Студопедия — Бел у першае пасляваен 10-дзе
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Бел у першае пасляваен 10-дзе






Амаль адразу пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. пачалося аднаўленне эканомікі БССР. У вызваленую Беларусь з іншых рэспублік СССР былі накіраваны тысячы трактараў і аўтамашын, дзесяткі тысяч галоў жывёлы.

У сакавіку 1946 г. СНК БССР ператварыўся ў Савет Міністраў. У верасні таго ж года быў зацверджаны план чацвёртай пяцігодкі. За гэты час былі пабудаваны новыя прадпрыемствы. У 1947 г. адмянялася картачная сістэма размеркавання прадуктаў. Але спадзяванні народа на лібералізацыю жорсткага сталінскага рэжыму не спраўдзіліся. Сталін пайшоў на некаторае змягчэнне свайго курсу падчас вайны толькі дзеля больш паспяховай мабілізацыі народных мас на барацьбу з ворагам. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Адраджэнне вёскі тармазілася апорай на калгасы і саўгасы, у фонд якіх прымусова вярталі зямлю, перададзеную сялянам падчас вайны. Аграрная палітыка ў Заходняй Беларусі была накіравана на скасаванне прыватнай гаспадаркі як асноўнай формы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1944 г. БССР атрымала права знешніх зносін. У 1945 г. яна стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН), а пасля і іншых уплывовых арганізацый. Аднак міжнародная дзейнасць БССР была вельмі абмежавана. Тым не менш гэта паспрыяла росту аўтарытэту рэспублікі. Смерць Сталіна (1953) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. На ХХ з'ездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Адбылася некаторая дэмакратызацыя грамадскага жыцця, былі рэабілітаваны многія ахвяры рэпрэсій. У 1961 г. новая праграма партыі мела намер пабудаваць камунізм у СССР да 1980 г. У 1964 г. Першы сакратар ЦК Кампартыі М. Хрушчоў и стау кіраваць партыяй і краінай быў пастаўлены Л. Брэжнеў. пытанні аб развіцці сельскай гаспадаркі і паляпшэнні кіравання эканомікай. Замест створанай у 1957 г. тэр сістэмы кіравання была зноў уведзена галіновая пад кіраўніцтвам асобных міністэрстваў. Былі пашыраны правы прадпрыемстваў па распараджэнні прыбыткамі (прадпрыемствы атрымалі магчымасць будаваць жыллё, дзіцячыя садкі, санаторыі для сваіх супрацоўнікаў, што павялічвала стымуляванне працы), былі прыняты меры па барацьбе з безгаспадарчасцю, па лепшым выкарыстанні рэсурсаў.З калгасаў і саўгасаў спісваліся даўгі, павялічваліся закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю, узрасла тэхнічная ўзброенасць вытворчасці. У 1965 г. на Беларусі кампартыю ўзначаліў П. Машэраў. Пяцігодка 1966 – 1970 гг. была настолькі паспяховай, што потым атрымала назву "залатой". У БССР аб'ём вытворчасці прадукцыі прамысловасці ўзрос на 79%, сельскай гаспадаркі – на 45%. Хранічнай праблемай заставалася нізкая якасць тавараў, іх небагаты асартымент. У краіне пачаўся перыяд застою. Узмацніўся пераслед інакшдумаючых (дысідэнтаў). Аднак канцлагеры цяпер замяняліся на турмы і псіхіятрычныя шпіталі. У сферы адукацыі на працягу 1960 - 1970 гг. беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову навучання.

Гг

Пасля смерці Сталіна 1953 г. у СССР пачалася адносная лібералізацыя. Ужо з верасня 1953 г., калі першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С. Хрушчоў, у друку пачалі з’яўляцца артыкулы аб шкоднасці культу асобы. Была праведзена рэарганізацыя цэнтральнага апарату ўлады, зменшылася колькасць чыноўнікаў, павялічылася роля мясцовых саветаў. У 1956 г. першым сакратаром ЦК КПБ быў абраны К.Т. Мазураў — першы беларус, які заняў вышэйшую партыйную пасаду ў БССР. Сапраўдная дэсталінізацыя краіны пачалася пасля ХХ з’езду КПСС (1956 г.), на якім былі падвергнуты крытыцы палітыка масавых рэпрэсій і культ асобы Сталіна. Па ініцыятыве М.С. Хрушчова быў ліквідаваны ГУЛАГ, шырокія маштабы набыла рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. З гэтай прычыны перыяд кіравання М.С. Хрушчова (1953 - 1964 г.) у гісторыі атрымаў назву «адліга». Аслабленне таталітарызму станоўча паўплывала і на развіццё іншых напрамкаў беларускай культуры — тэатральнага мастацтва, музыкі, выяўленчага мастацтва, спрыяла развіццю адукацыі. У 1958 г. была ўведзена абавязковая 8- гадовая адукацыя, ствараліся прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, да 99 % павялічылася колькасць граматнага насельніцтва. Эк развіццё. У другой палове 1950-х г. у свеце разгарнулася нав-тэх р-цыя (НТР), якая прадугледжвала хуткае ўкараненне дасягненняў навукі ў вытворчы працэс. У Савецкім Саюзе перавага ў развіцці надавалася машынабудаванню, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыцы. У 1957 г. была праведзена рэформа кіравання эканомікай: замест міністэрстваў, якія былі створаны па галіноваму прынцыпу, уводзіліся саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы), у аснову якіх быў пакладзены тэрытарыяльны прынцып кіравання ўсёй эканомікай - прамысловасцю і сельскай гаспадаркай. У БССР быў створаны саўнаргас БССР. Лічылася, што гэта прывядзе да змяншэння бюракратычнага апарату і будзе садзейнічаць лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў.З мэтай паляпшэння становішча ў аграрным сектары эканомікі былі павялічаны закупачныя цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркі, уводзілася аплата працы калгаснікаў, з 1956 г. пачалі выплочваць пенсіі па старасці і інваліднасці. У 1954 г. для павелічэння аб’ёмаў вытворчасці збожжа пачалося асваенне цалінных зямель у Казахстане. Прыярытэт у развіцці індустрыі прывёў да значнага адставання лёгкай прамысловасці Беларусі і пагаршэння забеспячэння насельніцтва прадукцыяй масавага попыту. У кастрычніку 1961 г. на ХХІІ з’ездзе КПСС была прынята праграма пабудовы камунізму, да пач 1980-х г. Міжнароднае становішча. У 1949 г. у Савецкім Саюзе была створана атамная бомба і такім чынам ліквідавана манаполія ЗША ў галіне ядзернай зброі. Пачалася «халодная вайна» — ваенна-палітычная канфрантацыя груп дзяржаў, у першую чаргу, СССР і ЗША. Паміж імі не адбывалася адкрытых ваенных сутыкненняў, але вялося назапашванне ядзернай зброі (гонка ўзбраенняў), ствараліся ваенна-палітычныя блокі і саюзы (1949 г. — НАТО, 1955 г. — Варшаўскі дагавор). Не ўступаючы ў адкрытую вайну, СССР і ЗША разам са сваімі саюзнікамі ўдзельнічалі ў лакальных войнах і канфліктах.Супрацьстаянне ўзмацнілася ў гады кіравання М.С. Хрушчова. Адбыліся два ваенна-палітычныя крызісы: жнівень 1961 г. — Берлінскі крызіс, кастрычнік 1962 г. — Карыбскі крызіс, падчас якіх свет апынуўся перад пагрозай ядзернай вайны. Усведамленне ўрадамі Злучаных Штатаў Амерыкі і Савецкага Саюза ўсіх магчымых наступстваў вайны з прымяненнем ядзернай зброі прывяло ў выніку да мірнага ўрэгулявання праблем.Аднак 1962 - 1964 г. характарызаваліся пагаршэннем становішча ўнутры краіны. Павелічэнне бюракратычнага апарату, замаруджванне тэмпаў росту прамысловасці, хлебны крызіс 1963 г., як вынік неразумнага выкарыстоўвання цалінных зямель, рост рознічных цэн на прадукцыю прамысловасці і сельскай гаспадаркі — усё гэта прывяло да пагаршэння дабрабыту насельніцтва, страты М.С. Хрушчовым асабістага аўтарытэту і з’явілася адной з прычын адхілення яго ад улады.Пасля адстаўкі М.С. Хрушчова Генеральным сакратаром ЦК КПСС у 1964-1982 г. з’яўляўся Л.І. Брэжнеў. Перыяд яго кіравання атрымаў назву «эпохі застою» і характарызаваўся пераходам ад адноснай лібералізацыі грамадства да кансервацыі сфарміраваных за дзесяцігоддзі эканамічнай і грамадска-палітычнай мадэляў. У гэты час спынілася палітычная рэабілітацыя, адбылося зліццё дзяржаўнага апарату з партыйным, з’явілася так званая наменклатура — партыйная эліта, у руках якой засяродзілася ўся паўната ўлады ў краіне. Фармальны характар набылі дэмакратычныя правы і свабоды, абвешчаныя ў Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Грамадска-пал і к-нае жыццё ў краіне праходзіла пад дыктатам КПСС. Усё працоўнае насельніцтва было аб’яднана ў праф саюзы (школы камунізму), павялічылася колькасць членаў партыі. Ужо ў канцы 1960-х г. стала відавочна, што праграма пабудовы камунізму, прынятая на ХХІІ з’ездзе КПСС, не можа быць выканана ў тэрмін. Л.І. Брэжнеў у 1967 г. абвясціў аб пабудове ў СССР развітога сацыялізму. У гэты перыяд у краіне набіралі моц працэсы, супрацьлеглыя адноснай лібералізацыі часоў «адлігі». У л-ры і мастацтве ўзмацніўся прынцып партыйнасці. Мовай міжнац адносін па Канстытуцыі 1977 г. аб’яўлялася руская. Найбольшую актыўнасць у «стварэнні» савецкага народа праявіла кіраўніцтва Бел ССР.У другой палове 1970-х г. была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя, павялічылася колькасць сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных установаў. Пры гэтым адукацыя, асабліва вышэйшая, была пераведзена ў асноўным на рускую мову. У лістападзе 1982 г. памёр Л.І. Брэжнеў. Спробы Генеральных сакратароў ЦК КПСС Ю.У. Андропава (1982-1984) і К.У. Чарненкі (1984-1985) утрымаць СССР у былых рамках кантролю КДБ i КПСС не далі станоўчых вынікаў. Было відавочна, што касметычнае рэфармаванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы не зможа палепшыць сітуацыю ў краіне, таму неабходны карэнныя рэформы.

 







Дата добавления: 2015-12-04; просмотров: 323. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Что происходит при встрече с близнецовым пламенем   Если встреча с родственной душой может произойти достаточно спокойно – то встреча с близнецовым пламенем всегда подобна вспышке...

Лечебно-охранительный режим, его элементы и значение.   Терапевтическое воздействие на пациента подразумевает не только использование всех видов лечения, но и применение лечебно-охранительного режима – соблюдение условий поведения, способствующих выздоровлению...

Тема: Кинематика поступательного и вращательного движения. 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью, проекция которой изменяется со временем 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью...

Условия приобретения статуса индивидуального предпринимателя. В соответствии с п. 1 ст. 23 ГК РФ гражданин вправе заниматься предпринимательской деятельностью без образования юридического лица с момента государственной регистрации в качестве индивидуального предпринимателя. Каковы же условия такой регистрации и...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия