Студопедия — Беларусь Максіма Багдановіча
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Беларусь Максіма Багдановіча






Максім Багдановіч нарадзіўся пад знакам Стральца. І радкі Паэта нагадваюць стрэлы: трапляюць у душу і назаўжды пакідаюць у ёй Пачуццё да краіны пад зоркай Венерай. Пакідаюць не толькі Любоў. Асабіста мяне яшчэ і апанавала неспатольная прага адкрыццяў пасля таго, як Паэт запэўніў: “Ты — царэвіч цудоўнае казкі”…

Беларусь Багдановіча — гэта і ёсць казка. Не, я маю на ўвазе не фантастычную гісторыю, у якой заўжды перамагае дабро. Мая краіна ў “Вянку” па-казачнаму незвычайная і прыцягальная. Бо Максім Багдановіч не проста апісвае, а стварае. Ён і Паэт, і Мастак, і Музыка, і Гісторык, і Астраном, і, безумоўна, Філосаф.

Найперш уразіла незвычайная палітра маёй краіны вачыма Багдановіча. Сінявокая і русакосая?.. Паэт-Мастак бачыць Беларусь нашмат больш рознабокава. Бо сінія тут не толькі азёры, але і валошкі, і зоркі, і ноч, і туман, і маладзік, і матылёк. І нават таямнічая даль вечнасці, куды спрабуе зазірнуць Эдуард Акунін: “Тое Слова было ў Максіма — / … Каб забылі пра звадкі-спрэчкі, / а пагляды зліліся ў сінь, / дзе Страцім вартавацьме вечнасць, — / покуль мы да яго ляцім…”

Акрамя сіняга, дамінуюць, як ні дзіўна, срэбраны і залаты. Напэўна, няшмат вершаў пра Беларусь асыпана срэбраным пылам зор. Адкрыццём стаўся і срэбраны, а не шэры туман, і хвалі ракі, і вада ў крыніцы, афарбаваныя ў “каштоўны” колер. Бачу надзвычайную карціну: у срэбранай вадзе адбіваецца залатое неба, сонца, месяц. А на беразе зіхацяць рожкі кароны Змяінага Цара…

Незабыўны і белы пух вішань, як і бялюткая пена снежнага віна. І па-над гэтай чысцінёй – чырвона-жоўты месяц, які, аказваецца, можа быць і зялёным. Здаецца, што свет перавярнуўся дагары нагамі: зеляніна не на зямлі, а ў нябёсах смарагдавага колеру. Такое адчуванне, што Паэт-Мастак гдядзіць на краіну праз рознакаляровыя шкельцы, бо ў наступным вершы неба ўжо бэзавае!..

Зрэшты, Максім Багдановіч не губляецца ў свеце вясёлкавых фарбаў, у свяце жыцця. Паэт бачыць і гора, і пакуты народа. Бачыць за тысячы кіламетраў? Так, бо глядзіць вачыма душы. Боль і няшчасці фарбуюць радкі ў цёмныя колеры. Але Багдановіч упэўнены: “Ты не згаснеш, ясная зорачка, / Ты яшчэ асвеціш родны край”. Радкі напаўняюць верай у “залацісты, ясны дзень” краіны-браначкі.

Беларусь Багдановіча ўражвае не толькі каляровасцю, шматфарбнасцю. Краіна ў вершах яшчэ і гучыць. Нездарма ж першы надрукаваны твор — “Музыка”. Як сцвярджае Барыс Мікуліч у аповесці “Развітанне”, Паэт “цалкам аддаваўся ўладзе музыкі, якая ўзнікла ў ім, ніколі не заціскаў яе, не стрымліваў, не абмяжоўваў”. Напэўна, чуйна ўслухоўваючыся ў мелодыю сваёй душы, Багдановіч лепш чуў наваколле.

Звіняць сосны, на якіх грае лясун, нешта шэпча вецер, смяецца русалка… У радках – нават “шорах ног павукоў”. Міжволі прыгадваю такія ж містычныя, а часам вусцішныя аповеды герояў Яна Баршчэўскага. Мая краіна гучыць зусім не так, як звычайна, і зачароўвае таямніцай. Вабіць і самім, на першы погляд, звычайным: спевам завеі, скрыпам снегу, гудам Падвея. Усёй душой услухоўваюся ў тое, як матылёк “дрыжачымі крыламі звоніць ледзьве чутна” ў струны сонца залатыя.

Музычнаю Беларусь паўстае не толькі ў “зачараваным царстве”. Наймацнейшае і найбольш разнастайнае гучанне — у нізцы “Места”: “вулкі Вільні гулка грымяць”, “трамваі трывожна звіняць”, сіпіць паравоз, стогне тэлеграфны слуп (“стоўп”), надрываецца шарманка…

У астатніх разделах — цішыня… Словы з коранем -ціх- (-ціш-) ствараюць яе ў дваццаці вершах “Вянка”. Толькі “сумная песня пяе”… Аднак паэт здольны пачуць будучыню, сугуччы якой дораць надзею: “лёд трэсне”, “верш, як звон, зазвініць”. Услухоўваецца і ў мінулае, з якога ляціць, разбіваючы часам абыякавую цішыню, звон і грукат срэбнай збруі вершнікаў Пагоні.

Паэт-Музыка далучае да Музыкі маёй краіны, а яшчэ раскрывае адну з Таямніц: на чужыне ў шэпце васілька можна пачуць голас Радзімы (верш “На чужыне”)… Толькі слухаць варта насамрэч улюбёным у яе сэрцам.

Як слухаў Максім Багдановіч.

Яго Беларусь унікальная. І ў той жа самы час з Купалавым адчуваннем яе лучыць агністасць, прамяністасць, касмічнасць радкоў Багдановіча. Як і Беларусь Караткевіча, яна нежывая без Гісторыі: без летапісца, перапісчыка, Скарыны, Пагоні. Нездарма кажа Рыгор Барадулін: “І крывічам пра іхні род усім / Напомніць Богам дадзены / Максім”. Дарэчы, для гэтага Паэта, як і для Багдановіча, Беларусь мае надзвычай музыкальную душу, што гучыць у кожным вершы. Агульнае знаходжу і з Алесем Разанавым: абодва Паэты здольныя растварыцца ў прыродзе і лепш зразумець сябе, а, значыць, і Краіну, што падарыла гэтае надзвычайнае адчуванне.

Краіна пад зоркай Венерай, пад сузор’ямі Геркулеса. Краіна, адухоўленая Страцімам-Лебедзем. Мая краіна. Прага адкрываць яе па-ранейшаму неспатольная. І я працягваю крочыць да Беларусі, кранаючы душой валошкавыя Словы…

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1155. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия