Студопедия — Паслядоўнікі Францыска Скарыны ў развіцці кнігадрукавання
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Паслядоўнікі Францыска Скарыны ў развіцці кнігадрукавання






 

Падарунак, зроблены друкарамі, вызначаецца не толькі шрыфтамі, застаўкамі, дрэварытамі і франтыспісамі. Ён найперш вызначаецца невядомым да таго часу сяброўствам, якое надзвычай важным было ў жыцці Уладзіміра Караткевіча:

Кнігі — сябры.

Іх кідаюць перш за усё:

Яны цяжкія

Як дзесяць вазоў з цэглай.

Кнігі — сябры.

Іх кідаюць перш за ўсё

Каб навек зберагчы,

Як сяброў.

У сэрцы.

Любоўю да кнігі, народа, Радзімы калісьці загарэлася сэрца Скарыны. І ад гэтага нязгаснага пад павевамі часу агню запальваліся сэрцы іншых прыхільнікаў Слова.

З 50-х гадоў ХVІ стагоддзя на Беларусі адна за другой пачалі ўзнікаць друкарні: у Берасці, Нясвіжы, Цяпіне, Лоску, Слуцку, а найбольшая колькасць — у Вільні. Прычым, як адзначыў даследчык старажытнай беларускай літаратуры А. Коршунаў, менавіта “Скарынавы выданні для пазнейшых друкароў служылі тым узорам, на які яны арыентаваліся і ў ідэйнай накіраванасці кнігі, і ў яе мастацка-графічным афармленні”.

Да традыцый Скарыны першы звярнуўся Сымон Будны. Яго нясвіжскі “Катэхізіс”, выдадзены пры дапамозе Мацея Кавячынскага і Лаўрэнція Крышкоўскага, першая на тэрыторыі Беларусі кніга на беларускай мове. З Бібліяй Францыска Скарыны выданне Буднага лучыць, безумоўна, не толькі аднолькавы фармат — у чацвёртую долю аркуша, не толькі вытрыманасць асноўнага тэксту ў чорным колеры і набор некаторых старонак у форме піраміды, трохкутніка або чары. Я думаю, галоўнае, што аб’ядноўвае два выданні, — зразумелая мова. І таму мне здаецца, што словы Уладзіміра Караткевіча наконт ролі Скарынавай Бібліі з рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” можна аднесці і да “Катэхізіса”. Выданне Сымона Буднага вызначаецца яшчэ і адметнасцю заставак, а ў прыватнасці на тытуле: у малюнку лісця і асабліва кветак, падобных да стылізаваных валошак, ёсць матывы больш позніх слуцкіх паясоў. Кнігі вылучаюцца і яскравай, дасціпнай мовай, што робіць заклікі Буднага наконт развіцця беларускай культуры на роднай мове яшчэ больш пераканаўчымі.

Ян Карцан, спярша адзін з паплечнікаў Буднага, а пасля заснавальнік уласнае друкарні ў Вільні, выдаваў кнігі не на беларускай, а на польскай, лацінскай і грэцкай мовах. Аднак яго друкарня выпусціла больш за сто назваў кніг. Цікавым для мяне стала і тое, што гэта не рэлігійныя трактаты, а календары, медыцынскія даведнікі, падручнікі.

Не абыякавым да адукацыі, асабліва школьнай, быў і Васіль Цяпінскі. Аднак для мяне ён насамперш чалавек, улюблёны ў родную мову і народ, пра што сведчыць і выданне Евангелля, надрукаванае ў два слупкі на дзвюх мовах. Васіль Цяпінскі не проста перакладаў тэкст са старажытнага царкоўнаславянскага арыгінала, але і свядома імкнуўся ўжываць уласна беларускія словы й звароты. Мяне ўразіла і тое, што ва ўцалелай частцы “Евангелля” налічваецца 210 глосаў. Пераклад, зроблены Васілём Цяпінскім “зъ зычливости ку моей отчизне”, як і творы Францыска Скарыны і Сымона Буднага, азваўся насамрэч жывой народнай моваю ў рэлігійнай літаратуры. Прадмова да Евангелля з тэкстам кнігі не звязана, але заключныя радкі ўспрымаюцца як запавет: “Абы быў гатовы разам са сваёю Айчынай загінуць, калі яна згіне, а калі яна праз ваш ратунак будзе выратавана, то разам з ёю і ўваскрэснуць”.

Як мне здаецца, моцнае пачуццё да Радзімы было і ў братоў Мамонічаў. Бо іх выданні — рэлігійныя кнігі, публістычныя творы, падручнікі і, безумоўна, Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года — спрыялі развіццю адукацыі і ўзбагачэнню роднае мовы. Адкрыццём для мяне стала тое, што ў друкарні Мамонічаў упершыню быў выкарыстаны курсіўны шрыфт.

Напэўна, праца вядомых братоў не была б настолькі плённай без Васіля Гарабурды, тыпографа, які пазней заснаваў уласную друкарню ў Вільні. Супрацоўнічаў з Мамонічамі і Пётр Мсціславец. Бясспрэчна, ён абапіраўся на вопыт Францыска Скарыны, а мажліва, нават асабіста з ім сустракаўся, калі верыць сцэне з аповесці Эрнеста Ялугіна “Мсціслаўцаў посах”.

Але друкар не толькі па-майстэрску выкарыстоўвае ўжо вядомыя прыёмы, ён развівае і ўдасканальвае іх. Доказам гэтаму — Евангелле 1575 года. У кнізе — нібы аўтапартрэт Мсціслаўца: кожная літара падабрана сэрцам, бо шрыфт не запазычаны з выданняў Скарыны, а нагадвае старабеларускія рукапісы. Майстэрства Пятра Цімафеева, сына Мсціслаўца, не адно стагоддзе было крыніцай і для рассейскага, і для ўкраінскага кнігадрукавання.

Што да традыцый Францыска Скарыны, то іх прадоўжылі не толькі асобныя людзі, але і друкарні беларускіх брацтваў, да прыкладу, Святадухаўскага. Мяне ўразіла тое, што на старонках “Малітваў штодзённых” — скарынаўскія застаўкі не толькі з расліннымі ўзорамі, але і нават з відарысамі дэльфінаў. А выдадзеная брацтвам “Граматыка славянская” Лаўрэнція Зізанія мае на адной са старонак зноў герб: сонца і месяц.

Уплыў Францыска Скарыны адчуваецца і на асобных гравюрах славутай Бібліі, выдадзенай у 1563 г. на сродкі берасцейскага старасты Мікалая Радзівіла Чорнага. Тлумачэнне неўміручасці гравюр першадрукара і інтэрпрэтацыі іх у шматлікіх выданнях знаходжу ў Максіма Танка:

І выразаў ён гравюры

Не штыхелем-разцом,

А промнем сонца,

Промнем сваёй веры і

любові да народа,

таму штрых кожны /

Быў такі глыбокі,

Што ні агонь, ні забыццё,

ні ворагі, ні час

Гравюраў гэтых

знішчыць не змаглі.

І сёння

нейкая чароўная

жыве ў іх сіла…

Надзвычайная сіла Скарынавых выданняў дала энергетычны штуршок да друкарскае дзейнасці не толькі ў ВКЛ і асабліва ў Беларусі. Спірыдон Собаль спачатку меў друкарню ў Кіеве, а потым ужо ля Оршы. Паслядоўнік майго зямляка, палачаніна, і Мікалоюс Даукша, адзін са стваральнікаў літоўскае пісьменнасці. З традыцыямі Францыска Скарыны, безумоўна, звязаны і першадрукар у Расеі — Іван Фёдараў. Да кніг беларускага першадрукара прыглядаліся і ў Германіі, у Цюбінгене. Як казаў Пятрусь Броўка, “нямала народаў з крыніц яго піла / і брала ад мудрасці вечны агонь, / У літарах першых знаходзячы сілу…”

Аднак найбольш моцна святлом кніг Скарыны былі апрамененыя душы яго землякоў. Сведчаннем гэтаму — выданні другой паловы ХVІ — першай паловы ХVІІ стагоддзя. Сведчаннем гэтаму — і выданні сённяшнія. Так, у іх няма заставак і дрэварытаў. Аднак складана ўявіць кнігу, асабліва празаічную, без кропак, вялікіх літараў, абзацаў і, канечне ж, без прадмовы і пасляслоўя. Францішак Скарына і надалей будзе ззяць Сонейкам Маладзіковым у вольных крывіцкіх нябёсах.

Арыгінальныя ксілаграфіі, канцоўкі, ініцыялы… Гэта далёка не самае галоўнае ў падарунку друкароў. Галоўнае вызначыў Уладзімір Караткевіч у вершы “Кнігі”:

Кнігі — сябры.

Іх кідаюць перш за усё:

Яны цяжкія

Як дзесяць вазоў з цэглай.

Кнігі — сябры.

Іх кідаюць перш за ўсё

Каб навек зберагчы,

Як сяброў.

У сэрцы.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 3178. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия