Студопедия — СТРУКТУРА І ВЫБАРНЫЯ ОРГАНЫ ТБМ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

СТРУКТУРА І ВЫБАРНЫЯ ОРГАНЫ ТБМ






3.1.Вышэйшым кіраўнічым органам ТБМ з’яўляецца з’езд, які склікаецца адзін раз на тры гады.

З’езд прымае Статут і іншыя дакументы, уносіць у Статут змены і дапаўненні, абірае старшыню ТБМ, першага намесніка і намеснікаў старшыні, Раду, Рэвізійную камісію і яе кіраўніка, заслухоўвае і зацвярджае справаздачу Рады і Рэвізійнай камісіі, зацвярджае рэдактара выдання, вырашае іншыя пытанні, прымае рашэнне аб рэарганізацыі, ліквідацыі ТБМ.

Нечарговы з’езд склікаецца Радай ці з патрабавання не менш чым адной трэці раённых (гарадскіх) арганізацый ТБМ, або Рэвізійнай камісіяй.

Час і месца з’езда, норму прадстаўніцтва, парадак абрання дэлегатаў вызначае Рада ТБМ.

Рашэнні з’езда правамоцныя пры наяўнасці больш за 1/2 дэлегатаў. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных. Парадак, форма і ўмовы галасавання вызначаюцца з’ездам.

3.2.Кіруючым органам ТБМ паміж з’ездамі з’яўляецца Рада.

Рада збіраецца не радзей як два разы на год. Рада вырашае статутныя задачы ТБМ, абірае сакратарыят, стварае іншыя рабочыя органы і камісіі, пры неабходнасці ўносіць змены і дапаўненні ў Статут, прымае рашэнні аб набыцці, распараджэнні і адчужэнні маёмасці, зацвярджае ўзоры пячаткі, сімволікі і іншай атрыбутыкі; зацвярджае рашэнні аб колькасці і тэрмінах платы ўзносаў; ажыццяўляе прыём у сябры ТБМ; вырашае іншыя пытанні дзейнасці ТБМ.

Паседжанні Рады лічацца правамоцнымі пры наяўнасці больш за палову яе сяброў.

Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных.

3.3.Сакратарыят – выканаўчы орган, які працуе стала, выконвае пастановы і даручэнні з’езда і Рады, ажыццяўляе прыём новых сябраў, кіруе справамі ТБМ на падставе Статута ў межах правоў, нададзеных Радай.

Сакратарыят збіраецца не радзей, як раз на месяц. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутных членаў сакратарыята пры ўмове ўдзелу не менш за палову яго складу.

Сакратарыят:

- каардынуе дзейнасць арганізацыйных структур і вядзе іх улік,

- рыхтуе дакументы для пастаноўкі на ўлік (рэгістрацыю) альбо зняцце з уліку арганізацыйных структур ТБМ,

- пры ўзнікненні рознагалосся пры прыёме (выключэнні) у сябры ТБМ прымае канчатковае рашэнне,

Сакратарыят ТБМ мае права прымаць рашэнні аб набыцці маёмасці і распараджацца ёю.

3.4. Рада і сакратарыят ТБМ выконваюць свае абавязкі на грамадскіх асновах.

3.5. ТБМ можа мець сваіх штатных супрацоўнікаў для выканання штодзённай арганізацыйнай працы.

3.6. Старшыня ТБМ валодае правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы, у тым ліку:

- без даверанасці дзейнічае ад імя ТБМ і прадстаўляе яго інтарэсы ў органах дзяржаўнай улады і кіравання, у адносінах з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі,

- распараджацца маёмасцю ў межах, вызначаных сакратарыятам ТБМ,

- заключае грамадзянска-прававыя дагаворы і дамовы ад імя ТБМ, выдае даверанасці ў парадку, устаноўленым заканадаўствам,

- размяркоўвае абавязкі паміж членамі сакратарыята і каардынуе іх работу,

- зацвярджае штатны расклад і службовыя аклады, наймае і звальняе штатных работнікаў,

- адкрывае і закрывае разліковы і іншыя рахункі ў банках, мае права першага подпісу ў фінансавых дакументах ТБМ,

- мае права дэлегаваць частку сваіх паўнамоцтваў аднаму са сваіх намеснікаў

У адсутнасць старшыні ТБМ яго абавязкі выконвае першы намеснік.

3.7. Аснова ТБМ – першасныя суполкі і раённыя (гарадскія), абласныя арганізацыі. Суполкі ствараюцца па тэрытарыяльных і вытворчых прынцыпах, пры наяўнасці не менш чым трох сяброў ТБМ.

Суполка ТБМ ствараецца на агульным сходзе сяброў ТБМ. Рашэнне аб стварэнні суполкі дасылаецца ў сакратарыят для пастаноўкі на ўлік. Сябры суполкі збіраюцца на свае сходы не радзей як раз на тры месяцы. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутных сяброў суполкі пры ўмове прысутнасці не менш за палову складу сяброў суполкі. На арганізацыйным сходзе суполкі адкрытым галасаваннем абіраецца старшыня суполкі, скарбнік і рэвізор. Пры наяўнасці болей за 10 сяброў у складзе суполкі дадаткова абіраецца намеснік старшыні.

Старшыня суполкі: арганізоўвае працу суполкі ў адпаведнасці са статутам ТБМ; займаецца пытаннямі пастаноўкі на ўлік (альбо зняцця з уліку) суполкі; штогод робіць справаздачу аб дзейнасці суполкі ў сакратарыят ТБМ і інш.

Скарбнік суполкі: збірае штогадовыя ўзносы сяброў ТБМ, а таксама дабраахвотныя ахвяраванні.

Рэвізор суполкі: кантралюе выкананне Статута ТБМ сябрамі суполкі, а таксама фінансава-гаспадарчую дзейнасць суполкі.

3.8. Суполкі могуць аб’ядноўвацца ў раённыя (гарадскія) арганізацыі.

3.9. Раённыя (гарадскія) арганізацыі ТБМ ствараюцца пры наяўнасці не менш, чым дзвюх суполак або 10 сяброў ТБМ. У гарадах з раённым дзяленнем гарадскія арганізацыі ТБМ ствараюцца пры наяўнасці не менш чым дзвюх раённых арганізацый або 50 сяброў ТБМ.

3.10. Абласныя арганізацыі ТБМ ствараюцца пры наяўнасці не менш чым трох раённых (гарадскіх) арганізацый.

3.11. Вышэйшым органам раённых (гарадскіх), абласных арганізацый з’яўляецца канферэнцыя. Канферэнцыя праводзіцца не радзей за 1 раз на 2 гады па рашэнні кіраўнічых органаў ці Рэвізійнай камісіі. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных.

Рашэнні аб скліканні устаноўчых канферэнцый абласных арганізацый ТБМ прымае сакратарыят ТБМ. Рашэнні аб скліканні ўстаноўчых канферэнцый раённых (гарадскіх) арганізацый ТБМ прымае сакратарыят ТБМ альбо адпаведная Рада абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі ТБМ.

Канферэнцыя: абірае адкрытым або таемным галасаваннем адпаведную Раду і Рэвізійную камісію, а таксама іх кіраўнікоў і намеснікаў.

Рада (раённай, гарадской, абласной) арганізацый ТБМ арганізовывае працу раённай, гарадской, абласной арганізацый ТБМ ў адпаведнасці са статутам ТБМ; займаецца пытаннямі пастаноўкі на ўлік (альбо зняцця з уліку) раённай, гарадской, абласной, арганізацый ТБМ; штогод робіць справаздачу аб сваёй дзейнасці ў сакратарыят ТБМ і інш.

Рэвізійная камісія (раённай, гарадской, абласной) арганізацый ТБМ: кантралюе выкананне Статута ТБМ сябрамі дадзенай арганізацыі, а таксама фінансава-гаспадарчую дзейнасць дадзенай арганізацыі.

3.12. Мясцовыя арганізацыі ТБМ (абласныя, раённыя, гарадскія і суполкі) маюць тыя ж мэты і задачы, дзейнічаюць у адпаведнасці з гэтым Статутам.

3.13. Азначаныя арганізацыі рэгіструюцца і каардынуюць сваю дзейнасць праз рэспубліканскія кіраўнічыя органы ТБМ. Улік сяброў ТБМ ажыццяўляецца мясцовымі суполкамі, якія падаюць адпаведную інфармацыю у сакратарыят ТБМ.

3.14. Рэвізійная камісія:

- кантралюе дзейнасць выбарных органаў, а таксама і арганізацыйных структур ТБМ;

- правярае арганізацыю справаводства, тэрмін і змест адказаў на лісты і заявы сябраў ТБМ і іншых грамадзян, кантралюе выкананне Статута сябрамі ТБМ.

Рэвізійная камісія ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці са Статутам.

Паседжанне Рэвізійнай Камісіі праводзіцца па меры неабходнасці, але не радзей чым 1 раз у паўгода.

Паседжанні правамоцныя пры наяўнасці больш за палову сябраў Рэвізійнай камісіі.

Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных.

Работай Рэвізійнай камісіі кіруе старшыня. Сябры Рэвізійнай камісіі не могуць абірацца ў іншыя выбарныя органы, а таксама займаць пасады кіраўнікоў і адказных спецыялістаў у структурных падраздзяленнях.

Сябры Рэвізійнай камісіі могуць удзельнічаць у паседжаннях усіх выбарных органаў з правамі дарадчага голасу.

3.15. Тэрміны паўнамоцтваў дзейнасці суполак і іншых мясцовых выбарных органаў – два гады.

3.16. Паседжанні калегіяльных органаў афармляюцца пратаколамі.

3.17. Рашэнні выбарных органаў ТБМ і арганізацыйных структур могуць быць абскарджаны на З’ездзе, рашэнне якога з’яўляецца канчатковым.







Дата добавления: 2015-10-12; просмотров: 378. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия