Студопедия — Паходныя
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Паходныя

Нервная дистрофия – это такое нарушение трофики, в основе которого лежит поражение иннервации элементов (в данном случае – полости рта).

Эти нарушения могут затрагивать: все слизистые (десны, неба, щек, миндалин и т.д.)

Альвеолярный отросток

Соединительную ткань десны

Периодонт

Пульпу

Может нарушаться трофика костной ткани.

В зависимости от степени поражения нервной ткани проявления могут быть большей или меньшей степени выраженности.

Виды проявлений:

1) Истончение слизистой десен, кровоточивость, повышение чувствительности (сначала ↑, а затем чувствительности), болезненность. Вплоть до мелких кровоизлияний 3-5 мм.

2) Пародонтоз (со всеми его проявлениями)

3) Расшатывание и выпадения зубов (следствие атрофии альвеолярного отростка)

4) Твердые ткани зуба становятся ломкими (может сломаться коронка, а корень остаться)

 


 

 

Паходныя

 

1) Закладаўся й арол з сівагрывым канём,

( х 2 кожны радок)

Закладаліся — распісаліся

Па белай бумазе да йшчэ чорным пяром.

Ой, арол казаў, што я вылетаю,

Ой, а конь казаў, што я выбегаю.

Ой, арол ляціць — ажно крылле свісціць,

Ой, а конь бяжыць — ажно зямля дрыжыць.

 

*************************************

 

2) — Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш?

— А як мне, Дунаю, паціху ня йсці?

На мне, на Дунаю, тры чаўны ідуць,

А ў адным чаўночку конікі ірзуць.

У другім чаўночку малайцы пяюць,

А ў трэцім чаўночку дзяўчаты плачуць.

Конікі ірзуць, бо вайну чуюць,

Малайцы пяюць — на вайну ідуць.

Малайцы пяюць — на вайну ідуць,

Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць.

Да прыйшоў да яе сам пан-капітан:

— Чаго ты, дзяўчынка, так сільна плачаш?

Чаго ты, дзяўчынка, так сільна плачаш?

А ці ты, дзяўчынка, замуж не хочаш?

Ўзяў бы я за сябе ― ня роўна ты мне;

Вазьму я цябе за свайго слугу.

Яму будзеш жана, а мне мілая,

Яму будзеш пасцель слаць, са мной ляжаш спаць.

— Няпраўда твая, сам пан-капітан,

Каму буду пасцель слаць, з тым і лягу спаць.

А ці свецяць два месяцы пры адной зары?

Ды й не жывуць два мужы пры адной жане.

— Дзяўчына-дзяўчыначка размыслёная,

Была б твая галовачка з плеч зрублёная.

 

******************************************

3) Себеж/Верхнядзвінск, 2003, меркавана купальская

 

У чысценькім полі ні дым, ні туман,

( х 2 кожны радок)

Да там стаялі чатыры палкі.

Ў адным палочку конікі стаяць,

Ў другім палочку званочкі звіняць,

Ў трэцім палочку два браціткі стаяць,

Ў чацвёртам палочку брат брата забіў.

Ў адну паненачку улюблялісі,

Ў вузенькай вуліцы сустракалісі.

Меншай брат большаму дзеўку не ўступіў,

Большай брат меншаму галаву зрубіў.

Буйна галовушка пакацілася,

Белае цела павалілася.

Тая паненачка зажурылася:

Ў якую мінутачку я радзілася,

Што й у двух браціткаў улюбілася?

 

*************************************

 

4) Докшыцкі раён, 1972

 

Растужылася й расплакалася

( х 2 кожны радок)

Жаўнерская маладая жана.

Па новых сенях расхажавала,

Свайму дружку ўсё й супрашавала:

— Начуй, начуй, мой дружочэк, у мяне.

— Рад ба быў я тры-чатыры начаваць;

Коні ж мае ўсё й заложаны стаяць,

Барабаншчыкі нанятыя сідзяць.

Еду ў поля да в новыя варата

Аж мой татка лі варотцаў стаіць:

— Сынку-сынку, што мне 'тказаваіш?

— Табе, тата, да все новыя двары,

Табе, мама, злота-срэбра сума,

Табе, брацец, а ўсё жыта малаціць,

Табе, с(е,і)стра, мае хустачкі насіць,

Табе, жана, на тры волюшкі даю:

Хочэш — тут будзь, хочэш — замуж ідзі,

А ня хочыш, дык з вайны дажыдай...

Ой, выйду ж я ўсё й на крутую (й) гару,

Ой, гляну ж я ўсё й пад яснаю зару:

Усе дружкі су ваёнушкі ідуць —

Майго дружка толька коніка вядуць,

А платочкі ўсё крывавыя нясуць.

Я й слёзкамі бела вымала,

Без качалак гладка выкачала,

Я й бяз сонца суха высушыла.

 

***********************************

 

5) Выпраўляла маці сына, да й на дваццаць пяць гадоў.

Да й на дваццаць пяць гадоў.

Цераз дваццаць пяць гадоў вараціўся сын дамоў.

Падыходзіць да сяла — стаіць крутая гара,

Падыходзіць да варот, да й пытае: "Дзе ж мой род?"

Роду-племені няма, бацька й маці памерла.

Бацька й маці памерла, сястра замуж аддана.

Ды застаўся адзін брат, нежанаты, халасцяк.

— Чаго, брат, ня жэнісся, на каго надзеесся?

Ці на грошыкі бядзён, ці на дзевак не гадзён?

— Я й на грошыкі багат, я й на дзевачак казак.

А я грошы распушчу, я жаніцца не хачу.

 

******************************************

 

6) Слышна, братцы, што ў набор будуць браць.

Которого братца й у солдацікі й аддаць?

Чы старшого братца, сэрэднэйшого,

Чы самого найменьшэйшого?

У старшого братца то й дзетак чэрэда,

Ў сэрэдэнейшого то й жана жэ молода.

Ў сэрэдэнейшого то й жана жэ молода,

А ў мэньшого то й нікого ж нема.

Старшый брацец адмаўляецца,

Сэрэднэйшый брацец адкупляецца.

Сэрэднэйшый брацец адкупляецца,

А мэньшой жа собіраецца.

7) Шуміць-гудзе дубровачка,

Да плачыць-тужыць й удовачка.

Плачыць-тужыць, шчэ й рыдае,

Да й на бітой шлях паглядае.

Бітым шляхам уланы едуць,

Да й мойго мужа коня вэдуць.

Ой, уланы ж маладыя,

Да й дзе ж вы мойго мужа дзелі?

Дзе ж вы мойго мужа дзелі,

Да дзе ж вы яго коня ўзялі?

Ў чыстым полі траўка шуміць,

Да й у той траўцы твой муж ляжыць.

Й у той траўцы твой муж ляжыць,

Да правай ручкай шаблю дзержыць.

Правай ручкай шаблю дзержыць,

Да левай ручкай росу бярэ.

Левай ручкай росу бярэ,

Да й на сэрдэнько полівае.

Роса моя росяная,

Да й душа моя жывушчая

Душа моя жывушчая,

Да й жана моя молодая.

 

************************************

 

8) Выгукнула два голубы парай летаючы,

Высвіснула два козакі, попяць ступаючы.

( х 2 кожны другі радок)

Высвіснула два козакі, попяць ступаючы —

Заплакала Марусына, дома й устаючы.

Нэ плач, нэ плач, Марусына, возьмэмо з собою

Як вывэзэм ў чыста поле, назовэм сэстрою.

А сэстрою нэ рідною, солдацкой жаною.

Выражала маты сына ў чужую старон(ку):

— Едзе, едзе, й мой сыночку, доўга не бавіся,

За рік, за два, за чатыры дадому вэрныся.

— Ой рад бы я, моя мамка, шчэ й раньшэ вэрнуцься,

Шчось мой конік воронэнькі ў вороцях споткнуўся.

Ой, споткнуўся да й зваліўся — чорны ворон крача,

Чорнаброва Марусына ўсё й по мэнэ плача.

 

*******************************************

 

9) Як паехаў сын Даніла на Расію-вайну,

Гэй-гэй, на Расію-вайну

Як пакінуў сын Даніла Кацярыну-жану,

Сынка маленькага, мамку старэнькую,

Яго мамка старая усю ночку не спала.

― Прыедзь, прыедзь, сын Даніла, су Расіі-вайны,

Кацярына-жана па ўсім верх паняла,

Твае коні вараные позаежджывала,

Твае шубы дарагіе позанашывала,

Твае мяды саладкіе порасчастывала.

Як прыехаў сын Даніла су Расіі-вайны,

Не поспела Кацярынка вароцейкі расчыніць,

Вароцейкі расчыніць, шчыру праўду згаварыць,

Як дастаў жа сын Даніла, ох, і гострую меч,

Да і зняў жа Кацярынцы да й головачку з плеч,

Як пойшоў жа сын Даніла свое коні глядзець,

Коні яго вараные позастойваліся,

Як пойшоў жа сын Даніла свое шубы глядзець,

Шубы яго дарагіе позалёжваліся,

Як пойшоў жа сын Даніла свое мяды глядзець,

Мяды яго саладкіе позаплесневалі,

От жа, табе, мая мамка, тры грахі на цябе:

А і першы жа грэх, што жану загубіў,

А другі жа грэх, што я молад удавец,

А і трэці жа грэх, што мой сын сірата.

 

**************************************

 

10) Ой, на горе да й карчомачка,

Ой, да там і чумак, ох, і напіваўся.

Ой, там чумак да й напіваўся,

Ой, а конь і з арлом, ох, і паспрачаўся.

Ой, а конь кажа: я й сільней цябе,

А арол і кажа: ох, я быстрэй цябе.

Ой, конь бяжыць да й дарогаю,

А арол ляціць, ох, і дуброваю.

Ой, конь бяжыць, да й зямля дрыжыць,

А арол ляціць, ох і гая шуміць.

Прыбяжаў конь да й на краіну,

Ой, да ждаў і орла, ох, і час-гадзіну.

― Дзе ж ты, орле, ой, замарыўся,

Што й на час-гадзіну, ох, і запазніўся?

― За Дунаем я дзеток маю,

Ой, дзе ні бываю, ўсё іх атвядаю.

Ой, ляцелі да й воронята,

Да й позабівалі моіх дзіцянятак.

Покуль з імі да й расправіўся,

То й на час-гадзіну, ох, і запазніўся.

Ўзняўся орле да ў неба высока,

Ой, даўся аб зямлю аб сыру глыбока.

А конь стаіць да й думу ж мае,

Ой, якая смерць, ох, і сам ня знае.

 

**********************************

 

11) А й у полі пыль-пыліца, там салдацікі ідуць,

Да гэй, гэй, у-ха-ха, да там салдацікі ідуць

Воны едуць-маршыруюць, самі сабе гаворяць,

Самі сабе гаворяць да залатую гору ўзяць:

Асталася нам гара да шчэ й дзяўчына молода.

 

******************************************

 

12) з- пад Мазыра, 1988

 

У горах Карпаты глыбокіе яры,

Па дзвесця, па тріста салдатаў легалі. (х2)

Не ‘днаму салдату галов(а)ку ‘тарвало,

Не й адзін салдацік бяз ножок страдае,

Ды к ему й чорны воран то й дзень і прылетае.

Ой, дай жэ, сестріца, лісточок бумагі,

Лісточок бумагі, шчэ й войстрае перца,

Напішу жэ я дадому паследне пісемца.

Нехай дома знаюць, пісьмо прачытаюць,

Што ў горах Карпаты глыбокіе яры, (х2)

Па дзвесця, па тріста салдатаў легаюць. (х2)

 

*******************************************

 

13) з-пад Мазыра, 1988

 

Зашумелі лозы, белые берозы,

Лес-дубравушка, (х2)

Забалело цело салдацкее ж бело,

Шчэ й галовушка.

Ніхто к таму целу салдацкаму белу

Не прыступае,

Толькі прыступае, только даежджае

З палка брат-таваріш мой.

― Таваріш, таваріш, друг мой вазлюбезный,

Ад чаго ты забалеў? (другі раз Й ад чаго...)

Ці ‘д буйнаго вітру, ці ‘д яснаго Сонца,

Ці ‘д неволюшкі?

― Таваріш, таваріш, друг мой вазлюбезный,

Распрадай валы.

Распрадай жэ волы, распрадай жэ сіву,

Грошы падзелі:

Палавіну жонцы, палавіну мне,

Да й пахаваеш мене

Ў вішнёвам садочку на жоўтом песочку ж

Весело лежаць.

Таваріш, таваріш, друг мой вазлюбезной,

Напішэш лісток,

Напішэш лісточок, напішэш другой,

Да й прыб’еш к храсту.

Хто тудой іціме, хто тудой ехацьме,

Той будзе чытаць.

І той будзе знаці, той будзе ведаці,

Й ад чаго я пам’ёр.

Ні ‘д буйнаго вітру, ні ‘д яснаго й Сонца ―

Й ад неволюшкі. (х1)

 

*******************************************

14) з-пад Петрыкава

 

Ішлі хлопцы дарагой, затуманены глаза,

Е-ей, затуманены глаза

Затуманены глаза, аглянуцца ім нельзя.

Аглянуліса назад ― тры красотачкі стаяць.

― Нам, красоткі, не да вас, у салдаты беруць нас,

У салдаты беруць нас, да й на дваццаць п’яць гадоў.

Адслужыў жа 25, а на шостыя пяць дамой.

Падыходжу да сяла ― там высыпана гара.

Падыходжу да варот да й спрашваю: “(Да) дзе ж мой род?”

― Твайго роду тут няма, ацец-маці памерла,

Да й астаўся адзін брат, да й той холаст, не жанат.

― Чаго, брацік, не жанат, ці ты дзенег не маёш?

Ці ты дзенег не маёш, ці ты дзевак не ўзнаёш?

― А я дзенюжкі маю і (а) я дзевушкі ўзнаю,

А я дзевушкі ўзнаю, но жаніцца не буду.

 

*******************************************

15) Ltv 73 (?)

 

Та з-пад бору, бору цёмнаго,

З-пад явору, з-пад зялёнаго

Вылятала пташка райская,

Вынасіла пісьмо царскаё.

Вынасіла пісьмо царскаё,

Напісана: “ґасударскаё”,

Каб малойцы сабіраліся,

З айцом-мацей распрашчаліся.

― Ці ў матулі не сыночкам я быў,

Ці татулю я неверна служыў?

Прашчай, айцец, прашчай, маці мая,

Прашчай уся родна сем’я.

Цар на вайну забірая мяне,

Ой, загіну я ў чужой старане.

 

********************************

 

16) меркавана купальская

 

А й у полі-полюшкі ні дож, ні туман,

А-а-е-а-(й)а, ні дож, ні туман

А у полі-полюшкі трі палкі салдат,

А у первым палку коні іржалі,

А у ўтарым палку саблі блісталі,

А у трецім палку пр(ы/а)ява была,

Пр(ы/а)явушка была: брат брата убіў,

А убіўшы брацілку, стаў пісьмо пісаць.

Стаў пісьмо пісаці, маменькі ‘дпраўляць:

― Судзі міне, маманька, судзі ты, как хош,

Служылі мы, маманька, а ў адном палку,

Любілі мы, маманька, дзевіцу адну,

А я яго, маманька, па чэсці прасіў,

А ён міне, маменька, шагу не ўступіў,

А я яму, маманька, галаву срубіў.

 

**************************************

 

17) з-пад Менска (?), 1974 (?), меркавана купальская,

у квадратных дужках магчымы працяг

 

Ой, цёмна, цёмна за дваром,

Ехалі баяры ў сем радоў,

Вязлі Міхалю на кані,

Палажыў галоўку на мячы.

Палажыў галоўку на мячы,

А за ім мамачка плачучы:

― Ой, сынку, сынку, Міхаля,

За каго галоўку палажыў?

За каго галоўку палажыў:

Ці за татачку старога,

Ці за татачку старога,

Ці за брацяйку малога,

Ці за мамачку старую,

Ці за сястрыцу малую?

― Ні за татачку старога,

Ні за брацяйку малога,

[Ні за мамачку старую,

Ні за сястрыцу малую:

Палажыў галоўку за дзеўку

Ды за яе белу пасцельку.]

 

**************************

 

 

18) Ашмянскі павет/раён, в. Куцэвічы, 1910

 

Ой, у роўненькім полі, да

Ох, у роўненькім полі,

Там канюшанькі новы.

Ой, там кучар малады, да

Ох, там кучар малады,

Пад ім конік вараны.

Адзін конь не есць, не п'е, да

(Ох,) адзін конь не есць, не п'е,

Ўсё капытам землю б'е.

― Ой, ты, кучар малады, да

Ох, ты, кучар малады,

Паскарэй сядлай каней.

Ты паедзеш ўтрох гуляць, да

Ох, паедзеш ўтрох гуляць,

З афіцэрам ваяваць.

Мяне на вайне заб'юць, да

Мяне на вайне заб'юць,

А цябе у полк вазьмуць.

 

*************************

 

19) Наваградскі раён, в. Дзяляцічы, 1944

 

Ой, красна ж я па саду гуляла,

Красна ж я крапівушку жала.

Ой, жала ж я, нямножка нажала,

Здайся ж, я ні з кім не стаяла.

Ой, здайся ж, я ні з кім не стаяла,

Толькі ж я з мілым гаварыла:

― Мой міленькі, дружочак сардэчны,

Чула ж я на цябе патугу.

Ой, пойдзеш ты ў ваенную службу,

Возьмеш ты мяне з сабою.

Ой, возьмеш ты мяне з сабою,

Назавеш радною сястрою.

― А ў тым палку афіцэраў многа,

Ўсе знаюць мяне, маладога.

Ой, што ў мяне роднай сястры няма,

Толькі ёсць жана маладая.

Ой, толькі ёсць жана маладая,

Ды тая глупы розум мае.

Ой, ды тая глупы розум мае,

Што мужа братам называе.

 

**************************************

 

20) Касцюковіцкі раён, в. Гібалы, 1929

(т/с варыянты з Віцебскага і Гомельскага паветаў)

 

Ў каралеўскім войску конікі ірзуць, (х2)

А ў пана-лацмана дзевачка плача.

Дзевачка плача: замуж не хоча.

― Цыц жа, ты, дзевачка, цыц жа, ты, не плач,

Вазьму цябе замуж за слугу свайго,

Яму будзеш гатаваць, а мне падаваць,

Яму будзеш пасцель слаць, а са мною спаць.

― А пану мой, пану, бадай ты прапаў,

Не насіла мая маць па два паясы,

Не любіла мая маць па два мужыкі.

Каму буду гатаваць, таму буду падаваць,

Каму буду пасцель слаць, із тым буду спаць.

 

***************************************

 

21) Ашмянскі павет

(т/с варыянты: Чэрыкаўскі павет, Брэст-Літоўскі

павет, Слуцкі павет (2), Смаргонскі раён, Астравецкі

раён)

 

Цёмна н о чк а наступ а е,

(х2 кожны няцотны радок)

Жаўнер конік а сядл а е,

Асядл а ўш ы уздых а е,

На ваёнку в ы яздж а е.

― Еду п о л е і друг о е,

На трэц я й у з'яздж а ю.

Верны к о н і к паклып а е,

Сон галоўку а бым а е.

Пушчу к а н я на дал і ну,

А сам лягу н а гадз і ну.

Сплю гадз і нк у, сплю друг у ю

І трэцюю н е будж у ся.

Шчаслів ая гадзін а нька,

Скуль ўзялася дз я ўчын а нька:

― Ўставай, ж а ўн е р, досі сп а ці,

Твайго каня н е від а ці.

Ідзе в о йск а незмярн о е,

Незлічона е, страшн о е.

Возьмуць к а н я варан о га,

Заб'юць цябе, м а лад о га.

Каня в о зьм у ць ― другі б у дзе,

Цябе заб'юць ― мн е жаль б у дзе.

― Ці ты м я н е, дзеўка, л ю біш,

Што мяне так р а на б у дзіш?

― Каб я ц я б е не люб і ла,

То б я рана н е будз і ла.

 

**********************************

 

22) 1929

(варыянты: Лоеўскі раён, Наваградскі раён)

 

Па сіняму мору макі зацвітаюць,

Зацвітаюць макі, а ўсё чырваныя.

Зацвітаюць макі, а ўсё чырваныя,

Ой, ідуць рэкруты, хлопцы маладыя.

Ой, выйшла маці, стала на парозе,

Пазнала сыночка ў дзевятым абозе.

― Ой, вярніся, сынку, вярніся дадому,

Ой, выберы сабе валы палавыя.

Ой, выберы сабе валы палавыя

І ідзі араці дарожкі крутыя.

― Ой, лепей мне, мамка, ўвесь свет вандраваці,

Ой, ніж мне крутыя дарожкі араці.

― Ой, вярніся, сынку, вярніся дадому,

Ой, выберы сабе косаньку гаструю.

Ой, выберы сабе косаньку гаструю

І ідзі касіці траву шаўкавую.

― Ой, лепей мне, мамка, шабельку насіці,

Ой, ніж шаўкавую травіцу касіці.

 

*****************************************

 

 

23) меркавана з’явілася ў часы паўстання Касцюшкі

(варыянт: Лельчыцкі раён)

 

Ой, арол, ты, арол, ты лятаеш высако,

Ты лятаеш высако, ты бываеш даляко.

Ой, ці быў ты, арол, на маёй старане?

Ой, ці чуў ты, арол, аб маёй удаве?

Ой, ці журыцца, ці пячаліцца,

Ой, ці ў госці да сябе дажыдаецца?

 

**************************************

 

24) Лепельскі раён, 1963

 

Наляцелі шэры гусі са Русі,

(х2, акрамя апошніх шасці радкоў)

Селі-палі у ўдовушкі на дварэ,

І крылкамі увесь двор услалі,

І вочкамі каморачку асвяцілі,

Галаскамі удовушку ўзбудзілі:

― Устань, устань, удовушка малада,

Ці не едзе а твой муж са вайны.

Сам не едзе, толькі конік бяжыць,

На коніку ды сядзельца ляжыць,

На сядзельцы бел платочак ляжыць,

На платочку тры прыказікі ляжыць:

Каб платочак бела вымыты быў,

Каб без вады бела вымыты быў,

І без сонца суха высушаны,

Без качалак гладка выкачаны.

― Я слізамі бела вымыла яго,

Уздыханнем суха высушыла,

Узляганнем гладка выкачала.

 

***********************************

 

25) з-пад Петрыкава

 

Да булі леса, цепер паля,

Да была Польшча, цепер воля.

Да была Польшча, цепер воля,

Да й урынае туман з мора.

Да туман з мора урынае,

Да маці з сыном размаўляе:

― Да не едзь, сынку, начуй дома, ―

Да сынок мамкі не паслухаў,

Да сынок мамкі не паслухаў,

Аседлаў каня, сеў, паехаў.

Аседлаў каня, сеў, паехаў

Да дарогаю шырокаю,

Да дарогаю шырокаю,

Да далінаю глыбокаю.

 

**********************************

 

26) Касцюковіцкі раён, в. Самацеічы, 1983,

салдацкая

 

Што маскоўская дарожка пралягала,

Ой, што маскоўская дарожка пралягала.

(x2 кожны другі радок)

Каля яе крынічанька працякала,

Ой, каля яе крынічанька працякала.

Там ішлі-прайшлі салдаты маладыя,

Ой, а як ішлі прайшлі салдаты маладыя.

А за імі услед мацеры старыя,

Ой, а за імі услед мацеры старыя.

Ой, не плачце, нашы мацеры старыя,

Ой, да няхай жа плачуць нашы жоны маладыя.

 

****************************************

 

27) Себеж/Верхнядзвінск, 2003

 

Па вуліцы па мяцёнай там дзевачкі йшлі,

Эй, там дзевачкі йшлі,

На сваіх буйнах галоўках па вянку няслі,

Толькі адна Марусінька на дозаркі йшла,

На сваей буйнай галоўкі венка ні нісла.

А як скрыла Марусіньку два вот облака,

Як паднялі Марусіньку на белах руках,

Да паняслі Марусіньку у ціхі Дунай,

Да як стала Марусінька к зямлі ападаць,

Да як сталі Марусінькі вянкі праміраць.

А у майго дома таткі йішчэ дачок пяць,

Ні пускай па начлегам, пускай дома спяць,

А у майго дома таткі на выдані дзьве,

Ні давай такую волю, як быў даўшы мне.

 

***************************************

 

28) Себеж/Верхнядзвінск, 2003

 

Па вуліцы-вуліцы, па шырокай, сталбавой,

Э-я-я-е-я!

Па шырокай, сталбавой гуляў маёр маладой,

Гуляў маёр маладой, звонкі гуслі пад палой,

Звонкі гуслі пад палой, сціралачкі пад другой,

Ах, вы, гусількі мае, вы ж сыйграйце длі міне,

Вы сыграйця, я спаю пра жызінь горкаю сваю,

Як у нашага маёра палучылася біда,

Ды ня сто рублей прапала, ды ня тысіча,

А прапала-распрапала доч-красавіца.

Як пашлі ж тую бяду ды пайіскаваці,

Як нашлі ж тую бяду да і в Новам гараду,

Да і ў Новам гараду, у высокім ціраму,

Да выводзют(ць?) жа ж йіе, каса руса на плічах,

Каса руса на плічах ўся растропаная,

Йіе карыі ґлаза усе заплаканыя.

 

****************************************

 




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
 | ПРАВИЛА

Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1030. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и ре­гистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...

Методика исследования периферических лимфатических узлов. Исследование периферических лимфатических узлов производится с помощью осмотра и пальпации...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия