскіх афіцыйных колах Заходнюю Беларусь называлі Крэсамі ўсходнімі (усходнімі ўскраінамі) або Белапольшчай, а беларусаў лічылі крэсавякамі ”, тутэйшымі. У верасні 1939 г. насельніцтва Заходняй Беларусі складала каля 5 млн чалавек, пераважная большасць з іх – беларусы. Устаноўленаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу адпавядалі мясцовыя органы кіравання і самакіравання.

2. Органы ўлады і кіравання:

вышэйшыя і мясцовыя

Вышэйшымі органамі ўлады і кіравання ў Польшчы былі: Прэзідэнт рэспублікі, сейм, сенат і савет міністраў.

Прэзідент, як галоўная асоба, кіраваў органамі выканаўчай улады, ён прадстаўляў краіну ў міжнародных зносінах, выдаваў заканадаўчыя акты, часам карыстаўся паўнамоцтвамі суддзі, прызначаў і звальняў міністраў і іншых вышэйшых асоб дзяржапарату, ажыццяўляў абавязкі галоўнакамандуючага, мог пераносіць даты чарговых і надзвычайных сесій с ейма і с ената. Прэзідэнт прызначаў суддзяў і вырашаў пытанні аб памілаванні. Дзяржаўныя акты прэзідэнта павінны былі быць засведчанымі старшынёй урада і адпаведным міністрам, якія неслі адказнасць за іх змест перад сеймам. Кандыдат у прэзідэнты выбіраўся Нацыянальным сходам на сем гадоў.

Пасля майскага (1926 г.) дзяржаўнага перавароту (раней яго называлі фашысцкім), калі прэзідэнт Ю. Пілсудскі сканцэнтраваў у сваіх руках усю ўладу пад лозунгам “аздараўлення” (“санацыі”) сітуацыі ў краіне, ён мог самастойна распускаць сейм і сенат, выдаваць заканадаўчыя акты. Тым самым роля сейма і сената была зведзена да зацвярджэння бюджэту. Хаця раней сейм і сенат былі асноўнымі заканадаўчымі органамі (Бардах Ю., Леснодарский Б., Пиетрчак М., История государства и права Польши. М., 1980. С. 449 – 453, 458).

Паводле Канстытуцыі Польшчы 1935 г. і Закона аб выбарах у сейм і сенат, выбіраць дэпутатаў у сейм маглі грамадзяне ва ўзросце не раней як 24 гады, а быць выбранымі – 30 гадоў. Сейм складаўся з 208 дэпутатаў, а сенат – з 96 сенатараў. 32 сенатары прызначаліся прэзідэнтам, а 64 выбіраліся толькі грамадзянамі па дасягненні 30 гадоў, мелі заслугі перад дзяржавай, вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю, афіцэрскае званне або займалі кіруючыя пасады ў грамадскім ці дзяржаўным апараце. Выбранымі ў сенат маглі быць толькі грамадзяне, якія карысталіся выбарчым правам сенатараў і дасягнулі 40 гадоў. Такія ўмовы, зразумела, істотна абмяжоўвалі ўдзел у выбарах калектыўных заканадаўчых органаў улады асноўных сацыяльна-класавых груп грамадства і апазіцыйна настроеных партый і рухаў. З другога боку, не спрыялі ўстараненню супярэчнасцей у грамадстве.

Цэнтральным выканаўча-распарадчым органам дзяржаўнага кіравання быў Савет міністраў – урад Польшчы. Ён складаўся са старшыні, яго намеснікаў і міністраў. Міністры выконвалі двайную функцыю: з аднаго боку, яны ўдзельнічалі ў рабоце Савета міністраў, з другога – кіравалі працай апарату свайго міністэрства.

Канстытуцыйныя акты вызначалі кампетэнцыю мясцовых органаў дзяржаўнай улады, якія ўтварыліся ў ваяводствах, паветах, гмінах і грамадах. На ўзроўні ваяводства функцыі органаў дзяржаўнай адміністрацыі выконвалі ваявода і ваяводскае ўпраўленне. Ваявода прызначаўся прэзідэнтам па прапанове міністра ўнутраных спраў, зацверджанай Саветам міністраў. Ваявода, як прадстаўнік урада на тэрыторыі ваяводства, мог ажыццяўляць кантроль і над тымі ўстановамі, якія непасрэдна яму не падпарадкоўваліся. Свае функцыі ваявода выконваў праз ваяводскае ўпраўленне. Яно мела аддзелы: агульны, бяспекі, самакіравання, адміністрацыйны, аховы здароўя, вайсковы, земляробства, прамысловасці, працы і інш. Галоўная ўвага ваявод у заходнебеларускіх землях накіроўвалася, па меркаваннях спецыялістаў, на апалячванне (паланізацыю) краю, на недапушчэнне нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага народа, устанаўленне жорсткага кантролю за прэсай, грамадскімі і палітычнымі рухамі, партыямі і арганізацыямі.

Павятовую адміністрацыю ўзначальваў стараста, які прызначаўся міністрам ўнутраных спраў і падпарадкоўваўся ваяводзе. Свае функцыі стараста выконваў праз павятовае ўпраўленне – староства. Паўнамоцтвы старасты шмат у чым нагадвалі паўнамоцтвы ваяводы. Павятовыя ўпраўленні параўнаўча з ваяводскімі мелі меншую колькасць аддзелаў і называліся яны рэфератамі.

Да 1933 г. у паветах функцыянавалі павятовыя сеймікі – органы мясцовага самакіравання, дэлегаты на якія выбіраліся гміннымі саветамі (радамі). Пасля 1933 г. у паветах былі ўтвораны павятовыя рады, якія выбіраліся гміннымі радамі. Выканаўчымі органамі павета сталі павятовыя ўправы з шасці чалавек на чале са старастам. На справе, аднак, гэтыя органы самакіравання былі пераважна дэкаратыўнымі, бо самі яны, як адзначаюць В. А. Круталевіч і І. А. Юхо, без старасты нічога не вырашалі (Круталевіч В. А., Юхо І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 – 1945) Мн., 1998. С. 206).

Вялікія гарады, з колькасцю насельніцтва за 75 тыс. чалавек, выдзяляліся ў самастойныя гарадскія паветы і ўзначальваліся гарадскімі старастамі. Малыя гарады, як і сельскія паветы, утваралі гміны.

Гмінную адміністрацыю складалі войт і гміннае праўленне ў асобе намесніка войта і 2 3 засядацелей. Апошнія выбіраліся гміннай радай, у склад якой ўваходзіла 10 15 радцаў. Гмінную раду выбіралі дэлегаты гміннага сходу, які складаўся са 100 150 прадстаўнікоў мясцовых паселішчаў – грамад (жыхароў некалькіх хутароў або невялікіх вёсак). Часам і адна вёска ўтварала грамаду. Грамаду ўзначальваў солтыс, які па закону павінен быў выбірацца на сходзе грамадзян або рады, але на справе ён, як і гмінны войт, прызначаўся павятовым старастам.

Але не будзем забываць: уся сістэма мясцовых органаў дзяржаўнай улады грунтавалася на прынцыпе бюракратычнага цэнтралізму, на поўным падпарадкаванні месц цэнтру без уліку мясцовых інтарэсаў, на падаўленні ўсяго беларускага. З улікам гэтага цяжка не пагадзіцца з думкай: органы мясцовага самакіравання мала што маглі зрабіць для народа (Круталевіч В. А., Юхо І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 – 1945). С. 207; Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2000. С. 219).







Дата добавления: 2015-10-12; просмотров: 1383. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Огоньки» в основной период В основной период смены могут проводиться три вида «огоньков»: «огонек-анализ», тематический «огонек» и «конфликтный» огонек...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия