Студопедия — Список населенных мест Минской губернии 1909 год с. 173
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Список населенных мест Минской губернии 1909 год с. 173






Памятная книжка Минской епархии на 1886 год ( МинскТипо-Лит. И. Тасьмана) с. 24-26

Рудницкий А. Памятка 125-го пехотного Курского полка. Житомир, типо-литография наследн. С. Бродовича, 1891

 

А. Б. Довнар «Крестьяне-слуги Беларуси второй половины 16 – середины 18 веков» Минск “Беларуская навука”, 2007. с. 53, 54, 55, 61, 67, 68, 156.

“Памяць. Смалявіцкі раён. Жодзіна” Мінск Белта 2000” с. 58, 59, 177, 311, 374, 376, 377, 379, 380, 389, 411, 412, 429, 430, 433, 434, 462, 464, 504, 515, 516.

Газета “Советская Белоруссия”,статья “Слово об Острошицком Городке”. Автор: Лариса Короткая,Минск, дата публикации: 20.10. 2010.

 

Генрик Сенкевич «Потоп», Москва «Художественная литература», 1984, т.3, с.91.

«ИСТОРИЯ БЕЛОРУССКОЙ ССР»,с.44, 45 (Минск, издательство «НАУКА И ТЕХНИКА», 1977).

Дзяніс Лісейчыкаў “Святар у беларускім соцыуме Прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 г.г.”,с.137 (Мінск “Беларусь” 2015).

 

 

Книга Вторая

 

 

БАЦЯНОЎСКІЯ

 

Автор: Александр Григорьевич Ботяновский

 

 

ЗМЕСТ

 

Уступ

 

 

Радавод

Род

Паходжанне прозвішча

Сямейны герб

Радавыя кланы

Геніалагічнае дрэва

Біаграфічныя нарысы

 

Хто не ведае спадчыны,

Той не мае будучынi!

I нiчога нявечна

Акрамя памяцi!

 

У С Т У П

 

Чаму неабходны зварот да радавода? У першую чаргу гэта абумоўлена асэнсаваннем той iсцiны, што мы на Зямлi ня вечныя – калiсьцi нарадзiлicя i калiсьцi памром.

Нараджэнне чалавека – гэта заўсёды падзея найвялiкшай каштоўнасцi, у якой праяўляецца сэнс i стваральны пачатак чалавечага жыцця.

Мы нараджаемся на Зямлi, каб прайсцi шлях, дадзены нам для эвалюцыi. Сэнс жа нашага жыцця – гэта бясконцае ўдасканаленне асобы праз пакаленне i перадачу наступным пакаленням духоўнага вопыту i матэрыяльных здабыткаў. Таму чалавек пражыўшы жыццё, павiнен азiрнуцца назад i паглядзець, што ён пакiнуў сваім нашчадкам.

Кожны чалавек – гэта непаўторная асоба cа сваiмi адметнымi рысамi аблiчча, характару i розуму.

Усё, што ты зрабiў, апiшы. Пiшы пра добрыя справы, а калi былi i дрэнныя, таксама пiшы, як споведзь – яна нашчадкам таксама карысна: будуць ведаць, як не трэба жыць.

Не павiнна быць забыцця нашых продкаў. Чалавеку вельмi важна ведаць, каму ён абавязаны сваёй сучаснасцю i перад кiм нясе адказнасць за будучыню.

 

РАДАВОД

Свой радавод мы адсочвалі ў асноўным па матэрыалах (метрычныя кнігі народжаных, памерлых і шлюбу, а таксама рэвізскія сказкі) Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў 1998-1999 гадах. Пры гэтым былі занатаваны ўсе Бацяноўскія якія сустракаліся ў гэтых крыніцах.

 

РОД

Род – гэта калектыў кроўных родзічаў, вядучых паходжанне ад агульнага продка, носячых агульнае радавое імя. Лік радства можа вясціся ад бацькоўскай ці мацярынскай лініі, але радавод вядзецца толькі па мужчынскай лініі.

Супольна вядучы гаспадарку, славяне жылі вялікімі патрыярхальнымі сем’ямі. Яна складалася прыблізна з 50 – 80 чалавек. Некалькі такіх сем’яў складалі род, на чале якога стаяў старэйшына. Кожны род займаў пэўную тэрыторыю, меў сваі палі, вадаёмы, паляўнічыя ўгоддзі і выпасы для жывёлы. Толькі блізкія, кроўныя сабе сваім паходжаннем родаў лучыліся і тварылі племянны саюз, на чале якога выбіралі адмысловага правадыра і адначасна ваеннаго кіраўніка.

Каб племя не звялося, шлюбы браліся паміж прадстаўнікамі розных родаў. Хлопец заўсёды заставаўся ў сваім родзе, а жонку ён павінен быў узяць з іншага, з якога было наканавана спрадвеку.

У грамадскім жыцці насельніцтва Беларусі ўжо ў самым пачатку жалезнага веку вызначаліся прыкметы разлажэння першабытна абшчынных адносін. У выніку росту прадукцыйных сіл, асабліва ў земляробстве і жывёлагадоўлі, шырокага распаўсюджвання жалезных прылад працы, з’явілася магчымасць накопліваць унутры роду больш матэрыяльных каштоўнасцяў – збожжа, жывёлы, здабычы палявання, зброі, жалезных прылад працы і г.д. Гэта прыводзіла да ўзнікнення супярэчнасцяў паміж родамі і плямёнамі, частых ваенных сутыкненняў паміж імі. Узнікненне маёмаснай няроўнасці, паяўленне багатых і бедных сем’яў паскорыла распад радавых адносін. Сваяцкія сувязі сталі страчваць сваю сілу. Радавыя абшчыны пачалі ўступаць сваё месца вясковай. У яе аснове ўжо былі не сваяцкія, а тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі.

Як сведчаць архіўныя крыніцы, галіна нашага роду Бацяноўскіх вядзеццца з паўночна – заходняй часткі Смалявіччыны, што знаходзіцца ў міжрэччы р. Усяжа і яе прытока Домелькі (Домлі) і ў свой час уваходзіла ў склад Лагожскага княства. Упершыню летапісныя звесткі пра Лагойск з’явіліся ў 1078 годзе. Першым паселішчам на гэтай тэрыторыі, якое трапіла на старонкі пісьмовых крыніц, стала Калодзезі (1496г.), крыху пазней прыгадваецца Прылепы (1552г.).

Па запісах у найранейшай метрычнай кнізе Прылепскай Георгіеўскай царквы Мінскага ўезда (1769 –1822 г.г.), жылі Бацяноўскія ў навакольных вёсках Аношкі, Багуты, Батурынка, Задомля, Ляды, Прылепы, Рудня, Рудамейка, Тадуліна (Калодзезі), Усяжа і інш. сучаснага Смалявіцкага раёна.

 

Тэрыторыя рассялення Бацяноўскіх

Калі глядзець далей на поўнач на тэрыторыю рассялення крывічоў, то па лініі Бягомль – Докшыцы і на захад – Ашмяны таксама шмат Бацяноўскіх, але вызначыцца з пытаннем, хто адкуль прыйшоў складана з-за адсутнасці адпаведных звестак.

Найбольш Бацяноўскіх жыло ў вёсцы Рудня, што пры рацэ Ўсяжа, правага прытока ракі Гайны, і прасёлачнай дарозе з мястэчка Смалявіч у мястэчка Лагойск, дакуль застаецца ўсяго 12 км. Глеба тут дзярнова – падзолістая, часова залішне вільготная на водна – ледніковых пясчана – пыляватых супясях падсцілаемых пяскамі з глыбынёй 0.6 – 0.8 м.

Гаспадарка сялян, як і іншых мясцін Беларусі, насіла паўнатуральны характар. Амаль усё неабходнае для сям’і (прадукты харчавання, адзенне, абутак, мэблю і іншыя прадметы хатняга ўжытку) сяляне выраблялі самі. Усё гэта патрабавала не толькі ўмення, але і вялікіх намаганняў, напружанай працы.

Як вядома, здаўна галоўным заняткам беларускіх сялян з’яўляліся земляробства і жывёлагадоўля, якія давалі асноўныя прадукты харчавання, а таксама сыравіну (лён, пяньку, скуру, воўну) для вырабу адзення і абутку. Апрача земляробства і жывёлагадоўлі, у нашых мясцінах існавалі многія промыслы, якія былі звязаны з мясцовай сыравінай і мелі дапаможны характар.

Найбольш пашыранымі хатнімі промысламі з’яўляліся збіральніцтва, рыбалоўства, паляванне, якія давалі дадатковыя прадукты харчавання для сям’і, асабліва ў неўраджайныя гады. Гэтыя заняткі сваімі каранямі ўваходзяць у глыбакую даўніну. Сама прырода садзейнічала іх узнікненню і развіццю. Палі, лясы, лугі былі вельмі багатымі ягадамі, грыбамі, лекавымі травамі, звярамі, птушкамі, а рэкі – рыбамі і ракамі. Вяскоўцы нарыхтоўвалі бярозавы сок, які ўжывалі ў ежу як напой.

Нашы продкі ўмелі здабываць саматужным спосабам жалеза з балотнай руды, смалу з дрэва. Напрыклад, назва вёскі – Рудня – вытворчага паходжання. Яна ўтворана ад слоў “руда, рудск, рудзенск, рудніца, рудня, рудамейка, руднікі, рудка, рудкоўшчына, рудалі”, што ўяўлялі сабой прымітыўныя майстэрні для выплаўкі жалеза з балотнай руды. Невялічкія рудні вядомы на Беларусі з часоў развіцця феадальных адносін і да другой паловы ХІХ стагоддзя. Усяго на тэрыторыі Беларусі існуе каля 60 падобных назваў.

Амаль кожны селянін валодаў умельствам збудаваць сабе з лесаматэрыялу хату, хлеў, пуню. Такая хата з саламяннай крышай альбо крытая драніцай была тыповай для нашай вёскі.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 903. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Травматическая окклюзия и ее клинические признаки При пародонтите и парадонтозе резистентность тканей пародонта падает...

Подкожное введение сывороток по методу Безредки. С целью предупреждения развития анафилактического шока и других аллергических реак­ций при введении иммунных сывороток используют метод Безредки для определения реакции больного на введение сыворотки...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия