Студопедия — Ганчарства i яго развiццё.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Ганчарства i яго развiццё.






 

Ганчарства - агульная назва аднаго з найважнейшых заняткаў - вытворчасць ганчарных вырабаў гаспадарчага i дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з глiны. Назва паходзiць ад слова "горн" ("гран", "гарно"). Зарадзiлася у раннiм неалiце, у спецыялiзаванае рамяство вылучылася са з'яўленнем ганчарнага круга (на Беларусi у Х ст.). Першапачаткова вырабы ляпiлi ад рукi з фармовачнай масы без абпальвання. Паступова асноўным кампанентам фармовачнай масы стала глiна, у якую для павелiчэння трываласцi дадавалi сухую траву, лубяныя валокны, тоўчаныя ракавiны, жарству, пясок. 3 ХІХ ст. фармовачную масу рабiлi з аднаго або двух-трох розных гатункаў глiны

 

 

шляхам працяглай пластычнай апрацоўкi (нагамi, рукамi, таркай, стругам). Падрыхтаваную масу дзялiлi на невялiкiя кавалкi, дастатковыя для вырабу адной пасудзiны (камякi, галкi, галушкi, грудачкi, клёцы). Фармавалi пасудзiну на нажным або ручным ганчарным крузе. Спосабы фармоўкi: выцiсканне, налеп, выцягванне або спалучэнне гэтых спосабаў. Абпальванне ў ганчарным горне складалася з угравання i дагонкi.

 

У эпоху Кiеўскай Русi асноўнымi цэнтрамi ганчарства былi гарады Полацкай, Тураўскай i Смаленскай зямель, Панямоння. У ХVI-XVIII ст. цэхi, у якiя ўваходзiлi ганчары, iснавалi ў Гродне, Стрэшыне, Брэсце, Мiнску, Шклове, Слуцку, Вiцебску i iнш. Выраб глiнянага посуду быў пашыраны i ў шматлiкiх вёсках. Сведчаннем высокага ўзроўню ганчарства быў вываз керамiкi на продаж за межы Беларусi. У XVII ст. майстры-кафляры, якія спецыялізаваліся на вырабе кафлі - плітак дзеля абкладкі паверхні пячэй, былi запрошаны ў Маскоўскую дзяржаву i прымалi ўдзел у аздабленнi Пакроўскага сабора ў Iзмайлаве, надбрамнай царквы Андрэеўскага манастыра, Церамнога палаца i царквы Спаса за Залатой рашоткай у Крамлi i iнш.

У перыяд капiталiзму ганчарства развiвалася ў дзвюх эканамiчных формах - дробнатаварнай (у вёсках было пабочным ад земляробства промыслам i базiравалася на сямейнай працы, а у гарадах i мястэчках спалучалася з наёмнай) i мануфактурнай (майстэрнi з падзелам працы iснавалi у Барысаве, Копысi, Мiнску). У ХІХ - пач. ХХ ст. iснавала шырокая сетка цэнтраў ганчарства. Назіраліся пераважна малыя (менш за 10 майстроў) i сярэднiя (10-30 майстроў), сустракалiся і буйныя (больш як 30 майстроў). На Беларусi ганчарствам як прафесіяй, займалася каля 4-4,5 тыс. чалавек.

 

Беларускiя ганчары поўнасцю забяспечвалi сваiмi вырабамi насельнiцтва Беларусi. Вясковыя рамеснiкi прадавалi або абменьвалi сваі вырабы на

збожжа ў навакольнай мясцовасцi. Многiя карысталiся паслугамi гандляроў-перакупшчыкаў, якiя вывозiлi гэтыя вырабы i за межы Беларусi (у Варшаву, Вiльню, Кiеў). 3 аптовым продажам посуду звязана і выпрабавана з цягам часу ганчарная сiстэма мер.

 

Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi былi створаны ганчарныя арцелi. Выраб глiнянага посуду ў якасцi дапаможнага промыслу iснаваў у некаторых калгасах. У 1930-я г. саматужная ганчарная вытворчасць прыкметна скарацiлася, а ў многiх месцах зусiм спынiлася. У Заходняй Беларусi ў перадваенны перыяд шмат ганчароў займалiся промыслам iндывiдуальна. У Гродне, Дзiсне, Жалудку, Iвянцы, Ракаве i iнш. працавалi майстэрнi, у якiх выкарыстоўвалася наёмная праца.

 

Пасля Айчыннай вайны у БССР былi адноўлены старыя i адкрыты новыя ганчарныя арцелi, якiя у 60-я гадыбылі пераўтвораны ў дзяржаўныя прадпрыемствы. У наш час ганчарная вытворчасць iснуе на некаторых прадпрыемствах мясцовай прамысловасцi i камбiнатах будаўнiчых матэрыялаў, у тым ліку на Барысаўскiм камбiнаце прыкладнога мастацтва, у вытворчым аб'яднаннi "Беларуская мастацкая керамiка". У традыцыйнай форме яна захавалася у в.Гарадная (Столiнскi р-н), Дрыбiн (Горацкi р-н), г.п.Поразава (Свiслацкi р-н), Ружаны (Пружанскi р-н), г.Браславе i некаторых іншых.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 671. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия