Студопедия — Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі і яе вынікі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі і яе вынікі






Летам – восенню 1917 г. землі Беларусі, як і ў цэлым Расійскай дзяржавы, знаходзіліся ў стане глыбокага сацыяльна-эканамічнага і сацыяльна-палітычнага крызісу. Працягваўся спад вытворчасці ва ўсіх галінах эканомікі; пагаршалася матэрыяльнае становішча насельніцтва. Адзнакай крызісу стаў хуткі рост рабочага і сялянскага руху. Паглыбляліся працэсы разлажэння войска.

Сацыяльна-палітычныя сілы ў гэты час падзяляліся на тры блокі:

1) Правацэнтрысцкі блок утваралі кансерватыўныя і ліберальныя арганізацыі, буйнейшай з якіх з’яўлялася партыя кадэтаў. Прадстаўнікі дадзенага блоку выступалі супраць далейшага развіцця рэвалюцыі, за ўстанаўленне моцнай дзяржаўнай улады, захаванне Расійскай імперыі як унітарнай дзяржавы. Правядзенне сацыяльна-эканамічных рэформ дакускалася толькі пры захаванні асноў існуючага грамадскага ладу. Лічыўся неабходным працяг вядзення вайны. Дадзены блок падтрымлівалі пераважна дваранства, гандлёва-прамысловая буржуазія, вышэйшы камандны састаў войска, частка інтэлігенцыі.

2) Левацэнтрысцкі блок утваралі партыі і арганізацыі сацыялістычнага кірунку: ПСР, РСДРП, Бунд, БСГ і г.д. Прадстаўнікі дадзенага блоку лічылі сваімі галоўнымі задачамі ўстанаўленне парламенцкай дэмакратыі, пераўтварэнне Расійскай імперыі ў дэмакратычную федэрацыю, правядзенне аграрнай рэформы шляхам сацыялізацыі (абагульнення) або нацыяналізацыі (адзяржаўлення) зямлі і яе размеркавання паміж асобнымі сялянскімі дварамі, забеспячэнне саўдзелу рабочых у кіраванні вытворчасцю і паляпшэнне іх матэрыяльнага становішча. Вырашэнне гэтых задач дапускалася толькі прававымі сродкамі праз Устаноўчы сход. Дэкларавалася неабходнасць завяршэння вайны шляхам дэмакратычнага міру паміж усімі ваюючымі бакамі; аднак нязгода на такі крок з боку краін Чацвярнога саюзу абумоўлівала неабходнасць працягу супраць іх “рэвалюцыйнай” вайны. Дадзены блок падтрымлівалі значная частка сялянства, рабочых і служычых, сярэднія слаі гарадскога насельніцтва, частка інтэлігенцыі.

3) Леварадыкальны блок утваралі бальшавікі – фракцыя ўнутры РСДРП, якая ў 1917 г. канчаткова вылучылася ў самастойную партыю (з 1918 г. – Расійская Камуністычная партыя (бальшавікоў), левыя эсэры, якія ў канцы 1917 г. стварылі самастойную Партыю левых сацыялістаў-рэвалюцыянераў, а таксама анархісты, эсэры-максімалісты і інш. Прадстаўнікі дадзенага блоку лічылі неабходным ажыццяўленне новай рэвалюцыі, якая б стварыла падмурак для пераходу да сацыялістычнага грамадства. Уся ўлада павінна была перайсці да Саветаў, на якія ўскладалася задача правядзення карэнных пераўтварэнняў грамадскага ладу: сацыялізацыя або нацыяналізацыя зямлі, нацыяналізацыя буйной прамысловасці і фінансава-крэдытнай сістэмы, увядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю і г.д. Роля Устаноўчага сходу ў фарміраванні новай сацыяльна-палітычнай сістэмы дапускалася толькі пры ўмове прызнання ўлады Саветаў. Левыя радыкалы выступалі за неадкладнае спыненне вайны і заключэнне міру паміж ваюючымі дзяржавамі. Дадзены блок падтрымлівалі пераважна салдаты і радыкальна настроеная частка рабочых, служачых і бяднейшага сялянства.

Сацыяльна-палітычная сітуацыя ў дадзены перыяд была вельмі нестабільнай. 3-5 ліпеня 1917 г. радыкальна настроеныя салдаты і рабочыя Петраграда спрабавалі скінуць Часовы ўрад і абвясціць уладу Саветаў, аднак пацярпелі паражэнне. Напрыканцы жніўня 1917 г. адбыўся ваенны мяцеж правых сіл на чале з Л.Карнілавым. Мяцеж быў задушаны Часовым урадам пры падтрымцы леварадыкальных сіл. У дадзеных умовах настроі рабочых і салдацкіх мас значна пахіснуліся “ўлева”. На перавыбарах у Саветы ў верасні 1917 г. у буйных прамысловых цэнтрах і большасці вайсковых гарнізонаў перавагу атрымалі бальшавікі і левыя эсэры.

24-25 кастрычніка 1917 г. створаны Петрагарадскім Саветам Ваенна-рэвалюцыйны камітэт з дапамогай петраградскіх салдат і маракоў Балтыйскага флота ўзняў узброенае паўстанне, у выніку якога быў скінуты Часовы ўрад. У той жа час ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які праходзіў 25-27 кастрычніка 1917 г. абвясціў пераход усёй улады да Саветаў. Быў створаны новы ўрад – Савет народных камісараў (СНК), які ўяўляў з сябе кааліцыю бальшавікоў і левых эсэраў на чале з лідэрам бальшавікоў У.І. Леніным. Дадзеныя падзеі ўвайшлі ў гісторыю пад назвай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Пераход улады да Саветаў у Петраградзе выклікаў аналагічныя падзеі і ў рэгіёнах, у тым ліку і ў Беларусі. Галоўную ролю ва ўстанаўленні Савецкай улады адыгралі ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, створаныя з прадстаўнікоў леварадыкальных сіл, якія абапіраліся на ўзброеную сілу рэвалюцыйных салдат. 2 лістапада 1917 г. была ўсталявана ўлада Саветаў у Мінску. Там, дзе ў Саветах колькасна пераважалі бальшавікі і левыя эсэры, дзейнасць ваенна-рэвалюцыйных камітэтаў ініцыіравалася самімі Саветамі (Мінск, часці і злучэнні Заходняга фронту). У тых мясцовасцях, дзе ў Саветах левыя радыкалы знаходзіліся ў меншасці, ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, абапіраючыся на ўзброеную падтрымку, дамагаліся перавыбараў у Саветы пад іх непасрэдным кантролем, у выніку чаго ў новых Саветах перавагу атрымлівалі бальшавікі і левыя эсэры, якія абвяшчалі пераход улады да Саветаў (Магілёў, Віцебск, Гомель). На працягу лістапада 1917 – лютага 1918 гг. Савецкая ўлада была ўстаноўлена ва ўсіх губернях, паветах і валасцях цэнтральнай і ўсходняй Беларусі.

На тэрыторыі Мінскай губерні і Заходняга фронту выканаўчая ўлада належала Аблвыканкамзаху (Абласному выканаўчаму камітэту Заходняй вобласці і фронту); у Віцебскай і Магілёўскай губернях – адпаведным выканкамам пры губернскіх Саветах. Ранейшыя органы мясцовай улады – земствы і гарадскія думы – былі ліквідаваны. Была знішчана старая судовая сістэма, на месца якой ствараліся рэвалюцыйныя трыбуналы.

12-19 лістапада 1917 г. адбыліся выбары ва Ўстаноўчы сход Расійскай Рэспублікі шляхам усеагульнага, прамога, роўнага і тайнага галасавання. На тэрыторыі Беларусі большасць галасоў выбаршчыкаў атрымалі бальшавікі і левыя эсэры, галоўным чынам, дзякуючы знаходжанню тут вялікай колькасці радыкальна настроеных салдат Заходняга фронту. Аднак у цэлым большасць дэпутацкіх месцаў ва Ўстаноўчым сходзе атрымалі прадстаўнікі ПСР. 5 студзеня 1918 г. на сваім першым пасяджэнні Ўстаноўчы сход адмовіўся прызнаваць Савецкую ўладу, што выклікала яго хуткі разгон. Гэтыя падзеі выклікалі вострую палітычную канфрантацыю ў расійскім грамадстве. У 1918 г. у Расіі пачалася грамадзянская вайна, у ходзе якой супрацьстаянне паміж рознымі грамадска-палітычнымі сіламі прыняло ўзброеную форму.

Устанаўленне Савецкай улады суправаджалася звужэннем дэмакратычных свабод у грамадстве: увядзенне цэнзуры, абмежаванні ў правядзенні палітычных сходаў, дыскрымінацыя антыўрадавых партый і арганізацый. Для барацьбы з антыўрадавымі выступленнямі стваралася Надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (ЧК).

У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі былі праведзены наступныя сацыяльныя мерапрыемствы:

1) Зямельная рэформа, праведзеная паводле дэкрэту аб зямлі: была ажыццёўлена нацыяналізацыя зямлі, адменена прыватная ўласнасць; нацыяналізаваная зямля размяркоўвалася паміж сялянскімі дварамі паводле ўраўняльнага прынцыпу. У выніку было ліквідавана памешчыцкае землеўладанне.

2) Увядзенне рабочага кантролю на прамысловых, гандлёвых, банкаўскіх прадпрыемствах.

3) Нацыяналізацыя крэдытна-фінансавай сістэмы і прадпрыемстваў буйной прамысловасці. На тэрыторыі Беларусі да лютага 1918 г. было нацыяналізавана 11 прадпрыемстваў.

4) Пашырэнне рабочага заканадаўства: увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня, сістэмы сацыяльнага страхавання, інспекцый працы для нагляду за ўмовамі працы, біржаў працы для барацьбы з беспрацоўем і г.д.

5) Увядзенне бясплатнага школьнага навучання і медыцынскага абслугоўвання, барацьба з непісьменнасцю.

6) Перасяленне рабочых, што жылі ў падвалах і бараках, у шматкватэрныя дамы, канфіскаваныя ў багацеяў (камунальныя кватэры).

7) Аддзяленне царквы ад дзяржавы і школы ад царквы; нацыяналізацыя зямельных угоддзяў, грашовых капіталаў і каштоўнай маёмасці, якая належала рэлігійным арганізацыям.

Разам з тым ажыццяўленне пераўтварэнняў ускладнялася адсутнасцю дастатковай колькасці кваліфікаваных кадраў новай улады, паглыбленнем эканамічнага крызісу, ростам злачыннасці. Агульная сітуацыя пагоршылася таксама ў выніку мяцяжу польскага корпусу на чале з генералам Доўбар-Мусніцкім у Мінскай і Магілёўскай губернях у студзені-лютым 1918 г.

Супярэчлівы характар мелі адносіны Савецкай улады да беларускага нацыянальнага руху. З аднаго боку, згодна з Дэкларацыяй правоў народаў Расіі, абвешчанай Савецкім урадам 2 лістапада 1917 г., сцвярджалася права ўсіх народаў на самавызначэнне, аж да аддзялення ад Расіі і стварэння незалежных дзяржаў (у адпаведнасці з ім Савецкая Расія прызнала незалежнасць Фінляндыі). З другога боку, на тэрыторыі самой Беларусі новая ўлада ажыццяўлялася пераважна вайсковымі прадстаўнікамі, што паходзілі з розных рэгіёнаў Расійскай імперыі (К. Ландар, А. Мяснікоў, В. Кнорын), якія лічылі беларускае нацыянальнае пытанне штучным, а факт існавання самастойнай беларускай нацыі – сумніўным.

Дзеячы беларускага нацыянальнага руху пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі настойвалі на стварэнні дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі. Са згоды Савецкага ўрада 14-17 снежня 1917 г. быў праведзены ў Мінску Ўсебеларускі з’езд. Галоўную ролю ў яго арганізацыі адыгралі Вялікая беларуская рада і Беларускі абласны камітэт, створаны ў Петраградзе пры Ўсерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў, што падтрымліваў пераважна левых эсэраў. У з’ездзе ўдзельнічалі 1872 дэлегаты, сярод якіх былі прадстаўнікі ад Саветаў, земстваў, зямельных камітэтаў, беларускіх нацыянальных арганізацый. Большасць дэлегатаў з’езда выступілі за дзяржаўную аўтаномію Беларусі і стварэнне органа краёвай улады ў выглядзе Ўсебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў да склікання Ўсебеларускага Ўстаноўчага сходу. У адказ Аблвыканкамзах у ноч з 17 на 18 снежня 1917 г. разагнаў з’езд. Абраная з’ездам Рада і яго рабочы орган – Выканаўчы камітэт Рады з’езда працягвалі дзейнічаць у нелегальных умовах.

У беларускім нацыянальным руху пасля разгону з’езда адбылося палітычнае размежаванне. Нацыянальныя арганізацыі ў расійскіх гарадах, у першую чаргу ў Петраградзе, працягвалі арыентавацца на Савецкі ўрад. Іх цэнтрамі з’яўляліся Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, утвораная на аснове Петраградскай арганізацыі БСГ (потым далучылася да бальшавіцкай партыі), і Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) на чале з Аляксандрам Чарвяковым, створаны 31 студзеня 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей Савецкага ўрада. У той жа час нацыянальныя арганізацыі ў самой Беларусі на чале з БСГ, якія адыгрывалі кіруючую ролю Радзе і Выканаўчым камітэце Усебеларускага з’езда, лічылі магчымым дасягненне дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі толькі пры супрацьдзеянні Савецкай уладзе.

Такім чынам, у выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі была ўстаноўлена новая сістэма ўлады, аснову якой складалі Саветы і створаныя пры іх выканаўчыя камітэты, у якіх пераважалі прадстаўнікі агульнарасійскіх леварадыкальных партый. Дадзеная ўлада абапіралася перадусім на салдат і радыкальна настроеных рабочых і ажыццявіла істотныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, накіраваныя на вырашэнне карэнных грамадскіх праблем. У ацэнцы характару рэвалюцыі сярод гісторыкаў існуюць розныя падыходы:

1) сацыялістычная рэвалюцыя: адбыліся пераўтварэнні, накіраваныя на пераход ад капіталізму да сацыялізму (панаванне дзяржаўнай уласнасці, грамадскі кантроль за вытворчасцю, ураўнаванне матэрыяльнага становішча розных слаёў насельніцтва);

2) буржуазная рэвалюцыя: адбыліся пераўтварэнні, накіраваныя перадусім на ліквідацыю перашкод для капіталістычнай мадэрнізацыі грамадства – ліквідацыя памешчыцкага землеўладання, змяншэнне сялянскага малазямелля і г.д.; дзяржаўная ўласнасць пры гэтым разглядаецца як адзін з відаў уласнасці індустрыяльнага капіталістычнага грамадства, пры якім захоўваюцца характэрныя для яго вытворчыя адносіны паміж кіруючай адміністрацыяй і рабочымі;

3) рэвалюцыя, якая абумовіла спецыфічны “ўсходні” варыянт мадэрнізацыі грамадства з уласцівымі для яго панаваннем дзяржаўнай уласнасці і моцным кантролем органаў дзяржаўнай улады над рознымі сферамі сацыяльна-эканамічнага жыцця.

 

Асноўныя паняцці:

Першая сусветная вайна, Антанта, Чацвярны саюз, бежанства, Обер-Ост, Беларускі народны камітэт, Канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага, Лютаўская рэвалюцыя, Часовы ўрад, Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, двоеўладдзе, грамадскія камітэты парадку, дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, салдацкія камітэты, прафсаюзы, фабрычна-заводскія камітэты, рабочы кантроль, Беларускі нацыянальны камітэт, Вялікая беларуская рада, Цэнтральная вайсковая беларуская рада, сацыялізацыя, нацыяналізацыя, Расійская камуністычная партыя (бальшавікоў), Партыя левых сацыялістаў-рэвалюцыянераў, карнілаўскі мяцеж, Кастрычніцкая рэвалюцыя, Савет народных камісараў, Аблвыканкамзах, Устаноўчы сход, ЧК, дэкрэт аб зямлі, Усебеларускі з’езд, Беларускі абласны камітэт, Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, Беларускі нацыянальны камісарыят, Рада і Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Вызначце асноўныя прычыны Першай сусветнай вайны. Якія ў ёй удзельнічалі ваенна-палітычныя блокі?

2. Калі тэрыторыя Беларусі становіцца тэатрам ваенных падзей Першай сусветнай вайны? Якая частка Беларусі была занята германскімі войскамі?

3. Якія палітычныя і эканамічныя мерапрыемствы праводзіліся царызмам на тэрыторыі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны?

4. Растлумачце прычыны эканамічнага крызісу, які пачаўся падчас Першай сусветнай вайны? Якія можна вылучыць прыкметы дадзенага крызісу?

5. Які ўплыў на грамадскае жыццё цэнтральнай і ўсходняй Беларусі мела бежанства з заходніх тэрыторый?

6. Якім чынам змяняліся настроі грамадства ў адносінах да вайны? Падумайце, чым тлумачацца такія змены?

7. Растлумачце, чаму ва ўмовах ўздыму рабочага і рэвалюцыйнага руху ў Расійскай імперыі напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі, на тэрыторыі Беларусі ён амаль зусім адсутнічаў?

8. Якія спецыфічныя рысы мела палітыка германскіх улад у заходняй частцы Беларусі?

9. Параўнайце ўмовы дзейнасці беларускага нацыянальнага руху на тэрыторыях, падкантрольных расійскім і германскім уладам?

10. Якія вынікі прынесла Беларусі Першая сусветная вайна?

11. Якім чынам адбывалася Лютаўская рэвалюцыя на тэрыторыі Беларусі? Паспрабуйце растлумачыць, чаму рэвалюцыя мела пераважна мірны характар і амаль не сустрэла супраціўлення з боку старой улады?

12. Якія новыя органы ўлады ўзніклі на тэрыторыі Беларусі ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі? Што такое двоеўладдзе?

13. Назавіце асноўныя накірункі дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця пасля Лютаўскай рэвалюцыі?

14. Якія новыя формы грамадскіх арганізацый узніклі на тэрыторыі Беларусі і на Заходнім фронце пасля Лютаўскай рэвалюцыі?

15. Дайце характарыстыку дзейнасці беларускага нацыянальнага руху пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Якія ў яго межах дзейнічалі партыі і арганізацыі?

16. Які характар мела стаўленне да беларускага нацыянальнага руху з боку расійскіх палітычных эліт у 1917 г.? Наколькі рэальнымі былі ў дадзеных умовах надзеі на рэалізацыю беларускай дзяржаўнасці?

17. Якія асноўныя сацыяльна-палітычныя блокі дзейнічалі ў палітычным жыцці Беларусі ў 1917 г.? Якія сацыяльныя сілы іх пераважна падтрымлівалі?

18. Якія падзеі ўвайшлі ў гісторыю пад назвай Кастрычніцкай рэвалюцыі? Якім чынам Кастрычніцкая рэвалюцыя перамагла на тэрыторыі Беларусі?

19. Падумайце, якія фактары абумовілі хуткую перамогу леварадыкальных палітычных сіл напрыканцы 1917 г.? На якія сацыяльныя групы абапіралася Савецкая ўлада?

20. Якім чынам адбывалася перабудова сістэмы ўлады на тэрыторыі Беларусі ў выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі?

21. Ахарактарызуйце вынікі выбараў і дзейнасць Устаноўчага сходу. Падумайце, чаму, нягледзячы на перамогу на выбарах левацэнтрысцкіх сіл, ім не ўдалося замацаваць за сабой уладу?

22. Якія сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы былі праведзены Савецкай уладай у Беларусі ў кастрычніку 1917 – лютым 1918 гг.?

23. Растлумачце сутнасць праводзімай Савецкім урадам зямельнай рэформы паводле дэкрэта аб зямлі.

24. Які характар мела стаўленне Савецкай улады да беларускага нацыянальнага руху?

25. Калі адбыўся Ўсебеларускі з’езд? Якія ён прыняў рашэнні? У чым прычыны яго разгону?

26. Якія плыні ўтварыліся ў межах беларускага нацыянальнага руху пасля разгону Ўсебеларускага з’езду? Якім было іх стаўленне да Савецкай улады?

27. Якія Вам вядомыя гістарычныя канцэпцыі, якія тлумачаць характар Кастрычніцкай рэвалюцыі? Якая з іх падаецца Вам найбольш слушнай?

28. Падумайце, ці былі якія-небудзь рэальныя гістарычныя альтэрнатывы Кастрычніцкай рэвалюцыі ва ўмовах 1917-1918 гг.? Растлумачце сваю пазіцыю.

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны.

2. Бежанства на беларускіх землях ва ўмовах Першай сусветнай вайны.

3. Нацыянальная палітыка германскіх улад у заходняй Беларусі ў 1915-1917 гг.

4. Дэмакратызацыя войска на Заходнім фронце ў 1917 г.

5. Дзейнасць прафсаюзаў пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі.

6. Станаўленне органаў Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.

7. Выбары ва Устаноўчы сход на тэрыторыі Беларусі і іх вынікі.

8. Усебеларускі з’езд: перадумовы, ход, вынікі.

 

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 2522. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия