Студопедія
рос | укр

Головна сторінка Випадкова сторінка


КАТЕГОРІЇ:

АвтомобіліБіологіяБудівництвоВідпочинок і туризмГеографіяДім і садЕкологіяЕкономікаЕлектронікаІноземні мовиІнформатикаІншеІсторіяКультураЛітератураМатематикаМедицинаМеталлургіяМеханікаОсвітаОхорона праціПедагогікаПолітикаПравоПсихологіяРелігіяСоціологіяСпортФізикаФілософіяФінансиХімія






World's No. 1 Generic Drug Maker Joins Forces with Handok Pharmaceuticals


Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 615



Праграма па дзіцячай літаратуры складзена згодна з новай канцэпцыяй літаратурнай адукацыі і абумоўлена рэаліямі нашага часу.

Мэтай вучэбнай дысцыпліны “Дзіцячая літаратура” з’яўляецца вывучэнне асноўных заканамернасцей развіцця сусветнай і айчыннай літаратуры для дзяцей, рэалізаваных у творчасці канкрэтных яе прадстаўнікоў, раскрыццё эвалюцыі жанравых форм. Падбор імёнаў і твораў матывуецца такімі крытэрыямі, як гуманістычны патэнцыял, мастацкая каштоўнасць, месца, якое твор займае ў гісторыі літаратуры і творчасці пісьменніка, актуальнасць для нашага часу і даступнасць для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Задачы дысцыпліны:

– даць студэнтам цэласнае ўяўленне пра дзіцячую літаратуру як самастойную гісторыка-літаратурную з’яву, якая адлюстроўвае агульныя тэндэнцыі развіцця айчыннай і сусветнай культуры, літаратуры і педагагічнай думкі;

– пазнаёміць з асноўнымі этапамі, важнейшымі заканамернасцямі ў развіцці дзіцячай літаратуры;

– прасачыць гісторыю ўзнікнення і існавання жанраў дзіцячай кнігі;

– вывучыць манаграфічна творчасць беларускіх, рускіх і замежных аўтараў, якія пісалі для дзяцей, прааналізаваць асаблівасці іх творчасці, змест твораў, паказаць ролю пісьменнікаў у літаратурным працэсе;

– выпрацаваць навыкі аналізу мастацкага твора, уменне ацэньваць ідэйна-эстэтычныя вартасці мастацкіх з’яў, вызначаць пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял твора;

– пазнаёміць з прынцыпамі адбору кніг для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту;

– садзейнічаць выхаванню эстэтычнага густу, развіццю самастойнага творчага мыслення;

– фарміраваць і развіваць сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі студэнтаў, заснаваныя на ведах па прадмеце, эмацыянальна-каштоўнасным і творчым вопыце, што будзе спрыяць вырашэнню і выкананню грамадзянскіх, прафесіянальных задач і функцый.

Праграма “Дзіцячая літаратура” зарыентавана на дэталёвы разгляд твораў для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў і прадугледжвае шырокае выкарыстанне магчымасцей літаратуры ў працэсе прафесіянальнай падрыхтоўкі студэнтаў. Яна прызначана для студэнтаў вышэйшых педагагічных навучальных устаноў па спецыяльнасцях “Лагапедыя”, “Сурдапедагогіка”, “Тыфлапедагогіка”, “Алігафрэнапедагогіка”.

У аснову праграмы пакладзены жанрава-тэматычны прынцып, які дае шырокія магчымасці для праблемнага тлумачэння матэрыялу, для супастаўлення, абагульнення, асвятлення праблемы традыцый і наватарства. На лекцыйных і практычных занятках аналізуюцца найбольш каштоўныя ў эстэтычных і педагагічных адносінах творы для дзяцей.

Змест вучэбнага матэрыялу складаюць восем тэм, якія прадстаўляюць эвалюцыю фальклорных і літаратурных (эпічных, паэтычных, драматычных) жанраў, іх трансфармацыю ў сусветнай і айчыннай дзіцячай літаратуры.

Размеркаванне тэм і адпаведнай колькасці гадзін на іх вывучэнне ў праграме праводзіцца з улікам спецыфікі факультэта спецыяльнай адукацыі. Вучэбным планам на дзіцячую літаратуру на факультэце спецыяльнай адукацыі адводзіцца 54 гадзіны, з іх аўдыторных 34 гадзіны (20 лекцыйных, 14 практычных). Форма кантролю ведаў – залік.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць:

· спецыфічныя рысы дзіцячай літаратуры як мастацтва слова, сувязь яе з фальклорам, педагогікай, з іншымі відамі мастацтва;

· асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай і айчыннай літаратуры для дзяцей;

· заканамернасці існавання і развіцця літаратурных жанраў, характэрныя прыкметы розных жанраў дзіцячай кнігі;

· асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, неабходныя для самастойнага аналізу і ацэнкі мастацкіх твораў;

· прынцыпы работы з мастацкімі тэкстамі ў дашкольнай і школьнай адукацыйных установах.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен умець:

· вызначаць тэматыку, праблематыку твора, аналізаваць літаратурны твор, раскрываючы асаблівасці яго зместу і формы;

· ацэньваць пазнавальны, выхаваўчы, эстэтычны патэнцыял твора для дзяцей;

· выказваць свае адносіны да прачытанага і даваць аргументаваную ацэнку;

· выяўляць падобнае і адметнае ў літаратурах для дзяцей розных часоў і народаў;

· валодаць навыкамі выразнага чытання твораў розных жанраў, чытаць на памяць мастацкія творы;

· супастаўляць вывучаемыя літаратурныя творы з іншымі відамі мастацтва;

· складаць віктарыны, красворды, гульні па літаратурных творах, фактах жыццёвага і творчага шляху аўтара;

· самастойна набываць веды па прадмеце, працуючы з навукова-крытычнай і даведачнай літаратурай па дысцыпліне.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен валодаць:

· метадалогіяй літаратуразнаўчага аналізу;

· навыкамі свабоднага карыстання адпаведным літаратуразнаўчым апаратам пры рашэнні канкрэтных задач;

· навыкамі выразнага чытання твораў.

Прапанаваная канцэпцыя дысцыпліны прадугледжвае фарміраванне ў студэнтаў сукупнасці ведаў, уменняў і навыкаў па дзіцячай літаратуры ў адпаведнасці з Адукацыйным стандартам, фарміраванне ў пэўнай ступені іх светапогляду, развіццё творчага мыслення і эстэтычнага густу.

Прыкладны тэматычны план

  Назва тэмы Аўдыторных гадзін
  Усяго У тым ліку
Лекцый Практычных заняткаў
1. Уводзіны. Вытокі дзіцячай літаратуры
1.1. Малыя фальклорныя жанры  
1.2. Фальклорны эпас  
2. Узнікненне дзіцячай літаратуры  
3. Жанр казкі ў літаратуры для дзяцей
3.1. Шляхі развіцця беларускай літара-турнай казкі
3.2. Эвалюцыя жанру казкі ў рускай літа-ратуры ХІХ–ХХ ст.
3.3. Французская літаратурная казка
3.4. Эвалюцыя казкі ў англійскай літара-туры  
3.5. Шляхі развіцця нямецкай літаратур-най казкі
3.6. Скандынаўская літаратурная казка  
3.7. Амерыканская літаратурная казка  
4. Апавяданне і аповесць для дзяцей у айчыннай і сусветнай літаратуры
4.1. Жанр апавядання ў літаратуры для дзяцей
4.2. Аповесць для дзяцей і пра дзяцей  
4.3. Жанр аўтабіяграфічнай аповесці  
5. Навукова-пазнавальная літаратура для дзяцей
5.1. Руская і беларуская навукова-пазна-вальная літаратура для дзяцей
5.2. Развіццё жанраў зарубежнай навуко-ва-мастацкай літаратуры  
6. Паэзія ў дзіцячым чытанні
6.1. Беларуская паэзія для дзяцей
6.2. Рускія паэты – дзецям
6.3. Зарубежныя паэты – дзецям  
7. Тэндэнцыі развіцця жанраў дзіця-чай драматургіі
7.1. Жанрава-стылёвыя тэндэнцыі ў бела-рускай драматургіі для дзяцей
7.2. Разнастайнасць жанраў рускай дзі-цячай драматургіі
7.3. Заканамернасці існавання і развіцця жанраў зарубежнай драматургіі  
8. Жанр ілюстрацыі ў дзіцячай кнізе. Сучасныя перыядычныя выданні для дзяцей  
Усяго

 


<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Analysis | Network
1 | 2 | 3 | <== 4 ==> | 5 | 6 |
Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.192 сек.) російська версія | українська версія

Генерация страницы за: 0.192 сек.
Поможем в написании
> Курсовые, контрольные, дипломные и другие работы со скидкой до 25%
3 569 лучших специалисов, готовы оказать помощь 24/7