Студопедия — Паўстанне 1863 г.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Паўстанне 1863 г.






Пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг. польская шляхта разам з апалячанай беларускай шляхтай не страцілі надзею зноў вярнуцца да аднаўлення былой Рэчы Паспалітай. Спрыяльныя ўмовы склаліся на мяжы 50-60-х гг. Расійская імперыя пацярпела паражэнне ў Крымскай вайне, у імперыі колькасна і якасна раслі сялянскія хваляванні. Да таго новы цар – Аляксандр II вызначаўся сваімі ліберальнымі поглядамі. Аднак сярод удзельнікаў барацьбы за аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы ўжо не было таго адноснага адзінства, якое яны мелі тры дзесяцігоддзі таму. З’явілася ўплывовая рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь, якая акрамя аднаўлення дзяржаўнасці ставіла яшчэ шмат іншых мэтаў.

Напярэдадні паўстання аформіліся лагеры “белых” і “чырвоных”. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйной буржуазіі і заможнага шляхецтва. Яны спадзяваліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года пры дапамозе ваеннага і дыпламатычнага націску на Пецярбург заходнееўрапейскіх краін, а так сама праз мірныя працэсіі і калектыўныя заявы на імя цара. Гэта было кансерватыўнае крыло паўстанцаў, якое не жадала актыўных ваенных дзеянняў супраць рускіх улад і асабліва не жадалі дапускаць удзелу сялян у паўстанні, калі яно ўсеж-такі пачнецца.

Чырвоныя ” – гэта прадстаўнікі дробнай і беззямельнай шляхты, інтэлігенцыі, гараджан, студэнцтва і часткова сялянства. Яны былі больш неаднародным блокам, у сваю чаргу падзяляліся на левых і правых. Правыя былі больш памяркоўнымі. У сваіх мэтах яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў у межах адноўленай Рэчы Паспалітай. Для сялян яны прапанавалі ва ўласнасць іх зямельныя надзелы з адменай часоваабавязанага становішча, але свае маёнткавыя землі аддаваць адмаўляліся. Дасягнуць гэтых мэт трэба было праз агульнанацыянальнае польскае паўстанне. Больш радыкальныя патрабаванні азвучылі левыя – ці рэвалюцыянер-дэмакраты. Яны імкнуліся стварыць дэмакратычную народную дзяржаву, агучылі права на нацыянальнае самавызначэнне беларусаў, украінцаў, літоўцаў. Левыя патрабавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне і перадаць усю зямлю сялянам, а сялян актыўна прыцягваць да ўзброенага паўстання, нават пераўтварыць паўстанне ў сялянскую (народную) рэвалюцыю. Залог поспеху паўстання яны бачылі і ў саюзе з рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. Вядома, такія супярэчнасці не спрыялі адзінству ў радах паўстанцаў.

У апошнія тыдні свайго жыцця К.Каліноўскі напісаў і перадаў на волю “ Лісты з-пад шыбеніцы ”, у якіх ён заклікаў беларусаў змагацца “...за сваю Бацькаўшчыну”, ён не прызнаваў права ўладарыць на беларускай зямлі ні для польскага, ні для рускага ўрадаў. Такім чынам, “Лісты з-пад шыбеніцы” ўпершыню закранаюць праблему афармлення беларускай нацыянальнай ідэі. Па сваёй сутнасці паўстанне 1863 года было дэмакратычнай рэвалюцыяй, накіраванай супраць самадзяржаўя, прыгонніцтва, нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці.

Пасля падаўлення паўстання ўрад пачаў праводзіць цэлы шэраг адкрытых і патаемных мерапрыемстваў, якія павінны былі прадухіліць у далейшым выступленні супраць расійскага ўрада ў Паўночна-Заходнім крае. Распрацаваны гэты мерапрыемствы былі ў сценах Заходняга камітэта, які дзейнічаў з 2 кастрычніка 1862 па студзень 1865 года ў Пецярбургу.

Удзельнікі паўстання, якія былі схоплены ўладамі, падвяргаліся рэпрэсіям. 128 паўстанцаў было пакарана смерцю, больш за 10 тысяч саслана на катаргу ці на пасяленне на акраіны імперыі. Маёнткі памешчыкаў-удзельнікаў паўстання канфіскаваліся і прадаваліся выхадцам з цэнтральных расійскіх губерняў па сімвалічных коштах. Землеўладальнікам-каталікам (іх лічылі палякамі) забаранялася пакупаць і арандаваць зямельную маёмасць ў крае, а для сялян-каталікоў уводзілася абмежаванне ў 60 дзесяцін на гаспадарку. Змяняліся ўмовы правядзення сялянскай рэформы, урад пайшоў на значныя ўступкі.

Быў зачынены Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарачалася колькасць сярэдніх і пачатковых навучальных устаноў, у пакінутых установах уводзіўся паліцэйскі і царкоўны кантроль за выкладаннем. Было забаронена выкладанне польскай мовы, замест яе выкладалася руская. Праводзілася палітыка “ратацыі” дробнага чыноўніцтва. Мясцовае пераводзілася ў цэнтральныя губерні, замянялася рускім чыноўніцтвам. Зноў аднавіўся ў 1864 годзе “разбор” шляхты – патрабаванне дакументальна падцвердзіць сваё шляхецтва. Каталіцкае духавенства канчаткова страціла давер уладаў, таму апошнія манастыры зачыняліся, касцёлы перадавалі праваслаўнай царкве. Да тагож, з-за паўстання на Беларусі буржуазныя рэформы былі праведзены з істотнымі абмежаваннямі, а Земская рэформа наогул затрымалася амаль на 50 год.

Але паўстанне паўплывала на развіццё рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Еўропе, і самае галоўнае – садзейнічала абуджэнню беларускай нацыянальнай самасвядомасці.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 479. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия