Студопедия — Тэма 6 : Беларусь у складзе Расійскай Імперыі канец ХVІІІ - пачатак ХІХ ст. Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства другая палова ХІХ ст. – люты 1917 г.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэма 6 : Беларусь у складзе Расійскай Імперыі канец ХVІІІ - пачатак ХІХ ст. Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства другая палова ХІХ ст. – люты 1917 г.






1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

4. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.

5. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.

6. Паўстанне 1863 г. і яго сацыяльна-палітычныя вынікі.

7. Культура Беларусі ХІХ ст.

8. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа.

9. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.

10. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.

 

1. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай да Расіі адышла амаль уся беларуская этнічная тэрыторыя з насельніцтвам каля 3 млн чалавек. Царскі ўрад адразу ажжыццявіў шэраг мер па ўмацаванні свайго ўплыву на далучаных землях. У 1801 г. была праведзена адміністрацыйная рэформа, у выніку якой у Беларусі стваралася два генерал-губернатарства: Беларускае (у яго склад увайшлі Магілёўская, Віцебская і Смаленская губерніі) і Літоўскае (падзялілася на Гродзенскую, Віленскую і Мінскую губерніі). У губернскіх гарадах ствараліся органы расійскага адміністрацыйнага кіравання: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д. Уступкай царызму мясцовым феадалам з’яўлялася захоўванне на далучаных землях Статута ВКЛ 1588 г. Па загаду Кацярыны ІІ усё насельніцтва Беларусі, за выключэннем сялянства, прыводзілася да прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Ім даравалася права на працягу гэтага часу прадаць сваю нерухомую маёмасць. Землі і маёмасць тых, хто не прысягнуў на вернасць Расійскай імперыі секвестраваліся, г.зн. перадаваліся казне. У выніку канфіскацый і секвестраў, праведзеных у 70 – 90-я гг. ХVІІІ ст., значная колькасць зямель была падаравана асобам, прыбліжаным да царскага прастола. Граф Завадоўскі атрымаў Магілёўскую эканомію (25800 сялян), Пацёмкін – Крычаўскае староства (14 250 сялян), Зорыч – мястэчка Шклоў з ваколіцамі (11 800 сялян), Румянцаў-Задунайскі – Гомельскае староства (больш 11 100 сялян) і г.д. Разам з тым царскі ўрад пачаў праводзіць так званы разбор шляхты – выключэнне з дваранскага саслоўя пры адсутнасці дакументаў, якія пацвярджалі дваранскае званне. Магнаты і шляхта страцілі свае ранейшыя правы выбіраць караля, трымаць свае войскі і крэпасці, права ствараць узброеныя саюзы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Былі ліквідаваны і мясцовыя шляхецкія сеймікі. Усё гэта прыводзіла да таго, што асабліва дробная шляхта звычайна варожа ставілася да расійскай адміністрацыі. Такім чынам, разбор шляхты быў надзейным і ў той жа час завуаліраваным сродкам памяншэння колькасці шляхты, якая ў канцы ХVІІІ ст. складала да 12 % усяго насельніцтва Беларусі – з аднаго боку, а з другога – гэта быў намер нейтралізаваць шляхецкую варожасць. У выпадку, калі шляхціц не пацвярджаў свае шляхецкія правы, яму прапаноўвалася запісацца на выбар у адзін з падатковых станаў – сялян або мяшчан. У Беларусі была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Замест ранейшага падымнага падатку (з кожнага двара) уводіўся падушны – з кожнай душы мужчынскага полу. Ад пэўнай колькасці гэтых душ (спачатку ад 200, потым ад 125) вылучаўся адзін чалавек на 25-гадовую службу ў расійскай арміі. Такая павіннасць называлася рэкруцкай. У гарадах адмянялася юрысдыкцыя свецкіх ці духоўных феадалаў. Прыватныя гарады і мясцэчкі былі выкуплены ўрадам. З мэтай ажыўлення гандлёва-прамысловай дзейнасці купецтва і павелічэння паступленняў падаткаў у казну за кошт падаткаабкладанняў гарадскіх жыхароў у беларусі паводле ўказа ад 23 чэрвеня 1794 г. устанаўлівалася асобная мяжа яўрэйскай аседласці. Яўрэям загадвалася сяліцца ў гарадах гэтых губерняў, займацца рамяством і гандлем. Земляробствам займацца ім не дазвалялася. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам. У 1820 г. у Расійскай імперыі была забаронена дзейнасць езуітаў. Таксама абмежавана колькасць касцёлаў у адпаведнасці з колькасцю прыходаў так, каб на 100 хат або на 400 асоб прыпадаў адзін каталіцкі прыход. Уніятаў у масавым парадку прымусова пачалі пераводзіць у праваслаўе. У той жа час было катэгарычна забаронена схіляць у каталіцкую веру праваслаўнае насельніцтва.

2. Напалеон рыхтаваўся да вайны з Расіяй, якая і пасля паражэння пад Аўстэрліцам у 1807 г. заставалася для яго галоўнай перашкодай на шляху да сусветнага панавання. З польскіх зямель, якія адышлі раней да Прусіі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, было створана Княства Варшаўскае на чале з саксонскім курфюрстам. Адабраная ў Прусіі Беластоцкая акруга была далучана да Расіі. Напалеон праяўляў клопат аб Польшчы таму, што яна магла стаць яму плацдармам для нападу на Расію. У лютым 1811 г. А.Чартарыйскі па прапанове цара ездзіў у Варшаву, каб дамовіцца з польскімі дзеячамі аб іх пераходзе на бок Расіі. Аднак гэта місія поспеху не мела. У канцы – пачатку 1812 г.група ўраджэнцаў Беларусі (М,Агінскі, К.Любецкі і інш.) падрыхтавала праект адраджэння Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі. Прадугледжвалася асабістае вызваленне з-пад прыгону сялян, стварэнне сваёй арміі. Праект не быў прыняты, а прыхільнікі ідэі аднаўлення ВКЛ на тэрыторыі Польшчы сфарміравалі корпус пад камандаваннем пляменніка апошняга караля РП князя Ю.Панятоўскага, які ва ўмовах вайны падтрымаў французскі бок. Увогуле Польшча папоўніла армію Напалеона на 60 - 70 тыс. чалавек. Непазбежнасць вайны паміж Францыяй і Расіяй была відавочнай для абодвух бакоў. У чэрвені 1812 г. 600-тысячная французская армія ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Рускія арміі (1-я – генерала М.Барклая дэ Толі, штаб знаходзіўся ў Вільні, 2-я – генерала П.Баграціёна, штаб – у Ваўкавыску), адступіўшы, аб’ядналіся пад Смаленскам. Разбіць іх на тэрыторыі Беларусі не ўдалося. Тут летам 1812 г. праходзілі жорсткія абарончыя баі. У абарончых баях пад Полацкам (мястэчка Клясціцы) вызначыўся адзін з лепшых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я.Кульнеў, атрад якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смяротна паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Пад Магілёвам (вёска Салтанаўка) значныя сілы французскай арміі скаваў корпус генерала М.Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку. У баях пад мястэчкам Мір вызначылася Надзея Дурава, якая з 1806 г. служыла ў Гродзенскім уланскім палку. У час вайны была ардынарцам (памочнікам) камандуючага рускай арміяй М.Кутузава. У гісторыю яна ўвайшла пад імем “кавалерист-девица”, таму што выдала сябе за мужчыну, каб прыняць удзел у вайне супраць французскіх захопнікаў. Чатырохмесячную асаду вытрымала ў час абарончых баёў Бабруйская крэпасць, за сценамі якой П.Баграціён забяспечыў сваім салдатам неабходны адпачынак. Першы этап будаўніцтва крэпасці завяршыўся якраз напярэдадні вайны 1812 г. З 16 ліпеня да 1 жніўня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску. Наступленне яго арміі было прыпынена. У гэтых умовах ён прыняў па сутнасці лёсавае рашэнне ісці далей. А наперадзе былі Барадзінская бітва (26 жніўня 1812 г.), захоп Масквы і адступленне з яе. Адносіны насельніцтва Бнларусі да абодвух бакоў не былі адназначныя. Для большасці сялянства і мяшчанства і расійская і французская ўлады з’яўляліся прышлымі, прыгнятальніцкімі, чужымі, і адна і другая прымушалі працаваць на пана і плаціць велізарныя падаткі, а ў час вайны забіралі апошняе. Шляхта Беларусі віталі прыход французаў, паступалі на службу ў напалеонаўскую армію і ў дзяржаўны апарат, падтрымлівалі акупацыйны рэжым з надзеяй на аднаўленне ВКЛ ў складзе Рэчы Паспалітай. 1 ліпеня Напалеон выдаў загад аб арганізацыі ўлады ў Літве і Беларусі, у адпаведнасці з якім у Вільні была ўтворана Часовая ўрадавая камісія на чале з памешчыкам С.Солтанам. Але Напалеон не далучыў Літву і Беларусь да Польшчы, а стварыў для яе асобныя органы кіравання. З 27 жніўня ваенны французскі генерал-губернатар граф П. Гагендорп стаў старшынёй камісіі Часовага ўрада. Расійскае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад. Тэрыторыя ВКЛ дзялілася на дэпартаменты (Віленскі, Гродзенскі, Мінскі, Беластоцкі). Галоўнымі напрамкамі ў дзейнасці камісіі Часовага ўрада былі забеспячэнне ўсім неабходным французскай арміі і фарміраванне вайсковых адзінак у дапамогу напалеонаўскай арміі. У пачатку вайны сялянства Беларусі звязвала з прыходам французаў надзею на вызваленне з-пад прыгону, бо ў суседняй Польшчы асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў была ліквідавана. Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян. А бясконцыя рэквізіцыі (прымусовае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі) і марадзёрства выклікалі масавае супраціўленне сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў. У такіх умовах у Беларусі разгарнуўся партызанскі рух. У пачатку кастрычніка 1812 г. Напалеон аддаў загад аб адступленні з Масквы. Расійская армія прымусіла французаў адступаць на захад па старай, спустошанай Смаленскай дарозе. Баявыя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Рашаючая бітва адбылася пад Барысавам (каля вёскі Студзёнкі) у лістападзе 1812 г. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10 частка арміі Напалеона. У Смаргоні, пераапрануўшыся ў мундзір літоўскага улана Напалеон тайна пакінуў армію і ад’ехаў у Парыж. 8 снежня 1812 г. расійскія войскі занялі Гродна. Да Нёмана дайшлі менш за 30 тыс. французаў. Для арміі Напалеона гэта азначала катастрофу. У Беларусі вайна пакінула спаленыя, разбураныя, разрабаваныя гарады і вёскі. Голад, хваробы прывялі да масавай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў два-тры разы. У цэлым Беларусь страціла кожнага чацвёртага свайго жыхара. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. У 1813 г. сяляне ледзь набіралі збожжа, каб засеяць хоць бы палову даваенных ворных зямель. Асаблівую актыўнасць у барацьбе з французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы пад Полацкам. Частка іх была ўзнагароджана крыжамі і медалямі. Пасля вайны ўзнагароджаныя сяляне адмовіліся выконваць паншчыну, палічыўшы сябе вольнымі, за што атрымалі пакаранне бізунамі. Аляксандр І яшчэ ў снежні 1812 г. аб’явіў амністыю ўсім жыхарам заходніх губерняў, што ўдзельнічалі ў вайне на баку Напалеона, а ў 1814 г. выдаў маніфест аб вяртанні магнатам і шляхце, якія прынеслі прысягу на вернасць расійскаму імператару, канфіскаваных зямель. Аднак для сялян нічога зроблена не было.

3.У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. у Беларусі, як і на астатняй тэрыторыі Расійскай імперыі, праходзіў працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкіх адносін і фарміравання новага капіталістычнага ўкладу. Новыя формы гаспадарчага жыцця праяўляліся ў росце таварнасці сельскай гаспадаркі, павелічэнні колькасці вольнанаёмных рабочых, развіцці ўнутранага і знешняга рынку і г.д. Сельская гаспадарка з’яўлялася асноўнай сферай народна-гаспадарчай дзейнасці ў дарэформеннай Беларусі. Большая частка зямельных угоддзяў належала паменшчыкам, якія валодалі каля 40 % усёй зямлі. Зямлю працягвалі апрацоўваць традыцыйнымі прыладамі працы (саха, барана), але у буйных гаспадарках выкарыстоўвалі жалезныя плугі, жнейкі, малацілкі, веялкі. Асобныя памешчыкі рабілі спробы перабудовы сваіх гаспадарак па заходнееўрапейскаму тыпу. Яны выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых, сеялі сартавым насеннем, вырошчвалі пародзістую жывёлу, будавалі прадпрыемствы па пераапрацоўцы сельскагаспадарчых прадуктаў. У першай палове ХІХ ст. больш выразна пачынае вызначацца спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці па губерніях Беларусі. У Мінскай, на поўдні Віцебскай, поўначы Магілёўскай губерняў пашыраліся пасевы бульбы, цукравых буракоў, лёну, канапель і іншых тэхнічных культур. У канцы 50-х гг. ХІХ ст. у Беларусі пад бульбу адводзілася амаль 1/5 частка пасяўных плошчаў, прызначаных пад гэтую культуру па ўсёй Расіі. У Мінскай і Гродзенскай губерні пачыналі распаўсюджвацца мяса-малочная жывёлагадоўля і авечкагадоўля. Такім чынам, абазначылася гаспадарчая спецыялізацыя, звязаная з пераапрцоўкай сельскагаспадарчай сыравіны. Пераапрацоўчыя прадпрыемствы (вінакурныя, цукраварныя, маслабойныя, льнопрадзільныя і інш.) размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, што прыбліжала іх да крыніц сельскагаспадарчай сыравіны. Аднак такіх прадпрымальніцкіх памешчыцкіх гаспадарак было няшмат. Большая колькасць памешчыкаў імкнулася павялічыць даходы сваіх маёнткаў шляхам узмацнення эксплуатацыі сялян. Па-ранейшаму асноўнымі формамі сялянскіх павіннасцей заставаліся паншчына і аброк. Землі, якія належалі дзяржаве, здаваліся ў арэнду памешчыкам, якія за час арэнды імкнуліся атрымаць як мага больш прыбыткаў і бясконца павялічвалі павіннасці сялян. Адной з праяў крызісу прыгонніцкай сістэмы з’явіўся шырокі сялянскі рух. Так, у першай чвэрці ХІХ ст. адбылося 46 хвалаванняў, а ў другой трэці – 90. Ва ўмовах разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы царскі ўрад пайшоў на эканамічныя рэформы з мэтай прыстасавання існуючай сістэмы гаспадарчых адносін да патрэб рынку, а таксама павышэння дзяржаўных даходаў. Для гэтага прадугледжвалася спыніць працэс збяднення сялянства, павялічыць колькасць сялянскіх двароў, здольных выкрнваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржавы, ліквідаваць самавольствы памешчыкаў, якія арандавалі дзяржаўныя маёнткі. Ініцыятарам рэформы стаў прыхільнік абмежавання прыгоннага права, кіраўнік Міністэрства дзяржаўнай маёмасцей граф П. Кісялёў. Рэформа была праведзена толькі сярод дзяржаўных сялян, якія складалі пятую частку ад усяго беларускага сялянства. Яна прадугледжвала:

- правядзенне падрабязнага апісання (люстрацыі) усіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча;

- спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду;

- ліквідацыю фальваркаў і паступовы перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш.

Рэформа П. Кісялёва прывяла да пэўнага павелічэння надзелаў дзяржаўных сялян і змяншэння іх павіннасцей. У 1840 г. па прапанове графа Кісялёва была падрыхтавана інвентарная рэформа, якая прадугледжвала ўнармаванне памеру павіннасцей памешчыцкіх сялян шляхам складання інвентароў – спісаў сялянскіх павіннасцей. Складалі іх самі памешчыкі, якія аказвалі масавае супраціўленне спробам умяшання ўрада ў іх узаемаадносіны з уласнымі прыгоннымі сялянамі. Фактычна інвентарная рэформа ў памешчычкай вёсцы правалілася. Пасля вайны 1812 г. назіраўся хуткі рост гарадоў і іх насельніцтва – урбанізацыя. Тлумачыўся ён не столькі эканамічнымі фактарамі, колькі існаваннем “мяжы яўрэйскай аседласці” і перасяленнем у гарады яўрэяў з вёсак і памешчыцкіх маёнткаў. У развіцці прамысловасці побач з феадальным сацыяльна-эканамічным украдам узнікае капіталістычны (іх суадносіны ў сярэдзіне ХІХ ст. складалі прыкладна 63 % да 37%). У 20-я гады ХІХ ст. пачынаецца пераход ад мануфактурнай да фабрычнай вытворчасці. З’явіліся першыя паравыя машыны на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава і Хомск Гродзенскай губерніі. У другой чвэрці з’явіліся паравыя рухавікі ў мукамольнай, цукровай, лесапільнай, жалезаапрацоўчай і іншых галінах прамысловасці. У канцы 50-х гг. ХІХ ст. у Беларусі пачаўся прамысловы пераварот – паступовы пераход ад мануфактуры да фабрыкі, ад ручной да машыннай працы. У адрозненне ад расійсках губерняў і Заходняй Еўропы ён пачаўся не з баваўнянай, а з жалезаапрацоўчай прамысловасці, у якой налічвалася 85 % буйных прадпрыемстваў і выраблялася 90 % усёй прадукцыі. Важная роля ў фарміраванні ўнутранага рынку, развіцці гандлёва-грашовых адносін належала транспарту. Была пабудавана Маскоўска-Варшаўская шаша, якая прайшла праз Мінскую, Гродзенскую і Магілёўскую губерніі. Акрамя таго, па тэрыторыі Беларусі прайшлі Пецярбургска-Кіеўская і Маскоўска-Рыжскія дарогі. У пачатку ХІХ ст. пачала дзейнічаць Бэрэзінская водная сістэма. Па Бярэзіне, Нёману, Заходняй Дзвіне, Дняпру сталі больш інтэнсіўна ажыццяўляцца пасажырскія і грузавыя перавозкі. Транспарт спрыяў развіццю ўнутранага і знешняга гандлю. Ва ўнутраным гандлі ў дарэформенны перыяд асноўную ролю адыгрывалі кірмашы. З расійскіх губерняў на кірмашы прывозілі паркаль, шоўк, галантарэйныя вырабы і інш., з Украіны – цукар, соль, жывёлу. Лавачны гандаль толькі зараджаўся, а найбольшае развіццё атрымаў знешні гандль. З Беларусі на знешнія рынкі вывозіліся шкляны посуд, мыла, папера, мануфактурна-фабрычныя вырабы. Увозіліся у Беларусь пража, тканіны, прадукты харчавання, фабрычнае абсталяванне і інш. Такім чынам, у канцы ХVІІІ ст. – першай палове ХІХ ст. у Беларусі, як і ва ўсёй краіне, ішлі працэсы разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу і фарміравання новых капіталістычных адносін. З аднаго боку, раслі беларускія гарады, у якіх павялічвалася колькасць прамысловых прадпрыемстваў, буйных мануфактур, пашыраўся ўнутраны і знешні гандаль. З другога боку, марудна складваліся новыя адносіны ў сельскай гаспадарцы. Пераважная колькасць памешчыкаў прытрымлівалася старых форм і метадаў вядзення гаспадаркі.

4. Пад уплывам вайны 1812 г.. пад уздзеяннем грамадска-палітычных рухаў Заходняй Еўропы, а таксама расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх назыянальна-вызваленчых ідэй у Беларусі зараджаецца рэвалюцыйна-дэмакратычны рух. У гэты перыяд нацыянальная ідэя знаходзіла свае праявы ў літаратурнай, навуковай, культурна-асветніцкай дзейнасці, у асяроддзі дробнапамеснай, пераважна апалячанай, беларускай шляхты. Важную ролю ў развіцці вызваленчай і нацыянальнай ідэі адыгралі студэнты і настаўнікі адукацыйных устаноў у Беларусі. Як правіла ў гэты перыяд аб’яднанні нацыянальна-дэмакратычных колаў ствараліся ў форме розных тайных арганізацый, якія ўзнікалі пры навучальных установах. Іх цэнтрам быў Віленскі універсітэт. У 1817 г. пры Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў А.Міцкевіча, Ю. Яжоўскага, Т. Зана, Я. Чачота і інш. было створана “ Таварыства філаматаў ” (аматараў навук). Спачатку гуткоўцы ставілі перад сабою культурна-асветніцкуія мэты і імкнуліся шляхам адукацыі дабіцца паляпшэння стану Бацькаўшчыны. Пазней яны прыступілі да распрацоўкі праграмы нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Левая частка філаматаў высткпала за знішчэнне прыгоннага ўціску сялян. З дзейнасцю таварыства звязаны пачатак навуковага даследвання фальклору, мовы, вераванняў і звычак беларусаў, гісторыі ВКЛ. Практычна да “таварыства філаматаў” вельмі блізкімі былі “Таварыства прамяністых” і “Саюз літаратараў”, якія таксама існавалі ў Віленскім універсітэце і цікавіліся Беларуссю і мовай мясцовага народа. Але ўлетку 1820 г. гэтыя гурткі былі закрыты. У пачатку 20-х гг. ХІХ ст. у духоўнай семінарыі ў Полацку пад кіраўніцтвам Т. Зана было заснавана “ Таварыства філарэтаў ” (аматараў дабрачыннасці). У яго дзейнасці пераважалі палітычныя, нацыянальна-вызваленчыя мэты. Так, удзельнікі таварыства ставілі палітычную мэту – адраджэнне Рэчы Паспалітай, у склад якой павінна была ўвайсці і Беларусь. У 1819-1823 гг. тайныя таварыствы існавалі сярод вучняў сярэдніх навучальных устаноў у Свіслачы, Полацку, Віцебску, Мінску. Сярод пэўнай часткі беларускай інтэлігенцыі знайшлі падтрымку і ідэі дзекабрыстаў аб ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага права. У сваю чаргу дзекабрысты сачылі за развіццём польскага нацыянальна-вызваленчага руху, імкнуліся наладзіць з ім сувязь для сумеснай барацьбы супраць царызму. Мноства дзекабрыстаў былі пераведзены ў Беларусь на вайсковую службу ў 1820 г. – А.Бястужаў-Марлінскі, А. Адоеўскі, М. Лунін, К. Рылееў і інш. Ктраўнік “Паўночнага таварыства” М. Мураўёў у 1821 г. у Мінску напісаў першы варыянт канстытуцыі, па якой у Расіі павінна ўстанавіцца канстытуцыйная манархія. Па ініцыятыве С. Мураўёва-Апостала быў распрацаваны план арышту цара падчас яго прыезду ў 1823 г. у Бабруйскую крэпасць для агляду войска. Аднак план не быў ажыццёўлены, бо яго не падтрымалі ў цэнтры “Паўднёвага таварыства”. Вялікае значэнне як дзекабрысты, так і польскія рэвалюцыянеры надавалі прапагандысцкай дзейнасці сярод салдат і афіцэраў Асобнага літоўскага корпуса, які размяшчаўся ў Гродзенскай губерніі. У 1825 г. пры ўдзеле былых філаматаў у ім было створана канспіратыўнае “ Таварыства ваенных сяброў ” пад кіраўніцтвам К. Ігяльстрома, М. Рукевіча. Галоўнай мэтай таварыства было ўстанаўленне “ўсеагульнага дабра”, якое прадугледжвала знішчэнне самадзяржаўя і ліквідацыю феадальна-прыгонніцкага ладу. 14 снежня 1825 г. дзекабрысты паднялі паўстанне на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу з мэтай ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Аднак паўстанне ў той жа дзень было падаўлена. 24 снежня, праз 10 дзен пасля паўстання сябры “Таварыства” заклікалі салдат у Бабруйску адмовіцца ад прысягі новаму цару Мікалаю І, але іншыя суседнія вайсковыя часці не падтрымалі іх, і выступленне было падаўлена. Яшчэ раней, у 1823-1824 гг., улады выкрылі і ліквідавалі таварыствы філаматаў і філарэтаў, а таксама вучнёўскія арганізацыі.

У ноч на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве пачалося паўстанне, падрыхтаванае тайнымі таварыстамі. У 1831 г. яно перакінулася на Літву і Беларусь. Падставай для пачатку паўстання стала паведамленне, што Мікалай І, як кароль польскі, хоча накіраваць польскае войска ў Францыю для падаўлення рэвалюцыі. Група паўстанцаў напала на рэзіндэнцыю намесніка цара ў Польшчы галоўнакамандуючага польскай арміі вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. Іх падтрымалі насельніцтва Варшавы і польскае войска. 30 лістапада паўстаўшыя авалодалі Варшавай і расійскія войскі вымушаны былі адступіць. У кіраўніцтве паўстаннем вызначыліся дзве плыні. Шляхецка-радыкальную плынь узначальваў І. Лялевель – прафесар гісторыі Віленскага універсітэта, кансерватыўна-арыстакратычную – князь А. Чартарыйскі, які з 18 студзеня 1831 г. стаў старшынёй нацыянальнага ўрада. Радыкалы выступалі за надзяленне сялян зямлёй з выплатай страт памешчыкам, за сумесную з расійскім народам вызваленчую вайну з царызмам пад лозунгам “За нашу і вашу свабоду”. Аднак і радыкальная шляхецкая плынь не прызнавала нацыянальных правоў беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў. Кансерватары адмаўлялі ўсякія сацыяльныя рэформы, выступалі за дыпламатычнае ўздзеянне на царскі ўрад і ўстанаўленне канстытуцыйнай манархіі. Але дзве партыі дабіваліся ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Абмежаваная праграма шляхецкага паўстання фактычна пазбавіла яго падтрымкі з боку сялянства. У чэрвені 1831 г. недалёка ад Вільні адбыўся бой польскага войска і мясцовых паўстанцкіх атрадаў з расійскім войскам. Перамогу атрымала апошняе. Паўстанцы з вялікімі стратамі былі вымушаны адступіць на захад. У пачатку жніўня паўстанне было падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У верасні 1831 г. расійская армія пад камандаваннем фельдмаршала І. Паскевіча авалодала Варшавай. Вынікам паражэння паўстання для Каралеўства Польскага з’явілася скасаванне Канстытуцыі 1815 г., асобнай польскай арміі, сейма, а таксама ўвядзення расійскага тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу. Такім чынам, пасля шляхецкага паўстання 1830-1831 гг. былі скасаваны ўсе прыкметы польскай дзяржаўнасці і Польшча была далучана да Расійскай імперыі. Маёнткі ўдзельнікаў былі канфіскаваны і перададзены ва ўласнасць дзяржаве або расійскім памешчыкам. Узмацніўся “разбор шляхты” – больш за 10 тыс. шляхціцаў былі пераведзены ў саслоўе дзяржаўных сялян або мяшчан. Таксама ўводзіліся расійскія законы і скасоўвалася дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. (у 1831 г. у Віцебскай і Магілёўскай, у 1840 г. – у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях). У 1840 г. Мікалай І забараніў выкарыстоўваць назвы “Беларусь” і “Літва”, а замест іх уводзілася назва “ Северо-Западный край ”. Дзейнасць каталіцкай царквы была абмежавана. У 1839 г. была скасавана Берасцейская царкоўная унія 1596 г. і уніяты (каля 80 % ад усіх мясцовых хрысціян) далучаны да Рускай праваслаўнай царквы.

5. Усведамленне сацыяльна-эканамічнай і ваенна-тэхнічнай адсталасці Расіі, а таксама небяспека хуткага нарастання антыпрыгонніцкага сялянскага руху вымусілі ўрад прыступіць да падрыхтоўкі адмены прыгоннага права. Але ўрад жадаў, каб ініцыятыва аб вызваленні сялян ішла ад памешчыкаў, і ў першую чаргу ад Беларусі і Літвы. Па-першае, памешчыкі гэтых раёнаў былі ў большай ступені падрыхтаваны да адмены прыгоннага права, таму што іх гаспадаркі былі ўцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны праз усходнееўрапейскі рынак. Па-другое, памешчыкі Беларусі і Літвы самі лічылі неабходным вызваліць сялян, хоць и без зямлі. Па-трэцяе, у беларускіх і літоўскіх губернях узмацніўся сялянскі рух, што было асабліва небяспечна для царызму ва ўмовах нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы. Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці былі вызначаны ў падпісаным Аляксандрам ІІ 19 лютага 1861 г. Маніфесце, агульным і мясцовым “Палажэннях” і дадатковых “Правілах”. Сяляне атрымалі асабістую вольнасць і пэўныя грамадзянскія правы, якія карэнным чынам змянілі іх становішча. Сярод гэтых правоў былі наступныя: самастойна распараджацца сабой і сваёй маёмасцю, засноўваць прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы, непасрэдна звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы і суд, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову, запісвацца ў саслоўі мяшчан ці купцоў. Памешчыкі страцілі паліцэйскую і судовую ўладу над сялянамі і, разам з тым, вызваляліся ад усякай адказнасці за выплату сялянамі падаткаў і выкананне павіннасцей на карысць дзяржавы. За гэта адказвалі самі сяляне на аснове кругавой парукі. Атрымаўшы асабістую вольнасць, былыя памешчыцкія сяляне не атрымалі зямлі. Зямля прызнавалася ўласнасцю памешчыкаў. Сяляне павінны былі выкупляць зямлю па ўстаноўленай урадам значна завышанай цане. У Віцебскай і Магілёўскай губернях, дзе было шырока распаўсюджана абшчыннае землекарыстанне, прадугледжваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзесяцін) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзесяцін на душу мужчынскага полу) нормы сялянскіх зямельных надзелаў (1 дзесяціна – 1,09 га). У Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і часцы Віцебскай губерняў, дзе існавала падворнае землекарыстанне, за сялянамі захоўваўся зямельны надзел, які яны мелі да рэформы. У тых выпадках, калі ў памешчыка пасля надзялення сялян зямлёй заставалася менш за 1/3 ад яго ранейшых зямельных уладанняў, ад сялянскіх надзелаў рабіліся адрэзкі на карысць памешчыкаў. Пры раздзеле зямлі памешчыкі пакінулі сабе самыя лепшыя ўчасткі, што прывяло да цераспалосіцы, калі памешчыцкія і сялянскія надзелы (палоскі) зямлі чаргаваліся паміж сабой у залежнасці ад месца знаходжання ўрадлівай глебы. Парадак размеркавання зямлі замацоўваўся ў спецыяльных дакументах – устаўных граматах. Свае надзелы сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Адмовіцца ад зямельнага надзелу селянін не мог і абавязаны быў на працягу першых 9 гадоў пасля 1861 г. трымаць яго ў сваім карыстанні, а таксама выплачваць за яго грошы. Прадугледжвалася таксама, што сялянская абшчына на ўмовах кругавой парукі можа выкупаць зямлю і сама размяркоўваць яе паміж сялянамі. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Сума платы за зямлю вызначалася шляхам капіталізацыі пераведзенага на грошы аброку з разліку 6 % гадавых. Атрыманую з сялян выкупную суму памешчык мог пакласці ў банк і атрымліваць у выглядзе 6 % капіталу такі ж прыбытак, які раней ён атрымліваў з гадавога аброку. Такім чынам, сяляне павінны былі заплаціць не толькі за зямлю, але фактычна выкупіць і свае аброчныя павіннасці. Аднак сяляне не мелі такой сумы грошай. У сувязі з гэтым дзяржава выступіла ў якасці пасрэдніка паміж памежчыкамі і сялянамі. Пры выкупе надзелаў сяляне павінны былі заплаціць 20-25 % ад выкупной сумы, а астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. У выніку гэтай аперацыі сяляне сталі даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй так званыя выкупныя плацяжы. У склад штогадовых плацяжоў уваходзілі і працэнты, якія дзяржава брала за дадзеную сялянам пазыку. Да 1 студзеня 1907 г., калі выкупныя плацяжы былі адменены, сяляне заплацілі дзяржаве і памешчыкам за зямлю ў 3,3 раза больш, чым рыначная цана напярэдадні рэформы. Для кіравання сялянамі былі ўтвораны сельскія і валасныя ўрады. Сяляне, якія пражывалі на зямлі аднаго памешчыка і складалі сельскую абшчыну, на агульным сходзе выбіралі старасту, зборшчыка подацей і іншых службовых асоб. Некалькі сельскіх абшчын утваралі воласць. Абвяшчэнне рэформы выклікала пад’ём сялянскага руху і паказала, што сяляне засталіся незадаволены “дараванай” ім свабодай. Асабліва ўпартую барацьбу сяляне вялі супраць складання ўстаўных грамат. Граматы меркаваліся ўвесці 19 лютага 1863 г., аднак у выніку супраціўлення сялян у маі 1864 г. 78 % грамат не было падпісана сялянамі. Узмацненне сялянскай барацьбы ў пачатку 1863 г. супала з польскім нацыянальна-вызваленчым паўстаннем. Гэта вымусіла ўрад пайсці на істотныя ўступкі сялянам Беларусі і Літвы. Часоваабавязанае становішча сялян адмянялася, яны пераводзіліся на выкуп і станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. Акрамя таго, на 20 % зніжаліся выкупныя плацяжы. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі былі ліквідаваны феадальныя адносіны. Але галоўным прыгонніцкім перажыткам у эканоміцы пасля рэформы з’яўлялася памешчыцкае землеўладанне. Захоўваліся таксама сервітуты, цераспалосіца, ва ўсходняй частцы Беларусі не было ліквідавана абшчыннае землекарыстанне. Памешчыкі на тэрыторыі Беларусі трымалі ў сваёй уласнасці больш за палову ўсіх зямель. Сялянскія надзелы складалі толькі 1/3 усёй зямлі.

Лагічным працягам адмены прыгоннага права стала правядзенне ўрадам Аляксандра ІІ буржуазных рэформаў у 60-70-я гг. Вайсковая рэформа ўаодзіла замест рэкруцкай сістэмы камплектавання арміі ўсеагульную воінскую павіннасць. Земская рэформа прадугледжвала стварэнне земстваў – выбарных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. На тэрыторыю Беларусі закон аб земствах не распаўсюджваўся ў сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання 1863-1864 гг. не давяраў мясцовым апалячаным памешчыкам. У выніку судовай рэформы суды сталі ўсесаслоўнымі, адкрытымі і незалежнымі ад урада. Пры разглядзе крымінальных спраў уводзіліся прысыжныя засядацелі, якія, не з’яўляючыся прафесійнымі юрыстамі, прымалі рашэнні згодна з дадзенай прысягай сумленна і былі незалежныя ад суддзяў. У дапамогу падсудным уводзілася пасада адваката – абаронцы іх інтарэсаў. У Беларусі судовая рэформа пачалася пазней, чым у расійскіх губернях, з увядзення ў паветах міравых суддзяў, якія не выбіраліся ў сувязі з адсутнасцю земстваў, а назначаліся міністрам юстыцыі. Пазней, чым у Расіі, пачалася ў Беларусі гарадская рэформа. Згодна з ёй у гарадах ствараліся выбарныя органы гарадскога самакіравання на аснове маёмаснага цэнзу. Рабочыя і рамеснікі, дробныя служачыя, інтэлігенцыя адхіляліся ад удзелу ў выбарах. Таму што не плацілі гарадскіх падаткаў. Акрамя таго ў гарадскіх думах абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэйскага насельніцтва, якое складала большасць гарадскіх жыхароў. У Беларусі правядзенне рэформаў мела свае асаблівасці. Земская рэформа была праведзена толькі ў пачатку ХХ ст. Мясцовае дваранства з-за значнай перавагі ў ім палякаў, якім царскі ўрад не давяраў пасля паўстання 1863-1864 гг., было пазбаўлена права на выбарнае самакіраванне. Міравыя суддзі ў Беларусі не выбіраліся, а прызначаліся. Адкрываючы шлях для развіцця капіталізму і станаўлення буржуазнага грамадства, яны не закранулі асноў самадзяржаўнай улады, не ліквідавалі саслоўнае і нацыянальнае нераўнапраўе насельніцтва. Працэс мадэрнізацыі быў замаруджаны ў выніку ваеннага становішча, уведзенага ў пачатку 60-х гг. у сувязі з паўстаннем 1863 г. і адмененага толькі ў 1870 г.

6. Рост сялянскіх выступленняў пасля аграрнай рэформы супаў з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам. На працягу першай паловы 1862 г. аформілася арганізацыя паўстанцаў у Варшаве, якая атрымала назву “Цэнтральны нацыянальны камітэт” (ЦНК). Яна ставіла сваёй мэтай падрыхтаваць паўстанне за нацыянальнае вызваленне Польшчы і дэмакратызацыю яе грамацкага ладу. У гэтым руху абазначыліся два напрамкі: “белыя” і “чырвоныя”. Лагер “белых” у Польшчы складаўся з ліку буйной і сярэдняй шляхты, гандлёва-фінансавай буржуазіі, у Беларусі і Літве – пераважна з памешчыкаў. Іх галоўная мэта з’яўлялася аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Пры гэтым яны выключалі рэвалюцыйныя шляхі барацьбы: частка іх была схільна да кампрамісу з царскім урадам на аснове Канстытуцыі 1815 г.; другая, больш значная, звязвала вызваленне Польшчы з палітыкай Францыі і Англіі. Пры гэтым даць Беларусі, Літве і Правабярэжнай Украіне права на самавызначэнне “белымі” не прадугледжвалася. Партыя “чырвоных” у сацыяльнах адносінах была вельмі неаднароднай. Яна аб’ядноўвала рамеснікаў і рабочых, навучэнцаў і інтэлігенцыю, дробную і некаторую частку сярэдняй шляхты, буржуазію. Таму сярод “чырвоных” узнікла некалькі плыней. Левая, рэвалюцыйная, плынь імкнулася весці ўзброеную барацьбу за рэспубліканскую і дэмакратычную Польшчу, за вызваленне сялян ад феадальных павіннасцей і надзялення іх зямлёй. Правая і памяркоўная частка ў рашэнні сваёй палітычнай праграмы адводзіла вядучую ролю шляхце. Асцерагаючыся сялянскага паўстання, усе яны выступалі за надзяленне сялян зямлёй за кошт канфіскацыі яе часткі ў памешчыкаў з адпаведнай грашовай кампенсацыяй. Падобныя палітычныя плыні існавалі ў Беларусі і Літве. Летам 1862 г. у Вільні з мэтай падрыхтоўкі да паўстання ў краі быў створаны Літоўскі правінцыяльна камітэт (ЛПК). Фармальна ён быў падначалены ЦНК. У ЛПК уваходзілі прадстаўнікі як “чырвоных”, так і “белых”. Па ініцыятыве ЛПК збіраліся сродкі на паўстанне, былі створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі: гродзенская (кіраўнік К.Каліноўскі), мінская (А. Трусаў), навагрудская (У, Борзабагаты) і інш. Левую частку паўстанцаў у Беларусі ўзначальваў Кастусь Каліноўскі – першы беларускі рэвалюцыйны дэмакрат, мысліцель, паэт, публіцыст. Летам 1862 г. разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім К. Каліноўскі пачынае выдаваць газету “Мужыцкая праўда”. Гэта было адзінае ў еўропе выданне сярэдзіны ХІХ ст., непасрэдна адрасаванае сялянам. Газета ў даступнай форме паказвала сутнасць царскай палітыкі і суда, выяўляла грабежніцкі характар рэформы 1861 г. Яе артыкулы заклікалі сялян да ўзброенага паўстання. Выйшла 7 нумароў газеты, кожны з якіх пачынаўся зваротам “Дзецюкі!”, адрасаваным тым беларускім сялянам-юнакам, якім па ўзросце трэба было ісці выконваць воінскі абавязак у расійскую армію. Нумары газеты ён падпісваў псеўданімам “Яська, гаспадар з-пад Вільні”. Разыходжанне ўдзельнікаў паўстання ў поглядах адбіліся на ходзе і выніках паўстання. Яно пачалося ў ноч на 10 студзеня 1863 г. Узначаліў паўстанне ЦНК, які аб’явіў сябе часовым Нацыянальным урадам. У першы дзень быў абнародаваны маніфест, які сбвясціў нацыянальную незалежнасць Польшчы, нацыянальнае і палітычнае раўнапраўе, вызваленне сялян ад усіх феадальных павіннасцей і надзяленне іх зямлёй без выкупу. ЛПК пасля некаторых ваганняў падпарадкаваўся Варшаве і 22 студзеня выдаў маніфест аб патрымцы паўстання ў Польшчы. ЛПК таксама аб’явіў сябе Часовым урадам на тэрыторыі Літвы і Беларусі. 1 лютага 1863 г. Літоўскі правінцыяльны камітэт, які ўзначальваў К. Каліноўскі, звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Лі







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1375. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия