Студопедия — Літаратура. Антанюк Л.А. Мова мастацкай літаратуры; Мова пісьменніка // Энцыклапедыя літа­ра­­туры і мастацтва Бела­русі: У 5 т.— Мн
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Літаратура. Антанюк Л.А. Мова мастацкай літаратуры; Мова пісьменніка // Энцыклапедыя літа­ра­­туры і мастацтва Бела­русі: У 5 т.— Мн






Антанюк Л.А. Мова мастацкай літаратуры; Мова пісьменніка // Энцыклапедыя літа­ра­­туры і мастацтва Бела­русі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.

Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.

Гиршман М.М., Орлицкий Ю.Б. Стих и проза: два типа ритмической организа­ции // Теория литературы. Том III. Роды и жанры (основные проблемы в историческом осве­ще­нии).— М., 2003.

Григорьев В.П. Речь художественная; Язык художественной литературы // Литера­тур­­ный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Нико­лаева.— М., 1987.

Жирмунский В.М. Теория литературы: Поэтика. Стилистика.— Л., 1977.

Клинг О.А. Тропы // Введение в литературоведение. Литературное произве­де­ние: Ос­нов­ные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.

Кожинов В.В. Художественная речь как форма искусства слова // Теория ли­те­ра­ту­ры: Основные проблемы в историческом освещении. Стиль. Произведение. Литературное раз­ви­тие.— М., 1965.— Кн. 3.

Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.

Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.

Рагойша В. Вершаваная мова; Гукапіс літаратурны; Лексіка літаратурная; Мова мас­тац­­­кай літаратуры; Паэзія; Проза; Рытм; Рытмастваральныя кампаненты; Рытміка; Рыт­міч­ная про­за; Сінтаксіс літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапа­мож­нік.— Мн., 2001.

Теория литературы: Учебное по­со­бие для студентов филологических факультетов выс­ших учебных заведений: В 2 т. / Под. ред. Н.Д. Тамарченко.— Т. 1: Тамарченко Н.Д., Тю­па В.И., Бройт­ман С.Н. Теория художественного дискурса. Теоретическая поэтика.— М., 2004.

Теория метафоры.— М., 1990.

Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд., испр. и доп.— М., 1976.

Томашевский Б.В. Теория литературы. Поэтика.— М., 2002.

Федотов О.И. Основы теории литературы: В 2 ч.— Ч. 1: Литературное твор­че­с­тво и ли­те­ратурное произведение.— М., 2003.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

Шапир М.И. Язык поэтический // Введение в литературоведение. Литературное про­из­­ве­­дение: Ос­новные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.

 

 

3.8.2. Паняцце мастацкага тэксту.

Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор.

«Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць

 

Арганізаваны аўтарам у пэўнай паслядоўнасці і зафіксаваны пісь­мова (або друкам) ланцуг моўных адзінак, адносна цэласны і са­ма­дас­тат­ко­вы ў сваёй аснове, імянуецца здаўна ў літара­ту­ра­знаў­стве тэкстам (ад лац. textus — тканіна, спляценне).

У самім тэксце размяжоўваюць асноўны тэкст твора і па­боч­ны. Апош­ні ў многіх творах складае цэлая сістэма кампа­нен­таў, якія ў су­час­ным літаратуразнаўстве атрымалі назву «рамачных» [155]. Спы­німся на іх больш падрабязна.

Пачатак тэксту (выдзелены графічна) можа змяшчаць у сабе нас­туп­ныя кампаненты: прозвішча і ініцыялы аўтара (сапраўдныя аль­бо ў вы­гля­дзе псеўданіма), загаловак, падзагаловак, прысвя­чэн­не, эпіграф(ы), прад­мову (уступ, уводзіны, у некаторых выпадках пра­лог). Асноўны тэкст можа дапаўняцца аўтарскімі заўвагамі, якія змя­шчаюцца ці на ніж­нім полі старонкі, ці пасля асноўнага тэксту. Ка­нец тэксту (акрамя аба­вязковага апошняга вершаванага радка ці пра­заічнага абзаца асноў­на­га тэксту) можа ўключаць у сябе аў­тар­скае пасляслоўе і змест. У дра­ма­тыч­ных творах да рамачных кам­па­нентаў адносяцца спісы дзеючых асоб і аў­тарскія рэмаркі.

Як зазначае А. Ламзіна, «абавязковасць/факультатыўнасць тых ці ін­шых рамачных кампанентаў у значнай ступені матывуецца жан­равай пры­належнасцю твора. Важнейшым з гэтых кампанентаў для эпічных і дра­матычных твораў, лірыкі «вялікіх форм», ліра-эпа­су з’яўляецца за­га­ло­вак <...>. Тэкст п’есы цяжка сабе ўявіць без спі­су дзеючых асоб і аба­зна­чэння таго, каму належаць адпаведныя рэп­лі­кі. Іншыя ж кампаненты ра­мачнага тэксту звычайна факуль­та­тыў­ныя» [156].

Склад рамачных кампанентаў тэксту можа істотна вар’і­ра­вац­ца ў за­леж­насці ад літаратурных звычак, літаратурнай моды, што ўла­дараць у тую альбо іншую эпоху. Так, напрыклад, у заходне­еў­ра­пейскай лі­та­ра­ту­ры ХIV–ХVIII стст. атрымалі вялікае распаўсю­джан­не ўрачыстыя і пыш­ныя прысвячэнні мецэнатам. Да сярэдзіны ХIХ ст. бытавала традыцыя па­чынаць творы з прадмоў (уступаў, уво­дзін), у якіх аўтар тлумачыў за­ду­му сваіх тварэнняў, асаблівасці іх паэ­тыкі, а часам і ўступаў у палеміку з кры­тыкамі. У паэтыцы ра­ман­тызму вялікая роля адводзілася эпігра­фам, што выкарыс­тоў­ва­лі­ся аўтарамі для стварэння ў чытача пэўнага эма­цыянальнага наст­рою падчас успрымання.

«Рама», — лічыць А. Ламзіна, — надае твору характар завер­ша­на­сці, уз­мацняе яго ўнутранае адзінства» [157]. Арганізоўваючая роля ра­мачных кам­панентаў наглядаецца асабліва тады, калі звяртацца да твораў, што маюць складаную кампазіцыю, пры дапамозе якой аб’яд­ноўваюцца сты­ліс­тычна неаднародныя рэчы (напрыклад, там, дзе ёсць устаўныя жан­ры). У аўтарскіх цыклах, дзе кожны асобны тэкст (лірычны верш, апа­вя­дан­не, нарыс і г. д.) можа разглядацца і як ад­носна самастойны твор, ме­на­віта наяўнасць агульнай «рамы» най­больш выразна паказвае ўза­е­ма­су­вязь усіх кампанентаў, іх пад­на­чаленасць агульнай задуме.

«Важнасць рамачных кампанентаў абумоўлена яшчэ і тым, што яны пад­крэсліваюць дыялагічную прыроду тэксту, яго двух­ба­ко­вую на­кі­ра­ва­насць» [158]. Найбольш выразна гэта назіраецца ў пры­свя­чэннях.

Мастацкі тэкст часта ўступае ў своеасаблівыя дыялагічныя ад­но­сіны не толькі з чытачом, але і з іншымі тэкстамі, а часам і з усёй лі­таратурай эпо­хі. Тут пэўную ролю могуць адыграць эпіграфы (боль­шая частка з іх — цы­таты), а таксама жанравыя падзагалоўкі.

У сувязі з тым, што загаловак выступае ў якасці аднаго з іс­тот­ней­шых элементаў сэнсавай і эстэтычнай арганізацыі мастацкага тэк­сту, вель­мі важным з’яўляецца правільны выбар яго аўтарам тво­ра (звычайна аўтар выбірае загаловак, хоць іншы раз да гэтай спра­вы могуць спры­чы­ніц­ца таксама крытыкі, выдаўцы і некат. інш. асо­бы). Ад удалага выбару за­галоўка часта залежыць лёс твора.

Тэкст не трэба атаясамліваць з творам. Як зазначае В. Ра­гой­ша, «твор літаратурны ўвасабляецца ў тэксце, але не зводзіцца да яго. Тэкст — гэта лінгвістычная матэрыялізацыя, форма існавання ду­хоўна-мас­тацкай субстанцыі, якой з’яўляецца твор. Доказам таго, што — пры ўсёй блізкасці — тэкст і твор паняцці розныя, служыць, на­прыклад, існа­ван­не перакладу мастацкага і інсцэнізацыі» [159].

Мастацкі тэкст утвараюць моўна-выяўленчыя пласты, часам даволі шмат­лікія. Наяўнасць тых альбо іншых моў­на-выяўленчых пластоў, а так­сама суаднесенасць іх паміж са­бой, могуць быць рознымі.

Ёсць творы, моўная тканіна якіх уяўляе сабой адзіную плынь, г. зн. прак­тычна не адрозніваюцца аўтарская мова і мова пер­са­на­жаў. Дак­лад­ней, усё вядзе аўтар, выказваючыся не толькі за сябе, але і за персанажаў. Ра­зам з тым сустракаюцца творы (як правіла, пра­заічныя), дзе прысут­ні­чае рознагалоссе, г. зн. узнаўляюцца роз­ныя спосабы і формы маўлення.

Існуюць таксама творы, у якіх вялікую мастацкую нагрузку вы­кон­ваюць «чужыя» (М. Бахцін), няаўтарскія (у шырокім сэнсе, г. зн. не ство­раныя аўтарам, а адкульсьці запазычаныя) словы.

Нямала ў літаратуры твораў, дзе «чужое» слова поўнасцю ўла­да­рыць у тэксце. Найбольш моцна гэта выяўляецца ў стылізацыях, у якіх спе­цыяльна і яўна імітуюцца рысы і ўласцівасці якога-не­будзь фальк­лор­на­га ці літаратурнага стылю («Вечары на хутары ка­ля Дзіканькі» М. Го­га­ля, шэраг створаных М. Багдановічам песень роз­ных народаў, «Казкі жыц­­ця» Я. Коласа). Да стылізацый блізкія перайманні (анакрэ­ан­тыч­ная лі­рыка ў творчасці многіх паэтаў Новага часу). На працягу ўсёй гісторыі раз­віцця сусветнай літаратуры ў ёй сустракаюцца па­ро­дыі (часта па­ро­дыю характарызуюць як «антыжанр»), у якіх аў­тар поўнасцю і ад­на­знач­на аддаляецца ад прадмета імітацыі і займае іра­нічную пазіцыю ў ад­но­сі­нах да яго («Дон Кіхот» М. Сервантэса, «Біб­лія» К. Крапівы, шматлікія вер­шы-пародыі сучасных бе­ла­рус­кіх паэтаў — А. Зэкава, М. Скоблы і інш.).

Асаблівую разнавіднасць «чужога» слова скла­даюць рэмінісцэнцыі (ад лац. reminiscentia – успамін) — ад­сыл­кі ў тэкстах да папярэдніх фак­таў і з’яў: асобных твораў ці фраг­мен­таў з іх, а таксама да груп твораў. Рэ­мінісцэнцыі — «гэта вобразы лі­таратуры ў літаратуры» [160]. Рэмі­ніс­цэн­цыі ў адных выпадках уво­дзяц­ца ў тэксты (як і прамыя цытаты) свядома і на­кіравана, у другіх жа, наадварот, з’яўляюцца нечаканымі прыпамі­нан­нямі. «Рэмініс­цэн­цыі ўвасабляюць культурна-мастацкую і жанрава-сты­лістычную праб­лематыку творчасці пісьменнікаў, ажыццяўляюць іх па­трэбы ў вод­гуку на папярэдняе мастацтва» [161].

Тэрмін «тэкст» даў жыццё некалькім вытворным ад яго сло­вам-тэр­мі­нам. Так, прыхаваны сэнс сказанага ў мастацкім творы імя­нуюць пад­тэк­стам. Прама альбо ўскосна звязаную з мастацкім тво­рам бязмежную сфе­ру літаратурных фактаў і пазалітаратурных з’яў называюць кантэк­стам. У сітуацыі, калі тэкст уяўляе сабой сіс­тэму асобных тэкстаў, па­бу­да­ваную па прынцыпу іерархіі і пад­на­­чаленасці адзінаму цэламу, можна вес­ці гаворку аб гіпертэксце (тво­ры з устаўнымі апавяданнямі, навеламі і г. д.). І, урэшце, на пра­ця­гу двух-трох апошніх дзесяцігоддзяў у літа­ра­ту­разнаўстве (дзя­ку­ючы ў першую чаргу намаганням французскіх ву­чо­ных пост­струк­ту­ралісцкай арыентацыі Ю. Крысцевай і Р. Барта) вы­ка­рыс­­тоў­ва­ец­ца слова-тэрмін «інтэртэкстуальнасць», ужыванне якога, да­рэчы, «ста­ла прэстыжным. Ім часта абазначаецца агульная сукупнасць між­­тэкставых сувязей, у склад якіх уваходзяць не толькі бес­свя­до­мая, аў­таматычная ці самадастатковая гульнявая цытацыя, але і на­кі­раваныя, асэн­саваныя, ацэначныя адсылкі да папярэдніх тэкстаў і лі­таратурных фак­таў» [162]. Інтэртэкстуальнасць менавіта ў такой яка­сці здольная «ўзба­га­чаць сферу моўнай дзейнасці і арсенал мас­тац­ка-моўных сродкаў пісь­мен­ніка» [163]. Н. Суслава і Т. Усольцава вылучаюць наступныя тыпы інтэр­тэк­с­­туальнасці: 1) сумеснае існа­ван­не ў адзіным тэксце двух і болей тэк­с­таў (цытата, алюзія, рэ­мі­ніс­цэнцыя); 2) паратэкстуальнасць, якая ўзні­кае ў выніку ўзае­ма­ад­носін асноўнага тэксту і дапаможнага (г. зв. ра­мач­ных кам­па­нен­таў); 3) метатэкстуальнасць, заснаваную на спасылцы тэк­­сту на свой папярэдні тэкст, часта крытычнага альбо каменціруючага ха­­рак­тару; 4) гіпертэкстуальнасць — спасылка ў тэксце на ўласны па­пя­рэд­ні тэкст з мэтай яго асмейвання і парадзіравання; 5) ар­хі­тэкс­ту­аль­насць, пад якой падразумяваецца жанравая сувязь тэкс­таў [164]. Канк­рэт­ны­мі формамі праяўлення інтэр­тэксту­альнасці з’яў­ля­юц­ца запазычанне, пе­ра­працоўка тэм і сюжэтаў, яўная і прыхаваная цы­тацыя, алюзія, па­ра­фра­за, перайманне, пародыя, выкарыстанне эпі­графаў і г. д.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 848. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия