Студопедия — Развіццё капіталістычных адносін у вёсцы. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Развіццё капіталістычных адносін у вёсцы. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі






Рост капіталізму ў сельскай гаспадарцы. У Беларусі, як i ў іншых рэгіёнах Расійскай імперыі, пасля рэформы 1861 г. вызначальным фактарам эвалюцыі сельскагаспадарчай вытворчасці стала развіццё таварна-грашовых, капіталістычных адносін. Рыначныя сувязі сельскай гаспадаркі пашыраліся. Яны з'яўляліся рычагом, які рэгуляваў сельскагаспадарчую вытворчасць у цэлым. Панская гаспадарка ўсё цясней звязвалася з рынкам, станавілася прадпрымал ьніцкай. Сялянская гаспадарка таксама набывала буржуазны характар. Аднак у ёй панаваў дробнатаварны уклад, звязаны з простай таварнай вытворчасцю. Але ва ўмовах капіталістычнай фармацыі гэта вытворчасць пастаянна параджала капіталістычныя адносіны, вяла да расслаення сялян-таваравытворцаў на сялянскую буржуазію i сельскі пралетарыят.

Павелічэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на продаж было абумоўлена развіццём прамысловасці, чыгуначным будаўніцтвам, ро­стам гарадскога насельніцтва i пралетарызацыяй вясковай беднаты. Пашырэнню гандлёвых сувязяў сельскай гаспадаркі Беларусі садзейнічала такса­ма наяўнасць шырокай сеткі зручных водных зносін i параўнаўча густой сеткі чыгуначных шляхоў, што звязвалі яе са знешнімі i ўнутранымі рын­камі Расіі. Тут была сканцэнтравана вялікая колькасць войскаў, што патра-бавала значных паставак сельскагаспадарчых прадуктаў.

Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы выяўлялася перш за ўсё ў пашырэнні вытворчасці, асабліва таварнай прадукцыі, інтэнсіфікацыі i паглыбленні спецыялізацыі земляробства, узмацненні ўжывання машын i ўдасканаленых прылад працы, паляпшэнні агракультуры, пашырэнні скарыстання вольнанаёмнай рабочай сілы, выцясненні напаўпрыгонніцкіх формаў гаспадарання капіталістычнымі, сацыяльна-класавай палярызацыі сялянства.

______________

1 Думін С.У., Канапацкі І.Б. Беларускія татары: мінулае i сучаснасць. C.139.

2Там жа.С139, 140.

187

Асноўнай галіной земляробства па-ранейшаму заставалася збожжавая гаспадарка. У парэформенны перыяд у вытворчасці збожжа быў зроблены значны крок наперад. Паводле афіцыйных звестак, у 1898 - 1900 гг. у параўнанні з 1861-1870 гг. сярэднегадавы чысты збор (за вылікам насення) збожжавых культур на сялянскіх надзельных i прыватнаўласніцкіх землях Беларусі вырас з 44,5 млн да 106,1 млн пудоў, або ў 2,4 раза. Характэрна, што за гэты час ix пасяўная плошча павялічылася з 2618 тыс. да 3373,1 тыс. дзесяцін, або толькі на 28,8 %. Павелічэнне збору збожжавых, асабліва на панскай зямлі, адбывалася пераважна за кошт інтэнсіфікацыі ix вытворчасці. За адзначаны перыяд агульная сярэдняя ўраджайнасць збожжавых культур павысілася з 25,7 да 40 пудоў з дзесяціны (у 1,6 раза). Нягледзячы на тэта, у канцы XIX ст. яна працягвала прыкметна ўступаць сярэднім ураджаям збожжавых большасці рэгіёнаў Еўрапейскай Расіі1.

У 60-70-я гг. XIX ст. вытворчасць збожжа заставалася галоўным кірункам рыначнай спецыялізацыі сельскай гаспадаркі Беларускага рэгіёна. На продаж паступала вялікая колькасць яго, пераважна з панскіх маёнткаў. У сярэдзіне другога парэформеннага дзесяцігоддзя адсюль па чыгунках i водных шляхах было адпраўлена ў іншыя рэгіёны Расійскай імперыі i за мяжу 8,1 млн пудоў зерня i мукі, што перавышала ўвоз на 3 млн пудоў i складала каля 30 % валавага збору збожжавых на прыватнаўласніцкіх землях. У канцы гэтага перыяду чысты вываз збожжавых значна ўзрос2. Нямала панскага i сялянскага збожжа прадавалася i на мясцовых рынках.

У канцы XIX ст. Беларусь, як i іншыя рэгіёны Расійскай імперыі, ахапіў аграрны крызіс. Назіралася рэзкае паніжэнне цэн на збожжа, абумоўленае прытокам на еўрапейскія рынкі тайных збожжавых i вырабаў з ix з ЗША, Канады, Аргенціны, Аўстраліі. У 1887г. параўнальназ 1881 г. у пяці заходніх губернях асеннія цэны на жыта панізіліся ў сярэднім у два разы. Істотна, хаця ў меншых памерах, упалі цэны на пшаніцу, авёс, ячмень3.

У гэтых умовах памешчыкі i сялянская буржуазія пачалі пераарыентоўваць сваю гаспадарку на жывёлагадоўлю, перш за ўсё малочную, што прыносіла большы прыбытак. У выніку ў канцы XIX ст. вытворчасць збож­жа на продаж у сельскай гаспадарцы Беларусі страціла першынствуючае значэнне. Яна становіцца рэгіёнам, які пераважна спажываў збожжавую прадукцыю. У 90-я гг. сярэдні штогадовы ўвоз зерня i мукі ў Беларусь перавысіў вываз з яе на 1,8 млн пудоў4.

Важную галіну сельскагаспадарчай вытворчасці складала жывёлагадоўля. У парэформенны перыяд павялічылася пагалоўе свойскай жывёлы ўсіхвідаў. Калі ў 1861 г. у сялян i памешчыкаў Беларусі налічвалася 651 тыс. рабочых коней, то ў 1900 г. - 973,8 тыс., што ў 1,5 раза больш. Інтэнсіўна пашыраўся статак прадукцыйнай жывёлы (буйной рагатай жывёлы, свіней, авечак). За адзначаны час яе пагалоўе (у пераводзе на буйную) вырасла з

______________

1 Материалы Комиссии 16 ноября 1901 г. 4.1. С.166-169, 172-177; Статистика Российской империи. Урожай 1898 года. СПб., 1898 - 1899. Вып. I, II; Урожай 1899 года. СПб., 1899-1900. Вып. I, II; Урожай 1900 года. СПб., 1900-1901. Вып. I, II; Временник Центрального статистического комитета. СПб., 1901. №48. С. 6-7, 13, 24-25, 76-79, 82, 84, 86 - 87, 90, 151-152,155-158.

2 Бейлькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гг. С.50; Материалы Комиссии 16 ноября 1901 г. Ч. I. С.166-169.

3Свод статистических сведений по сельскому хозяйству России к концу XIX века. СПб., 1903. Вып. П. С.24, 28,32,36, 40.

4Бейлькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гг. С.109.

188

1727 тыс. да 3446,7 тыс., або ў два разы1. Асабліва хутка павялічвалася пагалоўе дойных кароў, якое з канца 70-х гг. па 1898 г. у заходніх губернях памножылася ў 2,4 раза2.

У канцы XIX ст. ва ўмовах зніжэння цэн на збожжа, пры павелічэнні попыту на малочныя прадукты i павышэнні цэн на ix малочная жывёлагадоўля стала вядучай таварнай спецыялізаванай галіной сельскай гаспадаркі Беларусі. Многія памешчыкі, радзей заможныя сяляне заводзілі жывёлу палепшаных парод - галандскай, сіментальскай, цірольскай, халмагорскай, швіцкай i інш. Расла тэхнічная перапрацоўка малочных прадуктаў. У маёнтках адкрываліся сыраварныя i масларобчыя заводы. У гэты перыяд ix налічвалася не менш чым 200. Малочная прадукцыя збывалася на ўнутраным i знешнім рынках. Яе паступленне істотна павялічылася. У параўнанні з 70-мі гг. вываз малочных тавараў у 90-я гг. узрос прыкладна ў чатыры разы. Яшчэ больш малочных прадуктаў збывалі на мясцовым рынку. У цэлым агульная рыначная прадукцыя малочнай гаспадаркі Беларусі ў канцы XIX ст. складала 500-650 тыс. пудоў масла i сыру штогод. Асноўная маса малочнай прадукцыі паступала з панскай гаспадаркі. Заходнія губерні сумесна з прыбалтыйскімі склалі трэці важны пасля паўночных i сібірскіх губерняў рэгіён малочнай жывёлагадоўлі Расіі3.

Таксама адбывалася спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці на мясной жывёлагадоўлі. У маёнтках i заможных сялянскіх гаспадарках практыкаваўся адкорм буйной рагатай жывёлы на продаж. Яшчэ большае развіццё, асабліва ў сялян, атрымала свінагадоўля i гандаль яе прадукцыяй. На рынак адпраўлялася вялікая колькасць ялавічнага i свінога мяса (у забойнай i жывой вазе). Так, у 1900 г. з Беларусі было вывезена ў іншыя рэгіёны Расійскай імперыі i за яе межы 310 тыс. пудоў мяса (разам з рэзанай птушкай i дзічынай), што перавышала ўвоз на 188 тыс. пудоў4. Вывозілася і вялікая колькасць свіней (у жывой вазе). Беларускі рэгіён належаў да ліку рэгіёнаў з адносна развітой жывёлагадоўляй (буйная рагатая жывёла). Па памерах свінагадоўлі Беларусь i Літва поруч з Правабярэжнай Украінай займалі першае месца ў еўрапейскай частцы краіны5.

У панскіх гаспадарках, галоўным чынам заходніх i цэнтральных паветаў, першы час пасля адмены прыгону важнае прамысловае значэнне захоўвала танкарунная авечкагадоўля. У 1861 г. памешчыкі Беларусі трымалі 451,3 тыс. авечак-мерыносаў, з якіх было атрымана 28 тыс. пудоў воўны коштам звыш паўмільёна рублёў. Аднак з-за канкурэнцыі больш таннай прывазной воўны танкарунная авечкагадоўля паступова прыходзіла ў заняпад. К пачатку 80-х гг. у маёнтках захавалася 183 тыс. мерыносавых авечак, у 1901 г. - толькі 95,4 тыс.6 У сялян. наадварот, статак простых, грубашэрсных аве­чак павялічваўся, але сур'ёзнага гандлёвага значэння авечкагадоўля ў ix не мела.

____________

1 ДГА Літвы, ф.378, воп.121, спр.897, арк.84; спр.899, арк.73; спр.1132, арк.17-17 а; Памятная книжка Витебской губ. на 1862 год. Витебск, 1862. Ч.ІІ. Табл. VIII; Памятная книжка Могилевской губ. на 1863 год. Могилев, 1862. Отд.ІУ. С.95; Временник Центрального статистического комитета. СПб., 1901. №50. С.7-9,12.

2 Ковалевский В.И., Левитский И.О. Статистический очерк молочного хозяйства в северной и средней полосах Европейской России. СПб., 1879. С. 17; РадцигАА. Скотоводство и молочное хозяйство в разных государствах. СПб., 1899. С.39.

3Бейлъкин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гг. С.139-140.

4Экономика Белоруссии в эпоху империализма 1900-1917. Мн., 1963. С.218.

5 Вильсон И. Объяснения к хозяйственно-статистическому атласу Европейской России. СПб., 1869.

6Панюціч В.П. Танкарунная авечкагадоўля ў памешчыцкай гаспадарцы Беларусі ў другой палавіне XIX ст. (1861-1900 гг.) // Весці АН БССР. Сер. грамад. на»ук. 1975. №4. С.102-103, 106-107.

189

Развіццё малочна-мясной жывёлагадоўлі уплывала на структуру пасяўных плошчаў, садзейнічала пашырэнню травасеяпня. У пачатку 70-х гг. XIX ст. з 345 валасцей Беларусі (паловы ix агульнай колькасці) пасевы кармавых траў адзначаны ў памешчыкаў 110 валасцей (31,9 %) 1За апошняе 20-годдзе гэтага ж стагоддзя ix агульная плошча ў Беларусі павялічылася з 17,3 тыс. да 132,9 тыс. дзесяцін (у 7,7 раза). На пачатак XX ст. па тэмпах рос­ту травасеяпня Заходні рэгіён быў першым у еўрапейскай частцы імперыі, а па ўдэельнай вазе кармавых траў у агульнай пасяўной плошчы - трэцім пасля Прыбалтыкі і Каралеўства Польскага. Яны высяваліся большай часткай у панскай гаспадарцы2.

Аб паглыбленні снецыялізацыі сельскай гаспадаркі сведчыць пашырэи-не вытворчасці тэхпічных i кармавых культур, сярод якіх першае месца займала бульба. У 1898 - 1900 гг. адносна 60-х гг. сярэднегадавы чысты збор яс на сяляйскіх падзелыіых і прыватнаўласпіцкіх землях Беларусі ўзрос з 22,1 млн да 123,5 млн пуд., ці ў 5,6 раза. Гэты рост быў забяспечаны тым, што пасевы бульбы павялічыліся са 129,6 тыс. да 375,1 тыс, дзесяцін, або ў 2,9 ра­за, a ўраджайнасць павысілася з 250 да 420 пудоў з дзесяціны (у 1,7 раза). Павелічэпне яе пасяўной плошчы было не толькі абсалютным, але i адноспым. Удзельпая вага пасеваў бульбы паднялася з 4,6 да 9,5 %. Па яе вытворчасці заходнія губерні разам з прыбалтыйскімі займалі нершае месца ў Еўрапейскай Расіі.

Хуткі рост пасеваў i збору бульбы, адноспае выцясненпе ёю збожжавых з'яўляецца паказчыкам развіцця капіталізму ў земляробстве, бо тэхнічныя культуры былі болын таварнымі. Пашырэпне пасяўной плошчы над бульбай вяло да паляпшэння тэхнічнай аснашчанасці (плуг замест сахі) сельска-гаспадарчай вытворчасці i павышэння ўзроўню агратэхнікі - замены архаічнага трохполля (азімыя, яравыя, папар) папарнапрапашнымі, чатырохпольнымі севазваротамі, пры якіх адно поле заўсёды засявалася гэтай культурам. Культываванне бульбы памешчыкамі i сялянскай буржуазіяй павялічвала попыт на наёмную працу, бо тэта культура была ў значнай ступені больш працаемкая, чым збожжавыя культуры. Скарыстанне наёмнаіі працы пашыралася таксама дзякуючы зніжэпню кошту ўтрымання рабочых, замене асноўнага прадукта ix харчавання - хлеба - больш таннай бульбай.

Рост гандлёвага бульбаводства быў абумоўлепы ў першую чаргу развіццём вінакурнай вытворчасці. Паводле пяпоўных даных, у сярэдзіне 60-х гг. XIX ст. у пяці заходніх губсрпях мелася звыш тысячы дзеючых невялікіх вінакурань, к пачатку XX ст. - 430 віпакурных заводаў. Амаль усе яш.і палежалі памешчыкам. Вялікая колькасць бульбы перапрацоўвалася на спірт. У 1862-1880 гг. у пнці заходніх губернях штогод ужывалася на вінакурства ў сярэднім 4,7 млп пудоў бульбы, што складала 1/4 яе валавога збору па прыватнаўласніцкіх землях. У 1881-1894 гг. у сярэдпім штогод на вытворчасць спірту наступала ўжо 10,2 млн пудоў бульбы, або 1/3 валавога

__________________

1 Рукапісны аддзел бібліятэкі Вільнгоскага універсітэта, ф.34, спр. 10649-10837, 10927-1101G, 11105-11237 (далей - РА15ВУ).

2Статнстііческніі временник Российской империи. СПб., 1884. Серия III. Вып.4. C.1G0, 164,166,168; Статистика Российской империи. Урожаи 1901 года. СПб., 1902. Выи.Ш. С.22 -25,40-41,70-71.

3Матерпачы Комиссии 16 ноября 1901 г. 4.1. C.1G6-169,172-177; Статистика Российской империи. Урожай 1898 года. Выи. I, II; Урожай 1899 года. Вып. I, II; Урожай 1900 года.Вын. I, II; Временник Центрального статистического комитета. №48. С.6-7, 13, 24-25, 76-79, 82, 84, 86-87,90,151-152.

190

збору на гэтых землях. У той жа час у парэформенны перыяд у названых губернях колькасць хлебных прыпасаў (галоўным чынам жытняй мукі), што выкарыстоўваліся ў вінакурстве, заставалася прыкладна аднолькавай, складаючы ў сярэднім штогод каля 3 млн пудоў. Разам з панскай на вшакурныя заводы паступала i сялянская бульба. Беларусь поруч з Прыбалтыкай з'яўлялася найбуйнейшым рэгіёнам бульбяной вінакурнай вытворчасці еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, хоць удзельная вага першай паступова змяншалася1.

У другой палове 90-х гг. XIX ст. сярэдняя штогадовая вытворчасць 40-градуснага разбаўленага спірту ў пяці заходніх губернях складала больш за 8 млн вёдзер2. Ён збываўся на мясцовым рынку, вывозіўся ў іншыя рэгіёны імперыі i ў невялікай колькасці за мяжу. Адыходы вінакурства (бра­га) выкарыстоўваліся на корм жывёле. Бульбу збывалі таксама на крухмала-патачныя заводы.

Бровары ўяўлялі сабою буйныя капіталістычныя прадпрыемствы i на­давалі такі ж характар усім тым панскім гаспадаркам, у якіх былі пабудава-ны3. Рост вінакурства, іншых галін сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва (мукамольнага, масларобчага, сыраварнага, алейнага, суконнага i г.д.) адыгрываў важную ролю ва ўсталяванні капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы. Пашырэнне гэтага прадпрымальніцтва вяло да перабудовы панскіх i заможных сялянскіх гаспадарак на капіталістычных пачатках, са скарыстаннем палепшаных прылад працы i наёмнай рабочай сілы.

Узрастала i непасрэдная рыначная прадукцыя бульбаводства. Напрыклад, у 1892 г. ca станцый чыгунак Беларусі было адпраўлена ў іншыя рэгіёны краіны i за мяжу каля 460 тыс. пудоў бульбы, у 1899 г. - 920 тыс. пудоў4. Значную яе колькасць памешчыкі і сяляне скормлівалі жывёле, павялічваючы гэтым выхад жывёлагадоўчай прадукцыі, у тым ліку таварнай.

Гандлёва-капіталістычны характар мела i льнаводства. У парэформен­ны перыяд у паўночных паветах Беларусі яно было адным з асноўных кірункаў таварнай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Тут, як i ў іншых ільнаводчых мясцовасцях імперыі, ільнаводства пашыралася. Калі ў сярэдзіне 60-х гг. XIX ст. пасевы лёну на сялянскіх надзельных i прыватнаўласніцкіх землях Беларусі складалі прыкладна 60 тыс. дзесяцін, то ў 1899 г. - 89,5 тыс. дзесяцін. За гэты час збор ільновалакна павялічыўся з 0,9 да 1,8 млн пудоў, а яго сярэдняя ўраджайнасць павысілася з 15 да 20 пудоў з дзесяціны5.

Апрацоўка льновалакна патрабавала асабліва вялікай колькасці рабочых рук. Таму развіццё льнаводства суправаджалася ўзмацненнем попыту

___________

1 Ежегодник Министерства финансов. СПб., 1869-1897. Вып. I -XXІV; Сельскохозяйственные и статистические сведения по материалам, полученным от хозяев. СПб., 1897. Вып.VІІ. С. 138-145; Материалы Комиссии 16 ноября 1901 г. Ч.І. С.166-169.

2 Ежегодник Министерства финансов. Вып. 1898 года. СПб., 1899. С.560-561; Вып. 1900 года. СПб., 1901. С.650; Вып. 1901 года. СПб., 1902. С.686; Вып. 1902 года. СПб., 1903. С.666-667.

3Ленин В.И. Развитие капитализма в России // Поли. собр. соч. Т.З. С.285.

4 Сводная статистика перевозок по русским железным дорогам, 1892 г. СПб., 1893. Вып.6. С.2 - 54; 1899 г. СПб., 1901. Вып. 74. С.314-359.

5 Вильсон И. Объяснения к хозяйственно-статистическому атласу Европейской России. С.223-225; НГАБ, ф.2001, воп.1, спр.1045, арк.1-30; Статистика Российской империи. Урожай 1898 года. Вып.ІІ; Урожай 1899 года. Вып.ІІ; Урожай 1900 года. Вып.ІІ; Временник Центрального статистического комитета. №48. С-6-7, 13, 24—25» 76-79, 82, 84, 86-87, 90, 151-152,155-158.

191

на наёмную працу з боку заможных сялян i памешчыкаў, што культывавалі лён. Яго пашырэнне вяло таксама даўжывання палепшаных прылад працы, машын, да замены адсталага трохполля шматпольнай сістэмай земляробства - пладазменам.

Рыначная прадукцыя льнаводства ўзрастала. Льняное валакно i семя збываліся часткова на мясцовых кірмашах, але галоўным чынам скупшчыкам, якія адпраўлялі лён у іншыя рэгіёны краіны і ў парты Балтыйскага мора для збыту за мяжу. У 1892 г. са станцый чыгунак у Беларусі ў гэтых напрамках было вывезена 1400 тыс. пудоў ільновалакна, у 1899 г. - 2130 тыс. пудоў1. Пераважная яго частка паступала ў продаж з сялянскай гаспадаркі. У дру­гой палове XIX ст. Паўночная Беларусь належала да ліку асноўных рэгіёнаў гандлёвага льнаводства ў Расіі2.

Выключна важную ролю ва ўсталяванні капіталістычных адносін у вёсцы адыграла прымяиенне машын i палепшаных прылад працы. Выкліканае ростам капіталізму ў сельскай гаспадарцы прымяненне машын у земляробстве ў сваю чаргу насіла капіталістычны характар, г.зн. вяло да ўтварэння капіталістычных адносін i ix далейшага развіцця3.

У канцы XIX ст. тэхнічная ўзброенасць сельскагаспадарчай вытворчасці Беларусі прыкметна палепшылася. У большасці маёпткаў меліся малатарні, веялкі, сячкарпі. Часцей сталі выкарыстоўвацца складаныя земляробчыя машыны - сеялкі, жняяркі, сенакасілкі. У гаспадарках, пабудаваных на капіталістычпых пачатках, глебу апрацоўвалі галоўным чынам жалезнымі плугамі i баронамі. Згодна са звесткамі больш чым 500 мясцовых карэспандэнцый у Міністэрства земляробстваў 1896-1897 гг. на 100 панскіх гаспадарак заходніх губерняў (без Віленскай) палепшаныя прылады для апрацоўкі глебы, перш за ўсё жалезныя плугі, шырокаўжываліся ў 54-70 маёнтках. Па распаўсюджанасці ix у памешчыкаў гэтыя губерні ўступалі толькі Правабя-рэжнай Украіне, Прыбалтыцы i стэпаваму поўдшо Еўрапейскай Расіі. 3 развіццём рыначных сувязей, пашырэннем пасеваў бульбы i лёну, увядзеннем травасеяння тэхніка сяляпскага земляробства таксама стала паляпшацца. Сяляне, пераважна заможныя, скарыстоўвалі жалезныя плугі i бароны з жалезнымі зубамі. Паводле дадзенай крыніцы, у гэтыя гады са 100 сялянскіх гаспадарак Гродзенскай губерні апрацоўку зямлі жалезнымі плу-гамі шырока практыкавалі 25 гаспадарак, Мінскай - 21, Віцебскай - 19, Магілёўскай - 17. У гаспадарках сялянскай буржуазіі ўжываліся найпрасцейшыя сельскагаспадарчыя машыны - малатарні, веялкі, крупадзёркі, ільнамялкі. Многія сяляне мелі сячкарні4.

Скарыстанне машын i палепшаных прылад працы садзейнічала выцясненню адпрацовак вольнанаёмнай працай, згаленню цесна звязанага з імі сярэдняга сялянства, ператварэнню кабальнага селяніна ў наёмнага рабочага. Шырокае ўжыванне машын i ўдасканаленых прылад працы ў земляробчай вытворчасці абумовіла замену працы рабочых-мужчын больш таннай працай жанчын i падлеткаў, павелічэнне колькасці наёмных сельскагаспа-

______________

1 Сводная статистика перевозок по русским железным дорогам. 1892 г. СПб., 1894. Вып. 47. С.3-25; 1899 г. СПб., 1901. Вып.6. С.62-106.

2 Военно-статистический сборник. Bып.IV. С.258-259, 596-597; Производительные силы России. Отд. I. C.24, 36.

3 Ленин В.И. Полн. собр. соч. Т.З. С.223.

4 Сельскохозяйственные и статистические сведения по материалам, полученным от хозяев. СПб., 1903. Вып. ХІ. Отд.І, С.134-136; Отд.П. С.223-258.

192

дарчых рабочых. Яно ўяўлял а сабой якасна новы этап у развіцці прадукцыйных сіл, з'яўлялася адной з найважнейшых перадумоў змянення сацыяльна-эканамічнага ладу панскай i сялянскай гаспадарак i было несумяшчальна з перажыткамі прыгонніцтва на парэформеннай вёсцы.

Пры гэтым у парэформенны час у мностве маёнткаў разам з плугам па-ранейшаму шырока скарыстоўвалася саха, у пераважнай болынасці ix адсутнічалі складаныя сельскагаспадарчыя машыны (сеялкі, жняяркі, сенакасілкі). Асноўная частка беларускіх сялян карысталася старымі, прымітыўнымі земляробчымі прыладамі працы. Як i сотні гадоў таму назад, яны апрацоўвалі глебу галоўным чынам сахой i драўлянай бараной, збожжа i травы ўбіралі ручным спосабам - сярпом, касой, граблямі, малацілі цапамі1.

3 ростам гандлёвага, капіталістычнага земляробства, пашырэннем пасеваў кармавых траў i бульбы, распаўсюджаннем машын i палепшаных прылад працы адсталая трехпольная сістэма земляробства паступова, хоць i павольна, выцяснялася больш прагрэсіўнымі спосабамі апрацоўкі зямлі. У канцы XIX ст. большасць памешчыкаў Беларусі практыкавала палепшанае трохполле i чатырохполле з пасевамі кармавых траў i бульбы. Панскія гаспадаркі капіталістычнага тыпу ўводзілі рацыянальную пладазменную сістэму земляробства ca шматпольным севазваротам. Ужо ў пачатку 70-х гг. яе прымянялі ў шэрагу маёнткаў 49 (палова з абследаваных) валасцей (14,2 %)2. К канцу 90-х гг. у Беларускім рэгіёне са 149 абследаваных перада-вых маёнткаўу 107 (71,8 %) ужываўся пладазмен.у 24 (16,1 %) – пладазменная сістэма земляробства ўспалучэнні з трохпольнай, у 18 (12,1 %) - палепшанае трохполле з культурай кармавых траў i караняплодаў3. Па меры развіцця капіталізму вялікая колькасць заможных сялянскіх гаспадарак таксама ўводзіла чатырохполле i ў меншай ступені - палепшанае трохполле, a некаторыя - i пладазмен4.

Укараненне больш дасканалых, рацыянальных спосабаў земляробства сведчыць аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Вынікам яго было паступовае выцясненне адпрацовак вольным наймам у земляробчай вытворчасці дзякуючы больш стараннай i частай апрацоўцы глебы, увядзенню новых прыёмаў гэтай апрацоўкі, уключэнню ў севазварот бульбы, канюшыны i інш.

Адначасова ў другой палове XIX ст., як i ў эпоху феадалізму, на сялянскіх палях паўсюдна панавала традыцыйная трохпольная сістэма земляробства з пераважнай вытворчасцю збожжавых культур. Такім жа архаічным спосабам апрацоўвалася зямля ў многіх маёнтках.

Адным з найбольш істотных паказчыкаў усталявання капіталістычных адносін на вёсцы з'яўлялася шырокае скарыстанне наёмнай працы памешчыкамі i сялянскай буржуазіяй. Пасля адмены прыгону i пазбаўлення рабочай сілы прыгонных сялян, па меры пашырэння гандлёва-прадпрымальніцкага земляробства большасць маёнткаў Беларусі стала на капіталістычны шлях

__________________

1 Сельскохозяйственные и статистические сведения по материалам, полученным от хозяев. Вып.ХІ. Отд.1. С.134-136; Отд.И. С.223-258.

2РАБВУ,ф.34,спр.10649-11016,11105-11237.

3 Краткие справочные сведения о некоторых русских хозяйствах. СПб., 1902. Вып.III. С.124-192,235-278.

41881 год в сельскохозяйственном отношении. СПб., 1882. С.163; 1883 год. В сельскохозяй­ственном отношении. СПб., 1884. Вып.Ш.С.НО; 1884 год. В сельскохозяйственном отношении. СПб., 1885. Вып.Ш. Ч.І. С.342,370; Обзор Могилевской губ. за 1890 год, Могилев, 1891. С.4; Обзор Гродненской губ. за 1898 год. Гродно, 1899. С.З; i інш.

193

развіцця. Як сведчаць масавыя архіўныя крыніцы, капіталістычная сістэма панскай гаспадаркі, заснаваная на вольнанаёмнай працы i ўласных сродках вытворчасці, усталявалася тут ужо к пачатку 70-х гг. У маёнтках заходніх і центральных паветаў пераважала капіталістычная сістэма гаспадарання, якая грунтавалася на вольнанаёмнай працы, ва ўсходніх - больш змешаная, адпрацовачна-капіталістычная, сістэма, але таксама з некаторай перавагай вольнага найму рабочай сілы1.

У далейшым капіталістычныя формы вядзення панскай гаспадаркі ўмацаваліся. Пашырэнню скарыстання працы наёмных рабочых садзейнічаў аграрны крызіс канца XIX ст. Пры гэтым у гады крызісу некаторыя памешчыкі вымушаны былі адмовіцца ад ужывання наёмнай працы2. Але адмова ад найму рабочай сілы ў адных маёнтках суправаджалася яго ўзмацненнем, развіццём капіталістычных адносін у другіх3. У 80-90-я гг. у Беларусі ў большасці панскіх гаспадарак у той ці іншай ступені практыкавалася праца наёмных рабочых4. Нават у маёнтках, дзе зямлю апрацоўвалі сяляне з долі ўраджаю, часта трымалі парабкаў (даглядчыкаў жывёлы, пастухоў i інш.).

Да наёмнай працы ўсё больш звярталася i сялянская буржуазія. Канцэнтруючы ў сваіх руках значныя сродкі сельскагаспадарчай вытворчасці, ведучы прадпрымальніцкую гаспадарку, звычайна несуразмерную з рабочымі сіламі сям'і, яна карысталася наёмнай рабочай сілай. Акрамя таго, некато­рыя заможныя сяляне трымалі прамыслова-гандлёвыя прадпрыемствы (млыны, крупадзёркі, алейні i інш.), якія абслугоўвалі наёмныя рабочыя. Пасля рэформы 1861 г. з атрыманнем волі, ростам таварна-капіталістычнай вытворчасці скарыстанне наёмнай працы сялянскай буржуазіяй атрымала шырокае распаўсюджанне. Ужо ў пачатку другога парэформеннага дзесяцігоддзя яно адзначана ў сялянскай гаспадарцы кожнай другой воласці з паловы абследаваных валасцей Беларусі5. У далейшым ужыванне наёмнай, перш за ўсё парабкоўскай, рабочай сілы ў сялян пашыралася.

Рэшткі феадалізму ў сельскай гаспадарцы. Разам з тым ва ўсіх панскіх i вялікай колькасці заможных сялянскіх гаспадарак наёмная праца ў разнас-тайных формах цесна спалучалася з адпрацоўкамі навакольнага сялянскага насельніцтва. Ba ўмовах малазямелля, падатковага ўціску, пазаэканамічнага прымусу (прымацаванне да надзелу, адпраўка ў "заработкі" за нядоімкі i інш.) сялянская бедната i сяляне-сераднякі вымушаны былі адпрацоўваць за арандаваную зямлю, пазычаныя грошы, збожжа, лясныя матэрыялы, пагашэнне штрафаў i г.д. Адпрацоўкі з'яўляліся асновай адпрацовачнай сістэмы панскай гаспадаркі. Аплата працы пры ix была значка ніжэйшая, чым пры вольным найме. Так, у першай палове 60-х гг. у Магілёўскай губерні пры здзельным капіталістычным найме поўная апрацоўка адной дзесяціны (вывазка ўгнаенняў, ворыва, сяўба, збор) ацэньвалася ў сярэднім у 14 руб. 72 кап., а пры адпрацоўках - 9 руб. 14 кап., г. зн. на 38 % ніжэй6.

Па меры росту таварнай гаспадаркі і асабліва разлажэння.сялянства ад-працоўкі паступова выцясняліся вольнанаёмнай працай, але шырока практыкаваліся ў Беларусі яшчэ і ў канцы XIX ст. У Магілёўскай і Віцебскай гу-

______________

1 РАБВУ, ф.34, спр.10649-10837,10927-11016,11105-11237.

2 Сельскохозяйственные и статистические сведения по материалам, полученным от хозяев. СПб., 1892. Вып.У С.365.

3 Минский листок. 1886. 6 мая.

4 ДГА Літвы, ф.542, воп.1, спр.40-55, 157-535, 1023-1028; i інш; НГАБ, ф.370, воп.1, спр.62 - 423.

5 РАБВУ, ф.34, спр.10649-10837,10927-11016,11105-11237.

6 Труды императорского Вольного экономического общества. 1865. Т.Н. Вып.6. С.473-474.

194

бернях былі больш пашыраны адпрацоўкі першага віду, якія мог выканаць толькі селянін, што меў рабочую жывёлу i інвентар. Гэта здолынчына (арэнда зямлі з долі ўраджаю), адпрацоўкі з канём за арандаваныя пашу, сенажаць, поле, лес i інш. У Гродзенскай, Віленскай i Мінскай губернях болынае распаўсюджанне атрымалі адпрацоўкі другога віду, якія былі даступныя сельскаму пралетарыю (на касьбе, жніве, уборцы бульбы, малацьбе i інш.)1. У адпрацоўках складана перапляталіся рысы феадальнай i раннекапіталістычнай эксплуатацыі асноўнай масы сялянства. З'яўляючыся прамым i непасрэдным перажыткам паншчыны, яны адначасова выступалі як пераход ад паншчыны да капіталізму2. Вынікам адпрацовак было збядненне значнай часткі сялян, у першую чаргу сераднякоў, якія найбольш часта звярталіся да ix. Панскія гаспадаркі, заснаваныя пераважна на адпрацоўках, сялянскіх прыладах працы, не мелі стымулаў да павышэння агратэхнікі, скарыстання машын, інтэнсіфікацыі вытворчасці.

Найбуйнейшым перажыткам прыгонніцтва, асновай дакапіталістычных адносін на вёсцы пасля рэформы 1861 г. была панская зямельная ўласнасць. Паводле пераменшаных афіцыйных даных, у 1877 г. у Беларусі памешчыкам належала 8760,5 тыс. (50,5 %) дзесяцін прыдатнай зямлі. Вялікія зямельныя масівы - 1650,7 тыс. (9,9 %) дзесяцін захавала за сабой феадальная дзяржава. Царква i манастыры мелі 121,9 тыс. (0,7 %) дзесяцін. Беларускія сяляне валодалі 5535,7 тыс. дзесяцін надзельнай прыдатнай зямлі, ці 33,4 % усёй зямельнай плошчы. На кожнага памешчыка ў сярэднім прыпадала 1097 дзесяцін, на сялянскі двор - 14,6 дзесяціны (у 75,1 раза менш). Пры гэтым памешчыкам належалі не толькі лепшыя ворныя землі, але i амаль увесь лес, большасць сенажацей i пашы для жывёлы, у якіх сяляне адчувалі вялікую патрэбу. Малазямелле асноўнай масы сялянства з'яўлялася вынікам панавання феадальнай, перш за ўсё панскай, зямельнай уласнасці. Абсалютная большасць (94,7 %) панскай зямлі знаходзілася ў руках памешчыкаў-дваран. Адмоўная роля панскай зямельнай уласнасці ўзмацнялася яе выключна высокай канцэнтрацыяй. У 1877 г. у Беларусі 2658 (33,3 %) памешчыкаў-латыфундыстаў засяродзілі ў сваіх руках 7753,2 тыс. (88,6 %) дзесяцін панскай прыдатнай зямлі. Значнай часткай зямельнага фонду валодалі магнаты, якія мелі дзесяткі тысяч дзесяцін зямлі. На магнацкія зя­мельныя ўладанні памерам звыш 10 тыс. дзесяцін прыпадала 36 % панскай прыдатнай зямельнай плошчы. Найбуйнейшымі ўласнікамі-магнатамі былі князь П. Вітгенштэйн, якому належала 795,5 тыс. дзесяцін, князь A. Радзівіл -150,6 тыс., граф К. Патоцкі - 137,5 тыс., граф М. Патоцкі - 111,5 тыс., Ф. Пуслоўскі - 105,3 тыс. дзесяцін і інш. Па ўдзельнай вазе i канцэнтрацыі панскай зямельнай уласнасці ў канцы 70-х гг. XIX ст. Беларускі рэгіён займаў вядучае месца ў Еўрапейскай Расіі3. Аналагічнае становішча назіралася i ў далейшым. 3 1877 па 1905 г. плошча панскіх зямель тут паменшылася на 906,5 тыс. дзесяцін (10,8 %), аднак к 1905 г. памешчыкі валодалі яшчэ 47,3 % усіх прыдатных зямель, а колькасць надзельнай зямлі ў разліку на сялянскі

_________________

1 Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905-1907 гг. Мн., 1962. С.39-49, 114-117; Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861-1900 гг. С. 124-130.

2Ленин В.И. Аграрный вопрос в России к концу XIX века // Поли. собр. соч. Т. 17. С.72.

3Панютич В.П. Помещичье землевладение в Белоруссии во второй половине XIX в. С.68-72; Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России. Вып. V. С.5-167.

195

двор скарацілася да 10,2дзесяціны1. Буйная зямельная ўласнасць з'яўлялася матэрыяльнай асновай эканамічнага панавання памешчыкаў у вёсцы. Развіццё аграрнага капіталізму прыходзіла ў непрымірымую супярэчнасць з яе сярэдневякова-феадальньші формамі.

Анахранізмам феадальнай эпохі ў былой панскай вёсцы Беларусі былі зямельныя сервітуты (права сялян карыстацца некаторымі ўгоддзямі, што юрыдычна належалі памешчыкам) i агульныя (сялянскія i панскія) пашы. Найболын шырокае распаўсюджанне яны атрымалі ў цэнтральных i заходніх паветах, дзе ў 60-я гг. імі карысталася 56 % сялянскіх двароў, надзеленых зямлёй2. Зямельныя сервітуты i агульныя пашы мелі важнае значэнне ў сялянскай гаспадарцы. Ва ўмовах вострага сялянскага малазямелля, разворвання надзельных выганаў яно ўзрастала. Калі ў першае парэформеннае дзесяцігоддзе ў Цэнтральнай i Заходняй Беларусі сервітутныя i агульныя пашы складалі больш за 40 % ад надзельных сялянскіх паш, то ў 80-я гг. яны ўжо перавысілі плошчу гэтых паш3. Карыстаючыся няпэўнасцю сервітутных правоў, памешчыкі імкнуліся ўрэзаць ці зусім пазбавіць ix сялянства. Землеўласнікі ўсё больш настойліва дабіваліся бязвыплатнага або з нязначнай кампенсацыяй пераходу сервітутных зямельных угоддзяў у ix поўнае распараджэнне, але сустрэлі рашучае супраціўленне з боку сялян. Асноўная плошча сервітутных i агульных паш засталася неразвярстанай. У пачатку XX ст. у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях, латгальскіх i Дрысенскім паветах Віцебскай губерні яны захаваліся ў 2143 (34,2 %) маёнтках. У заходніх губернях сервітутнымі правамі працягвала карыстацца каля 1/3 былых панскіх сялян4.

Перажыткам феадалізму ў парэформенных пазямельных адносінах у Беларусі з'яўлялася цераспалосіца, якая спалучалася з дробнапалоснасцю сялянскіх угоддзяў, далёказямеллем. Паўсюдна мноства сялян мелі надзелы, размешчаныя не ў адной акружной мяжы, а падзеленыя панскімі зя-мельнымі ўгоддзямі. У заходніх губернях цераспалосіца была распаўсюджана значна больш, чым ва ўнутраных рэгіёнах Расіі5. Да сярэдзіны 80-х гг. XIX ст. у Гродзенскай губерні цераспалосіца з сялянскімі надзельнымі зем­лямі захавалася ў 1119 (42,1 %) маёнтках, у Віленскай - у 1067 (50,9 %). У сярэдзіне 90-х гг. у Мінскай губерні звыш паловы плошчы сялянскіх надзе-лаў размяшчаліся цераспалосна з панскай зямлёй6. Вышкам цераспалосіцы з'яўлялася гаспадарчая залежнасць селяніна ад памешчыка. Сяляне часта вымушаны былі здымаць цераспалосныя панскія зямельныя ўчасткі пад адпрацоўкі. Цераспалосіца надзельных зямель з казённымі ляснымі ўгоддзямі нярэдка назіралася і ў былых дзяржаўных сялян.

Разам з цераспалосіцай сялянскіх зямель з панскімі і казённымі ў бела-рускай вёсцы шырокае распаўсюджанне атрымала ўнутрынадзельная це-

______________

1 Статистика землевладения 1905 г. СПб., 1906. Вып. XI, XIII, XIX, ХХVII, XXXIV. С. 10 -25.

2 Рихтер Д. Материалы по вопросу о земельном наделе бывших помещичьих крестьян и о сервитутах в юго- и северо-западных губерниях России. С.585, 602-603.

3Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861 -1900 гг. С.104.

4 РДГА, ф.1276, воп.9, спр.472, арк.З; Труды местных комитетов о нуждах сельскохозяйственной промышленности. СПб., 1903. Bып.IV. Виленская губ. С.41.

5 РДГА, ф.408, воп.1, спр.361, арк.1.

6 РДГА, ф.1291, воп.ЗЗ, 1885 г., спр.1, ч.1, арк.371 - 372; Свод заключений губернских совещаний по вопросам, относящимся к пересмотру законодательства о крестьянах. СПб., 1897.Т.ІІІ. С.227.

196

распалосіца. Надзел, які належаў дзвюм i больш сем'ям, разбіваўся на шэраг дробных частак, размешчаных палосамі, у розных месцах, часта на вялікай адлегласці ад сядзібы i адна ад другой1. Пры такім землекарыстанні не магло быць i размовы аб правільнай тэхнічнай апрацоўцы глебы, увядзенні рацыя-нальнай, шматпольнай сістэмы земляробства, інтэнсіфікацыі сялянскай гаспадаркі, паляпшэнні прадукцыйнасці жывёлы. Цераспалосіца вяла да упадку i разбурэння сялянскай гаспадаркі.

Пагадненні аб развярстанні цераспалосных сялянскіх і панскіх зямель стрымліваліся тым, што для ix заключэння неабходна была згода памешчыка. Уладальнікі маёнткаў звычайна патрабавалі або развярстаць свае землі з надзельнымі за кошт сялян, або адмаўлялі ім у гэтым. Да сярэдзіны 70-х гг. у Мазырскім, Пінскім i Рэчыцкім паветах Мінскай губерні з 287 маёнткаў развярстанне сялянскіх i панскіх угоддзяў часткова было праведзена толькі у 45(15,7 %). Такое ж становішча назіралася i ў іншых мясцовасцях Беларусі.

Саслоўны, паўпрыгонніцкі характар насіла пераважная большасць сялянскіх падаткаў, плацяжоў i павіннасцей. Сялянства адбывала шэраг павіннасцей, плаціла падаткі, ад якіх былі свабодныя іншыя саслоўі. Прамыя падаткі i павіннасці сялян падраздзяляліся на казённыя, земскія, грамадскія. Да першых належалі выкупныя плацяжы, дзяржаўны пазямельны падатак i (да сярэдзіны 80-х гг. XIX ст.) падушны падатак. Выкупныя плаця­жы былі найбуйнейшым грашовым зборам з сялянства парэформеннай Расіі. Згодна з няпоўнымі данымі к пачатку XX ст. былыя панскія сяляне пяці заходніх губерняў унеслі ix 149,3 млн руб. Агульная сума выкупу к гэтаму часу перавысіла ў 2,1 раза выкупную пазыку, атрыманую гэтымі сялянамі ад царскага ўрада. Такі быў памер ix даніны прыгоннікам-памешчыкам i манархічнай дзяржаве ў парэформенны перыяд за вызваленне. Былыя дзяржаўныя сяляне адзначаных губерняў у 1867-1900 гг. унеслі ў казну 36 млн руб. выкупу. Вялікім цяжарам на плечы сялян клаўся таксама па­душны падатак, які ў канцы 60-х - першай пал ове 80-х гг. штогод складаў тут у сярэднім 2,8 млн руб., ці звыш 1/3 усіх сялянскіх дзяржаўных падаткаў. Адмена яго суправаджалася прапарцыянальным ростам дзяржаўнага пазямельнага падатку, сярэдні штогадовы аклад якога з сялянскіх надзельных i купленых зямель пяці заходніх губерняў у 90-я гг. параўнальна з другой паловай 70-х гг. павялічыўся са 121,4 тыс. да 293,4 тыс. руб.(у 2,4 раза)3.

Земскія павіннасці сялянства складаліся з земскіх грашовых збораў i







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1140. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Огоньки» в основной период В основной период смены могут проводиться три вида «огоньков»: «огонек-анализ», тематический «огонек» и «конфликтный» огонек...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия