Студопедия — Рэкамендавана да зацвярджэння
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Рэкамендавана да зацвярджэння






ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар

УА “Беларускі дзяржаўны

ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

______________Ю.П.Бондар

“____”_____________2011 г.

Рэгістрацыйны № ВД-__/вуч.

 

 

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Вучэбная праграма

для ўсіх спецыяльнасцей універсітэта

 

 

Мінск 2011

Складальнікі

М. А. Бяспалая, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і му­зеязнаўства, доктар гістарычных навук, прафесар установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мас­тацтваў”;

С. У. Крыуліна, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музея­знаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсі­тэт культуры і мастацтваў”;

Л. У. Ляховіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафед­ры гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Бе­ларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;

А. Я. Паўлава, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафед­ры гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

 

Рэцэнзенты

Ю. М. Бохан, загадчык кафедры эканамічнай гісторыі ўста­новы адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсі­тэт”, доктар гістарычных навук, прафесар;

І. М. Язэпенка, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі НАНБ”, кандыдат гістарычных навук

 

Рэкамендавана да зацвярджэння

кафедрай гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы аду­кацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастац­тваў” (пратакол №6 ад 21.01.2011 г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы аду­кацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастац­тваў” (пратакол №10 ад 10.05.2011 г.)

 

Адказны за рэдакцыю І. В. Смяян

Адказны за выпуск М. А. Бяспалая

 
 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

 


Вучэбная праграма “Гісторыя Беларусі” прызначана для аптымізацыі і сістэматызацыі ведаў студэнтаў на першай сту­пені вышэйшай адукацыі ў рамках выкладання цыкла сацы­яльна-гуманітарных дысцыплін. Яна садзейнічае каардына­цыі дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў у працэсе выкла­дання курса “Гісторыя Беларусі” і выступае ў якасці свое­асаблівага “навігатара” па здабыцці ведаў, перапрацоўцы ву­чэбнай інфармацыі і набыцці практыка-арыентаваных і жыццядзей­ных уменняў.

Вызначальнымі асаблівасцямі праграмы з'яўляюцца: аб­ноўлены змест дысцыпліны, акцэнтуацыя на кампетэнтнас­ным падыходзе ў навучанні, значнае павелічэнне ролі і долі самастойнай работы студэнтаў, магчымасць выкарыстання сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій.

Вучэбная праграма “Гісторыя Беларусі” распрацавана ў адпаведнасці з тыпавой вучэбнай праграмай “Гісторыя Бела­русі” для вышэйшых навучальных устаноў, якая зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г. (рэгістрацыйны № ТД-СГ. 009' тып.). У праграме ўлі­чаны патрабаванні адукацыйнага стандарта “Вышэйшая аду­кацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дыс­цыплін” (зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міні­стэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2006 г. № 89).

“Гісторыя Беларусі” самым цесным чынам звязана з са­цыяльна-гуманітарнымі дысцыплінамі. Вывучэнне этыкі, эстэтыкі, сацыялогіі, філасофіі, культуралогіі, паліталогіі, рэлігіязнаўства, правоў чалавека магчымы толькі на аснове ведання гістарычнага працэсу. Цыкл агульнапрафесійных дысцыплін і дысцыплін спецыяльнасцей таксама разглядаец­ца ў гістарычным кантэксце.

Мэта вывучэння курса заключаецца ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з’явах, падзеях і імёнах айчыннай гісторыі; разуменні яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітар­ных ведаў; у дакладным усведамленні моладдзю працэсаў узаемапранікнення і ўзаемаўплыву народаў, асабліва тых, хто жыве на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фармі­раванні творчай і гарманічнай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна актыўнай і патрыятычнай асобы.

Для рэалізацыі вызначаных мэт прадугледжваецца выра­шэнне наступных вучэбных задач:

– навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей;

– прывіць студэнтам навыкі ў вызначэнні фактараў, якія абу­мовілі змест, характар і асаблівасці рэгіянальнага развіцця;

– сфарміраваць адэкватны падыход да аналізу мінулага і сучаснага этапу гістарычнага развіцця;

– садзейнічаць фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў выпускніка вышэйшай школы.

У выніку вывучэння дысцыпліны “Гісторыя Беларусі” студэнт павінен ведаць:

– асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да аналізу гіс­торыі Беларусі;

– асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў роз­ныя гістарычныя перыяды;

– сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, са­вецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-экана­мічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай сферах;

– асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры;

– культурна-гістарычную спадчыну беларускага грамад­ства;

– асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэ­ту Рэспублікі Беларусь;

– месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэ­сах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага наро­да ў перамогу над нацызмам;

– значэнне, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах еўрапейскай інтэграцыі і сусветнай глабалізацыі.

Студэнт павінен умець:

– выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыхо­ды пры характарыстыцы заканамернасці і асаблівасцей гіста­рычнага развіцця беларускага народа;

– растлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесіянальнае і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;

– ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства;

– ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітыч­най і сацыяльна-эканамічнай сістэмы ў БССР, вызначаць сут­насныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі сацыяль­на-эканамічнага развіцця;

– вызначаць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выка­рыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафе­сійнай дзейнасці;

– аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаў­насці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Бе­ларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы;

– паказваць ролю і месца беларускіх зямель у рэгіяналь­ным, цывілізацыйным і геапалітычным развіцці ў розныя гіс­тарычныя перыяды;

– характарызаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучаснай геапалітычнай сітуацыі ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі.

Структура і змест праграмы грунтуюцца на вызначэнні і адборы галоўных паняццяў, ідэй, тэндэнцый, фактаў, дат, імён і іншых элементаў гістарычных ведаў і накіраваны на тое, каб раскрываць сучасныя элементы развіцця эканаміч­ных адносін у Беларусі; паказваць дэмаграфічную характа­рыстыку і сацыяльную стратыфікацыю грамадства; выяўляць асноўныя палітычныя падзеі; ведаць іх уплыў на дзяржаўна-прававую эвалюцыю Беларусі; характарызаваць канфесія­нальнае і этнакультурнае развіццё як найкаштоўнейшыя зда­быткі духоўнага жыцця народа.

Для самастойнай работы студэнтаў прапануюцца метадыч­ныя матэрыялы, вывучэнне тэмы і падзел яе на асобныя праблемныя пытанні, спіс літаратуры, а таксама пытанні для самакантролю. Формамі кантролю СРС з’яўляецца выканан­не кантрольных работ, напісанне і абарона рэфератаў. Можна вылучыць наступныя метады і тэхналогіі навучання: праб­лемна-модульнае навучанне, навучальна-даследчую дзейнасць, камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусіі, прэс-канферэнцыі, маз­гавы штурм, аналіз сітуацыі).

У адапаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дыс­цыпліны “Гісторыя Беларусі” адведзена 138 гадзін, з якіх 72 – аўдыторныя заняткі. Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін па відах заняткаў наступнае: 42 гадзіны – лекцыі, 30 гадзін – семінарскія заняткі. Вывучэнне курса рэкамендуецца завяршаць экзаменам.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

  Раздзелы і тэмы Колькасць аўдыторных гадзін
усяго лекцыі семінары
Уводзіны      
Раздзел І. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў і Беларусь
Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэ­рыторыі Беларусі      
Тэма 2. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі      
Тэма 3. Беларускія землі ў складзе Вялі­кага Княства Літоўскага (ВКЛ) у ХІІІ – першай палове ХІV ст.      
Тэма 4. Беларуска-літоўская дзяржава ў другой палове XIV – першай палове XV ст.      
Тэма 5. Беларуска-літоўская дзяржава ў другой палове XV – першай палове XVI ст.      
Тэма 6. Сацыяльна-эканамічнае развіц­цё беларускіх зямель у XІV–XVІ стст.      
Тэма 7. Культура Беларусі ў XIV–XVI стст.      
Раздзел ІІ. Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь
Тэма 8. Палітычнае становішча ВКЛ у XVI ст.Утварэнне Рэчы Паспалітай (РП)      
Тэма 9. Рэлігійнае становішча ў Бела­русі. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Уніяцкая царква      
Тэма 10. Беларусь у другой палове XVII – сярэдзіне XVIII ст. Войны і іх наступствы      
Тэма 11. Палітычнае становішча, экано­міка і культура Беларусі ў другой пало­ве XVIII ст. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі      
Тэма 12. Беларусь у складзе Расійскай імперыі ў апошняй чвэрці ХVІІІ – пер­шай палове ХІХ ст.      
Тэма 13. Беларусь у другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Рух за нацыянальнае адраджэнне      
Раздзел ІІІ. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі
Тэма 14. Беларусь у гады Першай су­светнай вайны. Лютаўская і Кастрыч­ніцкая рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне дзяржаўнасці      
Тэма 15. БССР у перыяд новай экана­мічнай палітыкі (1921–1927). Узбуйнен­не тэрыторыі БССР. Беларусізацыя      
Тэма 16. БССР у канцы 1920–1930-х гг. Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Станаўленне камандна-адміністрацый­ных метадаў кіравання грамадствам      
Тэма 17. Заходняя Беларусь у 1919–1939 гг. Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР      
Раздзел IV. Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне ХХ ст.
Тэма 18. Беларусь у гады Вялікай Ай­чыннай вайны. Пасляваеннае аднаў­ленне      
Тэма 19. Беларусь у 1950–1960-х гг. Спробы рэформ. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя      
Тэма 20. БССР у 1970 – першай палове 1980-х гг. Крызіс грамадска-палі­тычнага і эканамічнага ладу СССР      
Раздзел V. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў
Тэма 21. Палітычныя падзеі ў другой палове 1980-х гг. Спроба перабудовы сацыяльна-эканамічнай сістэмы грамадства      
Тэма 22. Абвяшчэнне незалежнасці Рэс­публікі Беларусь. Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе      
Разам…      
         

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 426. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Тактика действий нарядов полиции по предупреждению и пресечению правонарушений при проведении массовых мероприятий К особенностям проведения массовых мероприятий и факторам, влияющим на охрану общественного порядка и обеспечение общественной безопасности, можно отнести значительное количество субъектов, принимающих участие в их подготовке и проведении...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия