Студопедия — ЛІТАРАТУРА ПАСЛЯВАЕННАГА ДЗЕСЯЦІГОДДЗЯ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ЛІТАРАТУРА ПАСЛЯВАЕННАГА ДЗЕСЯЦІГОДДЗЯ






3 пазіцыі сённяшняга дня першае пасляваеннае дзесяцігоддзе мо і не варта было б вылучаць як асобны перыяд развіцця літаратуры.

Прычын гэтаму некалькі: часавая непрацягласць, што не дазволіла выявіцца тэндэнцыям, якія б надалі літаратуры гэтай пары відавочную адметнасць; несумненная сувязь з літаратурай 30-х гадоў, калі пераважала ідэалагічная і эстэтычная нарматыўнасць, палітыка часта ставілася над мастацкасцю; несфармаванасць чарговага пакалення літаратараў, якія змаглі б надаць слоўнаму мастацтву гэтай пары новую значнасць. Гэтае драматычнае дзесяцігодцзе сталася пераходным і падрыхтоўчым для пэўнага ўздыму літаратуры другой паловы 50 — 60-х гадоў. Будзем глядзець на яго менавіта з такіх пазіцый і шукаць у ім зародкі пазнейшага сапраўднага мастацтва.

У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе беларуская літаратура развівалася ў атмасферы далейшага асэнсавання перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якая зацьміла і голад, і познія праявы сталінскага таталітарызму, стваральнай працы і барацьбы за мір. Вайна закончылася, але на кожным кроку былі відаць вынікі жорсткасці ворага: папялішчы спаленых вёсак, руіны гарадоў, пакалечаныя людзі. Цесна перапляліся на той час радасць і гора, гераічнае і трагічнае, цяжкасці і светлыя надзеі на тое, што ўсё закончылася і наступаюць лягчэйшыя дні.

Асноўныя тэмы літаратуры гэтага часу — вайна і барацьба за мір, стваральная праца, паводзіны і ўзаемаадносіны людзей у супольнасці, маральнае аблічча воіна і будаўніка, які прымервае на сябе новую, даўно забытую вопратку. Агульнае гучанне літаратуры было высокапафасным, патрыятычным. У слоўным мастацтве пераважалі (падчас вельмі відавочна, ненатуральна) светлыя фарбы. Болын за ўсё падобнаму настрою і афарбоўцы літаратуры адпавядала грамадзянска-патрыятычная лірыка. Развіваўся і жанр, які прэтэндаваў на эпапейнасць рамана. Менш паспяхова развіваліся апавяданне, інтымная і філасофская лірыка, камедыя. Стрымліваючымі фактарамі развіцця мастацтва гэтай пары сталі партыйныя дакументы «Аб часопісах "Звезда" і "Ленинград"», кінафільмах, операх і іншых мастацкіх творах, у якіх шукалася ідэалагічная крамола. У безыдэйныя залічвалі тыя мастацкія палотны, якія раскрывалі трагізм пасляваеннай рэчаіснасці, аўтары якіх сыходзілі ў бок са сцежкі параднага, адычнага ўхвалення поспехаў і дасягненняў народа, клапаціліся пра маральны стан людзей, выкрывалі недахопы ў псіхалогіі і паводзінах «будаўнікоў камунізму». Дастаткова сказаць, што менавіта адразу пасля вайны заклеймавалі як камерную паэтку Ганну Ахматаву, вынеслі бязлітасны прысуд Міхаілу Зошчанку. У падобных умовах цяжка было сказаць праўду, абараніць справядлівасць. Але, будучы гуманістычнай па сваёй прыродзе і бясстрашнай па паводзінах, літаратура, у тым ліку і беларуская, у пасляваеннае дзесяцігоддзе калінікалі прарывала ідэалагічную блакаду, бараніла свае правы на суб'ектыўнае адлюстраванне падзей і стварэнне адметных калізій, вобразаў.

У 1946—1955 гг. слоўнае мастацтва старалася ахапіць значнае кола падзей, не адстаць ад паскораных тэмпаў жыцця, запынялася на поспехах пасляваеннага аднаўлення. На гэты час не стала многіх таленавітых літаратараў — Я. Купалы, К.Чорнага, X.Шынклера, 3.Бядулі, Р.Мурашкі, 3.Астапенкі, М.Сурначова, А.Жаўрука, А.Мрыя, Л.Калюгі і многіх іншых. 3 вайны вярнуліся і далучыліся да мастацтва пісьменнікі ваеннага пакалення I.Мележ, А.Пысін, П.Панчанка, I.Шамякін, Я.Брыль, А.Кулакоўскі, А.Вялюгін, М.Аўрамчык, А.Русецкі, А.Макаёнак, К.Губарэвіч, якія разам з прадстаўнікамі старэйшага пакалення будуць ствараць востраканфліктную і глыбока праўдзівую літаратуру, задаваць тон усёй наступнай слоўнай творчасці. Скажа крыху пазней сваё слова ў літаратуры і лейтэнант, франтавік Васіль Быкаў. Адразу пасля вайны гэта былі яшчэ маладыя літаратары, якія слаба валодалі пытаннямі мастацкай творчасці, майстэрства, не маглі вылучыць галоўнае, істотнае з напластавання многіх фактаў. Да таго ж на іх, пачынаючых, моцна ўплывала тэорыя бесканфліктнасці, выпрацаваная ідэолагамі сталінскай мадэлі сацыялістычнага будаўніцгва, паводле якой даводзілася грамадскасці (а значыцца, і пісьменнікам), што ў нашым грамадстве негатыўных з'яваў няма, адбываецца барацьба толькі выдатнага з добрым. Адсюль вынікала, што мастакі павінны былі браць за аснову канфлікты нязначныя, дробныя, прыватнага характару. Гэта «тэорыя» наклала адбітак на літаратурны працэс у цэлым, прымусіла мастакоў хлусіць самім сабе і народу, зашорыла іх вочы. Многія пісьменнікі не заўважалі супярэчнасці, згладжвалі вострыя вуглы ў сваіх творах. «Тады, калі мы ледзьве зводзілі канцы з канцамі, думалася, што трэба паказваць не тое, што ёсць, а тое, што павінна быць. I мы ўзводзілі літаратурныя цагляныя вёскі там, дзе людзі не мелі даху над галавой і жылі ў прадымленых зямлянках. Жыццё ёсць жыццё, і для яго адлюстравання існуюць аб'ектыўныя законы мастацкай творчасці, і парушаць іх ніхто не мае права. Тады ж гэтыя законы нярэдка парушаліся, што давала вульгарызатарам магчымасць абрушваць свой крытычны агонь на творы тых пісьменнікаў, якія праўдзіва паказвалі Жыццё»,— піша пра пасляваенны стан у літаратурным і грамадскім асяроддзі таленавіты мастак слова А.Бачыла.

Дзякуючы пануючаму настрою непрымання ўсяго лепшага, найбольш сумленнага, што не адпавядала задачам камуністычнага будаўніцтва па-сталінску, замоўчваліся такія таленавітыя творы мастакоў, як кніга апавяданняў А.Кулакоўскага «Сад» і яго ж аповесць «Нявестка», якая была задумана ў 1954 г., апавяданне Я.Брыля «Адзін дзень». Амаль не пісала крытыка пра першыя пасляваенныя вершы М.Танка «Каб ведалі», «Рэпатрыянты» і інш., поўныя смутку і болю за нанесеныя ваеннай навалай нашай зямлі раны. Толькі сёння мы даведваемся ўсю праўду пра літаратуру пасляваеннай пары, якая змагалася за гуманістычныя ідэалы.

У пасляваенныя гады пашыраліся творчыя сувязі беларускіх пісьменнікаў з зарубежнымі калегамі. Творы Я.Купалы, Я.Коласа, К.Крапівы, А.Куляшова, М.Танка і іншых нашых аўтараў перакладаліся на польскую, балгарскую, чэшскую, кітайскую, англійскую мовы.

Пачынаюць з'яўляцца творы беларускіх пісьменнікаў на матэрыяле замежнага жыцця. Этапным для П.Панчанкі стаў цыкл вершаў «Іранскі дзённік», надзвычай лірычны, прачулы, у якім кожны твор поўніцца глыбокімі патрыятычнымі пачуццямі, сумам па Радзіме. Пашыраў тэматычныя абсягі пасляваеннай літараіуры і «Пражскі дзённік» М.Танка. Узмацніўся інтэрнацыянальны пафас нашай літаратуры, паглыбляўся яе агульначалавечы змест.

Трэба адзначыць, што прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця. Калі ў першыя пасляваенныя гады яна была ў пераважнасці сузіральнай і ілюстрацыйнай, дык пазней пачаўся працэс пераадолення апісальнасці, заглыблення ва ўнутраны свет герояў і ў сутнасць (часам драматычную, складаную) канфліктаў пасляваеннай эпохі. Сведчаннем гэтаму былі раманы I.Мележа і I.Шамякіна, аповесці Я.Брыля і паэмы А.Куляшова, апавяданні А.Кулакоўскага і М.Лупсякова. Працэс псіхалагізацыі славеснага мастацтва, умацавання яго сувязі з жыццём працягваўся.

Проза. Пасляваенная беларуская проза дасягнула некаторых поспехаў у раскрыцці трох тэм — мінулай вайны, стваральнай працы савецкіх людзей і гістарычнай тэмы. У гэты перыяд былі напісаны такія значныя творы, як раманы «Векапомныя дні» (кн. 1, 1948—1951) М.Лынькова, «Глыбокая плынь» (1946—1949) і «У добры час» (1953) I.Шамякіна, раман «Мінскі напрамак» (1950—1952) і аповесць «Гарачы жнівень» (1946) I.Мележа, раманы М.Ткачова «Згуртаванасць» (1949—1950), I.Гурскага «У агні» (1952), А.Кулакоўскага «Расстаёмся ненадоўга» (1950— 1954), П.Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах» (1951—1953), трэцяя частка трылогіі Я.Коласа «На ростанях» (1949—1954), аповесці «У Забалоцці днее» (1954), «На Быстранцы» (1955) і апавяданні Я.Брыля, а таксама раманы і аповесці Т.Хадкевіча, М.Паслядовіча, А.Стаховіча, У.Краўчанкі, апавяданні М.Лупсякова і іншых аўтараў. Колькасна — гэта многа, але якасць напісанага не заўсёды задавальняла чытача. Як адзначаюць даследчыкі, у гэты час «шырокае эпічнае асэнсаванне падзей» уступіла ў канфлікт з «вузкасцю і абмежаванасцю аўтарскай канцэпцыі рэчаіснасці» ў творчасці некаторых беларускіх пісьменнікаў1, якія абмяжоўваліся ілюстрацыйнай падачай матэрыялу, не паглыбляліся ў характары, як нязначныя і нявартыя ўвагі адкідалі складаныя сітуацыі і канфлікты пасляваеннага жыцця. Яны не маглі засяродзіць увагу на галоўным («Святло над Ліпскам» М.Паслядовіча, «Пад мірным небам» А.Стаховіча, «Гартаванне» А. Кулакоўскага), у выніку чаго герой ператвараўся ў рупар ідэй, у прыдатак абставін, прыхарошаных і прыгладжаных. Яго духоўны свет глыбока не раскрываўся, не паказваліся яго перажыванні, узаемаадносіны з блізкімі людзьмі.

Некаторым пісьменнікам удавалася пераадолець павярхоўную публіцыстычнасць, яны стараліся паказаць героя як канкрэтную асобу, з уласцівымі ёй недахопамі, слабасцямі, разабрацца ва ўнутраным, духоўным жыцці чалавека, нясмела, але закраналі вострыя грамадскасацыяльныя праблемы. I таму адзначаныя вышэй недахопы былі ўласцівыя іх творам у значна меншай ступені, чым, напрыклад, творам М.Паслядовіча, Т.Хадкевіча, У.Краўчанкі, I.Гурскага. Так, творы А.Кулакоўскага і Я.Брыля пра мірнае пасляваеннае будаўніцтва захапляюць нас і сёння, хвалююць эмацыянальным апісаннем пасляваеннай рэчаіснасці. Біяграфія галоўнага героя аповесці А.Кулакоўскага «Гартаванне» Васіля Патрончыка, яго жыццё пры панах, яго праца на зямлі і жаданне авалодаць прафесіяй каваля — псіхалагічна напоўненыя, грунтоўныя. Гэтым творам А.Кулакоўскі заявіў ужо пра сябе як удумлівы бытапісальнік, майстар дакладнай і тонкай прадметнай дэталі, псіхолаг.

Задачу стварэння цікавых, складаньіх характараў даволі паспяхова рашалі I.Шамякін і Я.Брыль. У рамане I.Шамякіна «У добры час» апісанне асноўных падзей падпарадкавана стварэнню шматграннага, нетрадыцыйнага характару. 3 самага пачатку пісьменнік настроіўся на адлюстраванне рэчаіснасці, на паказ яе складанасці і драматызму: Максім Лескавец перажывае не толькі радасць вяртання да мірнай працы, але і адчувае нейкую разгубленасць пры сустрэчы з каханай Машай Кацубай, апранутай у залатаны кажушок, бахілы. Адной дэталлю пісьменнік, падкрэслівае думку пра цяжкасці пасляваеннага часу. На працягу ўсяго твора аўтар паказвае Максіма Лескаўца няўрымслівым, не падобным да іншых пасляваенных станоўчых герояў. I ў гэтым выяўляліся арыгінальнасць і наватарства Шамякіна.

На матэрыяле мірнага жыцця вырастала і творчасць Я.Брыля. Яго аповесці «У Забалоцці днее» і «На Быстранцы» — гэта свежы струмень у літаратурнай плыні. Яны надзвычай прачулыя, лірычныя, з філасофскім падтэкстам. Аснову першай складаюць сацыяльныя і маральна-этычныя канфлікты ў заходнебеларускай рэчаіснасці, калі адбывалася калектывізацыя і перайначвалася псіхалогія ўчарашняга селяніна-аднаасобніка. У творах Брыля паглыбляецца псіхалагізм, на першы план выходзіць паказ чалавека, яго ўнутранага свету, перажыванняў. Аповесць «На Быстранцы» ўяўляе сабой смелую спробу аналізу грамадскіх, сацыяльных працэсаў, якія адбываліся ў жыцці пасляваеннай вёскі, тых цяжкасцей, якія яна перажывала і пераадольвала: недахоп кваліфікаваных спецыялістаў, кіраўнікоў, адсутнасць матэрыяльнай зацікаўленасці калгаснікаў у гаспадарчай дзейнасці.

У пасляваенныя гады літаратура зноў і зноў звярталася да асэнсавання подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Шырока ўваходзілі ў апавяданне публіцыстыка і дакументалізм. Наперад у ваеннай прозе вылучаюцца жанры рамана, рамана-эпапеі, мемуарных запісаў, успамінаў. Многія творы на ваенную тэму выявілі своеасаблівасць творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў: псіхолага і дакументаліста I.Мележа («Мінскі напрамак»), схільнага да рамантызацыі падзей М Лынькова («Векапомныя дні»), бытапісальніка і псіхолага А.Кулакоўскага («Расстаёмся ненадоўга»), прыхільніка сюжтычнага пісьма, майстра вострага, займальнага сюжэта I.Шамякіна («Помста», «Глыбокая плынь»). У цэлым проза пра Вялікую Айчынную вайну адлюстроўвала веліч подзвігу народа, выкрывала бесчалавечнасць захопнікаў. Але як і творы пра стваральную працу, творы пра вайну часам насілі ілюстрацыйны характар, некаторым з іх неставала глыбіні псіхалагічнага аналізу. Барацьба беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі была болып суровай і жорсткай, чым гэта нярэдка паказвалася. Пісьменнікі не ўлічвалі вопыт К.Чорнага, аўтара раманаў «Пошукі будучыні», «Млечны шлях», «Вялікі дзень», пісьменніка-псіхолага і філосафа, які не толькі паказваў ваенныя падзеі, але і асэнсоўваў іх у кантэксце агульначалавечых праблем.

Адным з самых значных твораў пра Вялікую Айчынную вайну з'яўляецца раман М.Лынькова «Векапомныя дні» (закончаны ў 1957 г.). Падзеі ў творы паказаны надзвычай шырока, з захаваннем дакументальнай асновы. Аўтар засяроджвае ўвагу чытача на такіх гістарычных фактах, як дзейнасць Канстанціна Заслонава, подзвіг бацькі Міная, пакаранне смерцю ката беларускага народа гаўляйтара Кубэ і інш. У цэнтры рамана — народ як рухаючая сіла гісторыі. Але з абагульненага паказу народа вылучаюцца асобныя тыповыя персанажы, яркія індывідуальнасці, такія, як фантазёр і дзівак Сава Чмаруцька, калгасны бондар дзед Сымон, няўрымслівая цётка Ганна, духоўна нязломны бацька Мінай і многія іншыя.

Раман, праўда, не пазбаўлены істотных слабасцей: рыхлая кампазіцыя, слаба арганізаваны сюжэт. Надзвычай шырокі ахоп падзей, аднапланава гераічны і нават публіцыстычны іх паказ абумовілі адсутнасць псіхалагічнай глыбіні ў раскрыцці чалавечых характараў.

Доўга (апошняя рэдакцыя датуецца 1973 г.) працаваў над сваім раманам «Мінскі напрамак» I.Мележ, удакладняючы псіхалагічныя характарыстыкі герояў, пазбаўляючыся апісальнасці, фактаграфічнасці. Пісьменнік паказвае фронт і партызанскі тыл, апісвае гераічныя подзвігі людзей і іх асабістае жыццё, дзейнасць воінаў, партызан, падполыіічыкаў, камандуючага фронтам Чарняхоўскага. Створана шырокая, панарамная карціна бітвы за Беларусь, у якой прымаў удзел увесь народ, усё насельніцтва рэспублікі. Запамінаюцца вобразы Аляксея Лагуновіча, Якавенкі, Гагаберыдзе, Васі Крайко, Ніны Лагуновіч, вынаходлівага Шашуры, Тураўца, Шабуніхі. Мележ паглыбіў у рамане лірычны і псіхалагічны пачаткі, нават сухія дакументы загаварылі мовай чалавечых пачуццяў і перажыванняў.

Мележ паказаў вайну суровай і бязлітаснай, поўнай складаных сітуацый, рызыкі, цяжкай франтавой працы салдат, афіцэраў, вышэйшага каманднага саставу. Такі паказ ваеннай эпапеі стане традыцыяй пазнейшай беларускай літаратуры.

Дзякуючы ўважлівасці да побыту, бытавой і маральна-этычнай праблематыкі пазбег апісальнасці і ўзнёслай публіцыстычнасці ў паказе ваенных падзей і А.Кулакоўскі ў рамане «Расстаёмся ненадоўга». Вайна парушыла мірны ўклад жыцця настаўніцы Веры Лагіной, яе мужа Андрэя, старшыні калгаса «Чырвонае возера» Мікіты Мінавіча Труцікава і многіх іншых людзей. Яна разлучыла родных і блізкіх (запамінаецца ў сувязі з гэтым лірычная сцэна развітання Андрэя з братам Косцем), нарадзіла герояў і прыстасаванцаў, палахліўцаў (жонка дырэктара школы Жарскага, жонка завуча Еўдакія). Вялікія падзеі праламляюцца ў малым, у сямейнабытавой сферы. Твор прасякнуты гуманістычным пафасам, які выяўляецца ў паэтызацыі мірнага жыцця, у супрацьпастаўленні яго жыццю ваеннаму, суроваму і цяжкаму.

Раман «Расстаёмся ненадоўга» — гэта і грунтоўнае даследаванне чалавечай псіхалогіі. Трывожны настрой не пакідае герояў твора і чытачоў на працягу ўсяго дзеяння рамана. Сустрэчы ад бываюцца не так хутка, як думалася спачатку, героі праходзяць праз нялёгкія выпрабаванні і пакуты. I ў такім паказе вайны — смеласць грамадзянскай пазіцыі пісьменніка. Удаліся Кулакоўскаму і характары герояў. Андрэй Сакольны ў рамане — лірык і філосаф, які вельмі хутка сталее, становіцца суровым і мужным. Вера Лагіна — засяроджаная ў сабе, паэтычная натура. Мікіта Мінавіч Труцікаў — знешне суровы, дысцыплінаваны ва ўсім і разам з тым надзвычай душэўны і шчыры. Раман не пазбаўлены і пэўных недахопаў. Так, у ім не раскрыта ўся складанасць арганізацыі партызанскага руху на Беларусі ў першыя месяцы вайны, празмерна ідэалізаваны дзеянні народных мсціўцаў.

Як салдат-франтавік, Іван Шамякін прыйшоў у літаратуру з ваеннай тэматыкай, пра што сведчаць аповесць «Помста» (1945) і раман «Глыбокая плынь» (1946—1949). Першы твор цікавы пастаноўкай і вырашэннем складанай маральнаэтычнай праблемы — праблемы гуманізму на вайне. Пафас яго — у сцвярджэнні чалавечнасці воінавызваліцеля. Недахопы аповесці абумоўлены жаданнем аўтара часам ішучна ўзвялічыць і драматызаваць учынкі галоўнага героя.

У рамане «Глыбокая плынь» падзеі драматызуюцца за кошт рэалістычнага адлюстравання таго, як вайна парушыла традыцыйны ўклад сялянскага жыцця, прынесла гора ў кожную сям'ю і прымусіла добрых і шчырых людзей — калгаснага пчаляра Карпа Маеўскага, яго дачку Таню і многіх іншых — узяцца за зброю. Прасторавыя рамкі дзеяння ў рамане даволі абмежаваныя (вёска, дом Маеўскіх, партызанскі атрад), што дазволіла аўтару засяродзіць увагу на духоўным стане герояў, паказаць іх думкі, перажыванні. Такім чынам, паглыбляецца псіхалагізм рамана, факты і падзеі не існуюць самі па сабе (як у многіх пасляваенных творах), а «працуюць» на характары.

Асабліва выразна раскрыты духоўны свет Карпа Маеўскага. Чалавек сталага ўзросту, ён не адразу становіцца партызанам, цародным мсціўцам. Да прызнання неабходнасці барацьбы з фашыстамі ён прыйшоў праз пакутлівую, удумлівую ацэнку сваёй жыццёвай пазіцыі, праз пошук адказаў на многія пытанні. Цікавы ў рамане і вобраз былога аднаасобніка, а пры немцах — старасты — Ларывона Бугая. Расправа немцаў з сям'ёй Івана Маеўскага, забойства груднога дзіцяці пакідаюць глыбокі след у яго душы. Ён забівае фашыста, гіне сам, але сцвярджае сваю высокую чалавечую годнасць.

Раман «Глыбокая плынь» — у многім наватарскі твор, які вызначыў пошукі беларускай прозы пра Вялікую Айчынную вайну — яе псіхалагізм, імкненне захаваць праўду характараў і абставін, суровы драматызм.

Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны таксама творы М.Ткачова (раман «Згуртаванасць»), I.Гурскага (раман «У агні»), Т.Хадкевіча (аповесці «Братэрства», «Рэха ў гарах»), У.Краўчанкі (аповесць «Без нейтральнай паласы»), дакументальныя кнігі «Людзі асобага складу» В.Казлова, «Партызанскі край» В.Лівенцава і інш.

Гэтыя творы пісаліся па свежых слядах падзей. Але у іх паказвалася рэчаіснасць даволі павярхоўна, вылучаліся толькі гераічныя падзеі, рэзка супрацыіастаўляліся савецкія людзігероі і фашысты. Больш драматычную і суровую праўду пра мінулую вайну скажуць сваімі пазнейшымі творамі франтавікі В.Быкаў, I.Мележ, А.Кулакоўскі і «дзеці вайны» Б.Сачанка, I.Пташнікаў, I.Чыгрынаў, В.Казько.

Высока ацаніў у свой час А.Фадзееў раман пра змаганне народа Заходняй Беларусі за ўз'яднанне з усходняй «Сустрэнемся на барыкадах» (1951—1954) П.Пестрака, які быў удзельнікам і жывым сведкам гэтай барацьбы.

У 1954 г. Якуб Колас закончыў трэцюю частку сваёй трылогіі «На ростанях». Заслуга пісьменніка найперш выяўляецца ў тым, што ён не прыспешвае разгортванне падзей, стварае запамінальныя чалавечыя характары, народныя тыпы, выдатнью малюнкі прыроды і побыту. Пісьменнік не ідзе следам за выпрацаваным стэрэатыпам у паказе свядомага рэвалюцыянера, не гераізуе ні Галубовіча, ні Андросавай, а тым болып свайго любімага героя настаўніка Андрэя Лабановіча. Для яго важна было раскрыць сам працэс зменаў у душы герояпраўдашукальніка, правесці праз шматлікія выпрабаванні і... пакінуць на ростанях з сваімі перажываннямі, з ранейшымі ілюзіямі, з рамантычнай летуценнасцю. Удзел у рэвалюцыйных падзеях для Лабановіча — толькі адна з састаўных частак яго жыццядзейнасці. У трылогіі Я. Коласа «На ростанях» яднаюцца лірычны і эпічны пачаткі, выразна выяўляецца філасафічнасць — традыцыі пазнейшай літаратуры.

У пасляваенны час у беларускай прозе пераважалі вялікія жанравыя формы — раман і аповесць. Апавяданне развівалася слабей. Але ў некаторых творах малога жанру смела закраналіся вострыя грамадска-сацыяльныя праблемы, тагачасныя канфлікты. У асобных апавяданнях пісьменнікі дасягалі значнай глыбіні псіхалагічнага аналізу. Так, у апавяданні «Адзін дзень» Я. Брыля героі (як і ў пазнейшых творах В.Быкава) пастаўлены перад выбарам: ці пакінуць у бядзе жанчыну-маці і тым самым уратавацца, ці застацца сапраўднымі людзьмі. Падзеі развіваюцца драматычна, напружана, паміж людзьмі нібы праходзіць суровая мяжа, вадападзел, што аддзяляе дабро ад зла, гуманізм ад жорсткасці. Складаны, псіхалагічна напоўнены характар паказаў у апавяданні «Нетрывалы грунт» (1954) М.Лупсякоў, франтавік, аўтар кніг «Першая атака» (1946), «Мост» (1947), «Апавяданні» (1947), «Дружба» (1952) і інш. Герой гэтага апавядання Ігналь у вайну спрабуе адседзецца, займае пазіцыю нейтралітэту. Уратаваўшы «прыхадня» — прыгаворанага фашыстамі да расстрэлу савецкага кіраўніка, вязняўцекача, ён і гэта хоча скарыстаць у сваіх асабістых інтарэсах. Жонка зразумела яго жыццёвую «пазіцыю», зразумела, што ён робіць усё не дзеля высокай праўды, а дзеля сваіх шкурніцкіх інтарэсаў, і пайшла з дзецьмі да партызан.

Цікавыя і апавяданні А.Кулакоўскага першых пасляваенных год. Яны былі змешчаны ў кнігах «Сад» (1947), «Новыя сустрэчы» (1950), а затым у іншых выданнях. У творы, што даў назву першай кніжцы, праўдзіва паказваецца, як нялёгка жылося людзям пасля вайны, якія нястачы давялося ім перажыць, каб выжыць. Вартаўнік Несцер затрымаў каля калгаснага гумна за назбіраную пацяруху старую Хвядосіху, але ў яго самога баліць душа: «...цяпер, мусіць, тут не адна такая сям'я, у якой, калі ёсць карова, дык пракарміць яе няма чым, а хто без каровы, то і самому хоць зубы на паліцу. Хвядосіха не з дабра пайшла збіраць мокрую пацяруху». Кулакоўскі-апавядальнік знаходзіў у жыцці ўсё новыя і новыя канфлікты маральна-этычнага плана. Пісьменніка цікавяць паводзіны чалавека ў сям'і, у асабістым жыцці, яго мараль, этыка. Маленькая гісторыя ў яго апавяданнях часта выліваецца ў зацікаўленую, шчырую споведзь пра тое, як людзям часам нестае ў жыцці дабраты, перарастае рамкі сямейнабытавой сцэны (апавяданне «Дванаццаты, жорсткі...»).

Важныя бакі пасляваеннага жыцця паказаны ў апавяданнях I.Мележа «Жаночыя слёзы» («Ноччу»), «Пабыўка сержанта» («Такі кароткі водпуск»), «Перад навальніцай», «Павел прыехаў»; аповесці «У адной сям'і», «Гарачы жнівень» (кнігі «У завіруху»,1946 і «Гарачы жнівень», 1948). У гэтых творах пісьменнік выступіў як тонкі псіхолаг, выдатны знаўца народнага жыцця, перадаў думкі і настрой простых людзейпрацаўнікоў у пасляваенны час.

Пасляваенная беларуская проза паступова набліжалася да раскрыцця надзённых праблем тагачаснай рэчаіснасці, паглыбляла гуманістычны змест, пазбаўлялася рыторыкі і апісальніцтва, адкідала бесканфліктнасць.

Паэзія. Пасляваенная паэзія прысвечана подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне, мірнай стваральнай працы, поўная пачуцця радасці ад перамогі і горкага болю за страты, за тых, хто загінуў у імя свабоды. Яе агульны настрой выразна выявіўся ў вершах «Сон пра апошні залп» П.Панчанкі, «Рэпатрыянты» і «Трасцянец» М.Танка, «Скончыўшы паход» М.Лужаніна. Першы верш пра вяртанне: людзей — з палону, жонак — да мужоў, музыкаў — да скрыпак, пчол — да кветак. Адным словам,— пра жыццё без выбухаў, мірнае. М.Лужанін перадае настрой былых франтавікоў, якія толькі ўчора скончылі свой паход, а сёння ўжо далучаюцца да мірнай працы:

Нам жыць павек з сваёй зямлйю! Учора скончыўшы паход, Ужо шурпатаю рукою Араты ўцйр шчаслівы пот.

I ты, напэўна, мне даруеш, Што не магу я адысці Ад чорных скіб, ад першай руні, Ад звону ветраў у трысці.

Вершы М.Танка — суровая споведзь пра вайну як трагедыю, якая пакінула пасля сябе незлічоныя ахвяры і незагойныя раны. Пакінула Трасцянец і тых рэпатрыянтаў, што «ідуць на мыліцах, як прывіды якія», ідуць жывым дакорам мінуламу, напамінам яго бязлітаснай жорсткасці. Заслуга паэзіі першых пасляваенных гадоў у тым і заключалася, што яна не просталінейна, а ўдумліва, сур'ёзна, усебакова паказвала і мінулую вайну, і мірны пасляваенны дзень.

Плённа працавалі ў пасляваенны час старэйшыя паэты — М.Танк, А.Куляшоў, П.Броўка, П.Панчанка, М.Лужанін, вядомыя чытачам па даваеннай творчасці. Свежым струменем у літараіурную плынь улівалася творчасць паэтаў-франтавікоў А.Вялюгіна, К.Кірэенкі, М.Аўрамчыка. Следам за гэтым па этычным пакаленнем ішлі Н.Гілевіч, Е.Лось, А.Лойка, П.Макаль, С.Гаўрусёў, Р.Барадулін, Г.Бураўкін, А.Вярцінскі, Я.Сіпакоў. Кожны — арыгінальны мастак. Кожны сказаў у паэзіі сваё слова.

У першыя пасляваенныя гады пераважала грамадзянская, публіцыстычная лірыка. Яе асаблівасці выразна раскрыліся ў творчасці А.Куляшова, у яго зборніку «Камуністы» (1949), у якім змешчаны публіцыстычныя вершы, што па жанрава-стылявых адзнаках з'яўляюцца паэтычнымі араторыямі — вершамі-заклікамі, зваротамі, вершамі-прамовамі.

У пасляваенны час паспяхова развівалася і лірыка П.Панчанкі, аўтара паэтычных зборнікаў «Прысяга» (1949), «За шчасце, за мір» (1950). Яе вызначалі сапраўднае пачуццё, шчырая спавядальнасць і рамантычная акрыленасць. Аўтарскае «я» выразна раскрылася ў вершах пра мінулую вайну і стваральную працу, пра барацьбу за мір, пра каханне і родную прыроду. Паэт клапоціцца пра сувязь літаратуры з жыццём, пра яе праўдзівасць і ўменне спасцігаць сэнс хуткацечнага жыцця, пра наватарства, абумоўленае асэнсаваннем новага зместу.

Рамантычная ў сваёй аснове, пасляваенная лірыка П.Панчанкі несла на сабе адбітак гераічнага часу, раскрывала характар героя, які радуецца поспехам свайго народа ў аднаўленні краіны («Мінск навагодні», «Камсамольская вуліца», «Партызанская дзялянка», «Беларусь», «Свой горад», «На радыятары — зубр»), свята шануе памяць пра загінуўшых на вайне («Помнік», «На Пулкаўскіх вышынях»), паэтызуе стваральную працу тых, хто вярнуўся з франтоў («Афіцэры запаса»). Абвострана гучыць тэма інтэрнацыянальнай дружбы («Шапка эстонца») і барацьбы за мір («Тым, хто за акіянам», «Ліст у НьюЙорк»). Паэзія Панчанкі вырастала з асэнсавання драматызму і складанасці эпохі, з паглыблення гуманістычных высноў.

Кніга М.Танка «Каб ведалі» (1948), адзначаная Дзяржаўнай прэміяй СССР, раскрывала перад чытачамі складаны і драматычны працэс пасляваеннага адраджэння. Паэт пісаў пра вайну і мір, дружбу народаў і шчасце мастацкай творчасці, адухоўленую чалавечую працу і шчырае каханне. Нават пейзажныя замалёўкі часам перарасталі ў філасофскі роздум пра сутнасць жыцця, цесную знітаванасць мінулага, сучаснага і будучага, адказнасць наступнікаў за лёс папярэднікаў, за памяць пра іх (верш «Каб ведалі»).

М.Танк пры раскрыцці любой тэмы перш за ўсё імкнуўся выявіць гуманістычны змест жыцця і дзейнасці чалавека. У яго вершах гаворка пра вайну часта вядзецца ў абагульненай форме, як пра антыгуманную, антычалавечую з'яву, што прымушае чалавека ісці супраць сваіх перакананняў, парушаць заведзены парадак жыцця («Той дзень манахдамініканец...»). У вершы «Шапэн» паэт паказвае страшны вандалізм гітлераўскіх захопнікаў, якія ў сваёй звярынай нянавісці да ўсяго прагрэсіўнага, светлага, прыгожага ўчынілі расправу над помнікам славутаму польскаму кампазітару. У творах такога плана выяўляецца танкаўскі рамантызм, танкаўскае імкненне да агульнай ацэнкі з'яў. У іншых — «Рэпатрыянты» (1945), «Трасцянец» (1946), «Раніца над Мінскам» (1946) — апавяданне пераводзіцца ў больш рэалістычны план:

Прайшоў трамвай. Ён на прыпынку кожным Спыняўся доўга, быццам інвапід, Які ў разбітым горадзе не можа Прыпомніць трасы...

(«Раніца над Мінскам»)

У прыведзеным урыўку выразна, праўдзіва сказана пра тое, якія страты прынесла людзям вайна, якія раны пакінула пасля сябе на зямлі.

Глыбокім лірычным пачуццём і гуманізмам вызначаліся вершы М.Танка на тэму працы, мастацкай творчасці. Верш «Добра было б...» (1946) шматпланавы, філасофскі. У адно цэлае зліваецца у ім і памяць пра ваенных сяброў, якіх паэт чакае з «расстайных дарог», і ўпэўненасць у тым, што жывыя закончаць пачатае мёртвымі, спраўдзяць іх надзеі і пажаданні. Верш гэты — адначасова і сумная элегія, і ўрачыстая ода. Значнасць яго ў глыбіні ацэнкі падзей, у іх філасофскім асэнсаванні, у паказе лёсу народа, Радзімы. У вершы арганічна зліваюцца лірычны і эпічны пачаткі:

Толькі сягоння спраў кожнаму шмат:

Коласу — вырасціць жменю зярнят,

Сонцу — стаптаныя травы падняць,

Ветру — акопы пяском зараўняць,

Хмарам — дажджамі зямлю напаіць,

3 выраю птушцы — гняздо сваё звіць.

У аснове танкаўскіх пошукаў ляжаў прынцып праўдзівасці. Якой бы суровай ні была праўда, толькі ёю жыў аўтар зборніка «Каб ведалі». У наступных жа кнігах — «На камні, жалезе і золаце» (1951), «У дарозе» (1954) вастрыня зроку паэта крыху прытупілася. Ён сам адчуў гэта і прызнаў на Трэцім з'ездзе савецкіх пісьменнікаў Беларусі факт няправільнага падыходу мастакоў слова да стварэння вобраза героясучасніка, што выявілася ў паказе толькі яго партрэта, прафесіі, няўвазе да яго ўнутранага стану, да яго жыццёвых праблем. Танк па сутнасці прызнаў факт ідэалізацыі рэчаіснасці і герояў, падкрэсліў адарванасць мастацкіх твораў ад рэальнасці. Але і ў гэты час зпад пяра паэта выходзяць такія цудоўныя, гуманістычныя па змесце творы, як «Рукі маці», «Быць чалавекам я рад», «Свежы хлеб», «Антон Нябаба». Выказаная ў іх увага да чалавека працы, усведамленне працы як трывалай асновы чалавечага жыцця пяройдуць у наступныя творы.

Жыццесцвярджальнасць, аптымізм — асноўны пафас беларускай пасляваеннай лірыкі, якая славіла адноўленае жыццё, актыўнасць людзейтворцаў, вялікія магчымасці чалавечага розуму. Дыханне часу, настрой, думкі і перажыванні людзей адбіліся ў творчасці А.Вялюгіна («Негарэльская арка», 1949), К.Кірэенкі («Пасля навальніцы», 1947; «Мая рэспубліка», 1949), М.Аўрамчыка («Пярэдні край», 1949), у творчасці Н.Гілевіча, У.Нядзведскага, П.Макаля, А.Лойкі і інш.

Не завіце маю рэспубліку Краінай цёмных лясоў! Паглядаіце — над ёю свецяцца Агні завадскіх карпусоў. Не завіце маю рэспубліку Краінай ціхіх далін! Паслухайце, як грымяць над ей Галасы магутаых турбін,—

Гэтыя радкі з верша К.Кірэенкі «Мая рэспубліка» перадаюць настрой чалавекастваральніка, патрыёта. Беларусь паўстала ў іх у гуле фабрык, заводаў, турбін. Сугучны К.Кірэенку М.Аўрамчык, які апаэтызаваў працу і дружбу людзей у цыкле вершаў «Данбас», у прачулым вершы «Беларуская сасна».

Радасны, святочны настрой у першыя пасляваенныя гады быў заканамернай для паэзіі з'явай, бо яна судакранулася з мірным жыццём, асвятлілася і сагрэлася яго цяплом. Дле ў далейшым гэты настрой пачаў перарастаць у параднасць. Паэты славяць багатыя ўраджаі, апяваюць ідылічнае каханне і стараюцца не заўважаць зямлянак, што выраслі на месцы спаленых фашыстамі вёсак. Жыццё ўяўляецца ім толькі ў светлых фарбах. Нават самыя таленавітыя мастакі спрошчваюць ці не заўважаюць увогуле жыццёвых канфліктаў. Аўтары глядзяць на рэчаіснасць пераважна з параднага боку, пра што сведчаць і назвы некаторых зборнікаў: «Сонечнымі днямі» (1950) П.Броўкі, «Сонца ў блакіце» (1949) М.Калачынскага, «Маякі» (1952) К.Кірэенкі і інш. I самі паэты з болем прызнаюцца пазней, што апынуліся ў пасляваенныя гады нібы на раздарожжы (М.Танк, «Лісткі календара»), што іх тагачасная муза не хвалявала людзей так, як у гады вайны, калі яна была апранута ў салдацкі шынель (П.Панчанка).

3 пазіцый сённяшняга дня выразна відаць недахопы пасляваеннай лірыкі, але закрэсліваць яе набыткі нельга. Грамадзянская, публіцыстычная лірыка выхоўвала ў людзях пачуццё патрыятызму, актыўна змагалася за мір і дружбу народаў. Хай сабе і ў зародкавым стане, у пасляваенныя гады існавала філасофская лірыка (А.Куляшоў, М.Танк). У лепшых сваіх творах М.Танк, П.Панчанка, А.Куляшоў, П.Броўка пераадольвалі абстрактна-публіцыстычную лозунгавасць. Лірыку чакалі новыя дасягненні. Паглыбленне гуманізму, сувязей з рэчаіснасцю стане ў далейшым галоўнай тэндэнцыяй усёй нашай літаратуры.

З'яўляліся ў пасляваенны час і творы паэтычнага эпасу. У паэмах асэнсоўваўся пройдзены ваенны шлях, аднаўленне гаспадаркі, паказвалася гістарычнае мінулае. У жанравых адносінах паэмы былі розныя: лірычныя («Толькі ўперад» А.Куляшова, «Пражскі дзённік» М.Танка), ліра-эпічныя («Хлеб» П.Броўкі, «Сям'я» А.Бялевіча), эпічныя («Рыбакова хата» Я.Коласа, «Стрэчны агонь» і «Грозная пушча» А.Куляшова, «Аповесць пра залатое дно» А.Зарыцкага).

Паэма П.Броўкі «Хлеб» (1946), напісаная па свежых слядах падзей, славіла мірную працу ўчарашніх франтавікоў, а сённяшніх сейбітаў.

Разнастайнымі ў жанры паэмы былі пошукі А. Куляшова. Ён піша ліраэпічную паэму «Новае рэчышча» (1948) аб будаўніцгве калгаснай электрастанцыі. «Новае рэчышча» — сімвалічная назва. У шырокім сэнсе — гэта дарога да новага жыцця, а не толькі шлях выпрамленай па волі людзей рачулкі Пятлянкі.

У лірычным клгочы напісана і паэма «Толькі ўперад» (1950). Яе герой страціў на вайне многіх сваіх сяброў, многае ўбачыў і пераасэнсаваў. Пасля вайны ён заняты стваральнай працай. У паэме спалучаюцца лірычны і публіцыстычны пачаткі, што для пасляваеннага часу — досыць смелы ход, бо перавага адцавалася рыторыцы, расцягнутай і бясстраснай апісальнасці. Паэмы Куляшова «асвяжалі» тагачасны літаратурны працэс, надавалі яму новыя імпульсы, перш за ўсё звязаныя з далейшай суб'ектывацыяй мастацтва слова, «рэабілітацыяй» лірыкі.

Дылогія А.Куляшова «Стрэчны агонь» і «Грозная пушча» (1952—1954) — вершаваныя аповесці. У іх паказана барацьба народа былой Заходняй Беларусі за вызваленне.

Да падобнай тэмы звярнуўся і Якуб Колас у паэме «Рыбакова хата» (1947). I ў гэтым творы манера пісьма стрыманая, эпічна-спакойная, велічная. Стыль паэмы характарызуецца ўвагай аўтара да кожнага выказанага слова, да трапнай мастацкай дэталі, чуйнасцю да таго, што адбываеода ў чалавечай душы. Даволі традыцыйна раскрываецца ў паэме канфлікт паміж беднымі і багацеямі. Аднак не паказаны, хоць і асобнымі штрышкамі, у межах магчымага па тым часе, Коласам і трагедыйныя моманты падзей, пра якія мы даведаліся з пазнейшых твораў беларускай літаратуры — раманаў Г.Далідовіча «Заходнікі», В.Адамчыка «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «I скажа той, хто народзіцца», «Голас крыві брата твайго», з трылогіі К.Акулы «Гараватка» (другая частка — «Закрываўленае сонца») і іншых твораў.

На фальклорным матэрыяле напісана паэма-легенда М.Танка «Люцыян Таполя» (1946), у цэнтры якой вобраз мастака з народа. Гэта твор філасофскага гучання — пра неўміручасць сапраўднага мастацтва і непадуладнасць прыгажосці жорсткай сіле, у тым ліку сіле рэлігійнага фанатызму.

У жанры паэтычнага эпасу працавалі пасля вайны М.Лужанін («Кладкі Градоўскага», 1949), А.Зарыцкі («Аповесць пра залатое дно», 1954 — пра асушэнне балотаў, працу навукоўцаў). Праўда, у многіх паэмах падобнага кшталту спрошчваліся жыццёвыя канфлікты, збядняўся духоўны свет герояў («Родныя берагі» і «Чырвон-гарадок» П.Броўкі, «Світанскія сады» А.Зарыцкага, «Сонца ў блакіце» М.Калачынскага, «Дарога ў радасць» і «Суседзі» А.Бялевіча).

Драматургія. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі гэтага перыяду былі абумоўлены неабходнасцю глыбей асэнсаваць подзвіг народа ў змаганні з фашысцкай навалай, адлюстраваць праўду жыцця. У мастацкіх адносінах найболып прыкметныя дасягненні былі ў жанры гераічнай драмы. Але сталаея так, што ў ліку істотных здабыткаў аказалася сатырычная камедыя. Адметнай з'явай была камедыя Кандр







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 9810. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия