Студопедия — Тэма 2: Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэма 2: Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.






1. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў.

2. Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.

3. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.

4. Побыт, звычаі і мастацтва першабытных людзей”.

1. Упершыню навуковую думку наконт першаснага пранікнення першабытных людзей – неандартальцаў (іх рэшткі ўпершыню знойдзены ў даліне р. Неандэр у Германіі) на тэрыторыю Беларусі ў палеаліце (100-35 тыс. гадоў да н.э.) сфармуляваў у ХІХ ст. Еўдакім Раманаў. Аб пранікненні неандэртальцаў на тэрыторыю Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі каля весак Свяцілавічы, Абідавічы, Клеявічы і Падлужжа. Людзі прыстасаваліся да жыцця ў вельмі халодным клімаце, які быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыі Беларусі ледавіка. Яны карысталіся грубаабабітымі прыладамі працы – востраканечнікамі, рубіламі, нажамі і іншымі, навучыліся паляваць на маманта, здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жытло са скур жывел. Праабшчыны неандэртальцаў ужо клапаціліся аб суродзічах, хавалі памершых, ажыццяўлялі калектыўныя работы. У перыяд позняга палеаліту (35-10 тыс. гадоў да н.э.) на тэрыторыі Беларусі з’явіўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу – неаантрап, або краманьенец (рэшткі чалавека такога тыпу знайшлі ў пячоры Кра-Маньен у Францыі). Гэта была эпоха росквіту родавага ладу. Краманьенцы пачалі рассяляцца на поўдні Беларусі. Самыя старажытныя паселішчы людзей (стаянкі) знойдзены археолагамі на берагах рэк Прыпяць і Сож каля весак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці. Яны існавалі прыкладна 26-23 тыс. гадоў назад. У той час уся навакольная тэрыторыя была амаль бязлеснай, таму тагачасныя людзі выкарыстоўвалі буйныя косці мамантаў для будаўніцтва жылля. У сярэдзіне жылля знаходзілася вогнішча, абкладзенае каменямі. Зверху жылле пакрывалася шкурамі жывел і нагадвала будан, паглыблены ў зямлю. Асноўнымі заняткамі людзей было збіральніцтва (для гэтага выкарыстоўвалі палкі-капалкі, вострыя камяні), загоннае паляванне на мамантаў, паўночных аленяў і іншых жывел з дапамогай каменных востраканечнікаў, нажоў, сякер, дзідаў (коп’яў), а таксама рыбалоўства (выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі). Старажытны чалавек навучыўся здабываць мед у пчаліным гняздзе ў дупле дрэва, а пазней даглядаць дзікіх пчол і збіраць мед. Гэты занятак называецца бортніцтвам. Асаблівасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што чалавек браў ад прыроды ўсе ў гатовым выглядзе. Такі від гаспадаркі называюць спажывецкім, або прысвойваючым. Пасля адыходу апошняга ледавіка (прыкладна 15-11 тыс.гадоў да н.э.) адбылося пацяпленне. Колішняя ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азерамі, лесамі, была заселена больш дробнымі ляснымі звярамі. Першабытныя людзі паступова сталі займацца індывідуальным паляваннем (у гэтым ім дапамагаў сабака – першая прыручаная чалавекам жывела), пераходзілі да аседлага жыцця, вынайшлі лук і драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнікамі, свідравальныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцерку, выкарыстоўвалі пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкі). Ужо прыкладна з V-га тыс. да н.э. зараджаюцца ганчарства і ткацтва. Людзі пачалі вырабляць вастрадонны гліняны посуд, які ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля. Незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалі ў шахтах – вертыкальных калодзежах глыбіней 3-5 м, якія знойдзены археолагамі каля паселка Краснасельскі Ваўкавыскага раена. Першым вядомым калектывам людзей стаў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьенцы жылі ўжо родавымі абшчынамі, якія аб’ядноўвалі 50-70 кроўных родзічаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб’ядноўваюцца ў плямены. Вядучую ролю ў старажытным грамацтве адыгрывала жанчына. Яна займалася збіральніцтвам, прыгатаваннем ежы, была захавальніцай хатняга ачага, традыцый калектыву, тых культаў, легенд і міфаў, якія складаліся ў асяроддзі першабытных паляўнічых і збіральнікаў. З ей была звязана будучыня калектыву – нараджэнне і выхаванне патомства (гэты парадак жыцця называюць матрыярхатам). Людзі пачалі прыручаць усе больш жывел, а потым перайшлі да іх развядзення. Верагодна, свіння стала першай свойскай (хатняй) жывелай. На мяжы каменнага і бронзавага вякоў (2,5 - 1,8 тыс. гадоў да н.э.) адбываецца пераход ад палявання да жывелагадоўлі, ад збіральніцтва да земляробства. Укараненне земляробства і жывелагоўлі як асновы для пастаяннага ўзнаўлення галоўных прадуктаў харчавання і меньшай залежнасці ад прыроды, пераход старажытнага насельніцтва ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі атрымаў у гістарычнай навуцы назву “неалітычнай рэвалюцыі”. Тэрмін уведзены англійскім археолагам Г. Чайлдам (1892-1957). Гэта найбольш глыбокі і значны за ўсю гісторыю чалавецтва гаспадарчы ўздым, які выклікаў глабальныя перамены ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды, прывеў да істотных змен у сацыяльна-эканамічным ладзе, рэлігійных уяўленнях і дэмаграфічных працэсах. Спачатку земляробства было матычным (асноўнай прыладай працы служыла матыка), а потым – лядна-агнявым (падсечна-агнявым ), або лясным (ляда – неапрацаваная і парослая лесам зямля, а таксама выкарчаванае месца). Старажытныя людзі высякалі сякерамі лес, карчавалі і палілі пні, попел выкарыстоўвалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалі сярпы, муку атрымлівалі на зерняцерках. Для захавання зерня і малака рабілі ўжо пласкадонны гліняны посуд. Жывелагадоўля і падсечна-агнявое земляробства ў бронзавым веку сталі асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену матрыярхату прыйшоў патрыярхат.

 

2.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку.Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.

 

Заключным перыядам першабытнай гісторыі стаў жалезны век (у Беларусі пачаўся з VІІІ ст.), які найперш характарызаваўся з’яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі жалеза, вырабам з яго прылад працы і зброі. Ен пачаўся са здабычы жалеза з балотнай і лугавой руды (VІІ ст. да н.э.). Старажытныя майстры-металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. Балотную руду “варылі” ў пячах-домніцах. Такая печ рабілася з гліны і мелу ў папярэчніку 0,5 м. Ля самага дна знаходзіліся адтуліны, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі – соплы. У прымітыўную домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і загадзя раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз соплы ўдзімалі халоднае “сырое” паветра. Пагэтаму працэс, які адбываўся ў печы, даследчыкі называюць сырадутным. Тэмпература падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і ператваралася ў жалеза. Часцінкі яго апускаліся на дно печы, спякаліся і ўтваралі порыстую жалезную масу – крыцу. Калі печ астывала, крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў горане і плюшчылі цяжкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлака. Так атрымлівалася даволі якаснае “крычнае” жалеза. На гарадзішчах каля в. Лабеншчына Мінскага, Свідна Лагойскага, Канькі (ур. Цербахунь) Віцебскага раена выяўлены амаль цэлыя печы-домніцы ранняга жалезнага веку. Жалеза амаль цалкам выцесніла камень, медзь жа і бронзу пачалі выкарыстоўваць выключна для ўпрыгаджэнняў. І ў бронзавым і ў жалезным вяках шырока выкарыстоўваюцца хатнія промыслы: пляценне, ткацтва і прадзене. Ткацкі станок быў вядомы V тыс. гадоў назад. Разнастайныя і эфектыўныя прылады працы, металічная зброя, развітыя жывелагадоўля і падсечна-ворыўнае земляробства (якое змяніла лядна-агнявое) паскорылі гаспадарчае і грамацкае развіцце. Яшчэ больш павялічвалася маемасная няроўнасць паміж родамі і нават асобнымі сем’ямі. Лішак прадуктаў ідзе на абмен. Паміж асобнымі пляменамі і групамі пляменаў усталеўваюцца культурныя сувязі і абмен. На Беларусь траплялі імпартныя тавары далекіх краеў – з грэка-рымскага Прычарнамор’я, ад кельтаў Цэнтральнай Еўропы. У сваю чаргу край быў важным пасрэднікам у гандлі прыбалтыйскім бурштынам. Абмен быў пераважна натуральным – рэч за рэч. Аднак у якасці грошай маглі абарачацца і грэчаскія і рымскія манеты, асобныя знаходкі якіх і цэлыя скарбы трапляюцца на Беларусі. Развіцце гаспадаркі садзейнічала ўзнікненню суседска-родавай (позняродавай) абшчыны, раздрабненню вялікіх патрыяльхальных сем’яў (апрацоўваць зямлю і збіраць ураджай можна было цяпер і сіламі адной невялікай сям’і). Формамі ўласнасці ў абшчыне былі прыватная (сямейная) і калектыўная (абшчынная).

Масавы прыход славян на тэрыторыю Беларусі і канчатковае замацаванне на ей адбылося на мяжы VІ- VІІ стст. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі не было адначасовай з’явай, яно працягвалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Славяне пражывалі кампактна толькі на самым поўдні сучаснай Беларусі, у басейне р. Прыпяць. У гэты ж час пачалося пранікненне славян на тэрыторыю балтаў. У VІІІ – ІХ стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на землях балтаў. Вялікімі групоўкамі яны сяліліся на правабярэжжы Дняпра і Бярэзіне, у басейне Сожа. Яны ўступілі ў цесны кантакт з балцкім насельніцтвам, якое пражывала ў гэтых рэгіенах. Тэрыторыю Беларусі пераважна засялілі тры ўсходнеславянскія племені – крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Крывічы былі адным з буйнейшых усходнеславянскіх пляменаў. Яны займалі поўнач Беларусі і суседскія раены Падзвіння і Падняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). Яны жылі ў вярхоўях рэк – Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі. Назва “крывічы” рознымі гісторыкамі тлумачыцца па-рознаму. Верагодна, змешанае славяна-балцкае паходжанне крывічоў адлюстравана і ў назве гэтай этнічнай супольнасці, бо вельмі блізкае да мовы балтаў. Паводле адной з версій назва паходзіць ад прозвішча старэйшага роду Крыў, паводле іншых – ад імя язычніцкага бога балтаў Крыва-Крывейтэ, ад слова “крэўныя” (блізкія па крыві), ад характара “крывой”, халмістай мясцовасці. Дрыгавічы пражывалі на большай часцы паўднёвай і значнай часцы сярэдняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” гаворыцца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Дрыгавічы, асабліва тыя, якія займалі паўночныя тэрыторыі, шмат рыс успрынялі ад балцкага насельніцтва. Назва гэтай этнічнай супольнасці таксама адлюстроўвае славяна-балцкі сінтэз дрыгавічоў. Корань слова, напэўна, балцкі (ад літ. drёgnas – сыры, вільготны). Відавочна, спачатку балты, якія пражывалі ў гэтай мясцовасці, называліся “дрегува” (як літоўцы – “летува”). Славяне, якія прыйшлі пазней, успрынялі гэту назву, дадаўшы толькі славянскае “ічы”. Напэўна, і беларускае слова “дрыгва” мае балцкія карані. Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крывічоў. Паводле летапісных даных, яны займалі тэрыторыю паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал рассялення радзімічаў – басейн р. Сож. Летапісная легенда аб паходжанні радзімічаў ад міфічнай асобы Радзіма хутчэй за ўсё адлюстроўвае біблейскі светапогляд манаха-летапісца Нестара, чым сапраўдную рэчаіснасць. Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. radimas – знаходжанне), а канчатак славянскі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб’яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя саюзы былі ўжо пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў летапісе азначаюцца як “княжанні”. У славян VІ – VІІІ стст. яшчэ захоўваўся родавы лад, яны жылі родавымі абшчынамі, у іх існавала рабства і гандаль рабамі. Галоўным заняткам было земляробства, асноўнымі прыладамі працы служылі саха і рала. На тэрыторыі Беларусі часцей ужывалася саза, з дапамогай якой верхні пласт зямлі ўзрыхляўся, а не пераварочваўся, як плугам. Вярхоўным уладальнікамзямлі была суседская абшчына. Ворныя землі знаходзіліся ў асабістым уладанні,а лугі, лясы і іншыя ўгоддзі заставаліся ў агульным карыстанні абшчыннікаў. Паміж членамі абшчыны паступова ўзнікала расслаенне. У славянскім грамадстве VІ – VІІ стст. вылучаюцца тры сацыяльныя групы: племянная знаць, свабодныя абшчыннікі і рабы.

 

3.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.

 

Этнас, этнічная супольнасць (ад грэч. ethnos – народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу – род, племя, народнасць, нацыя – характарызуюцца і пэўнымі сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі. Галоўныя прыкметы этнасу – мова, самасвядомасць, культура, побыт, псіхіка і інш. – змяняюцца з цягам часу не так істотна, як сацыяльна-эканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гістарычнай ступені развіцця. Адной з галоўных прыкмет этнасу з’яўляецца этнічная тэрыторыя – тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа. Этнічная тэрыторыя – гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццевая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, жывіць канктэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. Мова народа з’яўляецца спецыфічным сродкам захавання і перадачы яго сацыяльнага вопыту, культурных традыцый. Праз мову рэалізуецца пераемнасць розных пакаленняў і гістарычных эпох. Гісторыя фарміравання беларускага этнасу вывучаецца на падставе звестак з розных навук – лінгвістыкі, археалогіі, этнаграфіі, антрапалогіі, тапанімікі і інш. Даследванне праблемы этнагенезу беларусаў з’явілася вынікам выкарыстання спецыфічных крыніц, правядзення складаных і доўгіх пошукаў, параўнання высноў розных навук. Этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна можна падзяліць на чатыры перыяды. Першы – даіндаеўрапейскі перыяд. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гадоў да н.э. – 3-2 тыс. гадоў да н.э.; характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як палаванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Ен супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што да прыходу індаеўрапейцаў на тэрыторыі Беларусі жылі фіна-угры. Другі – індаеўрапейскі, адбываўся на мяжы 3-2 тысячагоддзяў да н.э., калі шматлікія плямены жывелаводаў-вандроўнікаў рассяляліся на вялікай тэрыторыі Еўропы і Азіі ад Ніжняй Волгі да Рэйна. Лічаць, што індаеўрапейцы былі вынаходнікамі кола, таму што вялі качавы спосаб жыцця. Для вырабу колаў з суцэльнага кавалка дрэва яны выкарыстоўвалі медныя і бронзавыя прылады працы, якія былі больш зручныя ў параўнанні з каменнымі. Існуе некалькі тэорый прарадзімы індаеўрапейцаў: паўночна-германская, балканская, пярэднеазіяцкая. Гэтае вялікае перасяленне народаў паклала пачатак утварэнню многіх еўрапейскіх і азіяцкіх народаў. Падчас змяшэння з мясцовым насельніцтвам утвараліся новыя этнічныя субстраты (народы) – прыкладна 40 народаў: балты, славяне, германцы, фракійцы, італікі, ілірыйцы, галы, грэкі, кельты, індаіранцы і інш. Трэці перыяд – балцкі, адбываўся ў часы бронзавага і ранняга жалезнага веку. Яны знаходзіліся на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця і прынеслі на тэрыторыю Беларусі жывелагадоўлю і земляробства. Вылучаюцца дняпроўская і вісла-неманская групы. Адбываецца працэс асіміляцыі аўтахтонаў (мясцовага насельніцтва). Славянскі перыяд адбываўся ў час ранняга сярэднявечча і звязваецца з пранікненнем на тэрыторыю Беларусі славян у VІ – VІІІ стст. і славянізацыяй балцкага насельніцтва.

Магчыма вылучыць фінскую, балцкую, крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкую, старажытнарускую канцэпцыі беларускага этнагенезу. Згодна з фінскай канцэпцыяй (яе аўтар І. Ласкоў), продкамі беларускага народа былі славяне і фіны. Ен спасылаецца на тое, што некаторыя назвы беларускіх рэчак і азер, напрыклад Дзвіка, Мардва, Свір, фінскага паходжання. Прыхільнікі балцкай канцэпцыі (В.Сядоў, Г. Штыхаў і інш.) лічаць, што продкамі беларусаў з’яўляюцца славяне і балты. Аргументы – назвы беларускіх рэчак і азер балцкага паходжання (Арэса, Клева, Рэста і інш.); пра балтаў як продкаў беларусаў сведчаць некаторыя элементы традыцыйнай беларускай культуры і мовы (культ вужа, жаночы галаўны ўбор намітка, цверды гук ”р” і інш.) Аўтары крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі (Я.Карскі, М.Доўнар-Запольскі, М.Грынблат, У. Пічэта іінш.) мяркуюць, што асноўнымі продкамі беларускага этнасу з’яўляюцца крывічы, дрыгавічы і радзімічы. М. Грынблат звяртае ўвагу на традыцыйныя земляробчыя прылады і асаблівасці гаворак у розных рэгіенах Беларусі. На яго думку, саха з перакладной паліцай і “аканне” першапачаткова былі характэрныя для крывічоў, а палеская саха і дыфтонгі “ўо”, “іе” на поўдні з’яўляліся элементамі культуры і мовы дрыгавічоў. Тыя, хто прытрымліваецца старажытнарускай канцэпцыі паходжання беларускага народа (Я.Карнейчык, Маўродзін і інш.), сцвяржаюць, што продкамі беларусаў была адна з частак так званай старажытнарускай народнасці. Вялікае значэнне яны надаюць існаванню ў мінулым старажытнай дзяржавы Русі, а потым яе распаду, а таксама назве старажытнарускай усходнеславянскай мовы (рускай) і элементам старажытнай культуры (напрыклад, былінам). Заходнеруская канцэпцыя распрацавана гісторыкам ХІХ ст. М.В.Каяловічам. Беларуская народнасць, на яго погляд, склалася ў Х-ХІ стст. з плямен крывічоў, дрыгавічоў і радніліся па веры, мове і этнічных традыцыях з рускімі і украінцамі. М.В.Каяловіч адзначыў пэўную розніцу паміж усходнімі і заходнімі беларусамі, што тлумачыў паланізацыяй. Далучэнне Беларусі і Украіны да Расіі ў канцы ХVІІІ ст., на думку Каяловіча, адрадзіла старарускае адзінства. Існуюць і такія канцэпцыі (яны ўзніклі яшчэ ў ХІХ ст., але маюць прыхільнікаў і сення), якія наогул адмаўляюць факт афармлення і існавання самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельніцтва Беларусі нібыта не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі (Л.Гамблеўскі, А.Рыпіньскі) лічылі беларусаў часткай польскага этнасу, Беларусь – часткай этнічнай Польшчы, а беларускую мову – дыялектам мовы польскай. Велікаруская канцэпцыя (А.І.Сабалеўскі, І.І.Сразнеўскі) заснавана на ўяўленні, што беларусы есць часка велікарускага этнасу, Беларусь – частка велікарускай тэрыторыі. Яе прыхільнікі не прызнаюць беларускую мову самастойнай усходнеславянскай мовай, а разглядаюць яе як дыялект мовы велікарускай.

 

Тэмы рэфератаў:

1. Першыя стаянкі людзей на беларускіх землях, іх заняткі.

2. Вераванні старажытных жыхароў Беларусі.

3. Прылады працы ў каменным, бронзавым і раннім жалезным веку, сацыяльнае і маёмаснае расслаенне.

Літаратура

Археалогія Беларусі: У4т. Т1. Каменны і бронзавы вякі. Мн.1997

Гісторыя Беларусі/ Пад рэд.Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. Мн.,1998.Ч1.

Гісторыя Беларусі: У 6т. Т1. Мн.2004

Дзмітрачкоў П. Старажытная гісторыя Беларусі. Магілеў,1999.

Калечыц А.Г. Першыя людзі на зямлі Беларусі. Мн.,1997.

Чарняўскі М. Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі. Мн.,1997.

Штыхаў Г. Крывічы. Мн.,1992.

Энцыклапедыя археалогіі і нумізматыкі Беларусі. Мн.,1998.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1307. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия