Студопедия — Дэканструктывізм
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дэканструктывізм






 

Структуралізм у літаратуразнаўстве ўзнік на аснове лінгвістычнага струк­туралізму, тэорыя якога была распрацавана Ф. дэ Сасюрам. Літа­ра­ту­ра­знаўцы-струк­ту­ралісты (Р. Барт, Ц. Тодараў, А.Ж. Грэймас, Ю. Крыс­­це­ва і інш.) імкнуліся да стварэння «марфалогіі» літаратуры, г. зн. да пошуку агуль­ных законаў і правіл пабудовы мастацкага твора. Пры гэтым, ад­зна­чым, імі, у адпаведнасці з часам, шырока вы­карыс­тоў­ва­ліся сродкі се­мі­ё­ты­кі, кібернетыкі і тэорыі ін­­фармацыі.

Мастацкі твор, згодна з поглядамі структуралістаў, уяўляе сабой сіс­тэ­му адносін, дзе ўсе элементы-складнікі набываюць пэўны сэнс толькі ва ўзаемадзеянні. Асаблівую ўвагу структуралісты надавалі г. зв. «бі­нар­ным» парам ці парам-супрацьлегласцям — «верх-ніз», «жыццё-смерць», «свет-цемень» і інш. Аналіз мастацкага твора зводзіўся ў асноўным да ад­шуквання гэтых пар.

Структуралісты разам з семіётыкамі прадстаўляюць сайентысцкі на­кі­рунак у літаратуразнаўстве. Іх характарызуе пазітывісцкая ўпэўненасць у тым, што ўсе загадкі і таямніцы мастацкай творчасці могуць быць на­ву­кова растлумачаны. Таму менавіта па гэтай прычыне структуралісты сло­ва «твор» замянілі на «тэкст». Наогул, лічаць яны, прынцыповай роз­ні­цы паміж мастацкім і любым іншым тэкстам няма.

Структуралізм у літаратуразнаўстве ўяўляе сабой надзвычай скла­да­ны комплекс ідэй і метадаў. У арбіце яго ўплыву знаходзіцца вялікая коль­касць розных школ, якія спецыялізуюцца на праблемах лінгвістыкі тэк­сту, яго стылю (Р. Якабсан, М. Рыфатэр), займаюцца даследаваннем глы­бінных «ментальных» структур і іх мастацкім выражэннем (К. Леві-Строс), пытаннямі «матываў» і сюжэтапабудовы (У. Проп, А.Ж. Грэй­мас), вывучэннем сацыялогіі літаратуры (Ц. Тодараў) і яе міфалагічных склад­нікаў (Н. Фрай).

Структуральную метадалогію ў той альбо іншай ступені рас­пра­цоў­ва­ла і выкарыстоўвала айчыннае (рускае савецкае) літаратуразнаўства. Ак­рамя ўжо згаданага вышэй У. Пропа асаблівую цікавасць да яе пра­яў­ля­лі яшчэ ў 1920–1930-я гг. такія вядомыя вучоныя, як Ю. Тынянаў і Г. Гу­коўскі. У другой палове ХХ ст. да структуралізму ў многім хіліліся Ю. Лот­ман, Я. Меляцінскі, В. Іва­ноў, Б. Успенскі.

Адзначым таксама, што некаторыя з канструктыўных прыёмаў і срод­­каў з ар­се­на­ла структуралісцкай (структуральнай) паэтыкі атрымалі вы­карыстанне і ў працах шэрагу беларускіх ву­чо­ных, у прыватнасці В. Жу­­раўлёва, А. Яскевіча, І. Шпакоўскага, А. Кабаковіч.

У сваім класічным варыянце структуралізм праіснаваў ня­доў­га — з кан­ца 1950-х па 1970-я гг. Яму на змену прыйшлі розныя тэкс­та­цэнт­рыс­ц­­кія канцэпцыі, якія атрымалі агульную назву «пост­струк­­ту­ра­лісц­кіх». Асаб­лівае месца сярод іх займае г. зв. дэ­кан­струк­тывізм, які «у 80–90-я гг. на­быў настолькі моцны ўплыў у за­ход­няй навуцы аб лі­та­ра­ту­ры, што час­та выступае ў якасці сі­но­ні­ма да ўсяго паняцця «пост­струк­туралізм», хоць гэ­та і не зу­сім дак­­лад­на» [11].

Асноўная метадалагічная пасылка дэканструктывістаў наступ­ная: сло­­ва і, шырэй, мастацкі тэкст пасля таго, як іх «выпусціў на свет», «апрад­­меціў» аўтар, поўнасцю губляюць сувязь з рэ­ча­іс­нас­цю і жывуць сва­ім асабістым жыццём, па асаблівых «тэкставых» за­ко­нах. Далей: мас­тац­­кі тэкст не нясе ў сабе (і не можа ў прынцыпе нес­ці) цвёрдага і ста­ла­га сэн­су. Чытач у час знаёмства з творам ад­да­ецца «свабоднай гульні» з тэк­­стам, уносячы ў яго любы, які яму да­спадобы, сэнс. Асаблівую ролю ў тэк­­сце, на думку дэ­канс­трук­ты­віс­таў, адыгрываюць маўленчыя фігуры і тро­­пы, а таксама цытацыя.

Найбольш вядомы прадстаўнік дэканструктывізму — фран­цуз­­скі ву­­чоны Ж. Дэрыда. Акрамя Францыі дэканструкты­візм моц­на прад­стаў­ле­­ны ў ЗША. Самыя значныя амерыкан­скія літаратуразнаўцы-дэ­канс­трук­­тывісты — прафесары Йель­скага універсітэта П. дэ Мэн, Дж. Харт­ман, Г. Блум, Дж. Мілер.

 







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 652. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия