Студопедия — Абсталяванне. Прынцыпы атрымання тканіны. Тэхнікі ткацтва
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Абсталяванне. Прынцыпы атрымання тканіны. Тэхнікі ткацтва






Рысунак 6 — Кросны: 1 — ставы (ставіцы); 2 — бёрда; 3 — набіліцы; 4 — ніты; 5 — аснова; 6 — навоі; 7 — панажы
Рысунак 7 — Чаўнок

Большасць тканых вырабаў стваралася на гарызантальных станках – кроснах досыць простай, але дасціпнай канструкцыі (рыс.6). Асноўны тып кроснаў уключае: ставы 1 – драўляны каркас, на якім збіраюць канструкцыйна важныя вузлы станка; навоі 6 – 2 драўляных валы, на адзін з якіх навіваюць ніткі асновы, а на другі намотваюць палатно; ніты,або нічальніцы 4, – надзетыя радамі на 2 паралельных пруткі (верхні і ніжні) ніцяныя завесы, праз якія працягваюць ніткі асновы (ад колькасці нітаў залежыць узор тканіны); бёрда 2 – прыстасаванне для прыбівання уточнай ніткі, якое складаецца з тонкіх вузкіх пласцінак накшталт грабеньчыка з 2 спінкамі і ўкладваюцца ў набіліцы 3; панажы 7, калёсцы, чапёлкі – рычагі і блокі для прывядзення ў рух нітаў. Пры націску па панажы, прывязаныя да іх ніты разыходзяцца і ўтвораць у аснове зеў, праз які пракідваюць чаўнок (рыс.7) з навітым на цэўку утком.

Пры завяршэнні працэсу ткацтва (каб паўней выкарыстоўваць аснову) ужываюць стыкальнік – драўляны брусок з прывязанымі на канцах вяроўкамі. Канцы асновы мацуюць да стыкальніку, а яго – вяроўкамі да навоя. Пры падрыхтоўцы да ткацтва і падчас працы выкарыстоўваюцца сноўніца, матавіла, сукала для намотвання (насуквання) нітак на цэўкі, пругі для фіксацыі шырыні палатна.

Працэс утварэння тканіны наступны (рыс. 6). Частка нітак асновы 5 (напрыклад, праз адну) перыядычна падымаецца, а другая апускаецца. Паміж імі ўтвараецца прамежак, які называецца зевам. Праз яго перакідваецца чаўнок з уточнай ніткай, якая прыціскаецца бёрдам 2. Затым ніткі асновы мяняюць становішча, зноў утвараецца прамежак, у які праходзіць чаўнок. Ніткі асновы і ўтку пераплятаюцца. Гэты працэс паўтараецца да канца асноўных нітак. Тканіна намотваецца на навой 6.

Рысунак 8 —Палатнянае перапляценне нітак, яго малюнак і разрэз

Самая простая канструкцыя кроснаў дазваляла атрымліваць палатнянае перапляценне нітак, у выніку якогастваралася звычайнае льняное палатно, якое было асноваю для большасці тэкстыльных вырабаў (рыс. 8). Ужо ў працэсе ткацтва можна было атрымліваць пэўны дэкаратыўны эфект, вядомы, відаць, з часоў узнікнення рамяства: увядзенне каляровых нітак у аснову ці ўток утварае на тканіне клеткі, падоўжныя ці папярочныя палоскі.

У ткацтве ўзорыстых тканін карысталіся разнастайнымі тэхнікамі. Вызначым найбольш характэрныя: шматнітовая тэхніка, бранае ткацтва, закладное ткацтва, двухбаковы перабор з прыціскной асновай, аднабаковы перабор.

Спынімся на некаторых тэхніках.

Рысунак 9 — Чатырохнітовая посцілка. Гродзенскі р-н

Значна ўзбагачае фактуру тканіны прымяненне шматнітовай тэхнікі. Традыцыйным і найбольш пашыраным было ткацтва на чатырох нітах (рыс. 9)., з канца XIX ст., пэўна, пад уплывам рамесніцкіх школ-майстэрняў, папулярнасць набывае шасці-, васьмі, дзесяці-, дванаццаці- і нават шаснаццацінітовая тэхніка ткання. Для тканін у гэтай тэхніцы характэрны рэльефная паверхня і геаметрычны арнамент з квадратаў і прамавугольнікаў. Найбольш адметна і традыцыйна выглядаюць вырабы (абрусы, ручнікі, тканіны каларыстыкі, вытканыя з адбеленых і неадбеленых ільняных нітак. У XX ст. каларыстыка шматнітовых тканін, галоўным чынам посцілак, узбагацілася за кошт прымянення каляровых уточных шарсцяных нітак.

Адной з самых старажытных і пашыраных тэхналогій узорыстага ткання з'яўляецца бранае ткацтва. Уся тая арнаментальная разнастайнасць, якой вызначаюцца традыцыйныя беларускія ручнікі, абрусы, адзенне і іншыя вырабы бытавога, абрадавага і дэкаратыўнага прызначэння, дасягнута якраз бранай адна-, але часцей — двухуточнай тэхнікай ткацтва. Арнаментальныя матывы браных тканін досыць разнастайныя, але ў цэлым геаметрычныя або моцна геаметрызаваныя: дробныя шашачкі, слупкі, трохкутнікі, ромбы, крыжападобныя фігуры, васьміканцовыя разеткі і інш. (рыс.10). Па знешняму выгляду браныя тканіны нагадваюць вышыўку наперад іголкай: каляровая нітка праходзіць то зверху, то знізу палатна, яна не ўключаецца у палатнянае перапляценне. Уточная нітка, якая пракідваецца ў прабраную на дошку-бральніцу аснову па ўсёй яе шырыні (рыс. 11)., утварае выразны ромбагеаметрычны арнамент, негатыўна паўтораны з адваротнага боку тканіны (рыс. 12). Узор атрымліваецца крыху рэльефны. Каларыстыка традыцыйна бела-чырвоная, з канца XIX ст. – з дадаткам чорнага, радзей – сіняга і іншых колераў.

Такім жа старажытным спосабам узорыстага ткання можна лічыць і закладное ткацтва (рыс. 13). Кожны элемент арнаменту вытыкаецца ручным закладваннем у зеў асновы каляровых нітак (звычайна традыцыйна чырвонага колеру) (рыс. 14), якія ўтвараюць выразны арнамент з досыць буйных і простых геаметрычных матываў (рыс. 15). Вытканы ўзор аднолькавы з двух бакоў. Адметная рыса закладнога ўзора: па яго контуру існуюць невялікія зазоры на вертыкальных абрысах малюнка, якія аддзяляюць адзін колер ад другога, гэта дыктуецца самой тэхнікай выканання (ніці ўтку рознага колеру не злучаюцца).

3 пачатку XX ст. закладное ткацтва, пэўна, з-за досыць абмежаваных дэкаратыўных магчымасцей, выцясняецца іншымі тэхнікамі ткання.

У розны час і ў розных рэгіёнах бытавалі таксама іншыя тэхнікі ткацтва, якія можна лічыць разнавіднасцямі асноўных: выбарная, пяцельчатая, ажурная, аднабаковы перабор з выбарам і інш. Нярэдка яны спалучаліся ў адных і тых жа вырабах, ствараючы разнастайнасць фактуры і каларыстычнае багацце народных мастацкіх тканін, асабліва ў XX ст.

       
Рысунак 10 — Фрагмент тканіны, якая выканана у тэхніцы "бранае ткацтва"   Рысунак 11 — Утварэнне ўзору браных тканін пры дапамозе дошчачкі-бральніцы   Рысунак 12 — Фрагмент тканіны, якая выканана у тэхніцы "бранае ткацтва"
   
Рысунак 13 — Посцілка "закладанка", узор "вянок". Чачэрскі р-н Гомельскай вобл. Рысунак 14 — Тэхніка выканання закладнога ткацтва   Рысунак 15 — Фрагмент тканіны выкананай у тэхніцы " закладное ткацтва"
         

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 2592. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Дизартрии у детей Выделение клинических форм дизартрии у детей является в большой степени условным, так как у них крайне редко бывают локальные поражения мозга, с которыми связаны четко определенные синдромы двигательных нарушений...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия