Студопедия — Мнагазначнасць, аманімія, сінанімія, варыянтнасць, антанімія ў дакладных навуках.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Мнагазначнасць, аманімія, сінанімія, варыянтнасць, антанімія ў дакладных навуках.






У матэрыялах Першай нацыянальнай канферэнцыі 1995 года, прысвечанай праблемам беларускай навуковай тэрміналогіі, многімі даследчыкамі адзначалася, што сучасны стан матэматычнай тэрміналогіі школьных падручнікаў і іншых выданняў не з’яўляецца вынікам эвалюцыйнага развіцця, а навязаны беларускай мове штучна перакладчыкамі рускамоўных падручнікаў. Здабыткі матэматычнай тэрміналогіі, распрацаванай у 1922–1927 гадах, яе беларуская адметнасць былі выцеснены калькамі з рускай мовы. Матэматычная тэрміналогія, па сутнасці, распалася на дзве групы: 1) тэрміны, утвораныя пераважна калькаваннем і запазычаннем навуковых тэрмінаў з рускай мовы; 2) уласна беларускія тэрміналагічныя адзінкі. Часам з імі выкарыстоўваюцца запазычанні і калькі інтэрнацыянальных тэрмінаў.

Тэрмінам першай групы надавалася пэўнае фонамарфалагічнае аблічча, адпаведнае асаблівасцям беларускай мовы. Такія адзінкі шырока прадстаўлены ў школьных падручніках: прэдзел, адымаемае, ураўненне, член, узрастаючая і інш. Праз рускую мову ўводзіліся запазычаныя словы – нуль, мільён, мільярд, цыфра, працэнт і інш. Тэрміналагічная лексіка другой групы зафіксавана ў «Русско-белорусском математическом словаре» (под общ. ред. Я.В. Радыно. – Мінск, 1993) і “Тэрміналагічным слоўніку па вышэйшай матэматыцы для ВНУ” (Сухая Т., Еўдакімава Р., Траццякевіч В., Гузень Н. – Мінск, 1993). У іх выкарыстоўваюцца ўласнабеларускія словы – астача, бок, велічыня, вышыня, даўжыня, дуга, кірунак, лік, а таксама падаюцца як варыянты класічныя тэрміны (грэка-лацінскага паходжання): вызначнік – дэтэрмінант, мнагасклад – паліном, перастаўляльнасць – камутатыўнасць, тэорыя набліжанняў – тэорыя апраксімацыі і інш. Актыўнае выкарыстанне тэрміналагічных адзінак класічнага паходжання вельмі характэрна для матэматычнай тэрміналогіі, паколькі апошняя імкнецца да міжнароднай стандартызацыі.

Спецыяльная лексіка, як нам вядома, падпадае пад уплыў усіх тых лексіка-семантычных працэсаў, якія характэрны літаратурнай мове ў цэлым. Ёй уласцівы мнагазначнасць, аманімія, сінанімія, варыянтнасць, антанімія. Аднак усе гэтыя працэсы маюць свае асаблівасці, яны працякаюць у тых межах, якія не парушаюць семантычнай пэўнасці тэрміна.

Некаторыя тэрміны развіваюць мнагазначнасць толькі ў межах сваіх тэрмінасістэм. Напрыклад, слова генератар мае два значэнні: 1) машына для пераўтварэння механічнай энергіі ў электрычную (электрычны генератар); 2) прылада ці спецыяльная канструкцыя для ўзаемнага пераўтварэння розных відаў энергіі (квантавы генератар) (Болсун А.І., Рапановіч А.Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў. – Мінск, 1979. – С. 34).

У радзе назваў развіваецца міжгаліновая мнагазначнасць. Параўнаем, напрыклад, значэнне тэрміна аналіз у розных галінах навукі. У філасофіі аналіз – спосаб (прыём) навуковага пазнання праз мысленне ці рэальнае расчляненне аб’екта (прадмета, з’явы, працэсу) на часткі і асэнсаванне іх узаемасувязі. Аналіз хімічны – сукупнасць метадаў навуковага даследавання, заснаваных на выкарыстанні хімічных рэакцый; расшыфроўка структуры і саставу хімічных злучэнняў ці рэчываў арганічнай або неарганічнай прыроды, колькаснага і якаснага іх вызначэння. Аналіз матэматычны – сукупнасць раздзелаў матэматыкі, якія даследуюць функцыі метадамі бесканечна малых. Аналіз гаспадарчай дзейнасці – сістэма комплекснага даследавання прычынна-выніковых сувязяў у дзейнасці суб’ектаў гаспадарання з мэтай выяўлення рэзерваў павышэння эфектыўнасці гэтай дзейнасці і выпрацоўкі аптымальных кіраўніцкіх рашэнняў (Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Т. 1. – Мінск, 1996. – С. 333). У фізіцы аналіз гука – вызначэнне частотных састаўляючых спектра складанага гука: музычных інструментаў, голасу, шумоў і пад. (Физический энциклопедический словарь. – М., 1960. – С. 58). У педагогіцы аналіз урока – разбор і ацэнка вучэбных заняткаў у цэлым і асобных іх бакоў, адзін з відаў метадычнай працы ў школе (Педагогическая энциклопедия. – М., 1964. – С. 78). Тэхнічны аналіз – вызначэнне вільготнасці, зольнасці, выхаду лятучых, серы, цеплаты згарання (Большая Советская Энциклопедия: у 30 т. – Т. 1. – М., 1970. – С. 155).

На міжгаліновым узроўні ў тэрміналагічнай лексіцы дакладных навук прадстаўлена і аманімія. Параўнаем значэнні слова куб: 1) ‘геаметрычнае цела – правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты’; ‘здабытак ад множання якога-небудзь ліку самога на сябе два разы; трэцяя ступень ліку’; 2) ‘пасудзіна цыліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці; тытан’ (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. – Т. 2. – Мінск, 1978. – С. 748).

Тэрміны-сінонімы дакладных навук не маюць ні сэнсавых адценняў значэння, ні стылістычных адрозненняў, і гэта дае падставу называць іх абсалютнымі сінонімамі, ці дублетамі. У Беларускай энцыклапедыі падаецца: Стажары, тое, што Плеяды (Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Т. 15. – Мінск, 2002. – С. 128). Плеяды (грэч. Pleiades), С т а ж а р ы, рассеянае зорнае скопішча ў сузор’і Цяльца. Каля 300–500 зорак блакітнага колеру знаходзяцца ўнутры сферы дыяметрам каля 30 светлавых гадоў; простым вокам відаць 6 зорак, самая яркая – Альцыёна. Зоркі знаходзяцца ў блакітнаватай газа-пылавой адбівальнай туманнасці, у якой яны ўтварыліся (узрост Плеядаў каля 50 млн. гадоў). На небе Плеяды маюць вуглавы памер каля 1,8º. Сярэдняя адлегласць ад Сонца 407 светлавых гадоў (Беларуская энцыклапедыя: у 18-ці тамах. – Т. 12. – Мінск, 2001. – С. 426). Аналагічна падаюцца і наступныя сінанімічныя пары: астэроіды – малыя планеты, дыстыляцыя – перагонка, квазізоркі – квазары, счапленне – кагезія, сублімацыя – узгонка і інш.

Сярод матэматычных тэрмінаў сустракаюцца і варыянты адных і тых жа тэрмінаў. Вылучаюцца фанетычныя (жэнератрыса – генератрыса, лагарытм – лагарыфм), словаўтваральныя (адыманне – адніманне, дзеліва – дзялімае, астача – астатак), сінтаксічныя (найбольшы агульны дзельнік – НАД, электронная вылічальная машына – ЭВМ) і іншыя варыянты.

У антанімічныя адносіны часцей за ўсё ўступаюць залежныя кампаненты тэрмінаў-словазлучэнняў (тыпу напрамак дадатны – напрамак адмоўны), якія ў антанімічнай пары выражаюць супрацьлеглыя па пэўнай якасці прыметы паняцця.

Працэсы мнагазначнасці, аманіміі, сінаніміі, варыянтнасці, антаніміі, якія існуюць сярод тэрміналагічных адзінак, абцяжарваюць узаемаразуменне паміж спецыялістамі розных галін ведаў, выклікаюць пэўныя цяжкасці ў тэарэтычным і практычным плане. І, як піша Л.А. Антанюк, “абсалютна ўпарадкаваная і адназначная тэрміналогія з’яўляецца толькі ідэальным станам тэрмінасістэмы, да максімальна магчымай ступені дасягнення якога пастаянна павінны імкнуцца тэрмінолагі і спецыялісты пэўных галін ведаў”.







Дата добавления: 2015-12-04; просмотров: 334. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия