Студопедия — На прыкладзе беларускай літаратуры пакажыце эвалюцыю ў літаратурна-мастацкай творчасці жанрава-відавых форм на працягу апошняга тысячагоддзя.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

На прыкладзе беларускай літаратуры пакажыце эвалюцыю ў літаратурна-мастацкай творчасці жанрава-відавых форм на працягу апошняга тысячагоддзя.






 

3.2.2. Лірыка

Аляксандр Весялоўскі у сваёй “Гістарычнай паэтыцы” пачатак розных відаў мастацтва разам з зародкавымі формамі літаратурных родаў выводзіў, як вядома, з першабытнага сінкрэтычнага рытуальнага дзейства. Так, у карагодзе вакол забітага маманта ўвасабляліся і аповед пра характар палявання (у тым ліку і драматычныя моманты), і радасны эмацыянальны стан паляўнічых (у выгуках, спевах), і рытмічны танец з пэўным гукавым суправаджэннем (своеасаблівай “музыкай”), і пантаміма. Прымаючы існаванне такога сінкрэтычнага мастацтва, якое ў будучым, відавочна, распалася на асобныя мастацтвы – слоўнае, музычнае, вакальнае, танцавальнае, паспрабуем усё ж хаця б тэарэтычна (а інакш – і нельга) уявіць вытокі менавіта мастацтва слова. Гэтыя вытокі, хутчэй за ўсё, звязаны найперш з лірыкай. Чым гэта можна даказаць?

Лірыка, як мы падкрэслівалі, мастацтва суб’ектыўнае, прадмет якога – пачуццё. Cтаражытны чалавек, homo sapiens, як самастойная істота (пры ўсёй калектыўнай форме існавання) меў нямала прычын выявіць – у выгуках, воклічах, словах – свой уласны мажорны або мінорны эмацыянальны стан. Прычым – падкрэслім -- яшчэ да дэманстрацыі калектыўных эмоцый (напрыклад, ад паспяховага калектыўнага палявання). Нейкая жаданая знаходка, адчуванне маладой сілы, сустрэча з доўгачаканым партнёрам, нараджэнне дзіцяці і турботы пра яго, смерць блізкага чалавека і г. д. – усё гэта правакавала ўзнікненне пачуццяў індывідуальнай радасці, суму, гора, страху, якія затым увасабляліся ў выслоўі, прымаўкі, прыказкі, словы пацешак, калыханак… Лепшыя з іх, складзеныя найбольш таленавіта, запаміналіся (не ў апошнюю чаргу дзякуючы рытму, які прыйшоў у маўленне з назірання за рытмам з’яў прыроды і фізіялагічным рытмам чалавечага арганізму). Прычым, вялікую ролю пры гэтым адыгрываў міфалагічны светапогляд старажытнага чалавека, які бачыў сябе ў арганічным адзінстве з прыродай і космасам, што ўвасобілася ў пантэізме, анімізме, татэмізме, фетышызме. Менавіта ў лірыцы, як падкрэсліваў Гегель, назіраецца сумяшчэнне суб’екта і аб’екта ў адной асобе. Усё гэта паспрыяла ўзнікненню, у прыватнасці, аднаго з самых старажытных і індывідуальных жанраў вуснай народна-паэтычнай творчасці – замоў…

Тэрмін “лірыка” пайшоў ад грэчаскага слова lугісós — той, хто спявае пад гукі ліры; музычны; хвалюючы (таксама, заўважым, спевы гэтыя індывідуальныя). У лірыцы, згодна Арыстоцеля, пераймальнік не мяняе свайго аблічча, застаецца самім сабой. Сёння лірыка — адзін з важнейшых родаў літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасць праз суб'ектыўнае выяўленне пачуццяў, перажыванняў аўтара. Менавіта духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй і пачуццяў і з'яўляецца прадметам адлюстравання ў лірыцы. Як падкрэсліваў Бялінскі, «усё, што цікавіць, хвалюе, радуе, выклікае смутак, дае асалоду, мучыць, заспакойвае, турбуе, адным словам, усё, што з'яўляецца зместам духоўнага жыцця суб'екта, што ўваходзіць у яго, узнікае ў ім, — усё гэта ўспрымаецца лірыкай як законная яе ўласнасць».

Лірыка не можа стварыць асобныя цэласныя характары, вобразы-персанажы, каб перадаць праз іх заканамернасці жыцця. У той жа час індывідуалізаваны і тыпізаваны малюнак духоўнага свету сучасніка яна ўвасабляе ў вобразе лірычнага героя паэта. Лі­рыч­ны ге­рой (ча­сам — вобраз паэ­та, лі­рыч­нае «Я») — гэта ўмоў­ны тэр­мін, якім абазначаюць вобраз, што ўз­ні­кае ў свя­до­мас­ці чы­та­ча ў вы­ні­ку знаёмст­ва з лі­рыч­най твор­час­цю та­го ці ін­ша­га паэ­та. Лі­рык выяў­ляе ў вер­шах свае дум­кі і пачуц­ці, наст­рой і пе­ра­жы­ван­ні, свае ад­но­сі­ны да з’яў і па­дзей навакольнай рэ­чаіс­нас­ці. Але фор­мы гэ­та­га выяў­лен­ня мо­гуць быць роз­ныя, пад­час неча­ка­ныя. Та­му воб­раз лірычнага героя не­льга прос­та­лі­ней­на атаясамліваць з асо­бай паэ­та, пе­ра­жы­ван­ні яго — цалкам з па­чуц­ця­мі і дум­ка­мі самога аў­та­ра. Так, у вер­шах Т. Шаўчэнкі «Ой я свого чоловіка…», «Якби мені, мамо, намисто…» і інш. у вобразе лірычнага героя выступае жанчына. Гэтаксама ў лірычным вершы Янкі Ку­па­лы «Я — кал­гас­ні­ца...» лі­рыч­нае «Я», ад імя яко­га вя­дзец­ца паэ­тыч­ны аповед, жа­но­ча­га полу: «Я – калгасніца // Маладая, // Жыву весела, // Ані дбаю. // Мае дзетачкі // Позна, рана // І накормлены, // І прыбраны…». У паўднёва-славянскіх краінах, дзе імя Янка ўжываецца ў дачыненні толькі да асоб жаночага полу (у адрозненне ад Янко – мужчынскага імені), чытачы ўпаўне могуць атаясамліваць лірычнае «Я» паэта з самім паэтам… У вер­шы А. Твар­доў­с­ка­га «Я убит по­до Рже­вом» лірычным героем высту­пае сал­дат, які за­гі­нуў на вай­не. Паэт мо­­жа ўя­віць ся­бе ў міжп­ла­нет­ным ка­раб­лі і ў фор­­ме «Я» вы­ка­заць па­чуц­ці кас­ма­наў­та і г. д. У дадзеным выпадку мы маем справу з т. зв. ролевай лірыкай. Нель­га лі­чыць­, што па­між асо­бай паэ­та і яго лірычным героем знач­ная роз­ні­ца. Суад­но­сі­ны па­між імі — гэ­та, кажу­чы не­каль­кі сп­ро­шча­на, як суад­но­сі­ны ў эпічным творы пра­та­ты­па і мас­тац­ка­га воб­ра­за-пер­са­нажа, што ства­раец­ца з ­па­мо­гай ад­бо­ру жыц­цё­ва­га ма­тэ­рыя­лу, мас­тац­ка­га вы­мыс­лу, ты­пі­за­цыі. Лірычны герой таксама раск­ры­вае ўвогуле ты­по­выя пе­ра­жы­ван­ні ў ты­по­вых абс­та­ві­нах. Ме­на­ві­та та­му ў лі­рыч­най твор­час­ці асаб­лі­ва вя­лі­кае зна­­чэн­не на­бы­ваюць гра­ма­дзянс­кая па­зі­цыя, па­лі­тыч­ны кру­гагляд, аду­ка­цый­ны і куль­тур­ны ўзро­вень­, ма­раль­ны воб­лік пісь­мен­ні­ка. Толь­кі пе­ра­да­вы па сваіх пог­ля­дах, гра­ма­дзянс­ка ак­тыў­­ны, глы­бо­ка дас­вед­ча­ны паэт мо­жа ст­ва­рыць воб­раз лірычнага героя, які здоль­ны за­ха­піць чы­та­ча сваімі гуманістычнымі ідэаламі.

Лірычны герой най­боль­ш поў­на паў­с­тае з усёй твор­час­ці паэ­та. Асоб­ныя вер­шы — кож­ны па-с­вой­му — уз­ба­­га­чаюць той тып лі­рыч­на­га ха­рак­та­ру, што ўно­сіць у лі­та­ра­ту­ру пэў­ны твор­ца. Так, воб­раз да­рэ­ва­лю­цый­на­га лірычнага героя Янкі Ку­па­лы — ­ча­ла­ве­ка-бун­та­ра, зма­га­ра за са­цыяль­нае і на­цыя­наль­нае раз­ня­во­лен­не род­на­га на­ро­да — паў­с­тае з роз­ных лі­рыч­ных тво­раў паэ­та. У ад­ных вер­шах раск­ры­ваец­ца ўс­ве­дам­лен­не яго са­цыяль­най, на­цыя­наль­най або чыс­та ча­ла­ве­чай год­нас­ці («А хто там ідзе?», «Во­ра­гам Бе­ла­ру­шчы­ны», «Му­жык»), у дру­гіх — ­пал­кае жа­дан­не гра­мадс­ка-рэ­ва­лю­цый­най дзей­нас­ці («Там», «Час»), у трэ­ціх — свя­до­мая арыен­та­цыя на пра­цоў­ны на­род («Я не для вас...», «Ад­по­ведзь»), у чац­вёр­тых — няз­лом­ная ве­ра ў пе­ра­мо­гу даб­ра і сп­ра­вяд­лі­вас­ці («Яшчэ прый­дзе вяс­на») і г. д. Воб­раз лірычнага героя твор­час­ці П. Пан­чан­кі — гэ­та воб­раз чалавека п­раў­дзі­ва­га, сум­лен­на­га, ча­ла­веч­на­га («Без ча­ла­веч­нас­ці не бу­дзе і веч­нас­ці!»), які ак­тыў­на сц­вяр­джае ха­раст­во жыц­ця і гэ­так жа ак­тыў­на і бес­камп­ра­міс­на зма­гаец­ца з усім, што пе­раш­ка­джае нам у жыц­ці.

Мы ўжо вызначылі асноўныя віды, жанры і жанравыя разнавіднасці лірыкі (гл. раздзел 3.2.1). Давайце цяпер спынімся на блізкім да традыцыйнага ў айчынным літаратуразнаўстве падзелу лірыкі на жанравыя сістэмы. Толькі да інтымнай, грамадзянскай, пейзажнай і медытатыўна-філасофскай дададзім яшчэ абрадавую і пазаабрадавую, духоўную, сатырыка-гумарыстычную і сугестыўную, што будзе і больш сучасна, і навукова-дакладна.

Абрадавая і пазаабрадавая лірыка

Абрадавая лірыка – від народна-паэтычнай, а таксама часткова -- і індывідуальна-прафесійнай, паэтычнай творчасці, звязаны з рознымі працоўнымі, святочнымі, сямейнымі абрадамі. З яе традыцыйна вылучаюцца жанравыя падсістэмы каляндарна-абрадавай, сямейна-абрадавай і пазаабрадавай лірыкі. Да каляндарна-абрадавай лірыкі адносяцца найперш песні, якія суправаджаюць працоўную дзейнасць і святы земляроба на працягу гаспадарчага года. Яны складаюць чатыры вялікія цыклы – зімовы, веснавы, летні і восеньскі, уключаюць звыш дваццаці песенных разнавіднасцей. Так, да цыклу зімовых песень адносяцца калядкі, шчадроўкі, піліпаўскія і масленічныя, што выконваюцца адпаведна на Каляды, у Шчодры вечар (напярэдадні Новага года), на Піліпаўку (з 28 лістапада па 6 студзеня) і на Масленым, або Сырным, тыдні (восьмы тыдзень перад Вялікаднем). Вялікай разнастайнасцю вылучаюцца веснавыя песні, сярод якіх вяснянкі, валачобныя, юраўскія, траецкія, куставыя, русальныя. Яны спяваюцца адпаведна пры абрадзе “гукання вясны” (канец лютага – пачатак сакавіка), у першы вечар Вялікадня, на Юр’я, калі выганялі скаціну ў поле (6 мая), на Тройцу, або Сёмуху (праз сем тыдняў пасля Вялікадня), у час абраду “ваджэння Куста”, на Русальным тыдні (наступны тыдзень пасля Сёмухі). Летнія песні складаюцца з купальскіх, пятроўскіх, касецкіх, жніўных. Самі назвы гавораць, у час якіх святаў ці якой працы яны выконваюцца: на Купалле (у ноч з 6 на 7 ліпеня), на Пятра (12 ліпеня), у часе касьбы і жніва. Своеасаблівасцю беларускай абрадавай лірыкі з’яўляецца наяўнасць у ёй восеньскіх песень, якія спяваюць толькі жанчыны ў часе восеньскіх святаў (Пакровы, Багач, Дзяды) і попрадак. Да гэтых песень далучаюцца талочныя песні, што выконваюцца ў застоллі пасля талакі – калектыўнай узаемадапаможнай працы. Да сямейна-абрадавай лірыкі адносяцца песні, якія суправаджаюць асноўныя этапы жыцця чалавека – нараджэнне (радзінныя), шлюб (вясельныя), смерць (галашэнні) і выяўляюць народны ідэал сямейнага шчасця, своеасаблівую сялянскую філасофію жыцця. Абрадавая лірыка цесна звязана з пазаабрадавай лірыкай, куды адносяцца жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, пацешкі, скорагаворкі, лічылкі і інш.),а таксама прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, выслоўі, песні сямейна-бытавыя, любоўныя, жартоўныя, вайсковыя (у т. л. рэкруцкія, казацкія, жаўнерскія, салдацкія), сацыяльна-бытавыя (у т. л. антыпрыгонніцкія, прымацкія, батрацкія, парабкоўскія, бурлацкія, чумацкія), прыпеўкі, або частушкі.

Вядома, большасць названых жанраў абрадавай і пазаабрадавай лірыкі выйшлі цяпер з актыўнага ўжытку. Тым не менш многія з іх выкарыстоўваюцца ў рэпертуары розных мастацкіх калектываў, як самадзейных, так і прафесійных (“Песняры”, “Сябры”, “Палац”, “Свята” і інш.). Разам з тым па іх узору з рознымі прагматычнымі мэтамі ствараюцца адпаведныя тэксты і цяпер (для выканання ў салдацкіх, студэнцкіх, турысцкіх калектывах, у спектаклях, кінафільмах і інш., для віншавання са шлюбам, з днём нараджэння, атрыманнем узнагароды і г. д.). Яшчэ зусім нядаўна выходзілі цэлыя анталогіі т. зв. “датных” вершаў, прысвечаных нейкім датам “чырвонага календара” (Кастрычніцкай рэвалюцыі, Першаму Мая і г. д.). Газета “Звязда” ўжо каторы год праводзіць конкурс на лепшыя прыпеўкі на зададзеную тэму, што выклікае з’яўленне соцень такіх аўтарскіх твораў – стылізацый пад народнае. Такая стылізацыя асабліва часта сустракаецца ў творчасці для дзяцей. Скажам, у паэзіі В. Віткі, Р. Барадуліна, У. Мацвеенкі, У. Мазго няцяжка знайсці калыханкі, забаўлянкі, загадкі, скорагаворкі, лічылкі, каламбуры і іншыя жанры пазаабрадавай лірыкі.

Духоўная лірыка

Духоўную лірыку складаюцьфальклорныя i аўтарскія вершы i песні на рэлігiйную тэматыку. Яшчэ ў перыяд Старажытнай Русi ванроўныя лiрнiкi, жабракi-старцы выконвалi духоўныя песнi, у аснове якiх былi сюжэты агiяграфiчных i апакрыфiчных твораў, старазапаветных i евангельскiх паданняў i мi­фаў. Духоўныя песнi на беларускай мове (канты, псальмы) выконвалiся ва ўнiяцкiх храмах у 1596—1839 гг. (у перыяд iснавання унiяцтва як асобнай канфесii), часам уключалiся i ўключаюцца дагэтуль (асаблiва ў ХХ ст., у перыяд нацыянальнага адраджэння) у богаслужбу ў касцёлах, цэрквах, пратэстанцкiх малiтоўнях (побач з песнямi на польскай, рускай i стараславянскай мовах). Сярод іх вылучаюцца духоўныя гімны, як, у прыватнасцi, гiмн «Магутны Божа» (сло­вы Н. Арсенневай, музыка М. Равенскага). Першыя з вядомых аўтарскiх духоўных вершаў напiсаў Ф. Скарына i змясцiў у некаторых сваiх прадмовах i пасляслоўях да перакладу Бiблii («Богу в Троици единому ко чти и ко славе», «Веруй в Бога единого», «Пом­ни дни святые святити»). Шырокую вядомасць у свой час атрымалi напiсаная па-беларуску ў элегiчным стылi ананiмная лiрычная паэма «Лямант на смерць Лявонцiя Карповiча» (1620), духоўны верш А. Фiлiповiча «Даруй пакой царкве сваёй, Хрысце Божа» (1646), ананіныя і аўтарскія малітвы. Свайго найвышэйшага ўздыму духоўная лірыка знайшла ў асобе Сiмяона Полацкага, якi i ў беларускi перыяд творчасцi, i пасля пераезду ў Маскву (1664) неаднаразова звяртаўся да рэлiгiйнай тэматыкi, у прыватнасцi, выдаў «Псалтирь рифмованную» — пераклад рыф­маваным вершам старажытных псальмаў. Дарэчы, гэты своеасаблівы творчы подзвіг нядаўна паўтарыла вінніцкая паэтэса Т. Якавенка, якая перастварыла па-ўкраінску (і таксама рыфмаваным вершам) усе 150 псальмаў («Книга псал­мів у переспівах», Вінніца, 2003). Духоўная лірыка ў пэў­най ступені знайшла пашырэнне ў новай беларускай лiтаратуры (Янка Купала, Карусь Каганец, Алесь Гарун, Змітрок Бядуля, Янук Д., Стары Улас, Н. Арсеннева, Л. Геніюш, М. Сяд­нёў, В. Швед i iнш.). У ХХст. з’явілiся прафесiйныя аўтары духоўнай лірыкі, пераважна святары, — Казімір Сваяк, Вінцук Адважны, Андрэй Зязюля, Зьніч (Бембель) i iнш. Рэлігійную тэматыку ў сучаснай паэзii Беларусi распрацоўвалі і распрацоўваюць Р.Барадулін, І. Багдановіч, П. Бітэль, Д. Бічэль, Т. Бондар, М. Дукса, Н. Загорская, Г. Каржанеў­ская, Х. Лялько, Г. Тварановіч, С. Шах і інш. Узоры беларускай духоўнай лірыкі ўвайшлі ў зборнікі «Храм і верш» (Беласток, 1993), «На­сустрач духу: Анталогія беларускай хрысціян­скай паэзіі» (2001).

Грамадзянская лірыка

У грамадзянскай лірыцы выяўляюцца актуальныя, грамадска значныя праблемы часу (палітычныя, сацыяльныя, нацыянальныя). «Поэтом можешь ты не быть, но гражданином быть обязан!» — гэтыя крылатыя словы М.Някрасава вызначылі патрабаванне не толькі ў адносінах да рускай паэзіі, але і да паэзіі ўвогуле. Вядома, яны былі залішне палемічна завостранымі. Сваім выказваннем аўтар «Кому на Руси жить хорошо» палемізаваў з прыхільнікамі т.зв. «чыстага мастацтва», або «мастацтва для мастацтва» (А.Фет, А.Майкаў, А.Апухцін, К.Фофанаў і інш.), якія свядома пазбягалі сацыяльнай праблематыкі, стараліся стаяць у баку ад гармадскіх праблем. На самай справе, абедзьве крайнасці аднолькава чужыя не толькі для запатрабаванай грамадствам паэзіі, але і для мастацкай літаратуры ўвогуле. Пра гэта сведчыць творчасць літаральна ўсіх буйнейшых класікаў сусветнага мастацкага слова – ад Авідзія, Дантэ, Шэкспіра, Гётэ і да Пушкіна, Міцкевіча, Шаўчэнкі і Янкі Купалы, якія з аднолькавай мастацкай сілай выявілі ў сваёй паэзіі і перадавыя грамадскія ідэалы, і матывы агульначалавечыя, асабістыя, нават прыватныя. Беларуская лірыка заўсёды вызначалася сваёй грамадзянскасцю, дапамагала роднаму народу ў яго барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне (“Марыська чарнаброва, галубка мая…” К. Каліноўскага, “Перш душылі паны…” А. Гурыновіча, “Бог не роўна дзеле” Багушэвіча, “Мора”, “Суседзям у няволі” Цёткі і інш.). У часы Дуніна-Марцінкевіча і Багушэвіча патрэбна была грамадзянская смеласць ужо для таго, каб пісаць і друкавацца на афіцыйна забароненай тады беларускай мове. Тым большая смеласць патрабавалася для выяўлення на гэтай мове праблем сацыяльнай няроўнасці, беларускага патрыятызму, гуманізму. На розных этапах гісторыі Беларусі XX ст. грамадзянская лірыка дапамагала народу фарміраваць яго нацыянальную самасвядомасць, абуджала гістарычную памяць, умацоўвала пачуццё дзяржаўнасці і дзяржаўнай самастойнасці, настройвала чытача на змаганне з праявамі бездухоўнасці, сацыяльнай індэферэнтнасці, амаральнасці, нацыянальнага нігілізму (“Пагоня”, “Рушымся, брацця, хутчэй…” Багдановіча, “А хто там ідзе?”, “Ворагам Беларушчыны”, “Каб…”, “Беларускім партызанам” Янкі Купалы, “Беларусам”, “Не бядуй!”, “Беларускаму люду” Якуба Коласа, “Спатканне”, “Родная мова”, “Каб ведалі”, “Перапіска з зямлёй” Максіма Танка, “Краіна мая”, “Родная мова”, “Паэма сораму і гневу” П. Панчанкі, “Беларуская песня”, “Быў. Ёсць. Буду” У. Караткевіча, “Мая мова”, “Беларусь на крыжы” Барадуліна і інш.). Пры гэтым грамадзянскія матывы цесна знітаваны з цеплынёй шчырага лірычнага пачуцця. Як у наступным вершы Міколы Федзюковіча:

Я чуў, як плакала жанчына…

Уздоўж Вайны, усцяж Зямлі

яна штогод ідзе да сына –

туды, дзе макі прараслі…

Пагляд ад спёкі заімглёны,

спіна стамлёная смыліць…

Адно ёй сонца – над зямлёю,

другое сонца – у зямлі.

Увогуле, калі акінуць вокам усю ўсходнеславянскую паэзію мінулага стагоддзя, то стане відавочным, што менавіта грамадзянская лірыка знаходзіцца ў ёй на першым месцы – як па колькасці творцаў, так і па якасці твораў. Гэта адносіцца не толькі да беларускай паэзіі (назвавем тут яшчэ А. Пысіна, Гілевіча, П. Макаля, А. Вярцінскага, Г. Бураўкіна, Н. Мацяш, У. Някляева, С. Законнікава, М. Мятліцкага, А. Пісьмянкова, А. Сыса і інш.), але да рускай (А. Блок, У. Маякоўскі, В. Мандэльштам, М. Гумілёў, А. Ахматава, М. Ісакоўскі, А. Твардоўскі, Р. Раждзественскі, Я. Еўтушэнка, А. Вазнясенскі і інш.) і ўкраінскай (П. Тычына, М. Рыльскі, М. Бажан, М. Нагнібеда, В. Сіманенка, В. Стус, Д. Паўлычка, І. Драч, Б. Алейнік, Р. Лубкіўскі і інш.).

Інтымная лірыка

Інтымную лірыку часам вызначаюць як сукупнасць лiрычных твораў пра каханне. І ў гэтым асаблівай памылкі няма, бо яны складаюць абсалютную большасць гэтага разраду лірыкі. Аднак да інтымнай лірыкі далучаюцца яшчэ вершы пра дружбу, пра цеплыню сямейных узаемаадносін (мужа – да жонкі, жонкі – да мужа, дзяцей – да бацькоў), розныя прыватныя прысвячэнні, альбомныя вершы (скажам, запісы ў «Альбоме» ХІХ ст. А. Вярыгі-Дарэўскага, верш Міцкевіча «У альбом Цэліне Ш.» і г. д.). Інтымнымі матывамі прасякнута славутая «Найвышэйшая песня Саламонава», гэтыя матывы адчуваюцца ў «Слове аб палку Ігаравым» (т. зв. «Плач Яраслаўны»), у «Песні пра зубра» Гусоўскага, «Энеідзе навыварат» В. Равінскага, «Тарасе на Парнасе» К. Вераніцына і інш. Адным з самых старажытных i знакамiтых майстроў інтымнай лірыкі была старажытнагрэчаская паэтэса Сапфо, або Сафо (канец VII — першая палова VI ст. да н. э.). Значны ўклад у развіццё сусветнай інтымнай лірыкі ўнеслі Ф. Петрарка, П. Рансар, У. Шэкспiр, Пушкiн, Мiцкевiч, С. Ясенін, У. Сасюра, А. Малышка, Р. Гамзатаў i iнш. Паэзія выпрацавала нямала жанраў i жанравых разнавiднасцей інтымнай лірыкі: інтымны верш, ода, дыфірамб, альба, баркарола, серэнада, канцона, эпіталама, пастарль, буколіка, раманс... У беларускім фаль­клоры iснуе асобны вялiкi i багаты жанр песень пра каханне. На iх аснове i з выкарыстаннем сусветнага паэтычнага вопыту паэты Беларусі XVII—XІХ стст. (Сімяон Полацкі, Ф.У.Радзівіл, М.К.Агінскі, Ф.Князьнін, Міцкевіч, У.Сыракомля і інш.) напiсалi нямала вершаў, што ўзбагацiлi тагачасную інтымную лірыку. У лiтаратуры на беларускай мове, што ў XIX ст. нараджалася i развiвалася амаль што ў канспiратыўных умовах, выразна пераважалi грамадзянскiя матывы, інтымныя вершы сустракаліся толькі зрэдку («Дзеванька» Я.Баршчэўскага, «За пенкнай паненкай аж душа сумуе» А.Рыпінскага, «Сватаны» Багушэвіча, «Серэнада» Янкі Лучыны, «Ён і яна» Ф.Тапчэўскага). Аднак нават і ў такіх вершах грамадзянскія настроі часта бралі верх («Марыська чарнаброва, галубка мая…» Каліноўскага). I толь­кі ХХ ст. прынесла сапраўдны росквіт беларускай інтымнай лірыкі. Выдатныя ўзоры яе ёсць у Янкі Купалы (лірычная паэма «Яна і я»), Якуба Коласа («Майму другу», «Дзяўчыне»), Багдановіча («Раманс»), П. Броў­кі («Пахне чабор…», «Александрына»), Куляшова («Бывай…»), Максіма Танка («Завушніцы», «Готыка «Святой Ганны»), Панчанкі («Рабінавы гай», «У акенца тваё…»), А.Звонака («Беларускія жанчыны»), А.Русака («Толькі з табою», «Не шукай»), А.Вярцінскага («Свята», «Я фільм глядзеў…»), Я.Янішчыц («Ты пакліч мяне, пазаві…»), Л.Дранько-Майсюка (цыкл «Вершы для А.») і інш. Многія вершы гэтых паэтаў, як і іншых (Веры Вярбы, Р.Баравіковай, М.Шушкевіча, Л.Пранчака, А.Бадака, М.Анемпадыстава, Л.Вольскага, У. Мазго і інш.), кампазітары паклалі на музыку і яны сталі папулярнымі песнямі. Пачынаючы з цыкла Багдановіча «Эрас», у беларускай інтымнай лірыцы прыжылася і такая яе разнавіднасць, як эратычная паэзія («Добры дзень» Максіма Танка, «Ад «не трэба, не трэба»… Барадуліна, «Прымаю роды» А.Наўроцкага, «З Дранько-Майсюка» У.Някляева, «На вуліцы ні ясачкі…» С.Сокалава-Воюша, «Зноў маіх вуснаў…» Р.Сітніцы і інш.). Часам выходзяць зборнікі, цалкам складзеныя з твораў інтымнай лірыкі («Ave Maria» Максіма Тан­ка, «Ты — мая пчолка» Броўкі, «Гняздо для птушкi радасцi» Бураўкiна, «Каханне» Ба­равiковай i iнш.). Лепшыя творы народнай бе­ларускай інтымнай лірыкі ўвайшлі ў грунтоўнае выданне «Песнi пра каханне» (1978), творы паэзii пiсь­мовай — у анталогiі «Зорка Венера» (1972), «Яна і Я: Вершы і песні пра каханне» (2005).

Пейзажная лірыка

Пейзажная лірыка стварае малюнкi прыроды, апiсвае розныя мясцовасці (горад, вёска, чыгунка, порт i г.д.), архітэктурныя збудаванні, скульптурныя выявы. Зразумела, у гэтым яна не можа параўнацца з жывапісам, ды яна і не імкнецца да гэтага. Галоўнае для яе – выявіць пачуцці, эмоцыі, якія выклікае у душы лірычнага героя ўсё ўбачанае. Пейзажная лірыка займае рознае месца ў творах у залежнасцi ад iх жанру, лiтаратурнага метаду, стылю пiсьменнiка (пейзажны верш рамантычны i рэалiстычны, метафарычны і аўталагічны, з большым або меншым выяўленнем суб’ектыўнасці паэта і г.д.). У паэзіі пейзажная лірыка выконвае розныя функцыi: можа мець самастойнае значэнне як вобраз Бацькаўшчыны, стаць фонам, на якiм разгортваецца нейкая падзея, быць своеасаблiвым выразнiкам душэўнага стану лірычнага героя або персанажа (напрыклад, у ліра-эпічнай паэме), узмацняць лiрызм цi драматызм мастацкага выкладу, рабiць больш выразнай iдэйную задуму ўсяго твора i г.д. Большасць з гэтых функцый выконвае лірычны пейзаж, у прыватнасцi, у лірычна-інтымнай паэме Янкі Купалы “Яна і я”, а таксама ў ліра-эпічнай сацыяльна-бытавой паэме Якуба Коласа "Новая зямля". У пейзажнай лiрыцы замалёўкі наваколля звычайна псiхалагiчна напоўненыя, звязаныя з перажываннямi лiрычнага героя. Прычым апісанне пейзажу, як правіла, суадносіцца з матывамі інтымнымі, філасофскімі, грамадзянскімі. З пачатку ХХ ст. ў беларускай лiтаратуры пашыраецца урбанiстычная паэзія, якая выяўляе гарадскі пейзаж (цыкл Багдановiча "Места", пасля -- асобныя творы Цішкі Гартнага, У.Жылкі, МаксімаТанка, Някляева, Т.Бондар, Дранько-Майсюка, А.Мінкіна, Адама Глобуса, А.Хадановіча, В. Жыбуля i iнш.). Паэзія з цягам часу выпрацавала шэраг жанраў пейзажнай лірыкі: пейзажны верш, пастараль, акварэль, ідылія, эклога, буколіка, вяснянка, песні касецкія, жніўныя… Для асобных паэтаў выяўленне пейзажу становiцца своеасаблiвай iдэйна-мастацкай дамiнантай iх творчасцi (цыкл вершаў пра кветкі Дранько-Майсюка).

Сугестыўная лірыка

Да сугестыўнай лірыкі адносяцца творы, эмацыянальна-вобразная сутнасць якіх засноўваецца не на лагічна аформленых сувязях паміж словамі і моўнымі выразамі, а на рытма-iнтанацыйнай меладычнасцi, тонкiх, падчас няўлоўных асацыяцыях, аўтарскiх уяўленнях i прадчуваннях, дадатковых сэнсавых i iнтанацыйных адценнях, семантычнай шматзначнасцi паэтычнага выказвання. Майстрам сугестыўнай лірыкі быў Янка Купала ("Адцвiтанне", "Як я полем iду...", "Паязджане", "Ў вечным боры..." i iнш.). Узоры яе ёсць у Багдановiча, Змітрака Бядулi, Н.Арсенневай, Алеся Салаўя, Жылкi, Янiшчыц, Разанава, Баравiковай, Федзюковiча, Г.Пашкова, Л.Галубовiча i iнш. Вось, для прыкладу, пачатак арыгiнальнага (з рыфмовым стыкам) верша Алеся Гаруна "Завiруха", якi таксама можна аднесцi да сугестыўнай лірыкі:

Завiруха скача ноччу

Патарочай, плача, вые;

Пухавыя сыпе ў вочы

Снегавiнкi мне; рагоча.

Йду навобмацк; ледзь жывы я,

Нежывыя суну ногi

Без дарогi. Цела ные,

Калянее; верставы я

Прамiнаю слуп убогi,

Траярогi крыж збуцвелы,

Пасiвелы, цёмны, строгi.

Не чакаю дапамогi...

“У вершах, -- як слушна падкрэсліваў М. Гаспараў, -- перарванасць думкі стала традыцыйна звычнай, чытач можа атрымліваць асалоду ад змены вобразаў і не вельмі задумвацца, чаму гэтая змена адбываецца ў такім, а не іншым парадку”. Для сугестыўнай лірыкі якраз і характэрна гэтая “перарванасць думкі”, недасказанасць, глыбокая асацыятыўнасць, граматычная няўзгодненасць паміж асобнымі словамі, часам – адсутнасць знакаў прыпынку, шматлікія эліпсы, што запаўняюць адлегласці паміж тым, што параўноўваецца, і з чым яно параўноўваецца. Ілюстрацыяй усяго гэтага могуць служыць разанаўскія пункціры і квантэмы. У сугестыўнай лірыцы павышаецца значэнне рытмамелодыкі, інтанацыі, гукапісу, якія дапамагаюць непасрэдна в̀ыкрасаць у чытача (слухача) верша пэўныя эмоцыі. Да сугестыўнай лірыкі, апрача лірычных вершаў такога кшталту, можна аднесці некаторыя жанры дзіцячай паэзіі (забаўлянкі, лічылкі, скорагаворкі), ліпаграматычныя вершы, таўтаграмы, некаторыя тэксты т. зв. гульнёвай версіфікацыі (паліндромы, цэнтоны, туюгі і г.д.).

Медытатыўна-філасофская лірыка

Звычайна гэтую жанравую сістэму лірыкі называюць фі­ла­софс­кай. У ёй пе­ра­даец­ца глы­бо­кі роз­дум паэ­та аб не­ка­то­рых важ­ных прабле­мах чалавечага існавання (жыц­цё і смерць­, маладосць і сталасць, друж­ба і ка­хан­не, ча­ла­век і пры­ро­да, вера і нявер'е і г. д.). Аднак да чыста філасофскіх разваг тут далучаюцца і развагі, роздум над прыватнымі праблемамі (смерць блізкага чалавека, пакуты ад няздзейсненай задумы, хуткаплыннасць жыцця і г.д.). Словам, не кожная развага – філасофская. Таму лепш называць такую лірыку медытатыўна-філасофскай. Асаб­лі­вае па­шы­рэн­не на­была яна ў паэ­зіі сен­ты­мен­та­ліс­таў і рамантыкаў­. Медытацыі пі­са­лі Я. Ба­ра­тынс­кі, Пуш­кін, Лер­ман­таў­, Ф. Цют­чаў­, у са­вец­кічас—Блок,М.Заба­лоц­кі, М. Рыль­с­кі, А. Ма­лыш­ка, Л. Мар­ты­наў­, Д. Ку­гуль­ці­наў­, Э. Ме­жэ­лай­ціс і інш. У бе­ла­рус­кай паэ­зіі ме­ды­та­тыў­ная лі­ры­ка за­ня­ла знач­нае мес­­ца ў твор­час­ці Баг­да­но­ві­ча. Аў­тар «Вян­ка» раз­важаў пра сут­насць жыц­ця і смер­ці, пра сацыяльную няроўнасць у гра­мадстве, пра ўзае­маад­но­сі­ны па­між людзь­мі («...Шмат у на­шым жыц­ці ёсць да­рог», «Мя­жы», «...Я ха­цеў бы спат­кац­ца з Ва­мі на ву­лі­цы»). Медытацыі суст­ра­каюц­ца ў Янкі Ку­па­лы («...Па­кінь­ма на­пус­та на лёс свой на­ра­каць», «Мая на­ву­ка»), Ку­ля­шо­ва (вер­ша­ва­ны цыкл «Ма­на­лог»), Максіма Тан­ка («Мне здаец­ца», «...Бо­жа паэ­зіі»), С. Дзяр­гая («Сап­раў­д­нае», «Мысль і сло­ва»), П. Ма­ка­ля («...Век з рэак­тыў­най хут­кас­цю імк­не»), Вяр­цінс­ка­га («Дзі­вак ча­ла­век», «...Аб­рас­таем») і інш. Да медытатыўна-філасофскай лірыкі адносяцца медытацыя, філасофскі верш, элегія, вершаказ, версэт, пасланне, стансы. Вось ад­на з ме­ды­та­цый Ку­ля­шо­ва:

Сц­вяр­джае час: заў­ж­ды жыц­цю на зме­ну
Пры­хо­дзіць смерць­, для ўсіх — адзін за­кон,
І не­ка­лі жыц­цё­вую арэ­ну
Па­кі­не род людс­кі на схі­ле дзён.
Ты кліч­нік ста­віш, час! А я — пы­таль­нік:
А што, ка­лі за­кон па­ру­шыць той
Мой слаў­ны род і вы­най­дзе — ст­ва­раль­нік —
Жы­вы бя­лок, што злу­чыц­ца з ва­дой
І дзі­ка­ва­тым пле­мем неў­мі­ру­чым
Рас­се­ліц­ца па ўсіх ма­це­ры­ках?

А што, ка­лі мы жыць яго на­ву­чым,
Свет ра­зу­мець­, ха­дзіць на дз­вюх на­гах,
Пе­ра­да­дзім ся­ке­ру — з рук у ру­кі,
Пе­ра­да­дзім пад­руч­нік, а за­тым
Усе зда­быт­кі пра­цы і на­ву­кі?
...Час, пасп­ра­буй та­ды сп­ра­чац­ца з ім!

Сатырыка-гумарыстычная лірыка

Сатырыка-гумарыстычная лірыка засноўваецца на выкрыцці паасобных адмоўных жыццёвых з’яў з дапамогай смеху. У той час, як у гумары адмоўнае, смешнае ў жыцці паказваецца ў нязлобна-дабрадушным, жартоўным тоне, у сатыры мы сустракаемся з вострым асмяяннем гэтых з’яў. Адмаўляючы негатыўнае, праводзячы “у царства ценяў аджылае” (М.Салтыкоў-Шчадрын), гумар і сатыра тым самым сцвярджаюць пазітыўнае, станоўчае. Сцвярджэнне гэта адбываецца з вышыні пэўнага грамадскага ідэалу, што выяўляе пазіцыі мастака. Сатырыка-гумарыстычныя вобразы і малюнкі ствараюцца пры дапамозе завастрэння, гіпербалізацыі, гратэска, парадыравання, фантазіі, іроніі. Такі спосаб адлюстравання рэчаіснасці характэрны ў той ці іншай ступені для ўсіх відаў мастацтва (жывапісу, графікі, харэаграфіі, тэатра, музыкі і г.д.). Аднак найбольш плённым ён аказаўся ў літаратуры, абумовіў тут жанравую прыроду многіх не толькі лірычных, але эпічных і драматычных твораў (рамана, драмы, паэмы, верша), пасадзейнічаў станаўленню асобных літаратурных відаў і жанраў: камедыі, пародыі, эпіграмы, байкі, памфлета, фельетона, гумарэскі … Гумар і сатыра аднолькава вольна карыстаюцца як празаічнай, так і вершаванай мовай. Беларуская сатыра (у тым ліку сатырыка-гумарыстычная лірыка) сваімі вытокамі ўзыходзіць да вуснай народнай творчасці (сатырычная казка, песня, анекдот, прыпеўка, батлейка). У сярэднія вякі яна прыдала рэзка выкрывальны характар палемічнай літаратуры (творы С.Зізанія, М.Сматрыцкага, Філіповіча, Скаргі, Філалета, Пацея і інш.). У XVI – XVII стст. на Беларусі набыў пашырэнне жанр палітычнай сатыры (“Прамова Мялешкі”, “Ліст да Абуховіча”). Пад уплывам рускіх і ўкраінскіх майстроў гумару і сатыры (Д.Фанвізін, І. Крылоў, А.Грыбаедаў, І.Катлярэўскі, М.Гогаль, Салтыкоў-Шчадрын і інш.) з сатыры распачалася новая беларуская літаратура (сатырыка-парадыйныя паэмы “Уваскрэсенне Хрыстова”, “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”). Глыбокім сатырыка-гумарыстычным зместам вызначаюцца вершаваныя і празаічныя драматычныя творы Дуніна-Марцінкевіча (“Ідылія”, “Пінская шляхта”), вершы Багушэвіча (“Бог не роўна дзеле”, “Хрэсьбіны Мацюка”, “Скацінная апека”), байкі А.Абуховіча (“Ваўкалак”, “Старшыня”). Асабліва значны ўклад у станаўленне і развіццё розных жанраў беларускай сатырыка-гумарыстычнай лірыкі ўнеслі Янка Купала (байка, эпіграма, пародыя, прыпеўка, сатырычны верш, гумарыстычнае вершаванае апавяданне, інвектыва), Якуб Колас (сатырычнае вершаванае апавяданне, сатырычны верш, вершаваны жарт, вершаваная гумарэска). Да сатырыка-гумарыстычнай лірыкі звярталіся А. Паўловіч, Ядвігін Ш., Стары Улас і інш. Буйным пісьменнікам-сатырыкам з’яўляецца Кандрат Крапіва. Ён узняў на новую ступень такія жанры, як байка (“Дыпламаваны баран”, “Жаба ў каляіне”), сатырычны верш (“Будуйце лазні!”, “Язычок”, “Член”, “Добра насабачыўся”), эпіграма. Заслужанай вядомасцю карыстаюцца сатырыка-гумарыстычныя творы беларускіх паэтаў – асобныя байкі У.Корбана, Э.Валасевіча, гумарыстычныя і сатырычныя вершы Панчанкі, Максіма Танка, Дзяргая, Барадуліна, Гілевіча, літаратурныя пародыі Г.Юрчанкі, П.Саковіча, М.Шабовіча, вершаваныя жарты У.Мацвеенкі, У.Ермалаева і інш. Сусветная сатырыка-гумарыстычная лірыка ведае нямала выдатных творцаў (Р.Бёрнс, Г.Гейнэ, П.Ж.Беранжэ, А.Барб’е, Ю. Тувім, С.Е.Лец, Саша Чорны, Маякоўскі, С.Міхалкоў, С.Маршак, Л.Глібаў, С.Руданскі, С.Алійнык, Д.Білавус і інш.)…

Мы разгледзілі асноўныя жанравыя сістэмы лірыкі. Вядома, у паэзіі можна адшукаць прыклады “чыстых” жанраў – лірыкі інтымнай, грамадзянскай, пейзажнай і г.д. Аднак дыфузія жанраў закранула літаральна ўсе жанравыя сістэмы. У пейзажных вершах нярэдка праглядаюць інтымныя матывы (“Явар і каліна” Янкі Купалы), у інтымных – філасофскія (“Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…” Багдановіча) і сатырыка-гумарыстычныя (“Каханне” Якуба Коласа), у духоўных – грамадзянскія (“Малітва” Янкі Купалы, “Магутны Божа” Арсенневай, “Песня Беларусі” Андрэя Зязюлі) і г.д. Узаемадзеянне жанраў і жанравых сістэм – асаблівасць не толькі сучаснай лірыкі, але эпасу і драмы. Гэта не недахоп. Наадварот, ад такога ўзаемадзеяння ўзнікаюць новыя жанры і жанравыя разнавіднасці, што значна ўзбагачае мастацтва слова.

 

Пытанні для самаправеркі:







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 3293. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Лечебно-охранительный режим, его элементы и значение.   Терапевтическое воздействие на пациента подразумевает не только использование всех видов лечения, но и применение лечебно-охранительного режима – соблюдение условий поведения, способствующих выздоровлению...

Тема: Кинематика поступательного и вращательного движения. 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью, проекция которой изменяется со временем 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия