Студопедия — Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (ХVІІ – ХVІІІ стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (ХVІІ – ХVІІІ стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).






Казацкі загон – атрад, які не ўваходзіў у сталую вайсковую арганізацыю казацтва. Загоны дзейнічалі самастойна. Адыгралі значную ролю ў пашырэнні сацыяльных канфліктаў на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ – ХVІІ стст.

Казацтва (цюрк.: казак – вольны чалавек) – утварылася ў ХV ст. з сялян і гарадскіх жыхароў, якія ўцякалі на малазаселяныя ўскраіны ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Казацтва стварыла сваю арыгінальную сацыяльна-эканамічную, вайсковую і палітычную арганізацыю. Яе галоўныя рысы: адсутнасць прыгонніцтва, фармаль- на роўнае права ўсіх членаў на карыстанне зямлёй і інш. Запарожскае казацтва ў значнай ступені складалася з беглых беларускіх сялян. Доўгі час яно стрымлівала напады крымскіх татараў і туркаў на землі ВКЛ.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай – асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты 3 мая 1791 г. Адна з найбольш дэмакратычных у свой час. Была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) асноўным законам, зафіксаваным пісьмова. Захоўваючы феадальны лад у краіне, Канстытуцыя разам з тым адчыняла шлях буржуазным рэформам, ліквідавала выбарнасць караля, права ліберум вета, адмяніла ўнію Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, стварыўшы тым самым унітарную дзяржаву.

Канфедэрацыя – у Рэчы Паспалітай часовы саслоўны палітычны саюз для дасягнення пэўнай мэты. Існаванне было выклікана слабасцю дзяржаўнай улады. Стварэнне канфедэрацый было забаронена сеймам 1717 г., Чатырохгадовым сеймам і Канстытуцыяй 3 мая 1791 г., але гэта не было ажыццёўлена.

Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух у Еўропе ў другой палове ХVІ – ХVІІ стст., узначалены папствам і накіраваны супраць рэфармацыі. Мела на мэце рэстаўрацыю страчаных пазіцый каталіцызмам. На Беларусі ўзмацнілася пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г.

“Ліберум вета” – звычай у дзяржаўным праве ВКЛ і Рэчы Паспалітай, паводле якога кожны дэпутат сейма ці сейміка (нават без абгрунтавання) мог выказаць нязгоду з любой сеймавай пастановай, што азначала спыненне пасяджэння і скасоўвала ўсе прынятыя на ім

рашэнні. Упершыню ўведзена ў 1652 г., ліквідавана Канстытуцыяй

3 мая 1791 г.

Магнаты –буйныя феадалы-землеўласнікі, прадстаўнікі радавітай знаці, найбольш уплывовая частка феадальнага саслоўя.

Паланецкі універсал – зварот Т. Касцюшкі да насельніцтва Рэчы

Паспалітай, у якім абвяшчалася асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці, змяншэнне паншчыны, вызваленне сялян – удзелькаў паўстання ад феадальных павіннасцей пасля перамогі. Рэалізацыя універсала сустрэла процідзеянне шляхты.

Рэфармацыя – грамадска-палітычны рух у Заходняй Еўропе ў XVI ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы і феадальных парадкаў. Паклала пачатак пратэстантызму, асабліва такім яго плыням, як лютэранства і кальвінізм.

Рэч Паспалітая – афіцыйная назвафеадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую аб’ядналіся Польшча (“Карона”) і ВКЛ у выніку Люблінскай уніі 1569 г. У склад “Кароны” уваходзілі польскія і ўкра-інскія ваяводствы, у ВКЛ – беларускія і літоўскія землі. Як сумеснае ўладанне ў Рэч Паспалітую ўваходзіла Інфлянцкае ваяводства, як васальная дзяржава – Курляндскае і Земгальскае герцагствы. Існавала Рэч Паспалітаяда 1795 г. і была ліквідавана ў выніку трэцяга падзелу яе тэрыторыі.

Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. – зборы законаў феадальнага права. Асабліва сярод іх вылучаўся Статут 1588 г., які абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх нават апя-рэджвалі свой час. Так, у Статуце 1588 г. (14 раздзелаў, 488 артыкулаў) знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сейм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды і інш.). Статут таксама абавязваў вярнуць адлучаныя ад княства землі, забараняў назначаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёй “чужаземцаў”, у тым ліку і падданых Польшчы, захаваў адасобленасць дзяржаўных устаноў ВКЛ, арміі, заканадаўства, эканомікі і фінансаў. Уладаром дзяржавы прызнаваўся вялікі князь. Дзяржаўнай мовай ВКЛ абвяшчалася беларуская.

Сялянскія атрады шышоў партызанскія атрады, якія ствараліся сялянамі з мэтай самааховы супраць спроб рабавання населеных пунк-таў Беларусі войскамі заваёўнікаў. Асабліва шырокае распаўсюджанне атрымалі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654 – 1667 гг.)

Трыбунал ВКЛ 1581 г. – вышэйшы апеляцыйны суд Вялікага княства Літоўскага, пастановы якога мелі сілу пастаноў сейма. Складаўся з суддзяў, якія штогод выбіраліся шляхтай на дэпутацкіх сейміках (па 2 суддзі-дэпутаты ад павета або ваяводства, калі яно не падзялялася на паветы).

Уніяты – паслядоўнікі Берасцейскай уніі 1596 г.

Шляхта – прывілеяванае саслоўе на Беларусі, Літве, Польшчыі

Украіне ў ХІІІ – пачатку ХХ стст. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай займала







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 715. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия