Студопедия — Відавая класіфікацыя як навуковая праблема.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Відавая класіфікацыя як навуковая праблема.






Від бібліяграфіі і відавая класіфікацыя – адна з самых палемічных праблем айчыннага бібліяграфазнаўства. З канца ХХ ст. на падставе распрацоўкі структурна-функцыянальнага падыхода яна трансфарміравалася ў праблему функцыянальнага зместу (сутнасці) бібліяграфічнай дзейнасці.

Праблема відаў бібліяграфіі ўзнікла ў той час, калі пад тэрмінам «бібліяграфія» разумелі як асобны бібліяграфічны дапаможнік ці іх сукупнасць, а відавая класіфікацыя як класіфікацыя бібліяграфічнай прадукцыі па розных прыметах (з укараненнем УДК для класіфікацыі дакументаў. Б.С.Баднарскі прымяніў яе для класіфікацыі бібліяграфічнай прадукцыі ў працы «Бібліяграфія рускай бібліяграфіі» 1913–1929).

З 50-х гг ХХ ст. аб'ём паняцця «бібліяграфія» стаў разглядацца як від дзейнасці і адпаведна і віды бібліяграфіі трэба было трансфарміраваць у віды бібліяграфічнай дзейнасці і вызначаючы іх улічваць сутнасна-функцыянальныя характарыстыкі бібліяграфіі спачатку як дзейнасці па стварэнні і давядзенні бібліяграфічнай інфармацыі, пазней яшчэ і навуковай і арганізацыйнай. Гэта не адразу ўлічвалася, да таго ж часам пры распрацоўцы класіфікацыі бібліяграфіі не вытрымліваліся лагічныя правілы:

1. Адзінства падстаў дзялення (у адным класіфікацыйным радзе віды могуць выдзяляцца толькі па адной дакладна сфармуляванай прымеце);

2. Неперакрыжаванасць дзяленняў (віды ў межах адной групы павінны выключаць адзін аднаго, ні адзін не павінен перакрыжоўваць другі, падпадаць пад другі ці яму падпарадкоўвацца);

3. Суразмернасць дзялення (выдзеленыя па адной прымеце віды бібліяграфіі павінны ахопліваць усе бібліяграфічныя з'явы);

4. Непарыўнасць дзялення (нельга пераскокваць з бліжэйшага класа ў больш аддалены).


Варыянты відавой класіфікацыі бібліяграфіі.

 

Храналагічны перыяд Аўтарства Віды бібліяграфіі
  Яніцкі М.Ф. 1. Апісальная 2. Рэкамендацыйная
  Здобнаў М.У. 1. Улікова-рэгістрацыйная 2. Крытычная 3. Рэкамендацыйная
  Кананоў П.Х. 1. Уліковая 2. Прагматычная
50–60-я гг. Нікалаеў В.А. Рашацінскі І.І. 1. Інфармацыйная – дзяржаўная – навукова-інфармацыйная – масава-інфармацыйная – кнігагандлёвая і кнігавыдавецкая 2. Рэкамендацыйная
60-я гг. ХХ ст. Брыскман М.А. і інш. 1. Інфармацыйная – дзяржаўная – навукова-інфармацыйная – масава-інфармацыйная 2. Рэкамендацыйная 3. Крытычная
60-я гг. ХХ ст. Шэраг аўтараў 1. Дзяржаўная 2. Навукова-дапаможная 3. Рэкамендацыйная
  А.І.Барсук 1. Базавая – дзяржаўная (нацыянальная) – рэгіянальная (мясцовага друку) 2. Навукова-дапаможная 3. Масава-вытворчая 4. Рэкамендацыйная
  ГОСТ 16448–70 1. дзяржаўная 2. Навукова-дапаможная 3. Універсальная 4. Галіновая
  Беспалава Э.К. 1. Інфармацыйная 2. Рэкамендацыйная
  Барсук А.І. 1. Базісная 2. Навукова-дапаможная 3. Вытворчая 4. Навукова-папулярная 5. Асартыментная
  Барсук А.І. Сфера універсальнага 1. Дзяржаўная 2. Выдавецка-кнігагандлёвая Сфера прафесійнага 1. Навукова-дапаможная 3. Вытворча-дапаможная Сфера агульнацікавага (непрафесійнага) 4. Навукова-папулярная
  ГОСТ 7.0–77 1. Дзяржаўная 2. Навукова-дапаможная 3. Рэкамендацыйная 4. Галіновая 5. Краязнаўчая 6. Выдавецка-кнігагандлёвая 7. Бягучая 8. Рэтраспектыўная 9. Бібліяграфія бібліяграфіі
  Вохрышава М.Г. 1. Вытворчая і спажывецкая –Вытворча-дапаможная –Сацыяльна-дапаможная –Навукова-дапаможная –Вучэбна-дапаможная –Самаадукацыйная 2. даведачна-бібліяграфічная дзейнасць па апавяшчэнню аб дакументах 3. рэкамендацыйна-бібліяграфічная дзейнасць, дзейнасць па бібліяграфічнаму згортванню дакументаў 4.інстутыцыйныя віды дзейнасці 5. Прафесійныя і непрафесійныя віды дзейнасці
  ГОСТ 7.0–84 Толькі віды бібліяграфічных дапаможнікаў
  ГОСТ 7.0–99 Толькі віды бібліяграфічных дапаможнікаў
  Грачыхін А.А. функцыянальныя тыпы бібліяграфіі: – дзяржаўная, – крытычная (навукова-дапаможная), – рэкамендацыйная, – бібліяграфія бібліяграфіі
2000-я гг. Косырава В.А. Універсальная (агульная) Спецыяльная Галіновая Прыватная
  Сляднева Н.А. Прагнозная Латэнтная Афінная Постэдзіцыйная
2004, 2007 Факееў В.А. Віды бібліяграфічных ведаў: – штодзённыя – навукова-эмпірычныя

 

Пры даследаванні бібліяграфіі ў гістарычным ракурсе часта разглядаюць развіццё і адпаведна віды бібліяграфічнай прадукцыі. Такі падыход не адлюстроўвае і не дазваляе упарадкаваць усю шматграннасць бібліяграфічных з’яў. Калі разглядаць бібліяграфію як дзейнасць (гэта робіцца ў межах дзейнаснага ці сістэмна-дзейнаснага падыхода), то адпаведна і віды бібліяграфіі (бібліяграфічнай дзейнасці) трэба выдзяляць у іншым ракурсе і браць да ўвагі ўсе кампаненты бібліяграфічнай дзейнасці, а не толькі бібліяграфічную прадукцыю. Сёння найбольш арганізацыйна ўстойлівымі і развітымі з’яўляюцца наступныя віды бібліяграфіі: дзяржаўная, рэпертуарная, каталожная, масавая, навукова-дапаможная, рэкамендацыйная, краязнаўчая, бібліяграфія бібліяграфіі і асобна бібліяграфазнаўства. У вышэй прапанаванай табліцы прыведзены розныя погляды на відавую класіфікацыю бібліяграфіі і гэтыя віды сустракаюцца найбольш часта. Але іх нельга прыводзіць у адным лагічным радзе (парушаюцца вышэй прыведзеныя патрабаванні) і не апісваецца ўся відавая разнастайнасць.

А.П.Коршунаў лічыць, што падставамі для вызначэння відавой класіфікацыі бібліяграфія як дзейнасць могуць быць:

1. арганізацыйна-ведамасная прымета,

2. аднароднасць ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі,

3. дзейнасныя віды бібліяграфіі.







Дата добавления: 2015-10-19; просмотров: 583. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Понятие массовых мероприятий, их виды Под массовыми мероприятиями следует понимать совокупность действий или явлений социальной жизни с участием большого количества граждан...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия