Студопедия — Асаблівасці НЭПа ў Беларусі.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Асаблівасці НЭПа ў Беларусі.

· У РСФСР буйныя фабрыкі і заводы аб'ядналіся у дзяржаўныя трэсты, кіраўніцтва імі ажыццяўляў Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі (ВСНГ). На Беларусі пераважала дробная прамысловасць і гэта не спрыяла стварэнню трэстаў. На самазабеспячэнне былі пераведзены многія прадпрыемствы, а каля 300 здадзены ў арэнду.

· У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР на пачатку 20-х гг. меўся арганізаваны прыватна-гандлёвы апарат, які за папярэдні перыяд выявіў здольнасці да выжывання ў неспрыяльных умовах, а пры НЭПе пачалося яго хуткае развіццё.

· Беларускае сялянства імкнулася да хутарской формы гаспадарчай дзейнасці. Гэта было абумоўлена наступнымі прычынамі: забяспечанасць зямлёй ніжэйшая, чым у сярэднім па СССР, неспрыяльныя прыродныя ўмовы: балоцістасць, лясістасць, нізкая якасць глебы, мясцовыя асаблівасці землекарыстання - 74 % сялянскіх двароў былі цераспалоснымі. Таму 95,5 % сельскіх гаспадарак не магла забяспечыць нават саміх сябе. Развіццё хутарской формы землекарыстання забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення сельскай гаспадаркі Беларусі. Паспяхова прайшлі пасяўныя кампаніі 1921 і 1922 гг., набіралі сілу кааператыўныя аб"яднанні сялян, якімі было ахоплена 60 % насельніцтва вёскі. Да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, прамысловасць перавысіла даваенны узровень развіцця.

НЭП стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт. З усталяваннем асабістай улады I. Сталіна НЭП быў згорнуты.

 

 

4.Удзел БССР у стварэнні СССР. Павелічэнне тэрыторыі рэспублікі

 

Грамадзянская вайна 1918-1920 гг. на тэрыторыі былой Расійскай імперыі засталася адной з найбольш трагічных старонак гісторыі чалавецтва. Дваранска-буржуазны блок пацярпеў паражэнне, расійскае грамадства пазбавілася былой палітычнай, эканамічнай і інтэлектуальнай эліты. Прайграў вайну і нацыянальна-дэмакратычны рух. Чырвоная Армія знішчыла Украінскую Народную Рэспубліку, нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні ў Грузіі, Арменіі, Азербайджане. У гэтых краінах, як і на Беларусі, была абвешчана савецкая ўлада, што на практыцы азначыла ўсталяванне дыктатуры бальшавіцкай партыі, яе рэгіянальных камітэтаў. Але далейшае развіццё міжнацыянальных адносін, аднаўленне народнай гаспадаркі, ліквідацыя эканамічнай і культурнай адсталасці народаў, якія раней уваходзілі ў склад Расійскай імперыі, не магло быць вырашана ў рамках так званага ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Фармальна рэспублікі былі незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР, на самой жа справе паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік. І гэта пры тым, што фактычная ўлада канцэнтравалася ў руках кіраўніцтва бальшавіцкай партыі. У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся два пункты погляду. Першы: прапанова І. Сталіна ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР. Другі: ідэя У. Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае аб'яднанне - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які ўваходзілі б на роўных правах усе савецкія рэспублікі. Адны партыйныя дзеячы бачылі ў ленінскім плане ідэі канфедэрацыі, іншыя ж прапаноўвалі наогул скасаваць самастойнасць рэспублік. Але ў любым варыянце дзяржаўная ўлада павінна была належаць камуністычнай партыі, якая будавалася паводле прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму і забеспечвала ўсебаковы кантроль за ўсімі сферамі грамадскага жыцця. Паколькі аўтарытэт Леніна быў бясспрэчным, пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план. 16 верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пастанавіла "лічыць мэтазгодным устанаўленне адносін паміж камісарыятамі Беларусі і камісарыятамі РСФСР аналагічныя з адносінамі, устаноўленамі паміж РСФСР і Украінай". Улічваючы, што адносіны РСФСР з УССР будаваліся як адносіны дзвюх роўных і незалежных рэспублік, гэта фактычна азначала, што ЦБ КП(б)Б было супраць сталінскага плана "аўтанамізацыі". На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на павятовых партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных. З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і Х Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922 г.) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 г. І з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення, вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік. Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). Старшынямі ЦВК былі выбраны старшыні ЦВК рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) - У. Ленін, які ўжо быў цяжка хворы і практычнай дзейнасцю не займаўся. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Першая Канстытуцыя СССР (студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай. У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвах беларускага кіраўніцтва Прэзідыум ЦВК СССР прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты яшчэ два паветы: Гомельскі і Рэчыцкі. Вяртанне Савецкай Беларусі тэрыторый на ўсходзе значна ўзмацніла яе эканамічны і культурны патэнцыял, было актам гістарычнай справядлівасці. Стварэнне СССР адкрывала магчымасць аб'яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю. Аднак з канца 20-х гг. у СССР перавага ўсё больш стала надавацца цэнтралізму, скараціліся правы і магчымасці рэспублік. Фактычна пачала здзяйсняцца сталінская ідэя "аўтанамізацыі". БССР у складзе СССР фактычна карысталася толькі правамі нацыянальна-культурнай аўтаноміі і тэрытарыяльным самакіраваннем.    

5. (26). Беларусізацыя 20-х гг. Дасягненні і пралікі

Беларусізацыя - нацыянальна-культурная палітыка ў БССР у 20-я гг. У снежні 1920 г. на II Ўсебеларускім з'ездзе Саветаў упершыню было заяўлена аб неабходнасці арганізацыі жыцця грамадства, дзяржавы на роднай мове. У 1923 г адбылася партканферэнцыя КП(б)Б, якая была прысвечана разгляду нацыянальнага пытання. Так былі зроблены першыя палітычныя крокі да беларусізацыі, якія не падабаліся асобным партыйным кіраўнікам верхніх эшалонаў улады. Рабіліся і практычныя крокі ў напрамку абуджэння самасвядомасці беларусаў: у 1920 г. пачаў дзейнічаць беларускі вандроўны тэатр Уладзіміра Галубка і Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр у Мінску, у якім ставіліся спектаклі "Паўлінка", "Машэка", "Кастусь Каліноўскі". У 1921 г. была створана першая ў БССР вышэйшая навучальная ўстанова - Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), першым рэктарам якога быў гісторык У. Пічэта, у 1922 г. - Інстытут беларускай культуры (навукова-даследчая ўстанова) і Інстытут сельскай гаспадаркі. Пачалі працаваць Дзяржаўны музей і Цэнтральны архіў. У 1921 г. было ўтворана выдавецтва "Савецкая Беларусь", сталі выходзіць газеты, часопісы, кнігі на беларускай і іншых мовах. 15 ліпеня 1924 г. быў пакладзены пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі (як бачым, і да 1924 г. было зроблена нямала). Магутны імпульс палітыцы беларусізацыі прыдало "ўзбуйненне" рэспублікі ў 1924 і 1926 гг.

Асноўныя мэты беларусізацыі: пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы, развіццё беларускай культуры, вылучэнне на розныя кіруючыя пасады беларусаў. Справаводства Дзяржаўнага апарату і часцей Чырвонай Арміі пераводзіліся на беларускую мову. Беларуская, руская, яўрэйская і польская мовы былі прызнаны раўнапраўнымі. Вучні навучаліся ў школах на роднай мове з абавязковым вывучэннем дзяржаўнай мовы - беларускай. К 1928 г. у рэспубліцы налічваліся 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія Саветы. Узнік і асобны нацыянальны польскі раён з цэнтрам у Дзяржынску.

Была дадзена амністыя ўсім удзельнікам нацыянальных фарміраванняў і арганізацый перыяду грамадзянскай вайны. Вярнуліся ў рэспубліку В. Ластоўскі, Я. Лёсік і іншыя дзеячы вызваленчага руху. Працэс вылучэння беларусаў на адказную работу прыняў характар карэнізацыі - вылучалі тых, хто вывучаў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы. З павагай ставіліся да беларускай мовы апаратчыкі іншых нацыянальнасцей. Напрыклад, А.Крыніцкі, які ўзначальваў КПБ у 1924 - 1927 гг., рускі па нацыянальнасці, авалодаў беларускай мовай, чытаў на ёй даклады.

Палітыка беларусізацыі спрыяла развіццю беларускай літаратуры, узніклі літаратурныя аб'яднанні "Маладняк", "Полымя", "Узвышша". Актыўнымі праваднікамі гэтай палітыкі былі пісьменнікі Я. Колас, Я. Купала, У. Дубоўка, М. Чарот, П. Галавач, К. Чорны, М. Лынькоў. У 1928 г быў створаны першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль", рэжысёр - Ю. Тарыч. У 1929 г. Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук, прэзідэнтам АН стаў гісторык У. Ігнатоўскі.

Дасягненні беларусізацыі: да канца 20-х гг. на беларускую мову выкладання было пераведзена каля 80 % сярэдніх школ, у цэнтральных установах служачыя валодалі беларускай мовай: у 1925 г. - 20 %, у 1927 г. - 80 %. Усё гэта рабілася на дэмакратычных асновах, беларусізацыя атрымала моцную падтрымку насельніцтва, дапамагла яму ўсвядоміць сябе нацыяй. Але нацыянальна-культурнае будаўніцтва ажыццяўлялася ў сутычках розных сіл. З аднаго боку, былі спробы прыпыніць, а з другога - фарсіраваць беларусізацыю. Росквіт беларусазнаўства быў нядоўгі. У канцы 20-х гг. была згорнута палітыка беларусізацыі. Дзеячы, якія яе праводзілі, былі абвешчаны нацдэмамі, абвінавачаны ў жаданні рэстаўрацыі капіталізму ў БССР. Менавіта тады па нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі быў нанесены ўдар такой сілы, што вынікі яго адчуваюцца і сёння.

 

 

2-3.Новая эканамічная палітыка ў БССР

Першая сусветная вайна і грамадзянская вайна прывялі да велізарных разбурэнняў у Расіі і на Беларусі. Панавала гаспадарчая разруха, разваліліся або аслаблі ранейшыя эканамічныя сувязі, ішло распыленне рабочага класа. Вельмі востра паўстала пытанне збяднення большай часткі насельніцтва. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі складала 50% ад 1913 г. Не хапала хлеба, запалак, солі. Не ў лепшым стане знаходзілася прамысловасць, агульны аб'ём валавой прадукцыі якой складаў 15-20% ад даваеннага ўзроўню.

 

"Ваенны камунізм" пасля заканчэння грамадзянскай вайны страціў усе аргументы на сваю карысць. У гэты час рашаючым фактарам сталі адносіны да Савецкай улады сялян, чыя лаяльнасць да яе і падпарадкаванне харчразвёрстцы былі выкліканы страхам страты сваіх зямельных надзелаў у выпадку "белай рэстаўрацыі". Як толькі гэта пагроза знікла, сяляне сталі патрабаваць права свабодна распара-джацца зямлёй і прадукцыяй сваёй працы, выказваць незадаволенасць харчразвёрсткай. Сяляне ўсё часцей супраціўляліся прадстаўнікам улады, у розных рэгіёнах краіны ўспыхвалі паўстанні.

 

Супраціўленне сялян палітыцы харчразвёрсткі пагаршала і без таго жабрацкае жыццё гараджан. У студзені 1921 г. хлебны паёк рабочых быў скарочаны. Галадала па ўсёй Савецкай краіне каля 40 млн. чалавек. Улады лічылі, што уціхамірыць сялян толькі армія. Толькі ў Тамбоўскую губерню было паслана да 50 тыс. чырвонаармейцаў на чале з М. Тухачэўскім. 1 сакавіка 1921 г. паўсталі маракі Кранштата, якіх называлі "гонарам рэвалюцыі". Яны патрабавалі свабоды слова, друку, шматпартыйнасці, ліквідацыі харчразвёрсткі, свабоды гандлю, "поўнага права сялян над зямлёй". Падаўленнем мяцяжу кіраваў старшыня Рэўваенсавета Л. Троцкі сумесна з дэлегатамі Х з'езда РКП(б).

 

Л. Троцкі ўнёс прапанову ў Палітбюро абмежаваць развёрстку, прычыну крызісу ён бачыў у высокіх заданнях. У. Ленін убачыў іншае - крызіс ваенна-камуністычных метадаў будаўніцтва сацыялізму. Аднак фактычна гэта быў больш глыбокі крызіс - крызіс усёй канцэпцыі сацыялізму, якую прапаноўвалі К. Маркс і У. Ленін. "Ваенны камунізм", або эксперымент па стварэнню камуністычнага грамадства, з'явіўся сацыяльнай утопіяй. У далейшым гэты эксперымент адважыліся паўтарыць толькі кітайскія камуністы падчас грамадзянскай вайны ў 30-я гады, ды групоўка ў Кампучыі ў 70-я гады. Кіраўніцтва расійскай кампартыі ўжо на пачатку 20-х гадоў зразумела, што, каб пераадолець крызіс, захаваць сваю ўладу, трэба рэзка змяніць палітычны курс.

 

Першай антыкрызіснай мерай нэпа стала замена харчразвёрсткі натуральным падаткам. Гэта было адобрана Х з'ездам РКП(б), які адбыўся 8-16 сакавіка 1921 г. Натуральны падатак быў менш развёрсткі, аб'яўляўся перад пасяўной, не мог быць павялічаны на працягу года. Падатак першапачаткова складаў 20% ад чыстага прадукту, затым быў зменшаны да 10%, а з 1924 г. стаў збірацца грашыма. Усе лішкі прадукцыі пасля выканання падатку заставаліся ў селяніна.

 

Партыя вымушана была пайсці на дазвол прыватнага, кааператыўнага і дзяржаўнага гандлю. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР вядучае месца займаў прыватны гандаль. На яго долю ў 1922/1923 г. прыходзілася 90% гандлёвых прадпрыемстваў і 85% тавараабароту. Дзяржаўны гандаль меў першынство ў аптовай сферы.

 

Селянін атрымаў права свабоднага выбару формы апрацоўкі зямлі і гарантыю землекарыстання. З усіх рэспублік СССР Беларусь з'яўлялася найбольш сельскагаспадарчай: у 1920-1923 гг. тут налічвалася 89% сельскага насельніцтва. Зразумела, што сельская гаспадарка была стрыжнем, вакол якога варочалася ўся эканоміка рэспублікі. Асаблівасцю эканамічнага становішча Беларусі было тое, што ўвядзенне нэпа супала па часе з перадачай зямлі сялянам. У 1921 г. сялянства павялічыла сваё землекарыстанне на 11,4% коштам былых уладанняў памешчыкаў. Але гэта была нязначная прырэзка - менш чым па адной дзесяціне на двор, бо 70% нацыяналізаваных зямель была перададзена ў дзяржаўны лясны і зямельны фонд. У выніку забяспечанасць сялян зямлёй у БССР была ніжэй сярэдняй па СССР на 41%.

 

 

У верасні 1922 г. Прэзідыум ЦВК БССР прыняў закон аб працоўным землекарыстанні. У ім аднолькава законнымі прызнаваліся арцелі, абшчыны, прыватнае ўладанне ў выглядзе водрубаў ці хутароў. Дазвалялася здача зямлі ў арэнду і выкарыстанне наёмнай працы, праўда калі працуюць і члены сям'і.

 

Зямельны крызіс можна было пераадолець толькі інтэнсіфікацыяй формаў вядзення сялянскай гаспадаркі. Наркамат земляробства БССР распрацаваў курс на замену трохполля шматполлем, на развіццё жывёлагадоўлі і кааперацыі. Паралельна пачаў дзейнічаць новы Зямельны кодэкс БССР (прыняты ў жніўні 1924 г.).

 

За аснову землеўпарадкавання быў прыняты ўчасткава-падворны парадак землекарыстання ў форме пасёлкаў - аб'яднанняў 10-20 двароў з агульным шматпольным севазваротам (да 200 дзесяцін), а таксама хутароў. Ліквідацыя цераспалосіцы дазваляла павялічваць прадукцыйнасць працы, змяншаць выдаткі на апрацоўку зямлі, паляпшаць культуру земляробства. Быў створаны рэзервовы зямельны фонд, з якога надзяляліся бяднейшыя сяляне. Праўда, дзейнічалі мінімальныя (5,6 дзесяціны) і максімальныя (11,9 дзесяціны) нормы землекарыстання на адну гаспадарку. Да 1928 г. больш за 25% двароў выйшла на хутары і водрубы, на 1,4 млн. га былі створаны пасёлкі. Заахвочвалася сялянская кааперацыя, якая насіла крэдытна-збытавы характар і аб'ядноўвала ў 1928 г. 50% гаспадарак.

 

З адменай дэкрэта аб нацыяналізацыі ўсёй прамысловасці ажыццяўлялася дэнацыяналізацыя дробнай і часткі сярэдняй прамысловасці і вяртанне яе былым уладальнікам. Каля 300 прадпрыемстваў было аддадзена ў арэнду. Прычым кожны грамадзянін мог сам арганізаваць саматужную або прамысловую вытворчасць з наймам рабочых: да 10 пры рухавіку, да 20 без рухавіка. Былі зняты абмежаванні на іх дзейнасць і дадзены правы юрыдычных асоб.

 

Нармальнае функцыянаванне гаспадарчага механізма было немагчымым без грашовай рэформы. Рэформа пачалася ў 1922 г. з выпуску новай грашовай адзінкі - савецкага чырвонца. Чырвонцы абменьваліся на золата: 1 чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным рублям або 7,74 г. чыстага золата, або 5,14 доларам ЗША. У снежні 1921 г. пачала працаваць Усебеларуская кантора дзяржаўнага банка ў Мінску, якая ў далейшым арганізавала 9 філіялаў у акруговых цэнтрах. Ствараліся камерцыйныя банкі, таварыствы ўзаемнага крэдыту. У адшчадных касах былі адменены абмежаванні на сумы прыватных асоб і арганізацый. Дзяржава абвясціла гарантыю тайны ўкладаў, сярэдняя велічыня якіх павялічылася ў 3,3 раза.

 

Была адноўлена грашовая аплата, уведзены тарыфы зарплаты, зняты абмежаванні на яе рост. Арганізацыя працы пачала будавацца на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання - здзельнай аплаты. Укараненне гаспадарчага разліку дазволіла пазбавіцца ад ураўнілаўкі, улічваць кваліфікацыю работніка і яго працоўную актыўнасць. У зарплату ўключаўся кошт камунальных паслуг для сем'яў рабочых і служачых. І, як вынік, рост прадукцыйнасці працы, якая ў 1927 г. перавысіла даваенны ўзровень у 1,8 раза.

 

Нэп меў спрыяльныя вынікі для эканомікі Беларусі. Да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, прамысловасць Беларусі дасягнула даваеннага ўзроўню. Пры гэтым на долю дзяржаўнага сектара прыходзілася амаль 3/4 усёй прадукцыі.

 

Партыйны і дзяржаўны апарат не мог прыняць новы эканамічны курс, таму што той адмаўляў камандныя метады кіравання: таварна-грашовыя адносіны патрабавалі гнуткай прафесійнай палітыкі, ведаў і вопыту. А ў партдзяржапараце адсутнічалі стымулы да перабудовы: гарантаваная заработная плата, дачы, санаторыі - усё гэта ён атрымліваў незалежна ад эфектыўнасці працы.

 

Нэпам былі незадаволены таксама малакваліфікаваныя рабочыя, беспрацоўныя, беднякі, батракі. Яны склалі тую сацыяльную глебу, якая падтрымала дзеянні партапарату па ліквідацыі новай эканамічнай палітыкі.




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Статья 94 | Приём на работу

Дата добавления: 2015-09-06; просмотров: 1302. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Травматическая окклюзия и ее клинические признаки При пародонтите и парадонтозе резистентность тканей пародонта падает...

Подкожное введение сывороток по методу Безредки. С целью предупреждения развития анафилактического шока и других аллергических реак­ций при введении иммунных сывороток используют метод Безредки для определения реакции больного на введение сыворотки...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Лечебно-охранительный режим, его элементы и значение.   Терапевтическое воздействие на пациента подразумевает не только использование всех видов лечения, но и применение лечебно-охранительного режима – соблюдение условий поведения, способствующих выздоровлению...

Тема: Кинематика поступательного и вращательного движения. 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью, проекция которой изменяется со временем 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия